5 клас Тэма: Склад і націск Мэта



Дата канвертавання04.04.2017
Памер26.72 Kb.
#6863
ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Лунінца”


Склад і націск

(факультатыў у 5 класе)

Настаўнік

Івашкевіч Аксана Віктараўна

Лунінец
Факультатыў “ Грані слова: ад гука да сказа ”



( 5 клас )
Тэма: Склад і націск

Мэта: Паглыбіць веды вучняў пра ролю складападзелу і націску ў словах. Узнавіць і развіць уменне дзяліць словы на склады, адрозніваць націскныя і ненаціскныя склады. Садзейнічаць запамінанню і выпрацоўцы правільнага вымаўлення слоў, у якіх вучні робяць памылкі ў націску. Выхоўваць культуру маўлення, пісьма.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант.

II. Паведамленне тэмы, пастаноўка мэты.

III. Актуалізацыя ведаў.

Што такое склад?

Што такое націск?

IV. Арганізацыя пошукавай дзейнасці.

Работа з тэкстам: чытанне верша Г. Бураўкіна “Дрэвы”.

Навальніцаю вецер дыхнуў над ракою

І раптоўна прыціх у трывожным спакоі.

Задрыжалі тады, застагналі асіны,

Нібы літасці ў хмарнага неба прасілі,

Трапяткімі лістамі хацелі акрыцца,

Каб не бачыць, як далеч спаўе бліскавіца.

Каранасты дубок быў зусім адзінокі,

Моўчкі слухаў ён буры далёкія крокі.

Як салдат перад штурмам чакае ракеты,

Ён маланкі чакаў, каб падужацца з ветрам.

Пытанні і заданні:

1. Вызначце тэму верша.

2. Чаму верш называецца “Дрэвы” ?

3. Якімі гукамі напоўнена пераднавальнічная прырода?

4. Прачытайце два першыя радкі павольна, нараспеў, пастаўце націскі ў словах. Падлічыце, колькі складоў у гэтых радках.

5. Якім правілам вы кіраваліся, калі лічылі склады?



V. Тлумачэнне новага матэрыялу.

У працэсе маўлення паветра выдыхаецца асобнымі штуршкамі. Склад – гэта асобны гук ці некалькі іх разам, што вымаўляюцца адным штуршком.

Аснова любога склада – галосны гук: колькі ў слове галосных, столькі і складоў. Якімі могуць быць склады ў беларускай мове?

Адкрыты склад заканчваецца галосным, а закрыты – зычным.

Склад, які пачынаецца з галоснага, называецца непрыкрытым; прыкрыты склад пачынаецца з зычнага.

А – пі – саць

1 2 3


1 – непрыкрыты, адкрыты

2 – прыкрыты, адкрыты

3 – прыкрыты, закрыты

Адзін са складоў у слове вымаўляецца з большай сілай і называецца націскным.



Націск – гэта вымаўленне аднаго са складоў у слове з большай сілай голасу і працягласцю.

VI. Фізкультхвілінка.

Шарада


Слова першае ў паветры,

Над гарачаю вадой,

А другое – на падушцы

Завалодае табой.

Разам я калі складу,

Дык схавае ад дажджу.

( пара+сон)

VII. Замацаванне тэмы.

Заданне: Пры спісванні падзяліце словы на склады.

Абараніць

Яблык

Воблака


Паданне

Ясень


Гультай

Змяя


Расплесці

Заданне: Пастаўце націск у словах.

Алфавіт, вусы, латаць, ласкавы, малы, крапіва, кулінарыя, спіна, садавіна, аб’інець, апрануты, каўчук, смажаніна, цэмент, сівы, накрыўка, плылі.



Заданне: З кожнай пары слоў, перастаўляючы склады, складзіце новае слова.

1. Сала + па = паласа



2. Лена + рыба = балерына

VIII. Падагульненне.
Каталог: uploads -> doc
doc -> Тэма: Восеньскія плады і насенне, гародніна і садавіна – крыніца вітамінаў. Правілы ўжывання гародніны і садавіны
doc -> Расце Расце
doc -> 1. Актуалізацыя ведаў і пастаноўка мэты дзейнасці
doc -> Тэма: неабсяжны свет загадак
doc -> Урок атрымання новых ведаў. Выгляд навучальнага заняткі: урок-даследаванне
doc -> Наша мова Ведаць, беларуская мова, словы, гутарыць, размаўляюць, перакладаюць, разумеюць. Школа
doc -> Алімпіядныя заданні па беларускай мове па раздзеле “Фанетыка”
doc -> Тэма ўрока: Неабсяжны свет загадак
doc -> Замацаванне вуснага складання і аднімання двухзначных лікаў
doc -> Урок хіміі па тэме


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал