4 балы/ Прачытайце сказы




Дата канвертавання12.12.2018
Памер17.58 Kb.
Алімпіяда па беларускай мове. 7 клас

  1. /4 балы/ Прачытайце сказы:

а) Па анкетных дадзеных яны людзі іншай нацыянальнасці але зямля беларуская ім родная а мова не чужая.

б) Такой неабходнай стала беларуская мова не толькі беларусам.

в) Яна матчына найперш для тых хто нарадзіўся і вырас на зямлі дзе гавораць думаюць пяюць радуюцца і гаруюць на гэтай мове.

г) Матчына мова тая якую з маленства пачуў ад маці і бацькі ад старэйшых братоў і сясцёр ад суседа і сябра.

д) Родная яна і рускім палякам яўрэям татарам прадстаўнікам іншых народаў што спрадвеку жылі і жывуць у сапраўдным беларускім асяроддзі.

1.1 Расстаўце патрэбныя знакі прыпынку.

1.2 Запішыце літары ў такой паслядоўнасці, каб атрымаўся звязны тэкст.

1.3 Вызначце тэму і асноўную думку тэксту.

1.4 Вызначце стыль тэксту і тып маўлення.


  1. /2 балы/ Запішыце выдзеленыя словы ў транскрыпцыі:

О Беларусь, мая калыска,

Жыццё маё, прытулак мой!

З гарачаю любоўю нізка



Схіляюся перад табой.

Пятро Глебка

  1. /2 балы/ Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову, каб дзеяслоў не паўтараўся:

открыть дверь –

открыть книгу –

открыть глаза –

открыть собрание –

открыть бутылку –


  1. /3 балы/ Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову:

мед слаще сахара –

смеяться над нею –

Припять длиннее и шире Щары –

беречь память о них –

благодарить друзей –

нестерпимая боль –



  1. /4 балы/ Графічна зрабіце марфемны і словаўтваральны разбор слоў:

Завыванне, нізкі, бязмежная, разаслаў.

  1. /3 балы/ Напішыце, якія фанетычныя асаблівасці беларускай мовы выяўляюцца ў наступных словах:

Вецер, воблакі, завыванне, мітусіўся, не будзе, трэслася.

  1. /3 балы/ Растлумачце значэнне фразеалагізмаў адным словам:

Галава садовая, даць маху, на скорую руку, стаяць над душой, душа ў пяткі ўпала, кату па пяту.

  1. /2 балы/ Запішыце па адным зваротным дзеяслове з наступнымі значэннямі:

Дзеянне накіравана на самога ўтваральніка; узаемнасць дзеяння; пачуцці, перажыванні; працэсы і ўласцівасці рэчаў.

  1. /3 балы/ Ад наступных дзеяловаў утварыце дзеепрыметнікі (м. р., н. скл.):

Мыць, рубіць, гадаваць, гарэць, малоць, чытаць.

  1. /4 балы/ Перакладзіце на беларускую мову:

Мои молодые друзья, мы – хозяева нашей природы. И она нужна нам так, как рыбе – чистая вода, птице – воздух, зверю – лес, степь и горы. А человеку нужна родина. И охранять природу значит охранять родину.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка