14 кастрычніка – Свята Пакрова




Дата канвертавання11.01.2018
Памер23.28 Kb.
14 кастрычніка – Свята Пакрова
Пакровы з'яўляюцца пераломным момантам у прыродзе ад зімы да лета, калі рыхтуюць паліва на зіму, не пускаюць ужо жывелу ў поле, рамантуюць пабудовы, хаты і гаспадарчы рыштунак, калі пачынаюць актыўную працу рамеснікі: кавалі, шаўцы, рамізнікі, гандляры. У мінулыя часы на Пакровы моладзь пачынала ладзіць вячоркі з песнямі, гульнямі, танцамі, скокамі, карагодамі, дзе ўтвараліся шлюбныя пары. Тут распавядаліся казкі, паданні, легенды, былічкі, загадваліся загадкі, дзяўчаты варажылі.

 

http://spadchyna.net/images/stories/narodny_kalendar/kastrychnik/image062.jpg


 

14/1. Пакроў (Пакравы, Пакрова). Само слова праваслаўная царква тлумачыла літаральна: пакроў (пакрывала) Божай Маці. У народнай жа трактоўцы гэта паняцце атрымлівала куды больш шырокі сэнс, ахопліваючы самыя розныя прыкметы прыроды: «Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам». Гаварылі, што зіма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю пасля Пакрова, і да вясны ніхто не можа знайсці скарбаў.

Пакроў лічыўся надзейным паказчыкам прагнозаў надвор'я на даволі аддаленыя дні і нават на цэлыя поры года: «Калі да Пакрова дня снег не пакрые зямлю, то і на Каляды не будзе снегу»; «Якое надвор'е ў дзень Пакрова, такое яно і будзе ўсю зіму да вясны»; «Калі да Пакроў не было снегу, не будзе яго яшчэ дзве нядзелі».

Асабліва пільна сачылі на Пакрова за напрамкам ветру: з якога боку ён быў у гэты дзень, з таго боку ён павінен дзьмуць галоўным чынам і ў бліжэйшую зіму.

 

Пакроў, Пакровы, Пакравы

Пакроў, Пакровы, Пакравы, межавая дата ў народным і працоўным календары беларускага і іншых народаў. У беларускай традыцыйнай культуры і традыцыйным побыце тэма Пакроваў распрацавана ў розных сэнсава-змястоўных планах. У гаспадарчым цыкле дата сведчыла аб заканчэнні пары, калі можна было "турбаваць" зямлю і клопаты працаўніка былі звязаныя з апрацоўкай ураджаю.

У грамадскім жыцці пачыналася пара вяселляў. У рэлігійнай практыцы гэтая дата адзначаецца ў поўнай назве як Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Багародзіца пакрыла вернікаў белым пакрывалам і малілася за выратаванне свету ад нягод і пакут.

 

http://spadchyna.net/images/stories/narodny_kalendar/kastrychnik/image060.gif


 

У Дзень Пакрова Божай Маці вернікі-людзі моляць аб заступніцтве, абароне ад усялякіх бедстваў, аб пасланні  мілаты (благадаці). У побыце просты народ увязвае дзень Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы са снежным пакровам зямлі, канчаткам сельскіх прац, зборам апошніх пладоў. Пакрова - гэта прадзімак, магчымы наступ халадоў, замаразкаў. Па народных прыметах, адлёт жураўлёў да Пакровы - да ранняй і халоднай зімы; на Пакрову вецер з усходу - зіма халодная; з поўдня - да цёплай зімы, заходні - да снежнай.



Пакроў - апошні дзень збору пладоў і грыбоў: груздоў і рыжакоў.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка