7 клас “Агульная характарыстыка водарасцей, іх разнастайнасць. Аддзел Зялёныя водарасці”




Дата канвертавання01.01.2018
Памер97.91 Kb.


Опальская сярэдняя агульнаадукацыйная школа

7 клас

Агульная характарыстыка водарасцей, іх разнастайнасць. Аддзел Зялёныя водарасці”.



Сацута Наталля

Сяргееўна
2008 г
Характарыстыка класа.

У 7 класе займаецца 13 вучняў: 5 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак. Састаў класа ў асноўным аднолькавы.

Дзеці ў класе дружныя, кожны па свойму цікавы. Умеюць разважаць, выказваць свае думкі, умеюць слухаць адзін аднаго, заўсёды лічацца з меркаваннем аднакласнікаў.

Узровень паспяховасці за ІІ чвэрць 2007-2008 года склаў 6.8, па біялогіі – 6.5 (на ІІ узроўні засваення вучэбнага матэрыялу знаходіцца 3 вучні, на ІІІ – таксама 3, на IV – 4, на V – 3). Большасць дзяцей зацікаўлены вучобай, імкнуцца атрымаць добрыя веды. На ўроках заўсёды актыўныя і ўважлівыя. Вучні ўмеюць працаваць у парах, групах, пры гэтым яны заўсёды імкнуцца падтрымаць адзін аднаго. Любяць працаваць з праблемнымі заданнямі. На кожнае пастаўленае пытанне імкнуцца знайсці адказ. Нават вучні з нізкім узроўнем паспяховасці не застаюцца пасіўнымі, а выконваюць прапанаваныя ім рознаўзроўневыя заданні.

Калектыў 7 класа можна назваць адзіным цэлым.



Этапы ўрока

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучня

Прыёмы, метады,

формы

Вынік, які прагназіруецца

Арганізацыйны момант




Слухаюць, асэнсоўваюць

Словы настаўніка

Стварэнне добрага эмацыянальнага настрою

Выклік

Прапануе вычням праблемныя пытанні

Асэнсаванне задання, пошук рашэння, параўнанне прапанаваных малюнкаў раслін

Словы настаўніка, калектыўны дыялог

Усведамленне праблемы ўрока

Асэнсаванне

Прапануе работу з тэкстам, дзе прыведзена класіфікацыя раслін, іх асаблівасці будовы

Чытаюць, аналізуюць, параўноўваюць. Выбіраюць правільныя адказы. У парах запаўняюць кластэр

Самастойная работа з тэкстам. Парная работа.

Калектыўны дыялог



Асэнсаванне таго факта, што расліны падзяляюцца на 2 групы ў залежнасці ад асаблівасцей будовы




Тлумачыць асаблівасці будовы хламідаманадыі яе размнажэнне

Слухаюць, асэнсоўваюць, адказваюць на пытанні

Калектыўны дыялог пры тлумачэнні матэрыялу

Асэнсаванне асаблівасцей будовы і жыццядзейнасці хламідаманады як прадстаўніка аднаклетачных водарасцей




Прапануе работу з тэкстам

Чытаюць, аналізуюць, ставяць пытанні да прачытанага матэрыялу, прадстаўляюць вынік работы

Работа ў дынамічных групах

Вывучэнне разнастайных прадстаўнікоў водарасцей




Вяртае да праблемнага пытання, што пастаўлена ў пачатка ўрока

Прапануюць варыянт адказу

Калектыўная работа

Набыццё ўменняў прымяняць атрыманыя веды пры выкананні творчых заданняў

Рэфлексія

Прапануе па пэўным прыметам вызначыць аб якой расліне ідзе мова; выправіць памылкі ў тэксце; саставіць сінквейн па тэме ўрока

Аналізуюць узровень сваіх ведаў па пройдзенаму матэрыялу

Парная, індывідуальная работа

Набыццё ўмення аналізаваць атрыманыя вынікі

Дамашняе заданне

Запісвае на дошцы, тлумачыць

Запісваюць у дзённік

Індывідуальная работа

Развіццё творчых здольнасцей вучняў.


- Пасля тлумачэння асаблівасцей будовы і жыццядзейнасці хламідаманады, настаўнік прапануе вучням фізкультхвілінку.

Мэта: садзейнічаць вывучэнню асаблівасцей будовы і жыццядзейнасці ніжэйшых раслін (на прыкладзе хламідаманады, хларэлы, улотрыкса, спірагіры); стварыць умовы для развіцця ўмення аналізаваць і сістэматызаваць матэрыял, спрыяць выхаванню калектыўных узаемаадносін, пазнавальнага інтарэсу да прадмета біялогіі.

Вучні павінны: - ведаць паняцці “ніжэйшыя расліны”, “водарасці”, “храматафор”,“талом”, “хламідаманада”, “хларэла”, “улотрыкс”, “спірагіра”;

- умець тлумачыць, чым адрозніваюцца ніжэйшыя расліны ад вышэйшых; называць асаблівасці будовы і жыццядзейнасці аднаклетачных водарасцей хламідаманады і хларэлы; характарызаваць ніткаватыя зялёныя водарасці і указываць у іх рысы прыстасаванасці да воднага асяроддзя пражывання і перанясення неспрыяльных умоў; тлумачыць значэнне зялёных водарасцей у прыродзе і жыцці чалавека.


Месца ўрока: першы ўрок у тэме.
Тып урока: вывучэння новага матэрыялу.
Ход урока.

І.Арганізацыйны момант.


ІІ.Выклік.
Настаўнік: - Уявіце сабе, што наш клас – гэта лабараторыя, у якой займаюцца навуковымі даследваннем. Мы атрымалі паштоўку і я зачытаю толькі вытрымкі з яе : “Нам часта летам даводзіцца назіраць зялёную роўнядзь сажалкі або ціхую ізумрудную затоку ракі. Пра такую ярка- зялёную ваду кажуць, што яна цвіце. Паспрабуеш зачарпнуць далонню такую ваду, выяўляецца, што яна празрыстая. Растлумачце, калі ласка, дадзеную з’яву.” Аднак нам, каб адказаць на пастаўленае пытанне, неабходна вывучыць увесь матэрыял па дадзенаму пытанню.

- Сёння мы пачынаем вывучаць разнастайнасць раслін. І пачнем азнаямленне з водарасцямі. Адразу ўзнікае пытанне : “ Адкуль пайшла назва “водарасці”? (вучні прапануюць свае варыянты тлумачэння дадзенага тэрміна).

- Ці правільная такая назва, калі вядома, што водарасці жывуць не толькі у вадаёмах с прэснай вадой, у салёных водах мораў і акіянаў, але ёсць і такія, што жывуць на кары дрэў? Ці ўсе водныя расліны можна назваць водарасцямі? (вучням прапаноўваюцца табліцы з водарасцямі і вышэйшымі воднымі раслінамі, яны павінны прывесці адрозненні паміж імі).

ІІІ.Асэнсаванне.


Настаўнік:- Усе расліны падзяляюцца на 2 групы. Прапаную вам запоўніць кластэр, дзе вы павінны ўказаць назвы груп раслін і іх прыметы:

Вучні самастойна ў парах працуюць з матэрыялам падручніка на ст.83 і запаўняюць прапанаваны кластэр. Яны павінны ўказаць, што ўсе расліны падзяляюцца на вышэйшыя і ніжэйшыя, у ніжэйшых раслін цела не мае вегетатыўных органаў, у большасці з іх таксама адсутнічаюць тканкі. У вышэйшых раслін ёсць вегетатыўныя органы і тканкі. Прапанаваны кластэр на дошцы запаўняецца сумесна з вучнямі.


Настаўнік: -На Зямлі налічваецца не менш яе 20 тыс. відаў зялёных водарасцей. Іх цела можа быць аднаклетачным і многаклетачным. Зялёную афарбоўку ім надае хларафіл.У Беларусі шырока распаўсюджана хламідаманада. У перакладзе з грэчаскага слова “хламідаманада” азначае “прасцейшы арганізм, пакрыты адзеннем” – абалонкай. Гэта аднаклетачная зялёная водарасць. Хламідаманада перамяшчаецца ў вадзе пры дапамозе двух жгуцікаў, якія знаходзяцца на пярэднім, больш вузкім канцы клеткі. Знадворку яна пакрыта празрыстай абалонкай, пад якой размешчана цытаплазма з ядром. Ёсць таксама маленькае чырвонае “вочка” – святлоадчувальнае цельца чырвонага колеру, буйная вакуоля, запоўненая клетачным сокам, і дзве маленькія пульсуючыя вакуолі. Хларафіл знаходзіцца ў храматафоры ( у перакладзе з грэчаскай “носьбіт афарбоўкі”). Якое значэнне мае хларафіл? (вучні ўспамінаюць пра асаблівасці жыўлення ў раслін)

Летам пры спрыяльных умовах хламідаманада размнажаецца бясполым спосабам ( пры дапамозе спор). Пры гэтым яна страчвае жгуцікі. Ядро і змесціва клеікі дзеляцца. Утвараюцца 2,4,8 спор, якія маюць жгуцікі (зааспоры). Пасля разрыву абалонкі клеткі зааспоры пачынаюць жыцце як маладыя хламідаманады.

Калі надыходзяць неспрыяльныя для жыцця ўмовы (пахаладанне, перасыханне вадаёма) хламідаманада пачынае размнажацца палавым спосабам. Унутры унутры яе цела ўзнікаюць гаметы. Што такое гаметы? Гаметы выходзяць у ваду і злучаюцца парамі. Пры гэтым утвараецца зігота, якая пакрываецца тоўстай абалонкай і зімуе. Вясной зігота дзеліцца і ўтвараецца 4 хламідаманады.
Фізкультхвілінка.
Настаўнік: - Аддзел Зялёныя водарасці ўключае водарасці з рознай структурай талома. Памеры вагаюцца ад 0.1 мм да некалькі дзесяткаў сантыметраў. Нават хларапласты могуць быць рознай формы: у выглядзе сетачкі, пласцінкі, зорачкі, ленты. Асаблівасці будовы хларапластаў служаць важнай адзнакай пры сістэматыцыводарасцей. Прапаную вам папрацаваць у групах для таго, каб лепш пазнаёміцца з прадстаўнікамі аддзела Зялёныя водарасці.
Самастойная работа вучняў у дынамічных групах:

1-я група Якія адметныя ўласцівасці характэрны для хларэлы? Ст.85-86.
Арганізацыя работы вучняў па вывучэнню будовы хларэлы.
2-я група Дайце характарыстыку улотрыксу. Ст .86.
Арганізацыя работы вучняў па вывучэнню будовы ўлотрыкса
3-я групаДайце характарыстыку спірагіры. Ст.86-87.

(Работа ў групе: вучні па кругу адзін аднаму прапануюць пытанні, пры гэтым яны павінны захаваць паслядоўнасць апісання прапанаванай водарасці. Такая форма работы дае магчымасць кожгага вучня задзейнічаць пры вывучэнні матэрыялу, мацнейшыя вучні дапамагаюць вучням з нізкім узроўнем засваення ведаў. Затым вучні па кругу у групе прапануюць вывучаны матэрыял у выглядзе пытанняў і адказаў ).

Арганізацыя работы вучняў у групах
Настаўнік: Давайце вернемся да праблемнага пытання, на якое мы павінны адказаць у сваёй лабараторыі: Як можна растлумачыць з’яву цвіцення вады? Якое значэнне гэтай з’явы ў прыродзе? (Адказ: У вадаёмах можа назірацца вельмі хуткае ўзрастанне колькасці аднаклетачных зялёных водарасцей. Водарасці, якія размножыліся, пачынаюць адміраць раней, чым іх паспяваюць з’есці жывёлы. Мноства мёртвых водарасцей выклікае размнажэнне бактэрый, якія разбураюць іх целы. Бактэрыі спажываюць раствораны ў вадзе кісларод. З-за недахопу кіслароду гінуць многія расліны і жывёлы).
IV.Рэфлексія.
Настаўнік: У нас ёсці “фітаробаты” – апісанне водарасцей, а вы павінны ўстанавіць аб якой з іх ідзе мова.
Самастойная работа вучняў у парах:
1.Храматафор мае выгляд стужкі, закручанай у спіраль. Сустракаецца ў вадаёмах са стаячай вадой. Адносіцца да ніткаватых зялёных водарасцей.Утварае згуртаванні ярка-зялёнай ціны ў верхнім слоі вады.

2. Дробная, бачна толькі пад мікраскопам і мае выгляд зялёных шарыкаў. Вырошчваюць для атрыманнякаштоўных кармавых дабавак, добры сродак для біялагічнай ачысткі вады, аднаўлення саставу паветра ў касмічных караблях, на падводных лодках.




Настаўнік:- выпраўце памылкі ў прапанаваным тэксце:
На пярэдняй частцы авальнай клеткі хламідаманады знаходзіцца адзін жгуцік. Пад абалонкай у цытаплазме размяшчаецца чашападобны хларапласт – хларафіл. Святлоадчувальнае вочка дапамагае клетцы пазбавіцца ад шкодных рэчываў. Для хламідаманады характэрна толькі палавое размнажэнне, пры гэтым утвараюцца зааспоры. (Лік памылак – 6).



  • Прапануйце сінквейн “Водарасці”.




Работа над сінквейнам

V. Дам. заданне: параграф 23.

1-я група № 1- 6.

2- я напішыце верш на тэму “Водарасці”.


Для вызначэння ўзроўня засваення матэрыялу вучням можна прапанаваць праверачную работу на наступны ўрок:


Праверачная работа.

Агульная характарыстыка водарасцей, іх разнастайнасць. Аддзел Зялёныя водарасці”.

1.Выпішыце аднаклетачныя водарасці: улотрыкс, хламідаманада, хларэла, спірагіра.

2. Дайце азначэнне паняццям:

“талом”, “храматафор”, “спора”, “ніжэйшыя расліны”

3.Якую будову мае хламідаманада?

4.Чым адрозніваецца спірагіра ад улотрыкса?

5.Растлумачце, чаму ніжэйшыя расліны пераважна пражываюць у водным асяроддзі.




Сінквейны, якія прапанавалі вучні пры вывучэнні водарасцей:
1.Водарасці.

2.Мнагаклетачныя, аднаклетачныя.

3. Растуць, ачышчаюць, распаўсюджваюцца.

4. Водарасці адносяцца да ніжэйшых раслін.

5. Група.
1.Водарасці.

2.Дыятомавыя, зялёныя.

3.Размнажаюцца, растуць, жывуць.

4.Хламідаманада - аднаклетачная водарасць.

5.Расліны.

Водарасці.

Ніжэйшыя, вышэйшыя расліны

Такая разнастайнасць у прыродзе

У вышэйшых усе сур’ёзныя хвіліны

Ніжэйшыя ж, бы дзеці, у агародзе.
То тое ім не так, то зноў не гэтак

Ніяк ужо працаваць яны не хочуць

То “лісцеў у нас няма”, то “няма кветак”…

І зноўку цэлы дзень ў рацэ гагочуць.


Вядома, што кажу я вам няпраўду,

Бо хто, як не яны, яшчэ працуе.

Паветра ачышчаюць і пагарды

Ніхто ад іх ніколі не пачуе.


Як мурашы, яны, як санітары рэчкі,

Будова простая іх і цела мала.

І каб былі такія чалавечкі,

То ў экалогіі зусім праблем не стала б.


Што за расліны ўсе ніжэйшыя такія,

Без якіх многа што цяпер ужо хварэла б?

А гэта водарасці – з выгляду благія –

Улотрыкс, спірагіра і хларэла…


Еўтуховіч Дар’я

7 клас




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка