21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы




Дата канвертавання10.04.2017
Памер30.05 Kb.
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Лёсу майго кірунак,

Долі маёй выснова,

Як паратунак, -

Матчына слова,

Бацькава слова,

Роднае вечнае слова

П.Макаль

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Чаму для святкавання быў абраны гэты дзень? 21 лютага ў далёкім для нас 1952 годзе загінулі 5 студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бенгалі статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. Адзначаецца гэты дзень з 1999 года.

Па дадзеных ЮНЕСКА ў свеце існуе больш за 6000 моў, 95% з якіх знаходзіцца ва ўжытку ў насельніцтва планеты. Частка моў не мае сваёй пісьменнасці. Больш за палову існуючых моў свету знаходзяцца на мяжы вымірання. Тысячы моў не выкарыстоўваюцца ў сістэме адукацыі і не прадстаўлены ў Інтэрнеце.

Кожны месяц знікаюць 2 мовы. Яшчэ нядаўна налічвалася да 8000 самастойных моў. Сёння іх на 2000 менш.

Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету., садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.

Даўней беларуская мова была адной з самых культурных усходнеславянскіх моў. У Вялікім Княстве Літоўскім на ёй пісаліся ўсе законы, вяліся ўсе суды, адбываліся соймы. Мы, беларусы, маем багатае пісьменства, старэйшае за польскае і маскоўскае. З усіх славянскіх народаў адны толькі чэхі раней за нас займелі надрукаваную Біблію на сваёй мове. Яна з’явілася ў 1488 годзе. А ў 1517-м у Празе доктар лекарскіх навук Францыск Скарына з Полацка выдаў першую друкаваную ўсходнеславянскую кнігу – Біблію па-беларуску.



http://naviny.by/media/2012.05_w3/statut-vkl-3.jpg

Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588г.



http://media-polesye.by/files/files/import/1348497579.jpg

Францыск Скарына

Біблія Францыска Скарыны 1517г.http://beljews.info/ru/img/prag_b.gif

d:\библиотека\кружок\программа кружка\img_20170302_125631.jpg

Шосты школьны дзень атрымаўся насычаным і цікавым. Была аформлена кніжная выстава ў бібліятэцы “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы”. Праводзілася акцыя “Чытаем па- беларуску”.



d:\библиотека\кружок\программа кружка\img_20170225_103009.jpgd:\библиотека\кружок\программа кружка\img_20170225_104241.jpg

Усе вучні школы цэлы дзень размаўлялі на нашай, такой цудоўнай, мілагучнай, самай прыгожай у свеце, мове. Кожны жадаючы змог прыняць у ёй удзел і атрымаць за правільны адказ па-беларуску прыз.



d:\библиотека\кружок\программа кружка\img_20170225_104832.jpg

Знатакі роднай мовы прынялі ўдзел у гульні Вандроўка ў родную мову”, якая праводзілася ў бібліятэцы. Было арганізавана спаборніцтва паміж вучнямі, хто лепш умее адгадваць загадкі, прыдумваць свае загадкі. Крынічнымі словамі, залацінкамі мудрасці называюць прыказкі. Дзеці дапаўнялі прыказкі. Вучням прыйшлося не толькі паказаць свае цвёрдыя веды па прадмету, але і быць сапраўднымі артыстамі.

Спадзяёмся, што праведзенае мерапрыемства не толькі не пакінула раўнадушнымі нікога, але і заставілі задумацца пра будучыню роднай мовы. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Мы, іх нашчадкі, павінны працягваць гэтую пачэсную справу. Бо калі наша мова і культура знікнуць, дык хто мы такія будзем, з чым пойдзем у свет?

10 запаведзяў

Мову родную беражы.

Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.

Мовай роднай не гандлюй.

Мову родную любі.

Мовы роднай не кідай.

Мову дзецям перадай.

Мовы не аддай на здзек.



Толькі з ёю жыцця век.

Віктар Швед


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка