20 цікавых фактаў з біяграфіі Міхася Стральцова Аўтар незраўнаных «Загадкі Багдановіча»




Дата канвертавання06.02.2018
Памер35.69 Kb.
20 цікавых фактаў з біяграфіі Міхася Стральцова

Аўтар незраўнаных «Загадкі Багдановіча» і «Смаленьня вепрука» сам да гэтага часу застаецца да канца неразгаданым творцам. Эстэт, інтэлектуал, які прайшоў праз здраду каханых і сяброў, прымусовае лекаванне ад вернасці Бахусу і наканаванае — ад раку, пражыў удвая болей за свайго ўлюбёнца Багдановіча, а памёр, як і той, толькі маючы Кнігу.

Герой нашых 20 нечаканых фактаў — паэт, празаік, літаратуразнаўца Міхась Стральцоў.

1) Умеў добра біцца

Першая жонка Галіна ўспамінала: «Однажды мы собрались у Адамчиков. К нам присоединились Иван Чигринов и его жена Людмила. (...) решили погулять в парке Челюскинцев. Нина, Людмила и я шли вместе, а за нами (...) следовали наши мужья. Вдруг из-за кустов появились двое парней, стали к нам приставать. Тут подошли наши мужчины, завязалась драка. Нам, женщинам, пришлось встать... на сторону нахалов: испугались, что несчастных могут покалечить... Это был второй раз, когда я видела Мишу в драке. Надо признать, что дрался он мастерски — отчаянно и смело».

2) Вельмі любіў музыку Фрэдэрыка Шапэна, а Міхал Клеафас Агінскі яго раздражняў

3) Вельмі падабаўся жанчынам

Адным толькі позіркам, поўным пяшчоты і невымоўнага захаплення, мог закахаць у сябе жанчыну. Ала Сямёнава адзначала: «Міхась Стральцоў не быў пазбаўлены ўвагі жанчын. І ў апошнія гады ён зазнаў вялікі жаночы інтарэс да сваёй асобы»; паводле Анатоля Сідарэвіча: «у рэдакцыі „Мастацкая літаратура“ у жанчын быў, можна сказаць, культ Стральцова».

4) Захапляўся творчасцю Фэдэрыка Фэліні

«Амаркорд» асабліва хацеў бы паглядзець. Фэліні чамусьці мой любімы рэжысёр. «Хрысціянскі» пачатак у ім цаню, адсутнасць бяздумнай жорсткасці і чалавечнасць і адухоўленасць сімволікі. Наіў, можа пры гэтым. Наогул, наіў у мастацтве люблю — гэта нешта накшталт супэрмастацтва, ці што».

5) Яго блізкім сябрам з часоў студэнцтва быў Рыгор Барадулін

Міхась Стральцоў і Рыгор Барадулін


6) Быў адным з самых начытаных і дасведчаных студэнтаў свайго часу
Журналіст Уладзімер Скапа згадваў: «...Міхась Стральцоў, бадай, самы дасведчаны сярод нас у літаратуры .Міхась быў добра знаёмы з рускай класічнай, савецкай, замежнай літаратурай. Ведаў творы рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў, імёны якіх ніхто з нас не чуў».
7) Меў тайную схованку каля магілы Паўлюка Труса

Паводле Валянціна Тараса: «...Недзе каля самага помніка, у густой высокай траве, была ў Мішы схованка. Ён пакорпаўся тамака, дастаў гранёныя кілішкі, цаляфанавы мяшэчак, у якім былі відэльцы, адкрывачка, соль, нават папяровыя сурвэткі. Потым ціха прамовіў : «У школе вывучаюць, дысертацыі пішуць, а на магілу ніхто ніколі не прыходзіць. У Саюзе пісьменнікаў начальнікі нашы, відаць, і не ведаюць, дзе Паўлюкова магілка...»


8) Лічыў, што галоўная бяда беларусаў — у адсутнасці ўзаемадапамогі і чуласці да бліжняга
9) Датэрмінова вызваліўся з ЛПП, дзякуючы Валянціне Шчадрыной ды Івану Шамякіну
10) Губляў творчую дысцыпліну, у чым сам сябе і дакараў

Прызнаваўся Але Сямёнавай: «Наогул жа, — не люблю я працаваць; вось абдумваць, бывае, падабаецца . Аповесцейку сваю я колькі разоў губіў тым, што загарэўшыся ёю, ужо як бы адчуваючы цалкам, не садзіўся ў час за стол — і перагараў».

11) Высмейваў манію сваіх калег да стварэння раманаў-эпапей

12) Лічыў, што беларускія класікі роўныя па таленце «зоркам» сусветнай літаратуры

Кузьму Чорнага, напрыклад, супастаўляў з Дастаеўскім і Фолкнэрам: «...не трэба баяцца падобных супастаўленняў, памыляюцца тыя, што гавораць пра нейкую „пэрыфэрыйнасьць“ творчасці Чорнага. Амаль у касмічных духоўных межах бачыць сваю Ёкнапатофу Фолкнэр. І ў Цімкавічаў духоўнага свету Чорнага зусім іншая „геаграфія“, чым у рэальна існуючай вёсцы на Случчыне...»

13) Быў негаваркі. Пагаджаўся з Купалам, што сапраўдны сябар той, з кім ёсць пра што памаўчаць

Леанід Дранько-Майсюк успамінаў: «Мне падабалася, што ў гутарцы з ім само маўчанне было ўтульным. Ён мала гаварыў, быццам не давяраў таму, што вымаўляецца ўголас...»

14) Не любіў пляжы і курорты

15) Скептычна ставіўся да паэзіі Караткевіча

16) Быў кепскім прамоўцам

«...справа (...) ня ў тым (...) каб кожны дзень (...) пісаць, — па-мойму, гэта лухта. Танк, напр.[ыклад] кажуць, праклямуе: страляй і галку, і варону — мо і ў каршука ці патрапіш. Можа. Але качак і варон неабавязкова страляць „на паперы“ і неабавязкова ўсенародна прад’яўляць справаздачу аб гэтай страляніне сваёй».

18) Быў вельмі незадаволены сваёй апошняй прыжыццёвай кнігай «Мой свеце ясны»

Паводле ўспамінаў рэдактара гэтай кнігі Л. Дранько-Майсюка: «Мне не спадабаўся адзін верш .Міхась Лявонавіч тут жа гэты верш выкінуў,памятаю рыфму з яго „віза — тэлевізар“. Стральцоў быў наогул незадаволены сваёй кнігай. Страшэнна незадаволены! Я яго супакойваў, як мог , увесь час Стральцоў скардзіўся мне і пры сустрэчы, і па тэлефоне — на сябе, на свае вершы... У маёй рэдактарскай практыцы такога сябененавіснага аўтара не было».

19) У апошнія гады жыцця марыў пра ўласную хату на прыродзе


Паводле Алы Сямёнавай: «...марыў ён пра хату на ўскрайку вёскі . У апошнія месяцы жыцця і пасля аперацыі ў Бараўлянах пачынала цепліцца надзея, ён выпраўляў сваю сярэднюю дачку Вераніку паглядзець які пляц з будынінай».
20) Любіў паразважаць на тэму «чорнага чалавека» ў творчасці Моцарта, Пушкіна, Ясеніна; тэма гэтая жахлівым чынам увайшла ў яго жыццё за два

месяцы да смерці.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка