5 клас Заданне Вызначце словы, у якіх усе зычныя гукі мяккія. Запішыце гэтыя словы ў транскрыпцыі



Дата канвертавання22.02.2017
Памер21.52 Kb.
#3963
Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры:

5 клас
Заданне 1. Вызначце словы, у якіх усе зычныя гукі мяккія. Запішыце гэтыя словы ў транскрыпцыі. Максімальная колькасць балаў - 3

Звінець, майскі, лебедзь, святло, цвіценне, лямпа.

Заданне 2. Выпішыце словазлучэнні, пазначце галоўнае слова. Максімальная колькасць балаў - 5

Зіма і лета, дзень зімні, схіліўся над кнігай, блакітныя вочы, сонца ззяе, спевы птушак, вясенні дзень, ляцець высока.

Заданне 3. Знайдзіце словы, у якіх дапушчаны памылкі. Запішыце гэтыя словы правільна. Максімальная колькасць балаў - 4

Мядаль, барацьба, дзьверы, вымяцяны, збярог, лье, дзме, пьеса, голубь, салаўі, крэпасны, драсіроўшчык.

Заданне 4. Выпішыце словы з прыстаўным гукам [в]. Максімальная колькасць балаў - 4

Востраў, вопыт, волас, валун, вугаль, восень, вайна, вокны, водны, воск, возера, вузкі, вуж, вулкан, ванілін.

Заданне 5. Вызначце тып тэксту. Запішыце, якія тыпы тэксту вы яшчэ ведаеце. Максімальная колькасць балаў - 3

Зубр

Самы вялікі звер Белавежскай пушчы – зубр. Гэта магутная жывёла. Грудзі ў яго шырокія, шыя кароткая і тоўстая. Поўсць густая, бурая. Зубр у жыцці вельмі спакойны. Няма ў яго ворагаў, ды і чалавек аберагае яго.

Заданне 6. Да слоў, што ў дужках, падбярыце азначэнні, якія падыходзяць па сэнсе. Складзіце словазлучэнні і запішыце. Растлумачце значэнне слоў каменны і камяністы. Максімальная колькасць балаў - 5

Шаўкавісты, шаўковы (трава, хустка). Камяністы, каменны (мост, глеба, дом). Перадавы, пярэдні (брыгада, кола, звяно). Дружалюбны, дружны (адносіны, калектыў).

Заданне 7. Запішыце сказы, расстаўце прапушчаныя знакі прыпынку. Падкрэсліце ў складаных сказах граматычныя асновы. Максімальная колькасць балаў - 5

Зацвіў у лесе і чабор і верас. Прыйшла вясёлая вясна і ўся прырода закрасавалася. За акном прыгожа кружыліся і падалі на зямлю сняжынкі. Салавей заліваўся на вярбе і свістаў на бэзе шпак.

Заданне 8. Дапоўніце сказы назвамі месяцаў. Максімальная колькасць балаў – 5

- першы вясенні месяц, а … - апошні.

- другі летні месяц.

год пачынае, а … год заканчвае.



Заданне 9. З дадзеных твораў выберыце і запішыце толькі назвы народных казак. На якія тры віды падзяляюць народныя казкі? Максімальная колькасць балаў - 6

Нарач”, “Нямоглы бацька”, “Залаты птах”, “Чужое багацце”, “Разумная дачка”, “Крыніца”, “Музыкі”, “Зачараваная гаспадарка”, “Ля вогнішч начлежных”.



Заданне 10. Дадзена першая частка прыказак. Падбярыце з прапанаваных правільную другую частку. Максімальная колькасць балаў - 4


1) Хто чужога не шкадуе, … 2) Кінь перад сабою, …

3) У людзей пытай, …

4) Як гукнеш, …

так і адзавецца,

… ды свой розум май,

… знойдзеш за сабою,



… той свайго не мае.
Максімальная колькасць балаў - 44



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал