5 класс Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Грышкевіч А. В




Дата канвертавання17.02.2017
Памер55.13 Kb.
Вымаўленне і правапіс падоўжаных зычных. Падаўжэнне і падваенне зычных.

5 класс

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Грышкевіч А.В.f:\в работе\альманах педсовет\открытые уроки\гришкевич е.в\гришкевич е.в._уч. бел. яз. и лит..jpg
Мэты ўрока:

  • садзейнічаць паглыбленню ведаў школьнікаў пра падоўжаныя зычныя як характэрную з’яву фанетыкі беларускай мовы, іх вымаўленне і абазначэнне на пісьме;

  • фарміраваць навыкі размежавання фанетычнага і марфалагічнага падваення, самастойнага мыслення,

  • спрыяць выхаванню павагі да духоўных святыняў беларускага народа, нацыянальнай годнасці.


Абсталяванне: заданні для індывідуальнай работы, апорныя канспекты, схемы, ілюстрацыі, карта Пружанскага раёна.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

1. Настаўніца звяртаецца да вучняў:

- Каб у вас настрой святочны панаваў,

Каб вочы вашы шчасцем зіхацелі,

Каб толькі радасць кожны адчуваў,

А сумныя хвіліны адляцелі.

2. Дзве вучаніцы звяртаюцца да вучняў і настаўнікаў са словамі:

- Нам – натхнення і старання,

Ад Вас – падтрымкі ў навучанні.

Прэч трывогі, хваляванні,

Збудуцца няхай жаданні.

II. Актуалізацыя раней вывучанага.

1. Работа з карткамі.

2. Аперацыя «Падлячы захварэўшае слова» (вучні выпраўляюць памылкі ў запісаных на дошцы словах): пауза, паўднёва-усходні, акварыўм; да Ўладзіміра, соўс, часопіс «Бярозка», удзельнічаў, радыўс, баўл, шлагбаўм, жынчына-урач.

3. Праверка дамашняга задання.

4. Зварот да апорнай схемы «Правапіс у-ў». (Звяртаецца ўвага на тыя пункты правіла, дзе вучні дапусцілі памылкі).
III. Падрыхтоўка да ўспрымання новай тэмы. Мэтавызначэнне.
1. Слова настаўніка:

- Сёння на ўроку мы працягнем знаёміцца з фанетычнымі асаблівасцямі беларускай мовы. Давайце нагадаем іх. Я прапаную вам паглядзець сцэнку «Пеўнік і лісічка». Вам патрэбна ўважліва паслухаць і назваць, якія фанетычныя асаблівасці беларускай мовы вы заўважылі.



Хітры пеўнікc:\documents and settings\admin\рабочий стол\s02.jpg

Аднойчы ля крынічкі

Злавіла пеўніка лісічка.


  • Я цябе, Пеця, з’ем…

Дык мне ж усяго гадоў сем.

Я ж маленькі, худзенькі

І важу 100 грамаў.

Я лепш прывяду табе маму.

- Ну, ідзі, прывядзі,

Толькі глядзі – не падвядзі!

Пеўнік вырваўся з лап – і ходу!

Пырх – і на агароджу.

- Эх, лісічка, дурнічка мая,

Інкубатарны ж я!


2. Стадыя выкліку.

- А цяпер давайце звернемся да слоў, запісаных на дошцы:



Шануй чужое аж да пакланення, сваё любі да самазабыцця.

  • Як вы разумееце гэтыя словы?

  • Якія гукі вымаўляюцца на месцы выдзеленых літар? Як яны вымаўляюцца?

- А як называюцца гукі, якія вымаўляюцца з большай працягласцю?

- А што вам вядома пра падоўжаныя гукі? У якім становішчы яны падаўжаюцца? (Паміж галоснымі).

- А чаму ж тады ў слове павуціна не пішацца падоўжаны зычны, а ў слове павуцінне пішам падоўжаны [н]?

- Чаму ў слове галлё пішам падоўжаны гук [л], а ў слове алея не пішам?

- Вы хочаце даведацца пра гэта?

Вучні пераконваюцца, што не валодаюць поўнай інфармацыяй пра падаўжэнне зычных, таму запісваюць тэму ўрока ў сшытках і ставяць разам з настаўнікам задачы на ўрок:

1) Паглыбіць веды пра падоўжаныя зычныя.

2) Навучыцца «бачыць» гэтую арфаграму ў словах і правільна

перадаваць яе на пісьме.

IV. Засваенне новай тэмы.

1. Вык. практ. 79, стар. 43.

2. Каменціраванае чытанне § 13 стар. 43.

- Што новага вы даведаліся?

3. Вык. практ. 80 (вусна).

Вучням прапануецца скласці сказы са словамі шчасце і багацце.


4. Рэкламная паўза:

Збірайце непатрэбную паперу. Памятайце: 1 тона перапрацаванай паперы захвае жыццё сямнаццаці дрэвам! Калі 75% макулатуры будзе перапрацоўвацца, мы захаваем жыццё трыццаці пяці мільёнам дрэў!


V. Праверка разумення вучнямі новага матэрыялу.


  1. Лінгвістычная эстафета. Змяніць словы так, каб адбылося падаўжэнне

зычных, калі магчыма.

Год –

Суд –

Багаты –

Навасёл –

Бераг –

Радасць –

Сібір –

Фізкультхвілінка.

2. Лінгвістычная задача.

- Прапаную вам пабыць у ролі даследчыкаў. Параўнайце словы:

каменне і каменны.

Чым гэтыя словы падобныя і чым адрозніваюцца?

Дапамогуць адказаць на маё пытанне схемы «Падаўжэнне і падваенне».

(У кожнага вучня на парце схемы).

- Што новага вы даведаліся пра падаўжэнне зычных?

Акцэнталагічная хвілінка: каменны, мысленне.
VI. Замацаванне новага матэрыялу.

1. Гульня «Рэшата».

- «Прасейце» словы з падоўжанымі і падвоенымі літарамі. Хлопчыкі адбіраюць словы з падоўжанымі зычнымі, дзяўчынкі – з падвоенымі зычнымі. (У кожнага вучня карткі са словамі: аббегаць, адкрыццё, бяззубка, вясенні, галлё, законны, разводдзе, раённы, мільённы, чарчэнне, бяссэнсіца, жыццё).
2. Перакласці словы на беларускую мову:

Территория, класс, суббота, коллектив, группа.
3. Дыктант-загадка.

Настаўніца прапануе вучням уважліва паглядзець на творы жывапісу і даць адказ на пытанні:



- Як называецца час перад узыходам сонца? (Світанне)

- Час перад заходам сонца? (Змярканне).
- Як называецца свята, якое адзначаецца 15 лютага на Народным

календары? (Грамніцы ці Стрэчанне).

(Слова настаўніцы пра свята «Грамніцы»).


- Якім словам можна замяніць словы паездкі або паход? (Падарожжа).
VII. Гульня «Запрашаю ў падарожжа».
- Я запрашаю вас наведаць вёскі ў Пружанскім раёне, у назвах якіх схаваліся падоўжаныя зычныя.

Як вы думаеце, як будзе называцца вёска за рэчкай? (Зарэчча).

- А за полем? (Заполле)

- А за лесам? (Залессе)

- А ці ведаеце вы такія вёскі, як Замошша? Палоннае Забалацце?

(Настаўніца паказвае на карце, дзе знаходзяцца гэтыя вёсачкі)

- А вось лёсу адной маленькай вёсачкі з прыгожай назвай Падалессе не пазайздросціш. Запытаеце чаму? Справа ў тым, што ў гэтай вёсачцы зараз ніхто не жыве. Апошні жыхар – Каляда Андрэй Пятровіч памёр 1 мая 2008г, на 80-м годзе жыцця. последние 007.jpg
VIII. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.
- Вернемся да тэмы нашага ўрока. Ці ўсё было зразумелым?

- Што новага вы даведаліся на ўроку?

- Якія заданні для вас былі цікавымі?

- Што трэба памятаць, каб не памыліцца ў напісанні слоў з падоўжанымі зычнымі?

- З якім настроем вы пойдзеце з урока? Пакажыце ваш настрой.

(Вучні паказваюць «Смайлікі»).



  • Якія словы вы скажаце на развітанне?

(Да пабачэння! Дзякуй! Да новых сустрэч).
IX. Дамашняе заданне: § 13, пр. 83 (тлумачэнне дамашняга задання настаўніцай).
X. Настаўніца дзякуе ўсіх за работу, і, звяртаючыся да слоў эпіграфа:

«Шануй чужое аж да пакланення, сваё любі да самазабыцця», жадае вучням:


Ступайце цвёрда па зямлі,

Мацуйце мір, сяброўства, згоду

Ды помніце, адкуль прыйшлі,

З якой зямлі, з якога роду.




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка