70% сямейных пар, утвораных у 2012 годзе, у шлюб уступілі ўпершыню, у астатніх нехта, часам, як жаніх так і нявеста, ужо мелі вопыт сямейнага жыцця




Дата канвертавання11.09.2018
Памер6.45 Kb.
70% сямейных пар, утвораных у 2012 годзе, у шлюб уступілі ўпершыню, у астатніх нехта, часам, як жаніх так і нявеста, ужо мелі вопыт сямейнага жыцця.
У 2000 годзе на 100 утвораных пар прыйшлося 92 скасаваныя шлюбы, у 2001 — 87, у 2012 — 74. Пяць пар, якія летась спынілі сямейныя адносіны, не пражылі разам і года. 51% сямей мелі стаж сумеснага жыцця да 10 гадоў, 28% — ад 11 да 20, 16% — ад 21 да 30. Адна пара скасавала шлюб, пражыўшы разам 32 гады. Аргументавалі сваё рашэнне былыя сужэнцы «адсутнасцю ўсялякага ўзаемаразумення». Аднак асноўнай прычынай скасавання шлюбу застаецца п’янства, пры гэтым усё часцей алкаголем злоўжываюць жанчыны.
Такія абставіны насцярожваюць грамадства. Хоць у цэлым дэмаграфічная сітуацыя ў раёне ў параўнанні з пачаткам трэцяга тысячагоддзя палепшылася: зменшылася колькасць памерлых, больш стала стварацца новых сямей, скарацілася колькасць скасаваных шлюбаў.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка