120 гадоў таму ў Мінску нарадзіўся Максім Багдановіч (1891-1917). За кароткае жыццё паэт нямала павандраваў, паўсюды пакідаючы сапраўдныя гронкі сваіх цудоўных вершаў



Дата канвертавання11.01.2017
Памер490 b.
#1289



120 гадоў таму ў Мінску нарадзіўся Максім Багдановіч (1891-1917). За кароткае жыццё паэт нямала павандраваў, паўсюды пакідаючы сапраўдныя гронкі сваіх цудоўных вершаў. У іх-трапяткія радкі пра лірычнае каханне, уласныя пакуты, любоў да роднай краіны.





Яго маленства прайшло ў Гародні. З дзяцінства памятаў Максімка бацькавыя словы: “Вось, дзеткі, зірніце, паслухайце толькі, як звонка цвірчыць пад нагамі крынічка з жывой серабрыстай вадой!” Быў хлопчык маленькім, усяго трох гадоў ад роду. Але раптам высокім стаў! Бо ўзняў Адам Ягоравіч яго на плечы. Разам яны на прагулцы ў зялёным полі, лесе, на беразе Нёмана, што паяском уецца між пагоркамі. Паўсюль родны край-налепшы ў свеце. Тут нарадзіўся паэтаў звонкі дар.



У хатняй бібліятэцы было шмат кніг. Максім ведаў, слухаў, як чытаюць бацька, маці, а потым і сам пасябраваў з кніжкамі. У іх адкрываў свет, вучыўся паэтычнаму майстэрству. А родную мову ўпершыню пачуў ад бабулі Разаліі. Слухаў, як зачараваны, яе казкі, песні, народныя паданні, вучыўся старадаўнім абрадам і звычаям. Матуля Максіма Марыя Апанасаўна была рухавая, радасная – быццам самое жыццё. Творчы чалавек, яна шмат чытала. Гэта любоў да літаратуры перадавалася і сыну. Разам з ёй летам гасцяваў Максімка ў вёсцы Вяззе пад Асіповічамі. Там з любасцю слухаў мову свайго народа. У сям’і былі лад і шчасце. Ды раптам прыйшла бяда. Мама зусім маладой пайшла пад крыж – памерла ад сухотаў. Смерць яе глыбокім болем узрушыла маленькае сэрца хлопчыка, пасяліла ў ім невылечную тугу.





Бацька з сынамамі пераехаў ў Расію. Максім вучыўся ў Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі. Там пачаў складаць вершы, апавяданні. Беларускую мову вучыў па слоўніках і старых кнігах. Хоць меў слабае здароўе, быў надзвычай працавітым. У 1911 годзе Максім прыехаў нарэшце ў Беларусь. Жыў у Ракуцёўшчыне, родным Мінску і не спыняў творчасці, якая ішла з глыбіняў думак, насуперак болям, што мучылі цела. Хутка новая бяда: на родны край абрынулася вайна. Першая сусветная. Быццам нажом Беларусь распалавінілі чужынскія войскі. Паэт, як мог, дапамагаў землякам. Найбольш шкадаваў дзяцей, што цярпелі пакуты. Хоць сам даўно хварэў на сухоты, свой цукар часцей аддаваў малым. Пісаў для іх буквар, каб ведалі літары, словы – сапраўдны хлеб для дзіцячай душы.







Мара кожнага, хто піша, - пабачыць свае вершы пад вокладкай кніжкі. Сабраныя яны, як кветкі, у “Вянок”. Так называецца адзіны прыжыццёвы зборнік Багдановіча, выдадзены ў Вільні. Усё лепшае, што душа наспявала, стала лірычнымі непаўторнымі радочкамі, і вось пакладзены яны на кніжныя старонкі. Ён быў тады шчаслівым, калі трымаў кнігу, што толькі-толькі выйшла з-пад друкарскага станка. Ды мінулі ўжо тры гады… Стаяў прыгожы майскі дзень 1917 года, калі паміраў у Ялце паэт. Яркія сонечныя промні лашчылі паўднёвую зямлю, напоўненую квеценню. А Максім нетаропка правіў новыя вершы, глядзеў з замілаваннем на свой “Вянок”, пра які напісаў: Ў краіне светлай, дзе я ўміраю, Ў белым доме ля сіняй бухты, Я не самотны, я кнігу маю З друкарні пана Марціна Кухты. Голас паэта, трапяткі і прыгожы, быў пачуты на Радзіме. Ягоныя вершы станавіліся песнямі. А кветка васілёк з лёгкай рукі выдатнага лірыка ператварылася ў сімвал Беларусі.





Каталог: DswMedia
DswMedia -> Тэма: Памяць пра сябра, пранесеная праз гады (на прыкладзе галоўных герояў апавядання Генрыха Далідовіча «Страта»). Мэта
DswMedia -> Развіццё нацыянальнай самасвядомасці
DswMedia -> Развіцце навыкаў канспектыравання
DswMedia -> Бел мова, 9 кл. Тэма: Маналог. Дыялог, яго афармленне на пісьме
DswMedia -> Гімназія №7 г. Маладзечна” Падрыхтоўка да алімпіяды як адна з форм працы з адоранымі вучнямі
DswMedia -> Усходнія славяне мелі шырокія кантакты з варагамі “з-за мора” і нельга не ўлічваць рэальны ўдзел варагаў у гісторыі ўсходніх славян
DswMedia -> Гістарычна ўзнікшая форма арганізацыі грамадства на пэўным узроўні ягонага развіцця; гістарычна ўзнікшая форма арганізацыі грамадства на пэўным узроўні ягонага развіцця
DswMedia -> Развіццё аналітычных здольнасцей, умення вылучаць галоўнае, рабіць вывады
DswMedia -> Кнігі на беларускай мове
DswMedia -> Этнаграфічны музей


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал