№6' 1929г. 3 Ь м е с т бал. Пятро Глебка- трывожны сыгнал (поэма)



старонка1/12
Дата канвертавання14.02.2019
Памер1.75 Mb.
#25458
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12
6' 1929г.

3 Ь М Е С Т

Бал.

Пятро Глебка—Трывожны сыгнал (поэма) 3

Кузьма Чорны—3 драмы (урывак) 13

Язэп Пушча—Бязбожны сын, Радасны дзікун, Крэматоры, Усьміхацца,

ці не (вершы) 20



Л. Паэгле—Хто адседзіць (Апавяданьне) 24

Т. Кляшторны—-Маці, Я-ж не артысты (вершы) 30

А. Мрый-Запіскі Самсона Самасуя (аповесьць) 33



Максім Лужанін—Словы бяз мэлёдыі (вершы) 71

Адам Бабарэка—Узвышэнская поэзія • 75

Проф. А. Н. Вазьнясенскі—Другі Беларускі Дзяржаўны Тэатр 96

Культура мовы

В. Вольскі—Цюрка-татарскія элемэнты ў беларускай мове 112

М. К. —Пра слова „гурт" 115



Кнігапіс
Б. Папкоўскі—Пра кніжку „Десять років укра'Тнськой літературн 117

Вокладка работы мастака М. М. Аксельрода

Галоўлітбел № 2332. Заг. № 2801. У ліку 1000 экз. Гомель, друкарня „Палесдрук*-



Трывожны сыгнал

(Поэма)

Заместа лірычнай прадмовы

Заместа лірычнай прадмовы,


спавітай у ясны паяс,
я выкажу простыя словы
пра смутак у песьнях і гас.

Размах будаўніцтва нязвыклы,


напружная праца штодзень...
1 трэба упарта і сьціпла
прыймаць найвялікшы удзел!

І трэба аддана і сьмела


тварыць рэволюцый пасаг,
каб сонца на ветразях белых
данесьці ў цьвятлівісты сад.

А ў нас, дарагія поэты,


настрой бязуразны у нас:
каханьне дарэшты запета,
зьняслаўлена жальба і гас.

Мы прозай штодзённаю клічам

свае абавязкі,

і сум


адценьнем сухім на абліччы

ад нас засланяе красу.

Туман прычыняе павекі,
утома зьбівае нас з ног—
шукаем романтыкі нейкай,
навеянай вёсламі сноў.

А ў кожнай пульсацыі сэрца,


у кожным размаху рукі—
ты бачыў, поэт, як імкнецца
душа разламаць берагі?!

Ты бачыў жахлівыя вочы,


калі апануе туга
мільёны сялян і рабочых —
ці вышаў ты ім памагаць?!

Пятро Глебка

4

ПЯТРО ГЛЕБКА

Ты, дзесьці складаючы вершы
пра радасьць натруджаных рук, —
ні кроплі у радасьць ня верыш,
ня верыш у нашу зару.

1 ведаеш—колькі жалобы


у радасьці прозы твае!—
Ты песьні і казкі угробіў,
ты імя прадаў „чалавек".

Табе даражэй сталі рэчы

і крытыкі голас чужы;

і нізка згінаючы плечы,

ты шэпчаш, што „хочацца жыць".

А ў час, калі чорная скруха


стаіць ля тваіх ля вакон, —
ты, ломячы белыя рукІ,
шукаеш романтыкі дзён.

Сьпяваеш тады пра каханьне


і цемру савецкіх начэй
і песьні ў старым чамадане
хаваеш ад нашых вачэй.

Тваё распраданае сэрца


романтыкай той не гарыць,
як мускул ад працы ірвецца—
імкнецца Комуну стварыць.

Ня знае романтыкі й іншай,


калі забіваў брата брат,
каб сонца з далёкіх узвышшаў
данесьці ў цьвятлівісты сад.

Няшчасны! Якая жалоба


у радасьці прозы твае!

Зямны паварочваю глобус—


жыцьцё маладое ўстае.

! будуць у смутку наяўна


романтыкі нашае сны:
было, як гавораць, нядаўна—
у час грамадзянскай вайны.

Лясы шумелі на трывогу

Лясы шумелі на трывогу


і голас іх надрыўны быў.
У цёмнай засьціле дарога
штафіравала чорны пыл.

ТРЫВОЖНЫ СЫГНАЛ

Ішло калёнай дзікай войска,


забраўшы радасьці надзей:
чуць золак—вораг прыдзе ў вёску,
бяду краіне прывядзе.

I нехта ў полі клікаў сына:

— Вярніся, сынкуі.. Хто-ж цяпер
хаціны нашае краіны,

хто-ж абароніць без цябе?!

Прайшло утомленае войска,
і стала ціха навакол.
Ад сонца вузкая палоска,
як стужка, ўпала над ракой.

Рака схіснулася ў даліне,


зашалясьцеў сухі аір.
Жалезны мост, як павуціна,
павіс на ліштвах цераз вір.

Па мастаўі, як рысы-жылы,


чыгунных рэек паясы
пабеглі параю няўхільнай
аж за вазёры, за лясы.

Лясы шумелі на трывогу:



  • Куды ты, грозная ЧэКа?!—
    Ня едзь утоптанай дарогай—
    на долю будзеш наракаць!

  • Тваіх галоў чакае вораг...
    Падмогі марна ты ня шлі:
    палкі чырвоныя за горы
    яшчэ уранку адышлі.

І ў ЧэКа пачалася нарада

Пазалотаю тонкай вагзал


убірала вячорнае сонца.
Цягнікі адышлі і назад
праз гадзіну вярнуліся зноўку.

Параходы прайшлі па Дзьвіне


і прынесьлі трывожныя чуткі:
за вярсту ад вагзалу, ці дзьве
аўладалі бандыты чыгункай.

Аўладалі мастом, ля ракі


перарэзалі ўсе пераходы;
на вагзале стаяць цягнікі,
на прыстанку стаяць параходы.

6

ПЯТРО ГЛЕБКА

Нэрваваліся людзі ў ЧэКа,
гаварылі—пакінуць трэ' ветку.
Комісар загадаў пачакаць,
покуль вернецца наша разьведка.

Вартавалі дарог палатно


ахінёныя зморай атрады.
Летні вечар прышоў пад акно
і ў ЧэКа пачалася нарада.

Ценявой павалокаю сад


шалясьцеў над пустыняй палеткаў.
Задуменны сядзеў комісар,
слухаў рапарт уважна разьведкі.

Мігацелі у зацьме агні,


рзалі коні трывожна і глуха.
Комісар данясеньне спыніў,
загадаў прапанову паслухаць.

— Мае таварышы!


Яшчэ ніколі

ня ведаў страху наш атрад:


з такой засады вымчаць коні,
а ці уперад, ці назад.

  • Прайшло нядаўна наша войска,
    цягнік прыстаў, як на бяду;
    пакуль апал прынесьлі з вёскі—
    прыпасы засталіся тут.

  • Тымчасам, банда захапіла
    чыгунку скрозь каля ракі,
    два параходы затапіла,
    назад вярнула цягнікі.

  • Няма калі нам траціць часу—
    за намі вораг наш ідзе—

і трэба вывезьці прыпасы
ці па зямлі, ці па вадзе.

  • Вы, камандзіры эскадронаў,
    як толькі згасьне скрозь агонь,
    усіх людзей, прыпас і коняй
    тады пагрузіце ў вагон.

  • Ка мне прышліце машыніста—
    я буду гутарку з ім мець —

калі зрыхтуеце ўсё чыста—
прашу паведаміць мяне.

ТРЫВОЖНЫ СЫГНАЛ

Адказ кароткі:



  • Ёсьць!

  • Ідзеце!

Махаў вялізманым пяром,
качаўся, слаўся лёгкі вецер
каб чыста вымесьці пэрон.

У дарогу

Калі сонца замора пашло—


вечар зоры сабраў на мітынг.
Месяц белы стаяў над сялом,
быццам з золата тонкага літы.

Вартаваў ён людзкі супакой,


толькі дзе там яго увартуеш:
гаманіў кулямёт за ракой,
захаваны туманнаю туляй.

І трывога павольна расла,


як расьлі чалавечыя цені—
гэта сум на палетках паслаў
палахлівых начэй шалясьценьне.

Бо спакойна мігалі агні,


нагружалі вагоны чэкісты.
Уздыхаў на пэроне цягнік,
залатыя губляючы іскры.

А калі супынілі хаду,


нехта крыкнуў у змроку „гатова".
Так як коні храпуць на бяду,
разьбіваюць цяжкія падковы—

заірзаў, пашчапаў супакой,


аж зьвяры у лясох пашалелі,
і пашоў ён павольнай ступой,
выцягаючы гібкае цела.

А пасьля ўсё хутчэй і хутчэй,


аж зьвінелі вагонныя шыбы,
быццам чуў, што апошніх гасьцей
бяспрытомных вязе на пагібель.

У стане ворага

Адчарадаваўся месяц ясны,


на зьмену вышла мілавіца,
упалі кос ружовых пасмы,
як згібы тонкай бліскавіцы.

ПЯТРО ГЛЕБКА

Яна зьвязала косы бантам

і стала зорная над лесам:

дзівілася на тую банду,

што ў Беларусь прышла з Адэсы.

На мосьце моцна спала варта,


а коні тупалі па полі;
каля агню гулялі ў карты
на лёс, на шчасьце і на долю.

Якая сьмешная наіўнасьць:


ня знаць, што долю сваю самі
яны расстрэлілі нявіннай
сваімі белымі рукамі.

I дзень наступнага, бясспрэчна,


рыхтуе сьмерці падарунак:
схіснуўся важка мост над рэчкай
і зазьвінелі рэйкі-струны.

  • Трывога!—слаўся нечы голас,
    шчапаўся часткамі па лесе:

  • Калі ня свой—паўсотні голаў
    на соснах гэных вось павесяць.

  • Вы чуеце падземны рокат—
    бяда бяду нясе атраду:
    цягнік імчыцца й недалёка,
    якую можам даць мы раду?!

  • Раскідаць рэек ня ухопім—
    сыгнал трывожны запаліце:
    заляжам самі у акопы,
    цягнік павінен супыніцца.

1 вось у змроку прадсьвітальным
на стромкім насыпа адхоне,
як водблеск месяца аддальні,
замігацеў агонь чырвоны.

Трывожны сыгнал

Быццам віхар з вятрамі, імчыцца цягнік,


толькІ рэйкі зьвіняць, толькі рэйкі гудуць:
праяжджае шпарчэй і шпарчэй машыніст
за вярстою вярсту, за вярстою вярсту...

Адшумелі лясы, прамінулі палі —


як-жа мост прамінуць, пераехаць раку?
І трывога расьце—гэта скруха зямлі—
і ЧэКа—начаку і ЧэКа—начаку.

ТРЫВОЖНЫ СЫГНАЛ

9

  • Хто там сьмелы такі, каб цягнік тарнаваць?!

  • Ня спыняй цягніка, ня спыняй машыніст,
    бо за здраду з плячэй паляціць галава!..

А цягнік—павальней, прыпыніўся цягнік.

І як шэлест лясны, пракаціўся прытоены рокат:



  • Гэта ён...

  • Гэта ён нас прывёз на пагібель!

  • Перарэзаны шлях...

  • Сэмафорам закрыта дарога...

Нехта плакаў і біў галавой сваёй шыбы.

Звон разьбітага шкла пакалечыў душу чалавека,


жах зьвярыны зьявіўся ў вачах бяспрытомных,
бацька сына свайго мог на век абязьвечыць,
каб самому пажыць хоць бадзягай бяздомным.

І расла навальніца нянавісьці дзікай і злосьці,


нехта крыкнуў тады: —расстраляць комісара!..
І з вагона ў вагон, як дэпэша па радыё Роста,
абляцела чэкістых усіх тэлеграма.

Знэрваванай хадою прышоў комісар,


быццам сэрца пачула трывожныя весткі;
ён халодным дакорам шкляных акуляр
паглядзеў на сьцяне на абвестку.

А пасьля глянуў ветла на чорных людзей,


загадаў праз хвіліну знайсьці машыніста, —
і пятнашдаць чэкістаў пашло да дзьвярэй,
а паўсотні маўчала чэкістаў.

Комісар: Што-ж, сябры!—расстраляйце мяне,


знаю вашы намеры ліхія...
3 нас нікога тут сьмерць ня міне—
дываном сваім белым накрые.

  • Перарэзала банда наш шлях—
    сэмафор у трывожным сыгнале.
    Покуль змрокам спавіта зямля,
    нас ня будзе трывожыць навала.

  • А калі загарыцца зара,
    калі сонца на пасеку выйдзе—
    прыдзе вораг душу забіраць,
    насьміхацца над намі ён прыдзе.

  • Адабраўшы усё: і душу

і надзею на шчасьце краіны—
павядзе пад насьмешлівы шум
і павесіць на першай асіне.

10

ПЯТРО ГЛЕБКА

  • Будзе клікаць сыноў Беларусь,
    анямеюць ад крыку палеткі;
    выйдзе к Нёмну на стоптаны рум
    і чакаць будзе радаснай весткі.

  • А калі вецер весткі прымчыць,
    тыя весткі душу яе вымуць:
    будзе жыць-жабраваць, клянучы,
    што сыны аддаліся жывымі.

  • Што-ж, браты, расстраляйце мяне,
    толькі ворагу я не аддамся:
    усёроўна нас сьмерць ня міне—

без яго лепей згінуць, прынамсі!...

А ні слова адказу ня чуў комісар, —


затаілі трывогу і роспач чэкісты,
толькі нехта нясьмела ў цішы адказаў,
што яны не знайшлі анідзе машыніста.

Спахмурнела тады ў комісара чало:

— Без яго, можа, будзе загінуць лягчэй...
1 паўсотні бялявых і русых галоў
Закрычала шаленствам маўклівых вачэй.

Бліскавіцай прабегла халодная дрож,


комісар затаіў гэты боль галавы,
павярнуўся і вышаў...

— А ну, паравоз—

і пагладзіў ласкава рукой паравік.

Уздыхнуў, застагнаў і няроўнай ступой


зварухнуўся цягнік і павольна пашоў.
Людзі біліся ў сьцены сваёй галавой,
валасоў вырываючы пасмамі шоўк.
Усё здавалася—зараз, як толькі на мост,
зварухнецца зямля, як пад бураю сад,
сымэтрычнасьць сусьвету ахопіць хаос
Ьзагіне навекі жыцьцё і краса.
А цягнік ўсё ішоў: і трывожны сыгнал,
і масты, і засады мінуў ён даўно,
за вярстою вярсту камісар яго гнаў,
не шкадуючы цьвёрдых жалезістых ног.

На новыя прасторы

Мінула ноч і сонца ўстала,


на ясны вышла небакрай,
пялёсткаў скрозь нарассыпала—
няхай пад ветрамі гараць.

ТРЫВОЖНЫ СЫГНАЛ

11

А ветры легкія здалёку
насустрач беглі цягніку:
віталі ветлы яго лёскат
і пошчак несьлі за раку.

Яны разносілі трывогу


і скруху сэрцаў маладых,
віталі нашу перамогу
у песьнях славілі уздым.

Цягнік імчаўся далей, далей—


бліжэй да сонечнай красы,
і расьсьцілаліся па шпалах
чыгунных рэек паясы.

Яны вялі да новых боек,


да новых такжа перамог,
каб сілы нашыя удвоіць,
каб пролетары перамог.

Вялі на новыя прасторы,


каб такжа іх адваяваць
і запаліць над імі зоры
Комуны сьветлай хараства.

Замест эпілёгу

Пашлі ў далёкае выгнаньне,


як на вадзе ідуць кругі,
і дні вялікага змаганьня
і ночы цёмныя тугі.

На небе расьцьвітае яснасьць,


як пацалунак маладой.
Мае сябры, якое шчасьце
прайсьці жывому над вадой!

Мінуць трывожныя сыгналы


і павахтаваныя масты,
дзе ў старасьвецкіх прычындалах
стаяць ад крытыкі пасты.

У шатах новага пакрою,


прыкрыўшы рыцарскі саян,
пяром вялізманным узброен
галоўны іхні атаман.

А навакол яго штукмайстры,


як слугі верныя яго,
вянкамі руж і белых айстраў
прыгожаць меднае чало.

12

ПЯТРО ГЛЕБКА

Як дзень, так ноч—нямыя суткі—
(нямала часу перайшло)
адценьні радасьці і смутку
і не кранаюць медны лоб.

Рукой—халоднаю ігліцай—


ён ставіць творчасьці пячаць:
за сум поэзій—ядзініцу,
за радасьць прозы—ставіць пяць.

Мае сябры, якое шчасьце!—


мінаем варту—край зямлі —
і хвалі шоўкавыя лашчаць
пяшчотай-негай караблі.

Гараць трывожныя сыгналы


і вораг вабіць на спачын,
а караблі ўсё далей, далей
плывуць па сонца ў далячынь.

Нішто ня зьверне іх з дарогі:


ні навальніца, ні скавыш,
ні мора грозны тайны рокат,
ні сьмерць адважных стырнавых.

Тым больш, варожыя сыгналы


з агнямі злосьці і маны,
што караблі іх абагналі,
што ў задзе кінуты яны.

Мае сябры, надзея цьвеліць,


што не рассыплецца краса,
і караблі на ветразях на белых
яе дамчаць у зорны сад.

А не ўтаймуем буры словам,


ня дойдуць караблі ў той край—
мы сонца цьвет і пурпуровасьць
на цьвёрдых вынесем руках.

Кузьма Чорны

3 д р а м ы

Асобы ў гэтым малюнку

Сяргей—бяздомны валацуга, парабак, гадоў 36.

Стась Міхалінчык— селянін. Валасы такія рэдкія, што здаецца лысы м;
хітры, але хітрасьць яго—ня хітрасьць злачынцы; любіць пакпіць над кожным;
жартаўлівы; гадоў 45.

Лявон—лясны аб'ежчык. Чорны, дробнатвары; 38 год; спакойны чалавек.

Агата—гаспадыня, жонка аб'ежчыка, 34 гады, чарнявая, з колерам сялянскай
утомленасьці на прыгожым твары, але сьвежая і здаровая.

Таня—сёмы год.

Міхалка—дзевяты год іх дзеці

Якуб Якубоўскі—стлршы музыка, былы дзяк, год сорак два; трохі сутула-


ваты ў шырокіх плячах

Музык\—(капэля). Скрыпкі. флейты, басэтля.

Зацішны куток аб'ежчыкавага двара. Каля адчыненых дзьвярэй пуні Сяргей


малюе калёсы, курыць махорку і спрытна паплёўвае на калясо. За пуняю—сьцяна
хвойнага лесу. Сонечны дзень у канцы ліпеня; далёка за поўдзень. Сяргей пробуе
сьпяваць сабе пад нос нявыразным напевам. Зьлева цераз пералаз зьвешваецца нага
і пасьля перакідаецца постаць Стася Міхалінчыка ў палатанай камызэльцы і з
пугаўём у руках; у губах папяроса, у руках запалкі; садзіцца на пералазе закур-
ваючы; ад пералаза ідзе сабе як ішоў; раптам, убачыўшы Сяргея, схамянуўся, прьг
пыніўся, прыглядаецца, аж жахнуўся.

Стась Міхалінчык. Я цябе, здаецца, недзе бачыў.

Сяргей. Можа ты мяне дзе й бачыў.

Стась Міхалінчык. Дзе-ж гэта я цябе мог бачыць? От у ваччу


ты ў мяне стаіш, як толькі глянуў я на цябе!.. От-бо памяць у мяне,
каб яна спрахла... Дзе-ж гэта я...

Сяргей. (Углядаецца на Стася Міхалінныка і пасля расьцягвае


твар жартаўліваю ўсьмешкаю).
А ты, падла, лысець пачаў. Чаго гэта
ты? Гы-ы...

Стась Міхалінчык. Дык і ты мяне пазнаў?.. ведаеш! Слухай...


1 голас знаёмы. Няўжо гэта?.. Ці ня тут, на гэтым самым дварэ, мы з
табою, браце ты мой... Гадоў чатырнаццаць таму назад... Пачакай,
пакажы руку. (Шпарка падыходзіць да Сяргея).

Сяргей. Нашто табе рука, што ты так не пазнаў? Пазнаў-жа.

Стась Міхалінчык. Закасай рукаў.

Сяргей. 1 так-жа пазнаў, калі пра руку ўспомніў. Галава!

Стась Міхалінчык. Сяргей, даўнейшы парабак старога аб'еж-
чыка? А браа-атка..

Сяргей. Чаго ты, падла, аблысеў? Гэта-ж бывала ў Стася Міха-


лінчыка гэтакая рыжая чупрына была, а цяпер—аж мазгі сьвіцяцца.

14

КУЗЬМА ЧОРНЫ

Не шануеш ты сваіх мазгоў. (Закасвае рукаў. Стась Міхалінчык пад-
ступае бліжэй, глядзіць, Сяюіей падмірівае яму ў гпвар, ціха высьві-
ствае). Ну што, пазнаў?

Стась Міхалінчык. А братка... Зноў ты тут. Занясло-ж цябе


зноў сюды, праз гэтулькі год. А-я-й, Сяргей. Дзе ты гэтулькі бадзяўся?

Сяргей. Хіба малы сьвет?

Стась Міхалінчык. Дык ты нідзе і не асеў за гэты час?

Сяргей. А нашто мне асядаць?

Стась Міхалінчык. Як-жа ты зноў сюды прыблытаўся?

Сяргей. Ногі прывялі. Ды-й пацягнула нешта сюды. (Маўчанка).


Тут-жа, брат... Ёмкае было тагды лета!.. не забыўся? (Зноў закасвае
рукаў. Стась Міхалінчык зноў разілядвае руку. Сяргей задуліённа па-
сьвіствае).

Стась Міхалінчык. (Задумённа). Я тады цябе быў здорава


сьцебануў... Думаў, што рука папалам. Думаю—зьверне ён мне галаву,
як выйдзе з больніцы, ажно-ж ты згінуў недзе зусім адгэтуль... Даўно
ты тут зноў?

Сяргей. Ад нядзелі.

Стась Міхалінчык. Я чуў, што новы парабак у аб'ежчыка. Але
што гэта якраз ты—дык... Лезу цераз пералаз, бачу—ты, і ня ты.

Сяргей. Хіба я стары гэтакі зрабіўся?

Стась Міхалінчык. Зьмяніўся. Што быў хлопец гадоў дваццаць,
а што мужчына... А здаровы ты які зрабіўся, разбыўся як. Тады
гэта, як сьцебануў я цябе быў... па руцэ, дык напроці мяне ты быў
як чарвяк, блазен... Злаваў ты тады на мяне доўга?

Сяргей. Каб тады адразу ты мне дзе папаўся, дык я цябе не


пашкадаваў-бы.

Стась Міхалінчык. А цяпер?

Сяргей. Што было, тое прайшло. Няма чаго старога ўспамінаць.

Стась Міхалінчык. Я цябе хацеў шмаргануць дзе па мяккім


месцы, каб не скалечыць...

Сяргей. А тут як раз, ліха ёй, рука падвярнулася.

Стась Міхалінчык. Але-ж.

Сяргей. I здорава ты мяне быў чыркануў. Тая й баба ня варт


гэтага.

Стась Міхалінчык. Ты думаеш ня варт?

Сяргей. Чорт яго за бабу біўся калі. Гэта адно што пад п'янку
тады падкруцілася ўся гэтая музыка.

Стась Міхалінчык. А ты-ж здаравейшы быў за мяне, і спрыт-


нейшы... Маладзейшы... Гадоў на дванадцаць?

Сяргей. Ты цьверазейшы быў.

Стась Міхалінчык. А прызнайся, ты тады здорава нудзеў па ёй?

Сяргей. Усяго было.

Стась Міхалінчык. Як-жа ты адразу пасьля гэтага прапаў быў,
самахоць падаўся адгэтуль?


3 Д Р А М Ы

15

Сяргей. А ты, прызнайся, стары д'ябал, рад быў, што я табе
саступіў з дарогі, што пакінуў яе? Эх ты, лысы... Жывеш, кажаш?
Добрая з яе табе гаспадыня выйшла? Колькі дзяцей напладзілі?

Стась Міхалінчык. Дзяцей?

Сяргей. Але, дзяцей. (Відаць, што неспакой нейкі апаноўвае яю).

Стась Міхалінчык. Дзяцей?.. 3 ёю?..

Сяргей. Чаго ты гэтак?.. Падыдзі сюды?

Стась Міхалінчык. (Нэрвова ўсьміхаючыся). Дык я-ж з ёю ня...


гэтае... Ты што, ты слухай, кажаш ад нядзелі ты тут?

Сяргей. Але.

Стась Міхалінчык. Ну, што, як табе яна?.. Як ты што гаварыў
з ёю?

Сяргей. 3 кім?

Стась Міхалінчык. 3 ёю.

Сяргей. Дзе?

Стась Міхалінчык. Ну тут, ну.

Сяргей. Чаму тут?

Стась Міхалінчык. Чаго ты дзівішся?.. Аг-га-а, вось як... ты...
от што... Гаспадыні, аб'ежчыхі няма, здаецца, дома цяпер?

Сяргей. Няма.

Стась Міхалінчык. Дык ты гаспадыні свае яшчэ ня бачыў?

Сяргей. Не. А што? (Як-бы ўстрывожана, падняўся).

Стась Міхалінчык. Як паехала ў нядзелю ў лясьніцтва на
сваю атаву, дык няма яшчэ... Вось яно... Дык, кажаш, ня бачыў яшчэ
гаспадыні. (Хітра сьмяецца; адыкодзіцца ад Сяргея, бярэ пуіаўё пад
паху, ціха пробуючы рантаць, закурвае).

Сяргей. (Шырока расплюшчанымі вачыма ілядзіць на Стася Міха-


лінчыка).
Чаго ты?.. Ты чаго? Чаму ты пра гаспадыню раптам загава-
рыў? (Падступае бліжэй). Гавары, чаго ты рагочаш? Гавары! (Маўчаць
абое).
Гавары, што ты мяне круціш?

Стась Міхалінчык. Хэ-хэ, узяло цябе за ныркі... Здагадаўся?

Сяргей. Што здагадаўся!? (Пераскаквае цераз калясо, шпарка йдзе
да Стася Міхалінчыка, той адыходзіцца задалі да пералаза. Сяріей
хвагпае яю за камызэльку, прыпірае да пералаза).
Гавары, лысы грыб,
ня ўводзь мяне ў злосьць?

Стась Міхалінчык. Дык ты гаспадыні ня бачыў? (Раюча. Рап-


талг сьціхае зусілі).

Сяргей. Чаго ты маўчыш? Зараз от скамячу ды калі пушчу на


той бок плоту. (Трасе Стася Міхалінчыка).

Стась Міхалінчык. Пусьці, ты!

Сяргей. Ну!

(Стась Міхалінчык вырываецца. Убягае з плачам Таня).
Таня. Міха-алка-а! (Плача). Дзе Міхалка! Конь у капусту ўлез.
Стась Міхалінчык. (Сядзіць на пералазе, зашпільвае калгызэльку).
Чаго ты чэпішся, вар'ят. Што з табою зрабілася?


16

КУЗЬМА ЧОРНЫ

Таня. Дзе Міха-алка?
Сяргей. Ты не дасі рады каню?
Таня. Не-е-е.

Сяргей. Хадзем... Кудэю ён улез? Плот паламаны? Ці цераз верх


ускочыў? (Выйходзіць з Таняю).

Стась Міхалінчык. (Наіінаецца, паднімае пуіаўе). От будзе рабо-


ты! Няўжо ён і не здагадваецца, да каго зноў служыць папаў? Цікавае
будзе спатканьне, як прыедзе яна! Будзе штука! (Ціха раюча, ляпае
пуіаўём сабе па калошы. Ідзе ад пералаза да пакінутаіа Сяріеем каляса,
разілядае, спробуе фарбў пугаўём). От Лявону калёсы малюе, з жонкаю
ў госьці езьдзіць. Ці ня сам за фурмана сядзе? (Задумённа сьмяецца).

Цераз пералаз пачынаюць пералазіць адзін за адным музыкі. 3 імі
Якуб Якубоўскі. Трохі пад хмелем. Якуб Якубоўскі п'янейшы за ўсіх.

Якуб Якубоўскі. Здароў, Стась!

Стась Міхалінчык. Здароў. Адкуль вас гоніць, цэлую капэлю?

Якуб Якубоўскі. На Якімовічаўскіх хутарох вясельле гралі. Ад


нядзелі гулялі.

Першы музыка. Страшэнная моц колькі кілбас пераелі. (Садзіцца


на калоду, падкручвае струны).

Другі музыка. І гарэлкі колькі перапілі! (Прыпіраецца плячуком


да плоту).

Трэці музыка. А дзяўчат было!.. Багатая шляхта вясельле


спраўляла.

Якуб Якубоўскі. Ціха, вы, майстры!.. Стась, маеш курыла?

Стась Міхалінчык. На.

Якуб Якубоўскі. А ў мяне дома ні кошана, ні вожана.

Стась Міхалінчык. А ты ўсё, падла, вясельлі граеш. Лягчэйшы
хлеб!

Якуб Якубоўскі. Упраўлюся, калі захаджуся... Галава баліць...


Братка ты мой!.. Лявон можа й крыўдзіцца, што мы цераз яго двор
ход зрабілі... (Курачы, садзіцца каля недамалёванага каляса. Музыкі
некаторыя садзяцца, некаторыя топчуцца).

Стась Міхалінчык. Якуб!

Якуб Якубоўскі. Чаго ты?

Стась Міхалінчык. Ці памятаеш ты Сяргея?

Якуб Якубоўскі. Якога Сяргея?

Стась Міхалінчык. Што даўней, гадоў дванаццаць мо' таму,


тутака ў старога аб'ежчыка парабкам служыў.

Якуб Якубоўскі. Гэта якога ты цераз аб'ежчыкаву дачку чуць


не скалечыў быў?

Стась Міхалінчык. Але. Нашто старое ўспамінаць.

Якуб Якубоўскі. Памятаю я яго.

Стась Міхалінчык. Дык ён цяпер ізноў тут.

Якуб Якубоўскі. Дзе?




Поделитесь с Вашими друзьями:
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал