27 студзеня а 19. 00 ў Галерэі Прасторы кх адкрыецца другая выстава Беларускага Дэвіянтнага Сучаснага Мастацтва




Дата канвертавання30.03.2018
Памер17.57 Kb.
27 студзеня а 19.00 ў Галерэі Прасторы КХ адкрыецца другая выстава Беларускага Дэвіянтнага Сучаснага Мастацтва. 
Першая выстава цыклу, падчас якой берасцейцы мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасьцю трох мастакоў - падапечных менскага псіханеўралагічнага дома-інтерната - Генадзя Грышэля, Канстанціна Ладошкіна і Міхася Буліча - праходзіла ў Прасторы КХ ў красавіку 2016 года. У 2017 Прастора КХ прадстаўляла творы Канстанціна Ладошкіна і Міхася Буліча ў межах вялікага арт-праекту "Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам" у Менску.  
На другой выставе цыкла ў Берасці будуць прадстаўлены свежыя працы Ладошкіна і Буліча ў вялікім фармаце.
Прэзентаваць выставу на адкрыцці будзе Дар'я Яскевіч - псіхолаг псіханеўралагічнага дома-інтэрната, арт-тэрапеўт, арганізатар мастацкай майстэрні "Дом", куратар выставаў беларускага дэвіянтнага мастацтва і праекта "Аrt "Ну-во!", адзін з куратараў фэстывалю інтэграваных тэатраў "OneDay", арганізатар рэабілітацыйных арт-тэрапеўтычных пленэраў і лагераў для людзей з асаблівасцямі і без.
___________________________________________________
Канстанцін Ладошкін
Нарадзіўся ў 1951 годзе. Выхоўваўся ў дзіцячым доме. Служыў у арміі. Працаваў на заводзе абагравальнага абсталявання. Разведзены. Мастацкай адукацыі не мае, але сцвярджае, што закончыў тэатральна-мастацкі інстытут. Малюе з самага дзяцінства. Удзельнік майстэрні дэвіянтнага мастацтва "Арт "Ну-во!" з 2007 года. Удзельнік міжнароднага фестываля сучаснага мастацтва "ДАХ". Яго творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расеі, Украіне, Польшчы, Нарвегіі.
Выставы:
"Акрыл" / 2010 / галерэя "TUT.BY" / Мінск
"Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва" / 2012 / Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"
Персанальная выстава / 2016 / Літаратурны музей П.Броўкі / Мінск
"Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва" / 2016 / Прастора КХ / Брэст
"Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам" / 2017 / Мінск
__________________________ ______________________
Міхась Буліч
Нарадзіўся ў 1951 годзе. Халасты. Холост. Дзяцей не мае. Жыве ў доме-інтэрнаце з 1992 года. Маляваў усё і заўсёды. Мастацкай адукацыі не мае. Удзельнік майстэрні дэвіянтнага мастацтва "Арт "Ну-во!" з 2004 года. Неаднаразовы ўдзельнік міжнароднага фестываля сучаснага мастацтва "ДАХ". Яго творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расеі, Германіі, Польшчы, Нарвегіі.
Выставы:
"Акрыл" / 2010 / галерэя "TUT.BY" / Мінск
"Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва" / 2012 / Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"
Персанальная выстава"Архімары" / 2015 / Літаратурны музей П.Броўкі / Мінск
"Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва" / 2016 / Прастора КХ / Брэст
"Мы ёсць" / 2017 / "Fаlconclub" / Мінск
"Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам" / 2017 / Мінск
__________________________ __________________________ _
Адкрыцце выставы 27 студзеня а 19:00 у Галерэі Прасторы КХ (вул. Халтурына, 2/1).  
Уваход на адкрыццё вольны.  
Выставу можна наведаць да 17 лютага.
Галерэя КХ працуе: чацвер-нядзеля - з 15:00 да 19:00.  
Кошт уваходнага квітка: 2 рублі.
Тэлефон для даведак: +375(33)3083811 (Лізавета Міхальчук, куратар Галерэі Прасторы КХ)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка