№3/цвк-я Старшыні цвк рб




Дата канвертавання09.03.2018
Памер50.34 Kb.
15.08.2008 - №3/ЦВК-я

Старшыні ЦВК РБ,

Лідзіі Ярмошынай,

Вул. Савецкая 11, Менск, 220010

Назіральніка ў Жодзінскай акруговай

№66 выбарчай камісыі,

грамадзяніна РБ,

Аляксея Лапіцкага,

Вул. 50 год Кастрычніку 8А-30,

т.3-49-70


ПАВАЖАНАЯ ЛІДЗІЯ ЯРМОШЫНА,
я як грамадзянін Беларусі, прэтындэнт ад групы грамадзянаў (108 жыхароў горада Жодзіна) у Жодзінскую Акруговую выбарчую камісыю №66, стаўлю Вас у вядомасьць, што дзеяньнямі адказных асобаў Менаблвыканкаму мае правы і правы дадзенай групы грамадзянаў (што мяне вылучала) былі парушаныя. У выніку гэтага, мая кандыдатура – не разглядалася на адпаведным арганізацыйным супольным паседжаньні Менскага аблвыканкаму й Прэзыдыюму Менаблсавету дэпутатаў 14 ліпеня 2008 года, на якім праводзілася працэдура па зацьверджаньні складу акруговых камісыяў, у тым ліку й Жодзінскай АВК №66, у склад якой грамадзянамі скіроўвалася мая кандыдатура.
Неабходная для гэтага калектыўная заява з подпісамі 108 грамадзянаў 07.07.2008г. была скіраваная мною непасрэдна ў адзначаныя вышэй ворганы, што фармавалі склад АВК па Менскай вобласьці, замоўным паштовым адпраўленьнем з адпаведным апавяшчэньнем аб дастаўцы. Гэты дакумэнт быў дастаўлены па прызначэньні 09.07.2008г., а адваротнае пацьверджаньне аб дастаўцы скіраванае абратна поштаю мне як заяўніку ўжо 11.08.2008г.

(гл. дадатак №2).


Аднак, на мой пратэст аб парушэньні дэмакратычнай працэдуры на паседжаньні Менаблвыканкаму 14.07.2008г. па вызначэньні складу Жодзінскай АВК №66 я атрымаў даволі дзіўны адказ за №302-740 ад 06.08.2008г. ад начальніка Галоўнага арганізацыйна-кадравага ўпраўленьня гэтае дзяржаўнае ўстановы выканаўчае ўлады, Амельянчука М.М. У ім дадзеная высокапастаўленая службовая асоба, якая нясе адпаведныя службовыя абавязкі й мусіць строга выконваць палажэньні ВК РБ і дзейснага заканадаўства ўчасе арганізацыі і правядзеньня любых выбарчых працэдураў, тлумачыць гэта тым, што мая заява была быццам бы атрыманая ў Менаблвыканкаме 12.07.2008г., то бок, пазьней за ўстаноўлены ВК РБ тэрмін (11.07.2008г.) і менавіта з-за гэтага – не разглядалася на адпаведным паседжаньні 14.07.2008г. Пры гэтым, адказ Амельянчука М.М. ад 06.08.2008г. без праблемаў дастаўлены ў Жодзіна і трапіў мне ужо 07.08.2008г. – напрацягу 1 календарных сутак (!?). Якой “фантазыяй” трэба валодаць, каб прадставіць сытуацыю так, быццам мой ліст, адпраўлены 07.07.200г. быў атрыманы ў Менску толькі 12.07.2008г. – аж праз 5 календарных сутак !?
Відавочна, што дадзеная матывацыя майго неўключэньня ў склад Жодзінскай АВК №66 ёсьць элемэнтарнай падтасоўкаю фактаў і мэтанакіраванай маніпуляцыяй дакумэнтамі выбарчага зьместу ўчасе фармаваньня Жодзінскай АВК№66, у выніку чаго мая кандыдатура не была вынесена на разгляд адпаведнага паседжаньня Менаблвыканкаму, па ёй зусім не прымалася належнага рашэньня і яна, такім чынам, не ўвайшла ў скалад Жодзінскай акруговай камісыі №66.
У сувязі з гэтым, мною канстатуецца наяўнасьць шэрагу грубейшых парушэньняў палажэньняў ВК РБ і дзейснага заканадаўства краіны з боку адказных службовых асобаў выканаўчае ўлады, у выніку чаго парушаныя мае правы, правы іншых грамадзянаў-выбарнікаў, правы прэтындэнткі на выбарах у дэпутаты ПП НС РБ чацьвёртага скліканьня, Сьвятланы Лапіцкай (ПБНФ, г.Жодзіна), якая разглядала вынікі адзначанага вышэй паседжаньня Менаблвыканкаму 14.07.2008г. у дачыненьні да маёй кандыдатуры, як вызначальны фактар пры вырашэньні пытаньня аб сваім удзеле-няўдзеле ў выбарчай кампраніі 2008г.

Бо ўваход у склад АВК прынцыповай і незалежнай, здольнай уплываць на ход абмеркаваньня і прыняцьця рашэньня асобы, мог бы быць сыгналам аб рэальным рашэньні ўладаў праводзіць дэмакратызацыю існуючай, цалкам зарэгуляванай і незбалансаванай, закрытай сыстэмы падпарадкаваных “вэртыкалі” выбарчых структураў (камісыяў, групаў, штабоў…), якая не дазваляе казаць пра магчымасьць свабоднага й дэмакратычнага выбару ў Беларусі.


Такім чынам, адзначаныя мною парушэньні грамадзянскіх і выбарчых правоў сталі вынікам неправамерных дзеяньняў чыноўнікаў, адказных за арганізацыю і правядзеньне выбарчае кампаніі ў Менскай вобласьці, якія альбо санкцыявалі злачынствы, альбо самі сталі непасрэднымі выканаўцамі злачыннага загаду й дапусьцілі відавочныя правапарушэньні ВК РБ і міжнародных стандартаў права з мэтаю недапушчэньня незалежнага прадстаўніка да працы ў Жодзінскай АВК №66 на выбарах у ПП НС РБ 2008 года.

Але структуры, якія забясьпечваюць выбары ў краіне, павінны быць максымальна нэўтральнымі ці палітычна ўраўнаважанымі, а не “адзінагалосна заангажаванымі” у межах “афіцыйнай ідэалёгіі” і ўкарысьць кіруючага рэжыму, што вядзе да разнастайных парушэньняў і грубейшых безпакараных маніпуляцыяў выбарчымі дакумэнтамі, парушэньнем выбарчых правоў грамадзянаў – у выніку.

Падобная сыстэма – ужо ня здольная забясьпечваць выбарчы працэс.

У такіх умовах яна заканамерна губляе давер самай актыўнай і творчай часткі грамадзтва. А палітычныя суб’екты выціскаюцца з палітычнага поля, падмяняюцца “правільнымі” квазіграмадзкімі і ідэалягічным ўтварэньнямі, пачынае дзейнічаць неабвешчаная, але прысутная скрозь ва ўладзе “партыя сучаснай кіруючай намэнклятуры” (“партыя ўлады”), што прыводзіць да палітычнай апатыі, застою і небясьпечных крызысных зьяваў у грамадзтве.


У сувязі з выкладзеным, ПРАШУ Вас:

1) правесьці належнае дасьледваньне ўказаных фактаў і ў межах сваёй кампэтэнцыі –

прыняць належныя меры да правапарушальнікаў, з улікам, верагодна, неабходнага ініцыятыўнага звароту ў пракуратуру;

2) прыняць неабходныя захады да:

- узнаўленьня правоў і

- кампэнсацыі стратаў пацярпелым ад неправамерных дзеяньняў чыноўнікаў;

3) прызнаць факт наяўнасьці грубага парушэньня ВК РБ адказнымі чыноўнікамі Менаблвыканкаму – праз цэнтральныя й мясцовыя СМІ прынесьці публічныя прабачэньні пацярпелым за неправамернае пазбаўленьне іх выбарчых правоў, права на роўны (пазбаўлены дыскрымінацыі любога роду) удзел у выбарчых працэдурах …;

4) прыняць меры для прадухіленьня будучых маніпуляцыяў выбарчымі дакумэнтамі й фактамі, дыскрымінацыі правоў апанэнтаў дзейснае ўлады па палітычных ці іншых матывах (моўных, нацыянальных, сацыяльных …), а таксама перавышэньня службовых паўнамоцтваў прадстаўнікамі выканаўчае ўлады, чые функцыянэры й сёньня працягваюць прыймаць актыўны ўдзел у працы:

- выбарчых камісыяў усіх узроўняў,

- паралельна працуючых працоўных групаў і

- гарадзкіх штабоў па правядзеньні выбараў у ПП НС РБ 4-га скліканьня,

- вышэйшых наглядальна-кіруючых ворганаў па непасрэднай каардынацыі дзейнасьці ўсіх папярэдніх структураў у рэгіёнах учасе распачатага ўжо, так званага, “паказальна дэмакратычнага, адкрытага і празрыстага” выбарчага працэсу ...


Нагадаю, паміж іншым, адразу, што адзначаныя тры апошнія ўтварэньні (пра магчымасьць паралельнае дзейнасьці якіх у катэгарычна нэгатыўнай форме публічна ўзгадваў галава краіны па тэлебачаньні, зьвяртаючыся пры гэтым да абсалютнай адказнасьці кіраўніцтва ЦВК) – аніякім чынам не ўпісваюцца ў вызначаную ВК РБ узначальваемую ЦВК структуру выбарчых камісыяў, пра якую, як адзіна магчымую й паўнамоцна-легітымную ўчасе выбараў, сапраўды, магла б ісьці размова ...
Дадаткова ПРАШУ Вас, даць адказ па сутнасьці пастаўленых канкрэтных пытаньняў з улікам патрабаваньняў міжнародных стандартаў права, ВК РБ і Канстытуцыі РБ, дзейснага заканадаўства,

а таксама – на мове звароту, па-беларуску.


У дадатку на 1 стар.:
1) Фотакопія адказу начальніка Галоўнага ўпраўленьня арганізацыйна-кадравай працы Менаблвыканкаму Амельянчука М.М. і дакумэнту аб сваечасовым атрыманьні дадзенага адпраўленьня ў Менаблвыканкаме з наступным апавяшчэньнем заяўніка.

_______________________Аляксей Лапіцкі,

Жодзіна.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка