2012 годзе беларуская грамадскасць адзначае 100-годдзе з дня нараджэння Максіма Танка



Дата канвертавання20.01.2018
Памер22.28 Kb.
#16698
У 2012 годзе беларуская грамадскасць адзначае 100-годдзе з дня нараджэння Максіма Танка – самага значнага беларускага паэта другой паловы XXстагоддзя – паэта бунтара, паэта патрыёта, паэта сатырыка, паэта філосафа, паэта наватара. Паэзія Максіма Танка заўседы ўражвала сваіх чытачоў разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. Галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, – Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова.

У мэтах выканання Плана мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка, у сакавіку 2012 года прайшоў абласны паэтычны конкурс для вучняў 5-7 класаў. У раённым этапе конкурсу прыняло удзел 811вучняў з розных устаноў адукацыі Мінскай вобласці. На абласным этапе былі прадстаўлены паэтычныя творы 99 удзельнікаў-пераможцаў раённага этапу конкурсу з 21 раёна Мінскай вобласці.



Творы пачынаючых паэтаў ацэньвала кампетэнтнае журы на чале з членамі грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Анатолем Юр’евічам Аўруціным і Кацярынай Станіславаўнай Хадасевіч-Лісавой. Члены журы адзначылі лірызм, тэматычную разнастайнасць, метафарычнасць, прадстаўленых вершаў пачынаючых паэтаў Мінскай вобласці, добрае веданне жыццевых старонак і творчых дасягненняў паэта-юбіляра.

Вершы юных дараванняў, прадстаўленыя на абласным этапе конкурсу, будуць адзначаны 24 дыпломамі: 9− дыпломамі ўпраўлення адукацыі, 15− дыпломамі Вучэбна-метадычнай установы “Мінскі дзяржаўны абласны вучэбна-метадычны кабінет”.

Паэтычныя творы пераможцаў абласнога этапу будуць накіраваны да ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсу. Творы дыпламантаў абласнога конкурсу будуць надрукаваны ў “Метадычным весніку” Вучэбна-метадычнай установы “Мінскі дзяржаўны абласны вучэбна-метадычны кабінет”.

Віншуем пераможцаў!
5 клас


  1. Целеш Анастасія, ДУА “Ждановіцкая сярэдняя школа Мінскага раёна”.

  2. Баштык Паліна, ДУА “Гімназія № 10 г. Маладзечна».

3. Шкода Уладзіслаў, ДУА “Салтанаўшчыцкі ВПК ДС-СШ Нясвіжскага раёна”.

6 клас

1. Бакун Дзіяна, ДУА «Пагарэльцаўская сярэдняя школа Нясвіжскага раёна».

2. Шпакоўскі Андрэй, ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Дзяржынска».

3. Рубан Анастасія, ДУА «ВішнёўскіВПК ДС-СШ Воложынскага раёна».
7 клас

1. Смірнова Аліна,ДУА “Свіслацкая сярэдняя школа ім. А.Г.Чарвякова”Пухавіцкага раёна”.

2. Шумейка Вікторыя, ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Нясвіжа».

3. ЛобачАнастасія, ДУА «Свірская сярэдняя школа Мядзельскагараёна».


Дыпломамі Вучэбна-метадычнай установы “Мінскі дзяржаўны абласны вучэбна-метадычны кабінет” адзначаны зборнікі вершаў наступных навучэнцаў: “Свет дзяцінства”Адоцік Дар’і, вучаніцы ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Слуцка”, і “Цуды здараюцца” Ліпай Кацярыны, вучаніцы ДУА “Уздзенская сярэдняя школа № 2 імя К. К. Крапівы”.


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал