3 ь м е с т стар. Язэп Пушча-Сады вятроў. 3 Кузьма Чорны-Лявон Бушмар (аповесьць) 12 [ Паўлюк Трус] Са студэнцкага дзёньніка (верш) ю. Віцьбіч-Млынарова рука




старонка1/3
Дата канвертавання01.04.2019
Памер452.23 Kb.
  1   2   3
3 Ь М Е С Т

Стар.

Язэп Пушча—Сады вятроў. 3

Кузьма Чорны—Лявон Бушмар (аповесьць) 12

[Паўлюк Трус] —Са студэнцкага дзёньніка (верш) .... 30

Ю. Віцьбіч—Млынарова рука (апавяданьне) 32

Максім Лужанін—Салімонка (поэма)...... 38

Т. Кляшторны—Што нагадаў мне гэты вобраз (верш) . 49

Кузьма Чорны—Неўзабаве вясна (апавяданьне) 53

Краліва—„Наш" (сатыра 75

В. Вольскі—Новы ўсход (Уражаньні з падарожжа) 77

Культура мовы

К. Чорны — Публіцыстычныя нататкі 91

В. Вольскі—Пра словы нямецкага пахаджэньня ў беларускай мове 97

К н і г а п і с

Ант. Адамовіч—Пра II том твораў М. Багдановіча............... 101

Галоўлітбел № 1054. Заг. № 1225. У ліку 700 экз. Гомель, друкарня „Палесдрук,,

3 твору „Сады вятроў")

Увэртура

Сады, сады вятроў—


Настроі вольных песень!
Гарачая гамоніць кроў
I навявае сьвежасьць.
Я слухаць буду плоць, —
Яна мне сьпеў сагрэе;
Зарослы сад палоць
Пад шум лістоў на дрэве.
Павырываю ўпыр
Атруты горкай зельле.
Старых людзей упір
Ніжэй травы прыземлю.
Абступяць ветры там
Мяне вясёлым тлумам.
Душу сваю аддам
За братні пацалунак.
Ўсіх правяду ў сады
Пуцінай нехаджалай.
Астынуць дзён сьляды,
Ад берага адчалім.
Ня будзем шкадаваць
Таго, што ня збылося.
Журбы загацім гаць
Над чорнай прорвай лёсу.
Каля старых баляс
Хай моляцца поэты;
Я-ж пакажу для вас
Сады усёй плянэты.
На ўзмор'і, ў шторме слоў
Пачуеце прылівы...
Вякі сівых лясоў
Галіны рук скрывілі.
1м хочацца ўлазіць
Агонь душы бязьмерна.

ЯЗЭП ПУШЧА

Як пчолы у вульлі,
Так думкі іх адмерлі.
Мінулы дзень стары
Сплывае ціхім бродам.
Нам новае тварыць
Напісана ад роду.

Урыўкі з пролёгу
На пляцы

Грыміцкі


Творы, помнікі эпохі.
Не разьесьць іх часу горкасьць
Крыкям сьвету не спалохаць, —
Найвялікшы бунт ёсьць творчасьць'

Лерад ё'й чало ўздымае

Кожны раб і кожны гені.

Ахапіць хацеў-бы з вамі

Гэту радасьць вокамгненьнем.

Галасы
Праўду, праўду ён гаворыць;


Трушчаць словы жорсткі камень.

Натоўп
Наш поэта нам ня вораг,


Абвіём яго рукамі...

Старшыня


Просьба задаваць пытаньні, —
Ўсе макулінкі прасейце.

Трыміцкі
Дум няма ў мяне патайных,


Расчыню вякоў вам сенцы.
Увайдў ў іх мужным крокам,
На парэзе з вамі стану;
Перад намі сьвет шырокі
Загрыміць зарой сьвітаньня.

Судзьдзя
Вы чаму вось гэтак шпарка


Абміяаеце сучаснасьць?

3 ТВОРУ „САДЫ ВЯТРОЎ"

Грыміцкі


Зор агні гараць над аркай,
Творчы дзень даўно пачаўся.
Не праспаў свайго я раньня,
Разам з вамі стаў на працу.
Не прасіў, калі меў раны, —
Загаіць чым іх, парайце!
Сам знайшоў бальзам гаючы
1 такі пякельна-моцны!
3 ім адчуў я слова гучнасьць
Пад вятры з садоў паўночных.
У сваім пакоі бедным
Вечнай творчасьцю гарэў я.
Часам за скупым абедам
Мой настрой тугой гарэніў.
Але гэта толькі часам—
Да узьлётаў новых творчых.
Я сабой—увесь сучаснасьць,
Дзень мой мужна крочыць.

Галасы


Мы свайму поэту верым,
Адчуваем словы праўды.

Натоўп


Ты вядзі на свой нас бераг,
Мы табе сягоньня рады!

Ў нас патухлі іскры гневу.


Засьвяціла сонца ласкай.
Расьсявай-жа словы жменяй, —
Пра цябе з іх зложым казкі.

Прамова прокурора

Узьдзіраем драпачамі
Цаліну гадоў сьпятрэлых.
Вы акіньце даль вачамі, —
Колькі красак там пятрэе,
Нам нясуць-жа сухазельле,
I яго за краскі лічым.
Ад яго чало мы земім
3 прыкрай мінай на абліччы.

6 ЯЗЭП ПУШЧА

Дурнап'яну ў песьні годзе!
Хай бадзёрыць рух наш кожны!
Лля настрою час так годзіць;
Чэзьне сум вядром парожным.

Грамадзяне, мы уважна

За поэтам кожным сочы. м;

Кожны крок яго узважым,

Абгаворыма завочна.

Нас усё, усё цікавіць,

Людзі мы эпохі новай.

Не праткнем душы цьвікамі,

Хоць гаворым жорсткай мовай.

Толькі усяму ёсьць межы,

І цярпеньню гэтак сама.

Мы ў разваленым манежы

Пылу з сьцен не атрусаем.

Высім штылі гмахаў стромых

На зямлі бацькоў гаротных.

Мускул наш гарыць настроем,

Быццам сонца за гароіі той.

Сорам з боку усьміхацца,

Ці ў прыгоршчы сьлёзна хныкаць.

У вялікай сьветлай хаце

Так узорна, так нязвыкла!

Будзе ў ёй поэт хай госьцем

Нашай радасьці вясёлай.

Едзем з грукатам па мосьце,

Абмінаем касагоры.

Ня угоніцца за намі

Той, хто пазяхае смачна.

Нам гісторыя ня зманіць,

Ня скрутнецца чорным мячам

Гул магутнай індустрыі

Пракладае ў далях рэйсы.

Што нам жураўліны вырай, —

3 зор ён іскраў больш ня крэсіць.

Мы у рэшаце вадзіцы

Больш ня носім за бязрукіх.

Будуць з нас калісь дзівіцца

Нашы радасныя ўнукі.

На ўспамін няхай пакіне

Сьпеў для іх поэт Грыміцкі.

У вачох гадоў ня кпіны,

У вачох гадоў зарніцы.

3 ТВОРУ „САДЫ ВЯТРОЎ"

Натоўп.


Слухаць будзем сьпеў мы гэты,
Напяваць у кожны вечар.
Любы, любы наш поэта,
Застанешся ім ты вечна!

Прамова Грыміцкага

Як, з чаго пачаць прамову,
І у чым мне тут сазнацца?
Ноч працяў іскрысты промень
У забраных колісь нацый.
Да такой і я належаў,
Да такіх людзей забраных.
Быў бунтоўны я начлежнік
За жалезнай ночы брамай.
Так было учора, колісь,
Як крывавы ўсходзіў месяц.
Чалавечай сьмерці голас
Услаўляць тады нас меўся.
Дні такія мы атрэсьлі,
Быццам вецер ліст у восень.
Нашы казачныя рэйсы
Звоняць там, дзе стыла бросень.
Перакінулі праз прорвы
Мы сваіх надзей імкненьні.
Ці-ж нам сёньня хмурыць бровы
У прасторах думак кемных?
Кожны з нас гарыць жаданьнем,
Што й ня сьнілі продкі нашы.
Мы пакінема паданьні
Для унукаў дзён інакшых.
Час парваў сырыц супоні,
У музэй хамут аднесен.
Ўсё-ж мінуўшчыну мы помнім,
І балючы голас песень.
Ноч нас гнала пад канвоем,
Вецер выў у далях шорсткіх.
Сёньня-ж я ахоплен новым, —
Трушчу словам смутку жораст.
Адкідаю я з дарогі
Кожны камень і каменьчык.
Перад сонечным парогам
Рукі гневу не камечаць.

8

ЯЗЭП ПУШЧА


Што было учора з намі?
Да крыві я сэрца змуліў.
Гэта шчырыя прызнаньні,
Горкасьць дзён тугі мінулай.

Натоўп


Верым мы і адчуваем, —
Многа горкіх слоў на сьвеце.
На паўночным моры хвалі,
Кажуць, сьцюжай крыўды сьвецяць,
Ты умееш закранаць глыбіні
Набалелых ран, цярпеньняў...
Розгамі паны нас білі, —
Гэта помнім як цяпер мы.

Грыміцкі


Перад вашай гнеўнай сілай
Рухнулі вякоў устоі.
Вас малітвы не ўпрасілі,
Вы сьпіхнулі ўсё „сьвятое".
У асеньні гэны вечар
Я ішоў да вас у горад.
Не гарэлі ў хатах сьвечы,
А гарэлі толькі зоры.
Вецер разьмятаў лістоту,
Успаміны дзён апаўшых.
Я тады усёй істотай
Слухаў вокліч песень вашых.
Слухаў гнеў у хваляваньнях, —
Вызваленьне з вечнай крыўды.
Сьвежасьць вы жыцьцю ўлівалі
Бяз ніякага надрыву.
Ажыла душа людзкая,
Нэрвы правадоў рымелі;
На сівых гранітных скалах
Рэволюцыя грымела.
Я радзіўся ў гэным громе
3 словам радасьці агністай.
Не зважаў я на баромэтр
Восені вякоў імглістых.

Адкульгалі смутку стрэчы,


Ростань прывітаў я ўчора.
За гарамі век старэчы,
За гарамі ноч у чорным!

3 ТВОРУ „САДЫ ВЯТРОЎ"

Натоўп


Нашу радасьць адчувае
Наш поэт, даўно чаканы.
Ты акінь прастор вачамі,
Там сьмяецца кожны камень.

Грыміцкі


3 ім і я гатоў сьмяяцца
Ад душы, заўзята, шчыра,
І сказаць старэнькай матцы
Пра апошні ў небе вырай»
Адлятае з ім старое,
Адлятае назаўсёды.
Нашай музыкі настроі—
Новай радасьці узьлёты.
Вы даўно яе чакалі
Ад сваіх поэтаў-творцаў,
Адамкнуць душу ключамі
Вам хацелася ў гаворцы.
Учыняў я вам рабункі
I ні разу вас ня клікаў...
Прызнаюся тут з трыбуны
У сваім граху вялікім.
У тую ноч, як вецер плакаў,
Я сьпяваў з людзьмі чужымі.
На развешаных плякатах
Лёзунгаў трымцелі жылы.
Кожны з лёзунгаў вось гэных
Быў крывёй напісан свьвежай;
Перад ім схіліўся-б гені,
Быццам дрэва ў полі сьнежным.
Я-ж яго абходзіў моўчкі,
Да людзей шчыльней туліўся...
Прамінулі нашы ночы,
Прамінулі рыжым лісам.
Мы спаткалі дзень уцешны,
Дзень вялікай творчай працы.
На зарослых колісь сьцежках
Высім фабрыкі, палацы.
Прагрыміць хай гэтым рытмам
Ад сягоньня сьпеў мой мужны.
Дзень наш, дзень вясёлы, спрытны
Не загіне ў золкай сьцюжы.
Ашумяць сады вятрамі

ЯЗЭП ПУШЧА

Кожны помнік наш славуты.


Ўнукі на забытай траме
Знойдуць спарахнелы смутак.
Вы сюды мяне пазвалі
Ня судзіць, а толькі ўцешыць.
Ад сягоньня ўвесь я з вамі
I душой і словам грэшным.

Натоўп


Хай жыве поэт шчасьлівы
I жыцьцё хай з намі славіць.
Хай мужаюць песень сілы
На бяседнай нашай лаве.

Г р ы м іц к і

Вы раднёй—поэту, песьні, —-
Больш ня жыць ім у самоце.
Вецер вольны, гойсай, сьмейся!
У садох—лістоў сьмяхоцьце.
Вы мяне душой сагрэлі, —
Я на сьвет наноў радзіўся,
А ў садох вятроў як стрэлі—
Скалатнуліся аж высі.
Зразумеў я ваша абурэньне, —
Вы дакор праўдзівы слалі.
У вянку пасохлі церні, —
Творцы дзён мы нашых слаўных.
Мы ў жыцьці усё зьіначым, —
Не пазнаць краіны будзе,
Сьмехам радасным дзіцячым
Усьміхацца будуць людзі.
Гэны час, пару такую
Будуць зваць соцыялізмам.
Нашы ўнукі адсьвяткуюць
Творчасьці уздым вялізны.
Пракладзем шляхі у нетрах,
У балотах крыўды вечнай.
Адсьпявалі песьні ветры,
Адсьпявалі ў сумны вечар.
Чалавек сьпявае сёньня
Голасам зусім адменным.
Ловіць на усходзе сонца
Пошчакі яго імкненьняў.

3 ТВОРУ „САДЫ ВЯТРОЎ"

11


Н а т о ў п (сьпявае гімн)

ЖЫВІ, ТЫ НАШ!


Вядзі ў свае сады вятроў, —
Музыкі граюць гучны марш.
Ты зразумеў душы настрой;
Жыві, поэт! Жыві, ты наш!
Гараць сузор'яў сьветлякі,
Ня гаснуць у імгле гадоў.
Ідуць шчасьлівыя вякі
Сваёй упартаю хадой.
Ідуць узгор'ем новых дзён, —
I водгульлем зямля гучыць.
3 поэтам крок у крок ідзём, —
Нясе ад песень ён ключы.
Сьпявай, сьпявай нам ад нутра!
Мы будзем слухаць гэткі сьпеў.
Няма ў жыцьці сьвятых утрат,
Пад сонцам творчы дзень пасьпеў.
Ён холад зябкіх слоў сагрэў,
Яны гучаць зусім інакш;
Даруем мы табе твой грэх,
Жыві, поэт! Жыві, ты наш!

Кузьма Чорны

Лявон Бушмар

Частка трэйцяя

I

Сьвет быў шырокі і вольны. У дзіцячым сэрцы нараджалася,


расло і жыло захапленьне ім. Кожны перажыты дзень даваў большае
ўсё ўведваньне сьвету. Так расьлі два браты.

Часамі старыя жанчыны, бабулі калгасаўцаў, ківалі галовамі,


пускалі нават калі-ні-калі сьлязу, божкаючы:

— Ай, ай, за жывым бацькам бацькі ня ведаюць. От пайшлося


м —небаракам.

і Аміля тады не перапускала:

— А начорта ім гэтакі бацька!

Галена-ж, тая адно падмаргне тады сьлязьлівай старой:



  • А яны-ж гэта й нарадзіліся бяз бацькі.

  • Бяз бацькі? А-ёй!

— Але. От надумаліся ды й нарадзіліся.
1 тады да Амілі:

— Нашто ім канешне растлумачваць! Ты гавары таму, хто ўра-


зумее цябе.

Тады і Аміля засьмяецца, радасна гляне на сваіх сыноў. Галена-ж


калі скончана работа, заўсёды няньчыцца з усімі трыма. Часамі датрох
далучае яна чацьвёртага—Андрэевага. Андрэй тады жартуе:

— От мацярок у маіх сыноў!

Ён жартам заве іх усіх сваімі сынамі. Жывуць яны ня разам, але
блізка—цераз сенцы. У сенцах яшчэ падлога пахне сьвежаю смалою,
сенцы яшчэ не застолены. Робіцца ўсё не адразу. Цяжка ў адзін год
зрабіць усё як ёсьць. А яшчэ цяжэй было зламаць дурную ўпартасьць
некаторых суседзяй:

— Як-жа я пакіну, калі гэта маё?

— А там-жа будзе ўсе твае, гэтак як і ўсіх.


  • Калі ўсіх, значыцца не маё.

  • Бушмар ты, —сьмяяўся неспакойным сьмехам тады Андрэй.
    Гэтае „маё" даводзіць вось да чаго чалавека.

Само слова „Бушмар" было ўжо словам нязвычайным. Яно ўжо
кожнаму тут гаварыла пра зьвярыную нялюдзкасьць, пра зьдзек над
усім, што ня ён сам і што не яго. Ня можа навокал яго, пакуль ён
пануе, абыйсьціся так, каб ня было пакрыўджаных, каб ня было сьлёз
людзкіх. Тыя-ж самыя бабулі божкалі І ўздыхалі, што гэта бог даў

ЛЯВОН БУШМАР

чалавеку гэтакую натуру, можа за якія грахі яго, ці нават бацькоў


яго. Мужчыны ўсе і малодшыя жанкі пакеплівалі з гэтакае „божае
кары", але ўсё-ж некаторыя гаварылі, што „натура гэта такая ў чала-
века" і толькі. Тымчасам былі й яшчэ адны, якія іначай тлумачылі
Бушмара. Да іх належаў і Андрэй, але першы як мае быць выказаў
гэта ня ён. Трымаўся тут вельмі блізка Андрэя заўсёды адзін хлапец.
Ён на хутарох за лесам змалку пасьвіў каровы, служыў нават год на
Вушмаравым хутары. Яго неўзаметку пачалі заўважаць, як пачаў вы-
ростаць тут. Бацькі яго ў вайну ўцяклі недзе з-за Вільні сюды і тут
зьмерлі ад пакутных нявыгодаў жыцьця, а малы нейк выкідаўся. Так
на людзях і ўзрос. Звалі яго Уладзем; ён, калі яшчэ малым пастуш-
ком быў, зблізіўся дзіўна з Андрэем, якога тады пачаў зваць дзядзь-
кам. Раз Андрэй ішоў паўз лес і ўбачыў быў. як на дарозе стаіць і
не варушыцца, як аслупянелы, малы хлапчук. Падышоўшы бліжэй, ён
пазнаў „бежанскага Уладзю". Ён глядзеў у адно месца, кудыйсьці ў
поле і маўчаў. Каля вачэй у яго была чырваната, як ад нездароўя,
або безсані, ці ад сьлёз. Было тады холадна, восень, і ён, ві-
даць, мёрз.

  • Чаго ты гэтакі?—запытаў Андрэй.

  • Кароў гляджу, —адказаў той.

  • Дзе-ж твае каровы?
    — Недзе пацягліся.

І хлапчук пачаў плакацы

  • Чаго ты?

  • Бушмар чуць не забіў мяне.

  • Завошта?

— Карова закульгавела, дык ён крычыць, што гэта я не дагля-
дзеў. Раніцаю сёньня сукаватым паленам па шыі біў, схаваў мае лапці,
наўмысьля, каб мерз—гэта табе, кажа, навука.

Андрэй глянуў на босыя Ўладзевы ногі. Праўда, што яны аж


пасінелі з холаду.

— У мяне была адна запалка, але патухла, як я хацеў раскласьці


агонь.

Андрэй неўзабаве прыслаў яму з дому свае лапці, а праз колькі


дзён падгаварыў кінуць Бушмара і перайсьці ў вёску. 3 таго часу
Уладзя пачаў мець Андрэя як за роднага.

У тэй меры, як Уладзя рос на людзях, ён сам заўважаць стаў сваю


сілу. Калі дзялілі панскую зямлю і калі Андрэй на гэтую зямлю першы
павёў вяскоўцаў, Уладзя тады ўжо быў як-бы нават дапаможнікам
Андрэевым. Ён ня то што дзейна дапамагаў яму, а чуў сябе, што
як-бы гэта ён сам усё гэта робіць. Ён тады ўжо быў сказаў Андрэю:

— А Бушмару нашто гэтулькі лесу?

Ён чуў, як расьце ўсё больш і больш у ім страшная нянавісьць
і да Бушмара, і да ўсіх гаспадароў, што трымалі яго тут за пастуха.

14

КУЗЬМА ЧОРНЫ


Нават адзін з іх, калі дзялілі вяскоўцы панскую зямлю, выткнуўся
быў на сваю мяжу і з хітраю ўсьмешкаю сказаў:

  • Што-ж, зямлю вы бераце, балазе пан уцёк. І лес панскі папро-
    бавалі зачапіць. Але маладцы, што лазу пакінулі, ня выцерабілі.

  • Чаму?—гукнуў Ўладзя, чуючы ў гэтым паўпанкавым слове
    нейкую, няясную яшчэ, страшную крыўду.




  • А таму, што калі вернецца пан, дык будзе чым вас сьцёбаць.
    Ўладзя сьціснуў кулакі і падаўся бліжэй:

  • Гад!

Дык той злосна заенчыў:

  • А-а-а, глядзі ты! Гэта ты гэтак дзякуеш, што цябе выгадавалі
    чужыя людзі, што ня даў і я табе прапасьці на чужой старане!?.

  • Мая старана ўсюды, дзе я стаю на зямлі.

  • Усюды? А от цяпер стаіш на маей мяжы. Вон!

Ўладзя быў тады яшчэ недарослы дзяцюк. I повен ён быў хлапя-
чага задору. Ён тады наўмысьля пайшоў упоперак цераз забаранава-
ную хутаранскую ярыну, а хутаранец, скамячыўшы губы, схапіў яго
за плечы. Андрэй сьмяяўся, стоячы ў мужчынах. Ўладзя вылузаўся з
хутаранцавых рук і пайшоў назад.

Другі раз была ў яго сутычка з Бушмарам. Тут было менш га


воркі, але больш яшчэ выразнасьці. Гэта ўжо тады, калі надышла
пара зачапіць хутаранцаў. Ўладзя сказаў быў пра Бушмараў хутар:

— Вяльможныя паны ўжо ўпарадкаваны цяпер пара зачапіць


хутарскіх зьвяроў.

Бушмару хтосьці сказаў пра гэта, і пры спатканьні з Ўладзем ён


пранізаў яго зіркам. Уладзя прыпыніўся і таксама ня спускаў вачэй з
Бушмара. Так прастоялі яны колькі момантаў. Хто каго пераможа?
Але ўсё-ж Бушмар заўсёды абмінаў думкамі Ўладзю, можа таму, што
прывык ён дагэтуль бачыць яго хлапчуком? А мо' таму, што яму
проста страшна было чуць у гэтым хлапчуку варожую сілу, што рап-
там вырасла.

Дык вось гэты Ўладзя сказаў цяпер быў раз пра Бушмара. Ён


гэтае разуменьне сваё вынес яшчэ з суду, у якім быў тады, калі су-
дзілі Бушмара за збойства райвыканкомаўца і за высечку лесу... Пра
Бушмара тады абвінавайца гаварыў доўга:

„Бушмар—вынік ляснога спрадвечнага хутару. Зьвер, навокал


якога павінны быць пакрыўджаныя. Іначай нельга, пакуль жыве на
сьвеце Бушмар. Навакольны лес і дзікі хмызьняк валодае Бушмарам, а
праз яго адвечная прыродная дзіч спробуе авалодаць усімі гут
людзьмі. Бушмар каб і хацеў, ня можа даць рады ні лесу, ні хмызь-
няку—засталася-ж навек ня скончанаю дзеля яго раскарчоўка пры-
леску. Бушмараў лад—гэта пастка і вечная вайна—бо-ж нават з сваім,
можна сказаць, жыцьцёвым братам—Вінцэнтым, ў яго сьмяр-
тэльная спрэчка. У зьвяроў заўсёды ў адным нават логаве—вайна...

ЛЯВОНБУШМАР 15

Вось ён жыве на сьвеце, жыве спрадвеку, робіць нават гісто-


рыю свайго часу, гісторыю крыўд слабейшых, ад якіх маюць
крыўду яшчэ слабейшыя... Псторыя чалавечай нялюдзкасьці! Дзе рас-
плоджваюцца зьвяры і кала іх чэрві!".

У гэтыя часы людзі тут абудзілі ў сабе новыя імкненьні, гада-


валі ў сабе вялікую дзейнасьць. Таму мала было жартаў з тону Ўла-
дзевых „настаўніцкіх" гаворак. Андрэй і Ўладзя былі першыя, што
зламалі спрадвечную ўпартасьць людзкое запечнасьці. Цяпер ужо ўсё
ня йшло, а імчалася, гонячы жыцьцё ў новы сьвет шпарка і дзіўна.

Ц

Андрэй за гэтыя гады пастарэў крыху, але не зьмяніўся. Заста-


лася ў ім і яшчэ больш асталявалася мяккая жартаўлівасьць і, дзе
трэба, ясная цьвёрдасьць. Ён меў натуру іншую, як у Амілі, ці
іншае дачыненьне да ўсяго. Ён увесь падаўся быў у клопат за ўсю
тую справу, якую тут рабілі, адкінуў нават ад сябе неспакой за ўся-
лякую сваю ўласную гаспадарскую драбязу. Тут ён зусім сьвядома
вучыцца пачаў ва Ўладзі. Той бязьлітасна кпіў з „усялякае мышы ў
сваёй цеснай нары"; жыў апошнія гэтыя гады гэтак, што старыя нават
навучаць яго браліся:

  • Гэтакі ты ўдалы хлопец, а вецер у тваёй натуры нейкі ёсьць.
    У гады ўбіраешся, дык пара табе пра сябе падумаць. Паставіў-бы ты
    сабе хату, узяў-бы зямлі, меў-бы сваю сям'ю, як усякі чалавек...

  • Няма зямлі, —аджартоўваецца ён.

  • Мала?

  • Мне мала. Мне каб усяею заўладаць.

  • Дзіўны хлопец, —гаварылі, адыходзячы, —от усё жартамі абы-
    ходзіцца.

А пасьля хтосьці кінуў на людзі здагадку:

  • Ён гэта сабе хлеба лёгкага шукае. Службы дзе якое.

  • Вось гэта яно й ёсьць, —сказаў оыў ён раз на гэта, сьмя-
    ючыся.

  • Хачу нічога не рабіць і добра жыць.

  • От зноў жартуе!

А тымчасам Ўладзя вырас зусім, больш яшчэ пасталеў, больш
зблізіўся з Андрэем. Стаў ён рослым і моцным, і хто ўспамінаў таго
ранейшага хутарскога пастушка, дык гаварыў:

— От як выростае чалавек.

Яны з Андрэем і ўзялі на сябе ўвесь той цяжкі клопат—аруда-
ваць з людзьмі, з зямлёю, з дзікім хмызьняком, з трухлінаю старых хат..
Калгас пачалі рабіць увосень, калі рыхтаваліся сеяць жыта. ! ўсе гады
пасьля гэтага даводзілі яго да ладу. Кожны год выростаў на ўзьлеску
новы дом, туды перабіраліся патроху кожны год людзі, і шмат
хат ішло на знос. Цяпер гэта рабілася ахвотна. але першы раз страшны
одум браў некаторых:

10

КУЗЬМА ЧОРНЫ


— Увесь век гараваў-гараваў, зьбіраў па саломіне, і нават котла
роднага адцурацца трэба.

Аднак ішлі, бо, шкадуючы чагосьці нявыразнага ў старым, пачы-


налі ўжо баяцца яго.

Гэтак вось і Аміля спахмурнела была, калі чарга прышла і да


Андрэевае старое хаты:

— Мне ня шкода гэтых катухоў і ранейшае бяды, але так нешта,


я й сама ня ведаю, што гэта.

Андрэй можа й зразумеў яе, але нічога сказаць ня мог іншага,


як толькі:

— Гэта так з чалавекам бывае.

Але Уладзя пасьля сам загаварыў пра гэта з Аміляю:


  • Гэта ведаеш што? Гэта спадчыннасьць старая. Гэта, калі хо-
    чаш, дык рэшткі бушмараўшчыны, якія спрадвеку ўкараніліся ў нас.
    У таго болын, у таго менш, але яны ёсьць. Табе гэта не шкада трух-
    лявага кута гэтага, але ты тут жыцьцё, хоць цяжкае, пазнала...

  • Тут я ўспамінаю пра ўсё, што было, тут паўміралі бацькі, тут...

  • Вось гэта самае. Але мы роднае нам возьмем з сабою, а не-
    патрэбнае адкінем.

Уладзя бываў цяпер шмат на людзях, даводзілася яму і далёка
выяжджаць адсюль, ён меў цікавыя сустрэчы, чытаць пачаў шмат,
гадаваў у сабе новую нейкую чалавечую імклівасьць, часта задумваўся
і навучыўся гаварыць новае тут, у гэтых лясох. Ён гаварыў з Аміляю:

  • ... Нам от можа й думаецца часам пра ўсё гэта вось так, як
    ты кагадзе гаварыла. Жоравы ўвосень ляцяць, і мы чагосьці шкадуем.
    Нам можа шкада бывае яшчэ, што калі вось усюды будзе поле выраб-
    ленае, калі згладзім мы з зямлі ўсе дзікія зарасьнікі, выкарчуем дзі-
    кія ўзьлескі—і жоравы тады пазводзяцца ў нас, ня будзе ім дзе тады
    вясьціся, і ня будуць тады яны курлыкаць увосень, ня будзем мы
    бачыць тады і чуць гэтага іх лёту ўвосень ці ўвясну. Нам часам і
    шкада ці то гэтага іхняга лёту, ці то чаго іншага разам з гэтым...

  • Бо мы прывыклі да гэтага, —здагадалася ўсьмешкай Аміля.

  • Прывыклі, з гэтым мы жылі, выросталі. Гэта было разам у
    нас з уцехамі і з сьлязьмі.

АмІля думала і маўчала.

— .. Я-ж ведаю, што прыдзе штосьці новае, што будзе дзецям


нашым, ды й нам яшчэ такім, з чым нам таксама будзе ня лёгка
адразу, каб прышлося, разлучыцца. Новы час нясе і ўсё новае. Толькі
яно ня будзе для нас часта, а то, можна сказаць, заўсёды цяжкім,
як было ўсё дагэтуль... Новае хараство будзе, але бяз сьлёз.

Ён гаварыў доўга і цешыў Амілю гэтым сваім новым дзеля яе,


чалавечым, словам. Яна пачула ў сабе прылівы непераможнае радас-
нае сілы.

— Нашы дзеці ўжо ня будуць гэтакімі, —зноў здагадала'ся яна.


  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка