2. Прызнаць страціўшымі сілу




старонка1/5
Дата канвертавання01.04.2019
Памер0.87 Mb.
  1   2   3   4   5

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 7 ліпеня 2004 г. № 44 і прызнанні страціўшымі сілу некаторых нарматыўных прававых актаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь


У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года ”Аб адукацыі“ у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2002 года, Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года ”Аб агульнай сярэдняй адукацыі“, Палажэннем аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 7 ліпеня 2004 г. № 44 ”Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі“ (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 121, 8/11273) наступныя змяненні і дапаўненні:

1.1.у назве пастановы і пастанаўляючай частцы словы ”установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі“ замяніць словамі ”агульнаадукацыйнай установе“;

1.2.Палажэнне аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанае дадзенай пастановай выкласці ў новай рэдакцыі (дадаецца).

2. Прызнаць страціўшымі сілу:

загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 верасня 1993 г. № 292 ”Аб зацвярджэнни Прыкладнага палажэння аб вячэрняй (зменнай) агульнаадукацыйнай школе Рэспублікі Беларусь“ (зарэгістраваны ў рэестры дзяржаўнай рэгістрацыі 5 кастрычніка 1993 г., № 44/12);

Прыкладнае Палажэнне аб агульнаадукацыйнай санаторнай школе-інтэрнаце, зацверджанае загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г. № 203 (зарэгістравана ў рэестры дзяржаўнай рэгістрацыі 28 студзеня 1994 г., № 196/12);

Прыкладнае палажэнне аб агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце, зацверджанае загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г. № 203 (зарэгістравана ў рэестры дзяржаўнай рэгістрацыі 28 студзеня 1994 г., № 197/12).


Міністр А.М.Радзькоў

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

07.07.2004 № 44 

(у рэдакцыі пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 06.12.2006 № 111)

ПАЛАЖЭННЕ

аб агульнаадукацыйнай установе


ГЛАВА I

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ


1. Палажэнне аб агульнаадукацыйнай установе (далей – Палажэнне) распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года ”Аб адукацыі“ у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2002 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1991 г., № 33, ст 598; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844), Законам Рэспублiкi Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года ”Аб агульнай сярэдняй адукацыі“ (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 108, 2/1238), Палажэннем аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 103, 5/9279), і вызначае:

задачы і функцыі агульнаадукацыйных устаноў;

структуру агульнаадукацыйнай установы;

мовы навучання і выхавання ў агульнаадукацыйных установах;

патрабаванні да тыпавых вучэбных планаў і вучэбных праграм;

асаблівасці навучання вучняў па індывідуальных вучэбных планах;

патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу;

агульныя патрабаванні да прыёму, пераводу і адлічэнню вучняў агульнаадукацыйных устаноў;

асаблівасці функцыянавання агульнаадукацыйных устаноў, якія вызначаны абзацамі другім – чацвёртым пункта 2 гэтага Палажэння;

асаблівасці функцыянавання і парадак прыёму ў агульнаадукацыйныя ўстановы, якія вызначаны абзацамі пятым –  дзевятым, дванаццатым пункта 2 гэтага Палажэння;

кампетэнцыю і адказнасць агульнаадукацыйнай установы;

патрабаванні да узаемаадносін удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

патрабаванні да кіравання агульнаадукацыйнай установай, фінансавання і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння агульнаадукацыйных устаноў.

2. Да агульнаадукацыйных устаноў адносяцца:

пачатковая школа;

базавая школа;

сярэдняя школа;

вячэрняя (зменная) школа;

гімназія;

ліцэй;


школа-інтэрнат;

санаторная школа-інтэрнат;

спецыяльная школа закрытага тыпу;

спецыяльная агульнаадукацыйная школа (школа-інтэрнат);

вучэбна-педагагічны комплекс.

3. У Рэспубліцы Беларусь могуць быць створаны іншыя тыпы агульнаадукацыйных устаноў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у парадку, вызначаемым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

4. Стварэнне і функцыянаванне спецыяльных школ закрытага тыпу, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-інтэрната) ажыццяўляецца ў парадку, вызначаемым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

5. Агульнаадукацыйная ўстанова з’яўляецца юрыдычнай асобай і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ”Аб адукацыі“, Законам Рэспублiкi Беларусь ”Аб агульнай сярэдняй адукацыі“, іншым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, гэтым Палажэннем, статутам агульнаадукацыйнай установы.

6. Агульнаадукацыйныя ўстановы могуць быць дзяржаўнымі і прыватнымі. Спецыяльныя школы закрытага тыпу могуць быць толькі дзяржаўнымі.

7. Агульнаадукацыйнымі ўстановамі могуць стварацца філіялы і прадстаўніцтва, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе палажэнняў, зацвярджаемых стварыўшымі іх юрыдычнымі асобамі і павінны быць вызначаны ў статуце агульнаадукацыйнай установы.

8. Агульнаадукацыйныя ўстановы праходзяць атэстацыю ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

9. Дзяржаўная аккрэдытацыя агульнаадукацыйных устаноў праводзіцца ў выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

10. Рэарганізацыя і ліквідацыя агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

11. Агульнаадукацыйная ўстанова мае права ажыццяўляць мiжнароднае супрацоўніцтва у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь і мiжнароднымi пагадненнямi Рэспублiкi Беларусь.

12. Агульнаадукацыйная ўстанова вядзе архіўную справу і справаводства ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

13. Кантроль у сферы агульнай сярэдняй адукацыі, каардынацыю дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у сферы агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Кантроль за дзейнасцю агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляюць аддзелы (упраўленні) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, на тэрыторыі якіх яны знаходзяцца.
ГЛАВА 2

ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОЎ


14. Агульнаадукацыйныя ўстановы ў залежнасці ад тыпу ствараюцца з мэтай ажыццяўлення навучання і выхавання на адпаведных ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

15. Асноўнымі задачамі агульнаадукацыйных устаноў з’яўляюцца:

забеспячэнне атрымання вучнямі агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі;

фарміраванне ў вучняў навуковага светапогляду, духоўнай перакананасці, культуры паводзін, эстэтычнага густу;

замацаванне і захаванне фізічнага і псіхічнага здароўя вучняў, выхаванне беражлівых і адказных адносін да свайго здароўя і здароўя іншых грамадзян, фарміраванне гігіенічных навыкаў і здаровага ладу жыцця;

падрыхтоўка вучняў да ўсвядомленага прафесійнага самавызначэння, прадаўжэння адукацыі, працоўнай і грамадскай дзейнасці, сямейнага жыцця.

16. Для дасягнення сваіх задач агульнаадукацыйныя ўстановы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляюць:

адукацыйны працэс на аснове вучэбных планаў і вучэбных праграм;

выхаванне вучняў у адпаведнасці з праграмай выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь.

17. Агульнаадукацыйныя ўстановы, акрамя асноўных функцый, пералічаных у пункце 16 гэтага Палажэння, у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, могуць ажыццяўляць:

падрыхтоўку дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

арганізацыю навучання і выхавання вучняў, якія:

па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць урокі ў агульнаадукацыйных установах, – дома;

знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў арганізацыях аховы здароўя, – ва ўмовах арганізацый аховы здароўя;

знаходзяцца ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях, – ва ўмовах санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый;

прафесійную падрыхтоўку вучняў;

эксперыментальную i iнавацыйную дзейнасць;

атэстацыю ў парадку экстэрната асоб, якія самастойна атрымліваюць агульную базавую, агульную сярэднюю адукацыю.

18. У агульнаадукацыйных установах забараняецца стварэнне i дзейнасць палiтычных партый, iншых грамадскiх арганiзацый (аб'яднанняў), якiя маюць палiтычныя мэты, а таксама стварэнне i ананiмная або iншая супярэчная заканадаўству Рэспублікі Беларусь дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый.

Агульнаадукацыйныя ўстановы ў пазаўрочны час могуць узаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з ўлікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, змест і формы гэтага ўзаемадзеяння вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

19. Абавязковае медыцынскае абслугоўванне вучняў у агульнаадукацыйных установах забяспечваецца дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя.

  1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка