2017-й год у нашай краіне пройдзе пад знакам 135-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа



Дата канвертавання23.01.2018
Памер21.45 Kb.
#16866
c:\users\user\desktop\колас і купала.jpg
2017-й год у нашай краіне пройдзе пад знакам 135-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

“Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа – гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет, і па якіх свет бачыць нас”, – так трапна вызначыў ролю нашых славутых песняроў беларускі паэт, празаік, перакладчык Віктар Шніп. І з гэтым цяжка не пагадзіцца. Якуб Колас і Янка Купала – выразнікі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў. У сваіх творах яны раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова.

Лірыка Янкі Купалы – гэта лірыка прарока, прадказальніка. Лірыка Якуба Коласа – перажыванні рэальнага, звычайнага, канкрэтнага чалавека.

Якуб Колас – адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры і стваральнікаў беларускай літаратурнай мовы. Шматграннасць яго таленту выявілася як у паэзіі, так і ў прозе, публіцыстыцы, у дзіцячай літаратуры. Якуб Колас заклаў асновы беларускага рамана. Ён – настаўнік некалькіх пакаленняў сучасных беларускіх пісьменнікаў.

Купалу мы ведаем як паэта і драматурга, аўтара цудоўных п’ес «Паўлінка» і «Раскіданае гняздо». Гэта ўзвышаны і рамантычны паэт. Любоў да Радзімы і нянавісць да яе прыгнятальнікаў гучалі на ўсіх этапах яго творчасці – ад пафасных вершаў «Мужык» і «Там» да шчырай і задушэўнай песні аб будучай перамозе над гітлераўскім фашызмам «Зноў будзем шчасце мець і долю».

Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету.



У Клічаўскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным калледжы святкаванню 135-годдзя паэтаў нададзена асаблівая ўвага. Мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею песняроў, будуць праводзіцца на працягу года ва ўсіх навучальных групах каледжа. Кніжныя выставы, бібліяграфічныя агляды літаратуры і творчасці юбіляраў, літаратурныя вечары, віктарыны, медыягадзіны, гасцёўні, чытанні ўголас, вандроўкі і паэтычныя калейдаскопы – у розных формах бібліятэкары, настаўнікі будуць прапагандаваць сярод падрастаючага пакалення творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа. Штомесяц у той ці іншай навучальнай групе будуць праходзіць тэматычныя мерапрыемствы з абмеркаваннем ролі і значэння творчай дзейнасці славутых песняроў для беларускай нацыі. Асабліва насычанымі стануць ліпень, калі нарадзіўся Купала, і лістапад – месяц нараджэння Коласа.

У бібліятэцы каледжа да юбілею паэтаў у сакавіку – літаратурны турнір “Песняры зямлі беларускай”, у красавіку – літаратуразнаўчая лекцыя “Спадчына Я.Купалы і Я.Коласа – нацыянальны скарб”, у верасні – літаратурна-паэтычны калаж “З паэтычнай крыніцы Купалы і Коласа”. На працягу года будзе дзейнічаць кніжна-ілюстрацыйная кампазіцыя “У храме слова Янкі Купалы і Якуба Коласа”. А таксама ў чытальнай зале наладжаны пастаянна дзейнічаючыя кніжныя выставы твораў паэтаў-юбіляраў і літаратуры аб іх біяграфіі і творчасці.
Каталог: files
files -> Побач са смерцю з ycпaмiнaў У. П. Шчуцкага, былога члена Расонскага падполля
files -> Сідаровіч Анжэліка Алегаўна, настаўнік пачатковых класаў дуа «Карцэвіцкая сярэдняя школа»
files -> Робім здоровы выбар мэта: фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця праз пазбаўленне ад шкодных звычак. Задачы
files -> Класіфікацыя звычак: Шкодная звычка – якая наносіць урон здароўю, культуры. Небяспечная
files -> Ці патрэбныя прапісныя ісціны? Мыць рукі перад ежай
files -> Адкуль з'явілася жыта
files -> Название специализированного модуля по выбору студента
files -> Гульнёвая дзейнасць выкарыстоўваецца ў наступных выпадках


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал