5 клас Тэма: Корань слова. Аднакаранёвыя словы і формы аднаго і таго слова. Мэта



Дата канвертавання09.06.2018
Памер76.55 Kb.
#20072
5 клас

Тэма: Корань слова. Аднакаранёвыя словы і формы аднаго і таго слова.

Мэта: актуалізацыя ведаў пра корань слова як значымую частку асновы слова і носьбіта яго асноўнага значэння, што захоўваецца ва ўсіх роднасных словах.

Задачы:

- фарміраваць уменні і навыкі выдзяляць корань шляхам падбору аднакаранёвых слоў,

  • аналізаваць і падбіраць аднакаранёвыя словы, складаць з імі сказы, групаваць словы з улікам значэння кораня;

  • садзейнічаць развіццю маўлення; пашыраць слоўнікавы запас; абуджаць цікавасць да беларускай мовы, прывіваць павагу да свайго роду, да Радзімы.

Абсталяванне: слоўнікі, выстава кніг пра Чарнобыль, малюнкі дзяцей, раздатачны матэрыял, “Арфаграфічнае даміно”, эпіграф.

Ход урока

Эпіграф:


Сто разоў шукай другой красы,

А тым больш , што свет даўно не вузкі,

Ды калі ты не бязродны сын,

Гавары са мной па – беларуску.

Я. Янішчыц


  1. Арганізацыйны момант

  1. Зварот да гасцей:

Мы рады вітаць Вас у нашым класе,

Магчыма, ёсць класы і лепей і крашэ.

Няхай у нашым класе Вам будзе святлей,

Няхай будзе ў нас Вам унульней, лягчэй!



  1. Стварэнне псіхалагічнага настрою праз работу з эпіграфам:

  • Як вы разумееце вершаваныя радкі? Чаму трэба гаварыць па- беларуску?

  • Запішам дату ў сшыткі.

  • Дзеці, пачнем мы наш урок, як заўсёды, з гульні “Арфаграфічнае даміно”

Гульня “Арфаграфічнае даміно”. Запісваем у сшыткі: Арфаграфічная хвілінка (Гэта гульня дапамагае нам успомніць цяжкія словы для напісання. Выбіраем кожны па 2 плошкі і запісваем словы на дошцы. (Вучні выходзяць, выцягваюць плошкі і запісваюць на дошцы)

  1. Вызначэнне тэмы і мэт урока.

Настаўнік. Адгадайце загадку. Дыхае, расце, а хадзіць не можа, бо хвост трымае.(Расліна і корань)

Пра корань было і наша дамашняе заданне.



Настаўнік: Што патрэбна было зрабіць дома? Ці ўсе падрыхтаваліся? (вучні зачытваюць тое, што выпісалі з энцыклапедыі (Бел СЭ).

Сапраўды, корань слова.



- Што вы ужо ведаеце пра корань слова з пачатковых класаў? (вучні адказваюць)

Настаўнік: Корань слова і з’яўляецца нашай сённяшняй тэмай урока. Давайце разам сфармуліруем тэму нашага ўрока і чаму мы павінны сёння навучыцца.

III. Актуалізацыя ведаў па вузлавых пытаннях вывучанага.

1. Чытанне казкі.

- Паглядзіце, дзеці. На наш урок завіталі Васілёк і Васілінка. І вось якую цікавую гісторыю я вам зараз пра іх раскажу.

На беразе рэчкі сядзелі Васілёк і Васілінка. Адзін гарэзлівы шчупачок вырашыў іх напалохаць. Падплыў да берага, і з усёй сілы пляснуў па вадзе хвастом і схаваўся ў густым аеры.

Але не спалохаліся сябры. Васілёк дык усклікнуў:

- Ух ты!

А Васілінка заўважыла:

- Бавіцца!

- Але, гуляе, свой час так праводзіць,- пагадзіўся Васілёк і, падумаўшы хвілінку, дадаў: -Васілінка, як ты лічыш: ці можна падабраць аднакаранёвыя словы да слова “бавіцца”?

- Можна. Напрыклад “бавіць”, - адказала Васілінка.

- І я ўспомніў адно такое слова,- падумаўшы, паведаміў Васілёк.- “Бавенне”!

- Малайчына! – пахваліла сябра Васілінка.

Васілёк любіў, калі яго хвалілі.

-Я яшчэ адно такое аднакаранёвае слова магу назваць, -кажа задаволены. –“Бавоўна”!

- Ой!- ад неспадзеўкі вырвалася ў Васілінкі.- Словы “бавіцца”і “бавоўна” не аднакаранёвыя.

- Аднакаранёвыя!- заўпарціўся Васілёк,- у іх ёсць агульная частка – бав.

2. Вырашэнне праблемнай сітуацыі.

* Ці з’яўляюцца аднакаранёвымі словы “бавіцца” і “бавоўна”?

- Каб вырашыць гэтую праблему, разгледзім з вамі нашу тэму ўрока на дошцы. Гэта кластар (тлумачыць настаўнік).

Корань – гэта галоўная марфема.

Настаўнік: Мы усё сказалі пра корань.Якія марфемы яшчэ ведаем? (назваць)

-Што называецца марфемай?

- Што называецца прыстаўкай?

- Што называецца суфіксам?

- Што такое канчатак?

- Што называецца асновай слова?

- Што называецца постфіксам?



3. Работа на дошцы. (Раздаю лісты кожнаму, выконваецца заданне на дошцы, кожнаму вучню па адным сказе)

Прачытайце. Ці з’яўляюцца роднаснымі выдзеленыя словы? Дакажыце.

1. Красавік у родным краі краскі яркія збірае. 2. Вырас верас і цвіце, восень, верасень ідзе. 3. У снежні сняжынкі занеслі сцяжынкі.

*Растлумачце правапіс я ў слове “сняжынкі”.

*Назавіце сказ са звароткам.Растлумачце знакі прыпынку.

*Зробім пераклад на беларускую мову (вусна)

*Разбор па членах сказа (апошні сказ)

4. Суразмоўніцтва.

*Што трэба зрабіць, каб вызначыць корань? (Падабраць роднасныя, аднакаранёвыя словы).



5.Назіранне за словам.

Вызначце ў словах карані.

Святло, асвятленне, свяцільнік; белы, пабелка, бяліць; зіма, зімні, перазімаваць.

6. Работа з тлумачальным слоўнікам.

Бур – бура, ваза- вазок,гімн- гімназія

(кожнаму вучню па пары слоў)

- Ці аднолькавыя карані ў гэтых словах?

А)Хто напісаў наш беларускі гімн? (словы М. Клімовіча, Ул. Карызны; музыка Нестара Сакалоўскага)

Б)Фанетычны разбор слова “гімн”

Г- (г)- зычны,звонкі, мяккі

І- (і) – галосны, націскны

М –(м) – зычны, звонкі, цвёрды, санорны

Н – (н) – зычны, звонкі, цвёрды

_____________________________

4 літары, 4 гукі

В) Скласці сказ, разбор па членах сказа.(Урачыста гучыць беларускі гімн. Я люблю беларускі гімн.

Г) Падзяліць слова на склады. (чаму не дзеліцца)



7. Работа ў падручніку.

Пр.204. (да наступных слоў падабраць роднасныя словы)



8. Суразмоўніцтва

Настаўнік: Літары –“народ вясёлы”, яны, як і дзеці, часам гуляюць у хованкі. Вось, напрыклад, слова “пасылка” з літарамі а,ы ў першых двух складах, а ў аднакаранёвым слове “слаць” абедзве гэтыя літары зніклі, схаваліся. Чаму ж так адбылося?

ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА (арфаграфічная). Калі ў слове ёсць падоўжаныя літары – дзве рукі падняць уверх, адна літара – прысесці, падвоеныя літары – пляскаем у далоні.

Наваселле, калоссе, маладосцю, адданы, стагоддзе, радасцю, расказаць, аконны, узвышша, галлё, мудрасцю, бессмяротны.



9. Работа з тэкстам

- Дзеці, звярніце ўвагу на дошку. Дата 26 красавіка. Што гэта за дзень?

Перад вамі ляжаць тэксты з паметкай “Чарнобыль”. Прачытаем гэты тэкст.

Памяць людская кароткая. Можа, таму і з бядою людзі звыкаюцца хутка, а праз некаторы час і зусім не звяртаюць на яе ўвагі. Асабліва, калі яна штохвілінна не нагадвае пра сябе. Але гэта не адносіцца да Чарнобыльскай трагедыі… Дваццаць сем год чалавецтва не можа ачуняць ад гора! І, як сказаў Генадзь Бураўкін, “будзе, будзе да скону …мне Чарнобыль балець…”

А) Вызначыць тып і стыль тэксту.(публіцыстычны, апавяданне)

Б) Знайдзіце аднакаранёвыя словы (людская- людзі; Чарнобыльскай- Чарнобыль)

В) Якія сказы сустракаюцца па мэце выказвання?

Гучыць музыка на тэму “Чарнобыль”

Настаўнік чытае пра вёскі Ельскага раёна, якія былі адселеныя пасля аварыі на ЧАЭС. (гучыць жалобная музыка)



Паказ слайдаў пра Ельскі раён

Давайце пачытаем вершы, прысвечаныя гэтай тэме.(Дзеці чытаюць вершы на памяць каля дошкі)



Быў ціхі і пяшчотны красавік,

І пра бяду зямля яшчэ не знала…

Жахнуўся свет, калі пажар узнік,

І зорка Палыну слязой упала.
Як і раней спываюць салаўі,

Над полем бусел нізка пралятае,

Ды кружыць сцюжа белая ў крыві,

І ўсё жывое на шляху змятае.
Набат Чарнобыля, гучы мацней!

Ратуйце людзі, “светлячкоў – дзяцей”

Няўжо змаўчыць сумленне ваша, людзі,

Калі наш родны край без будучыні будзе?
10. Індывідуальная работа

- Якія асацыяцыі ў вас узнікаюць пры слове Чарнобыль пасля гэтай гутаркі, што мы правялі? (гора, бяда, радыяцыя, адсяленне)

- Падбяром аднакаранёвыя словы да гора, радыяцыя, адсяленне. (Запіс у сшытку).


Рэпрадукцыя карціны “Тут была вёска”. Што вы можаце сказаць пра гэты малюнак?

  • Што хацеў паказаць нам аўтар ? (Выказванні дзяцей)

Музыка выключаецца.

Настаўнік: Сімвал нашага ўрока – бусел. Народнае павер’е сцвярджае, што белы бусел прыносіць у хату ўдачу, дзяцей і нават шчасце: “Не згарыш ніколі , браце, калі бусел ёсць на хаце”. Няхай жа у нашай вёсцы будзе больш буслоў, і ніколі ніхто не трывожыць іх гнёзды. Няхай нашу цудоўную краіну Беларусь заўсёды абараняе наша птушка БУСЕЛ. Няхай абыходзяць яе няшчасці і беды і такая жудасць не паўторыцца больш ніколі.



  1. Падагульненне ўрока

  1. Прэзентацыя “Падарожжа ў краіну Марфеміку”

Прэзентацыяй мы абагулім наш урок. Будзем выконваць тэсты.

Настаўнік: Мне, як заўсёды, было прыемна з вамі працаваць.

А ўрок я хачу закончыць усё ж такі на пазітыве такімі словамі П. Панчанкі.

Буслы да нас вясною зноўку вернуцца,

Як на зямлі прадзёўбнецца трава.

Без чалавечай і буслінай вернасці

Няма ні дабрыні, ні хараства.


  1. Выстаўленне адзнак, каментарый.

  2. ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ

§ 30, пр.206

V. Рэфлексія

1. Прыём “ Сонейка і маланкі”



Настаўнік: Зараз пабачым ваш настрой. Калі падымеце сонейкі- урок спадабаўся, а калі маланкі – не спадабаўся.
Каталог: attachments -> article -> 909
article -> Зашырская сярэдняя агульнаадукацыйная школа Ельскага раёна
909 -> Тэма: “ Сыночак мой, дзе ж ты?” – па апавяданні В. Быкава “Незагойная рана” Мэта
article -> З вопыту работы настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Бедняковай Ірыны Валянцінаўны Тэма ўрока: Фальклорныя легенды. Легенда “Нарач”
article -> Тэма: Сюжэтныя гульні з лічыльнымі палачкамі Настаўніца пачатковых класаў Юшкевіч Ніна Івановна Зашыр’е 2013 Тэма
article -> Урок па курсу "Чалавек і свет" у 2 класе па тэме: " Грыбы. Правілы збору грыбоў"
909 -> План урока: Падрыхтоўка сялянскай рэформы Абвяшчэнне і ўмовы вызвалення памешчыцкіх сялян
909 -> Тэма: Культура Старажытнай Русі. Мэта
909 -> 5 клас Тэма: Даданыя члены сказа Тып
909 -> 5 клас. КвіЗ (Клуб вясёлых І знаходлівых) па тэме “Фразеалагізмы” Абагульняльныя заняткі. Мэты: замацаваць I паглыбіць веды вучняў па тэме «Фразеалагізмы»


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал