7 клас Гісторыя Тэма Абагульненне. Славяне ў Познім сярэдневякоўі




Дата канвертавання20.07.2018
Памер26 Kb.
7 клас Гісторыя

Тэма Абагульненне. Славяне ў Познім сярэдневякоўі

Мэта: паўтарыць, абагуліць і прывесці ў пэўную сістэму вывучаны матэрыял раздзела

Задачы: замацаваць веды аб развіцці славянскіх дзяржаў у Познім сярэдневякоўі, аб

асаблівасцях развіцця заходніх, паўднёвых і ўсходніх славян, аб дзейнасці

хрысціянскай царквы і развіцці культуры ў XIV – XVстст;

шляхам абагульнення і сістэматызацыі раней вывучанага матэрыялу, праз

пошук прычынна-выніковых сувязяў. якія ляжаць у аснове гістарычных з’яў і

падзей, развіваць лагічнае мысленне і памяць;

фарміраваць навыкі параўнання і аналізу развіцця славянскіх народаў у

Познім сярэдневякоўі;

праз больш глыбокае асэнсаванне вывучанага матэрыялу выхоўваць у вучняў

пачуцці захаплення і гонару за славянскія народы.

Забеспячэнне ўрока: падручнікі, сшыткі, карта “Расія ў XIV – XVстст”

На дошцы запісаны тэма ўрока і начэрчана табліца “Асаблівасці развіцця славянскіх краін ў Познім сярэдневякоўі”.

Ход урока

Урок абагульнення і сістэматызацыі матэрыялу

  1. Арганізацыйны момант

Паведамляю вучням мэту і задачы ўрока, план работы. Раздаю вучням табліцы, на аснове якіх будзе пабудавана работа на ўроку. Вучні працуюць у парах.

Табліцу вучні запаўняюць у 3 этапы. У выніку кожнага этапу запаўняецца табліца на дошцы, якая адлюстроўвае асаблівасці развіцця славянскіх краін.

1 этап. Заходнія славяне.

Вучні запаўняюць пытанні па гісторыі Чэхіі. Працуюць 3 хвіліны. Кожная пара паведамляе аб гатоўнасці. Адзін з вучняў адказвае. Вывады запісваюцца на дошцы ў табліцы “Асаблівасці развіцця славянскіх дзяржаў”.

Вучні запаўняюць у табліцы пытанні па гісторыі Польшчы. Працуюць у парах. На выкананне задання адводзіцца 3 хвіліны. Адказвае вучань той пары, якая першай выканала заданне. Вывады запісваюцца на дошцы ў табліцы.

2 этап. Паўднёвыя славяне.

Вучні працуюць у парах і запаўняюць адпаведную калонку ў табліцы. 2, 3, 4 і 6 графы запаўняюць сінхронна. Заданне выконваецца 4 хвіліны. Класу паведамляюцца вынікі работы той пары, якая першай выканала заданне. На дошцы запаўняецца табліца.

3 этап. Усходнія славяне.

Запаўняецца апошняя калонка табліцы. Умовы работы ранейшыя.

  1. Аналіз табліцы “Асаблівасці развіцця славянскіх краін у Познім сярэдневякоўі”

1.Дзяржавы заходніх, усходніх і паўднёвых славян у 1-ай палове XIVст. вызначаюцца сваім адзінствам і сілай. У канцы стагоддзя і ў наступным улада правіцеляў слабее ў Чэхіі і Польшчы, а ў Сербіі і Балгарыі пачынаецца раздробленасць. Сярод усходнеславянскіх княстваў пачынае ўзвышаецца Маскоўскае.

2. Узровень развіцця феадальных адносін не аднолькавы. У Заходніх і паўднёвых славян феадальныя адносіны ўжо сфарміраваліся, а ў усходніх славян толькі пачынаюць фарміравацца.

3. Польская і Чэшская дзяржавы знаходзіліся пад моцным уплывам заходнееўрапейскай цывілізацыі. Чэхія, нягледзечы на магутны нацыянальны гусіцкі рух, заставалася ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі. Польшча разам з ВКЛ ва ўпартай барацьбе здолела перамагчы свайго моцнага праціўніка – Тэўтонскі ордэн.

Найавжнейшай падзеяй перыяду Позняга сярэдневякоўя для Усходняй Еўропы стала ўзнікненне Расійскай дзяржавы.

  1. Рэфлексія

Вучні вызначаюць наколькі выканалі пастаўленыя задачы.

Як задаволены сваёй работай?

Што неабходна паўтарыць дома?

  1. Ацэнка дасягнення вучэбнай дзейнасці на ўроку.

  2. Дамашняе заданне. Стар. 126-128, паўт. паняцці і даты.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка