3. Любоў якая творыць




Дата канвертавання14.02.2018
Памер55.75 Kb.

3. Любоў якая творыць.



Любоў мужчыны і жанчыны, якая вядзе да жыцця разам,пачынаецца ў дзяцінстве і працягваецца ўсё жыццё. Мужчына і жанчына злучаюць свой лёс па ўласнай волі і назаўсёды. Хрыстус дае нам гэты дар як сакрамант! Застановімся цяпер над значэннем сужэнства як канструкцыі жыцця ў дваіх і, што дае нам сакрамант.

Стварэнне суполкі сужэнскай
Як стварылася наша суполка сужэнская? Кожная пара мае сваю асабістую гісторыю. Таксама кожнае сужэнства мае розны стаж сумеснага жыцця. Але вельмі было б добра прыгледзіцца да яго з блізка. Гэта павінна адбыцца дома (паміж мужам і жонкай). Ёсть пытанні агульныя, якія маглі бы разглядацца разам у групе (суполцы).

Кахаць
Кахаць – гэта значыць пазнаць, выбраць, апекавацца, даваць, прыймаць і г.д..


  • Што значыць для нас кахаць?

  • Ці заўсёды мы адкрыты адзін для другога?

  • Ці стараемся лепей пазнаць адзін аднаго?

Ці дзелімся мы паміж сабой (паміж мужам і жонкай) нашымі клопатамі, радасцямі? Ці прынімаем мы супольна рашэнні, якія датычацца нашага дома. дзяцей, знаёмых і г.д.?

Неаднароднасць (дэфэрэнцыяцыя)
Суполка, да якой імкнёмся, з’яўляецца не такой, якая знішчае індывідуальнасць і робіць нас падобнымі адзін да аднаго; насупраць: яна дазваляе развівацца сужонкам. Гэта ёсць вельмі важна.


  • Ці клапоцімся аб развіцці нашага сужонка? Што робім для таго, каб аблегчыць яму дзейнасць прафесіянальную (ці падтрымліваем нашага сужонка ў прафесійных дасягненнях, ці можа чынім якія перашкоды?) ?

  • Ці дапамагаем адзін аднаму ў развіцці культурным? Што робім для таго, каб падкрэсліць здольнасці і таленты сужонка?

Што робім для таго, каб развіваць асабістую індывідуальнасць, тым самым узбагачаючы нашага сужонка?

На розных платформах
Любоў сужэнская напаўняе наша жыццё і для таго суполка павінна аперацца на вельмі неаднародных падставах.


  • Ці ўмеем выказваць нашы пачуцці? Словам?

  • Ці дзелімся паміж сабой радасцямі і цярпеннямі?

  • Ці падтрымліваем адзін аднаго, калі перажываем цяжкасці?

  • Ці ўмеем слухаць сужонка, калі ён звяртаецца да нас?

  • Ці цікавімся заняткамі нашага сужонка(дамашнімі, касцёльнымі і г. д.)? Ці маем супольныя заняткі?

Наша дамашняя ўтульнасць у любові не паўстане адразу, з дня на дзень, яна патрабуе павольнага ўзросту. Чакаюць нас і ўзлёты (дасягненні паміж сужонкамі) і ўпадкі.Таксама будуць сустракацца і перашкоды да паканання: з нашага боку і з боку іншых.Могуць напаткаць нас і крызісы нашага развіцця (гэтыя крызісы бываюць патрэбныя, але часамі небяспечныя). ...Карыснымі для развіцця нашай любові і змены яе аблічча, з’яўляецца размова паміж сужонкамі на тэмы, якія датычацца нашага сямейнага жыцця (дзяцей, працы (ці безрабоціцы), сяброўства, хваробы і г.д.)



Асабліва важным з’яўляецца тое, каб застанавіцца над нашай любоўю, адносячы яе да любові Бога ( мы двое створаны на вобраз Бога, нашая любоў дазваляе лепей зразумець Яго любоў да нас ...).

Пытанні для разважання пад час сустрэчы


  1. Якія з пытанняў, зададзеных на папярэдніх старонках, выдаюцца вам важнымі на дарозе тварэння ідэальнай пары, адначасова ўзбагачаючы і ўзмацняючы нашу любош?

  2. Што думаеце аб тэксце, які дадзены ніжэй? Што вас найбольш уразіла і для чаго?

  3. Ці раздзяляем гэты погляд? І што аб гэтым думаем?



Тэкст

Важным для сужэнства з’яўляецца тое, каб зразумець, што любоў ёсць неустанным тварэннем.Пра гэта трэба заўжды помніць і кіравацца гэтым у сваім сужэнскім жыцці. Разгледзім ліст пісьменніка Roger`a Martin du Gard да свайго сябра, маючага жаніцца.
У рытуале сакраманту шлюбу, сужонкам пакінуты выбар паміж двумя формуламі, якія выражаюць іх супольнасць. Адна з іх выражаецца ў тых словах:”Прынімаю цябе як муж (жонка) і аддаюся табе,каб мы засталіся вернымі нашаму каханню ў шчасці і ў няшчасці, каб мы назаўсёды падтрымлівалі адзін другога праз усё наша жыццё.”
Формула гэтая, так мне выдаеца, бярэ пад увагу першыя намаганні ўзросту любові сужэнскай, Не заўсёды гэтая дарога простая, але калі разам дзелім радасці і смутак, то любоў тых дваіх паглыбляецца на дарозе супольнага жыцця. (...)
На пачатку сямейнага жыцця сужонкі бачаць узаемную любоў: жадаюць заўсёды быць разам. Тады нават цяжка маліцца асобна. Хочам быць ідэальнай парай.Але перашкоды (цяжкасці) штодзённага жыцця патрэбныя для таго, каб ачысціць яго (жыццё) ад ілюзій.
Тады надыходзіць крызіс ( як некаторыя называюць “крызіс сямі гадоў сужэнства”), які толькі з’яўляецца асазнаннем і зразуменнем праўды, каб лепей расла любоў у сям’і. Ужо разам з ёю (з ім) праводжу менш часу, разам не адпачываем, з маімі цяжкасцямі застаюся сам (сама). Асазнаём тое,што супольнае жыццё патрабуе шмат ахвяры, на якія не згаджаемся, і што ужо для яго (яе) не есць я ўсім светам і назаўсёды!
Вялікай спакусай становіцца так званая “яснасць умыслу”. “Цяпер я ўжо добра цябе ведаю”. Ад такога зразумення да аскарджэння бывае не далёка. Прыпомнім сабе Адаму і Еву, калі папоўнілі грэх...
Бог нас чакае цяпер, каб навучыцца найважнейшаму : каб быць адной душой, трэба стаць...”абоім адным целам”(Мк 10 ,8 ) , а не “адзін у адным целе”. Істота людская адзіная і мае ў сабе ўласную таямніцу...Ніколі нікога не можна пазнаць да глубіны (поўнасцю), бо ён не мае дна... Няхай пашана да таямніцы кожнага чалавека, станецца дарогай да сапраўднага пазнання..Няхай , той другі чалавек перш заўсё належыць да Бога, толькі потым будзе належыць мне, і няхай кожнага дня будзе мне дадзены праз Бога... А я яго прыму такім які ёсць, а не такім якім я хацеў бы ( хацела бы) мець.
Трэба умець размаўляць аб сваіх цяжкасцях, не аскарджаючы другога чалавека, гаворачы:” Адчула я што ты мяне зразумеў, калі гаварыў пра гэта...”. Калі ёсць якія небудзь цяжкасці, трэба размаўляць паміж сабой, а не маўчаць.
Дзень, у якім адзін другому скажам, што ты маеш права быць такім, якім ты ёсць, будзе днем перамогі. Любоў, якая вытрымала такі экзамен, будзе моцная і ачышчаная. Гэта важны этап у тварэнні пары сужэнскай.
(Georgette Blanguiere, адрыўкі з “Адважцеся жыць любоўю”)

Малітва пад час сустрэчы
Слухаем Хрыстуса, які напамінае нам намеры Бога, ад стварэння, пад поглядам пары асоб людскіх.
Потым падышлі да Яго фарызеі, выпрабоўваючы Яго і кажучы: “Ці дазволена чалавеку з якой-колечы прычыны пакінуць жонку сваю?” А Ён, адказваючы гаворыць: “Ці не чыталі вы, што Той, Хто сьварыў чалавека напачатку, мужчынай і жанчынай стварыў іх”, - і сказаў: “Таму пакіне чалавек бацьку і маці і злучыцца з жонкаю сваёй, і будуць двое адзіным целам”. Значыць іх ужо не двое, але адно цела. Дык што Бог злучыў, чалавек хай не разлучае”.

(Мт 19, 3-6)
Молімся
Пане, Ты паклікаў нас стварыць сям’ю;

дай нам ласку, каб мог ажывіць яе тваей любоўю.

Научы нас абоіх аддавацца пад Тваю апеку,

і выконваць Тваю волю ў жыцці штодзённым,

прадстаўляць Табе нашынамеры, і прасіць аб дапамозе,

і афяраваць Табе нашы радасці і смутак,

і давесці да Цябе дзяцей, якіх нам даў пад апеку.

Пане, які ёсць любоўю,

дзякуем Табе за нашу любоў.

Амэн.



Прапанова на наступны месяц.
- не забывацца пра месячны абавязак “ прысядзем разам” ;

- падумаць пра наступную сустрэчу і памаліцца пра яе рэалізацыю ;

- рэгулярна слухаць (чытаць) Слова Божае.

- знаходзіць кожны дзень час для асабістай малітвы.



- кожны дзень знаходзіць час для малітвы сужонкаў (мужа і жонкі) і калі магчыма сям’ёй.






База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка