74 кузьма чорны




старонка1/5
Дата канвертавання14.02.2019
Памер0.68 Mb.
  1   2   3   4   5

74

КУЗЬМА ЧОРНЫ

Брат яго, Гальляшоў бацька, як пераступіў цяпер які парог, пе-
раступаць які цяжка было. Гальляш расьсейваў цяпер бацькавы
трывогі.

Рыгор адумаўся, што не аддаў яшчэ яму Бухча за работу ў


млыне.

Праз дзён два, раніцаю, ён пайшоў да Бухчы. Сказаў пра гэта ў


хаце. I як адчыняў дзьверы, яшчэ раз вытлумачыў:

— Каб маё перайшло Бухчу? Ён думае, можа, гэтак яму і абы-


дзецца!

На Бухчавым хутары спаткала Рыгора ўтрапеньне. Наймічка бе-


гала па дварэ, узрадавалася Рыгору:

  • Хоць адзін жывы чалавек знайшоўся. Божачка мой. А то хоць
    зяпалі, хоць няма ведама што рабі.

  • Чаму, што?

  • А-ёй... Божа мой, божа... Я адна, ідзеце гляньце... Стася недзе
    з цёмнага чорт выгнаў, дзе яго дзела!..

  • Што у вас тут?

—Я адна, пабягу, уцяку.

Рыгор пайшоў у хату. Увайшоў у салёнчык і падаўся ад нечака-


насьці назад. Быў страшэнны непарадак. Былі паварочаны крэслы, бо_
кам ляжаў вазон, сарвэтка з камоды была сьцягнута, на падлозе ля-
жалі ў кучы кнігі, фотографіі. Але гэта ўжо заўважыў Рыгор пасьля
крыху. Перш за ўсё кінуўся яму ў вочы Бухча. Ён вісеў на круку
пасярод салёнчыка, з высунутым языком, сіні. Лямпа з крука была
сарвана, і валялася ў яго пад нагамі, пабітая ўшчэнт.

Рыгор кінуўся з хаты. Жанчына бегла за ім. Яны йшлі ў вёску і


ў лесе спаткалі людзей. 3 вёскі ішлі апісваць Бухчаў хутар. Жан-
чына пасьмялела.

Каля скамечанай сарвэты, ля камоды, на кнігах тых, што шмат


год праляжалі на гэтай камодзе, знайшлі ліст з прыпіскаю да Стася:
„Пашлі туды, на той бок, за граніцу, каб ведалі, да каго-небудзь, хоць
да арганісьціхі". У лісьце Бухча апісваў усё сваё жыцьцё цяпер. Ліст
быў повен нянавісьці і злосьці. Успамінаў Бухча сьмерць швагра Сэ-
даса. Пісаў, што галетнік арудуе, пасвойму ўсё робіць.

... „ Царства нябеснае шурыну Стафану Сэдасу. Каб хоць яшчэ


крыху можна, каб хоць на адзін дзень яшчэ, пабыць, кім я раней
быў, я-б яго, галетніка, нарабка, жывога на кол пасадзіў-бы, пацешыўся б
за ўсё. Я іх усіх-бы, з усімі іхнімі Гальляшамі і Зоськамі... Каб толькі ху-
тар паўладаць мог я яшчэ. Але забіраюць, мінулася панаваньне"...

Зося скалынулася ад утрапеньня, ад нянавісьці, як даведалася


пра ліст. Бацька з удзячнасьцю глянуў на Гальляша.

„Наш"

Хай пяро ня міне


Навуковых глыбінь:
Зацікавіў мяне
Навуковец адзін.

Об'ектыўны наскрозь


І лёяльны той спэц, —
„Тэндэнцыйнасьці" вось
Ён пя можа цярпець.

Каб „тэндэнцый" ня знаць,


Каб ня псулі настрой,
Рад політыку гнаць
3 габінэту мятлой;

Часам Маркса заве,


Каб „патрапіць улад",
Ды ў яго ў галазе
Мэтафізікі склад.

Ня вылазіць ніяк


Ён з сваіх каляіп:
І бядняк і кулак—
Наагул селянін.

Бо вазьмі-ж тут разжуй,


Не жавау чаго век:
Пролетар і буржуй —
Наагул чалавек.

Ды які-ж бо там чорт


Ім паставіў драты?
І рабочы і Форд —
Па заводу браты —

К Р А П I В А.

А „наогул" то ён


Нашым шляхам ідзе:
„Не прадасьць за мільён
Пролетарскіх ідэй".

Так, на словах то наш,


Толькі к чорту глядзіць:
Яго маслам ты маж,
А ён дзёгцем сьмярдзіць.

ВІт. ВольскІ

Новы Ўсход

{3 уражаньняў падарожжа)

У чэрвені м-цы мне давялося разам з мастаком М. Г. Эндэ пае-


хаць у навуковую экскурсію па Азарбайджану і Грузіі дзеля азнаям-
леньня са станам культурнага будаўніцтва і, у прыватнасьці, з пробле-
май нацыянальнага стылю ў сучасным мастацтве гэтых краін.

У ноч з 18 на 19 чэрвеня мы пакінулі шумны і ажыўлены Хар-


каў з яго шпаркім рухам трамваяў і аўтобусаў, з яго шырокімі тро-
туарамі і шматлікімі пабудовамі, і выехалі на Растоў. Каля 10 гадзін
раніцы мы едзем ужо па тэрыторыі ўсесаюзнай качагаркі — Данбасу.

У д ароз е

Дзіўнае, сонечнае раньне. Чыстае і сьвежае паветра. Каля самых
рэек, уздоўж чыгуначнай каляіны, цягнуцца кусты шыпшыньніка (шып-
шыньнік цьвіце). Вакол неаглядныя раўніны—без канца і краю. Шыро-
ка і вольна раскідаўся ва ўсе бакі бязводны, нязьмерны стэп з ніз-
кай, але густой жоўта-зялёнай травой. На фоне неабсяжных стэпа-
вых прастораў ўсё часьцей вырастаюць і зноў зьнікаюць высокія фа-
брычныя коміны, вагроміны даменных печаў-гмахаў, драўляныя вышкі
і піраміды руднікоў, каменныя (з агнятрывалай цэглы), з чырвонымі
чарапічнымі дахамі, хаты пасёлкаў.

Па тлустых, чорназёмных дарогах шпарка коцяцца параконныя


брычкі, павольна рушацца вялізныя павозкі з сенам, запрэжаныя флег-
матычнымі валамі. Тутака сярод гэтых урадлівых невычарпальных
абшараў і па суседзтву з кіпучымі вытворча-індустрыяльнымі мурэш-
нікамі заводаў і шахт—быццам сама прырода вызначыла месца для
ўдасканаленай машынізаванай агрогаспадаркі.

Зрэдку сустракаюцца нямецкія сёлы з роўнымі і гладкімі, на


дзіва чыстымі і брукаванымі вуліцамі. Тубыльцы сьцвярджаюць, што
нямецкія пасёлкі цалкам электрыфікаваны, і што ў кожным з іх ёсьць
солідны будынак спэцыяльна пад тэатр, альбо пад кіно.

У суседнім купэ чуецца раптам, як нехта чытае вершы Янкі


Купалы. Выяўляецца, што мы едзем разам з землякамі: у нашым
вагоне па хатняму разьмясьцілася група студэнтаў з пэдфаку БДзУ.
Іхная мэта—пераваліць пехатой праз Каўкаскі горны хрыбет па вай-
скова-грузінскай дарозе. Моладзь, як на падбор: усё моцныя, здаро-
выя хлапцы, якія загадзя прадчуваюць усе прынады свайго вандра-
ваньня па горах.

А другой гадзіне дню ўдалячыні, на даляглядзе, зьявілася палоска


нейкай бруднавата-сіняй вадзяной паверхні. Гэта—Азоўскае мора.

78

В I Т. ВОЛЬСКІ



Хутка праяжджаем Таганрог і даволі доўгі час едзем уздоўж
морскага берагу. Рознакаляровыя, страката афарбаваныя хаткІ шмат-
лікіх рыбацкіх паселішчаў, з дварамі, агароджанымі нізкімі саламя-
нымі платамі, падступаюць да самага краю берагавой лініі. Дрэў
вельмі мала, дый тыя нізкарослыя. Замест парканоў—невялічкія кладкі
з каменьняў. Адсутнасьць у гэтай мясцовасьці лесу адчуваецца на
кожным кроку.

На моры шмат рыбацкіх лодак пад чорнымі прасмоленымі ветра-


зямі. Доўгай адтокай цягнецца каля лініі чыгункі Азоўскі ліман, па
абодвых бакох якога сумна бадзяюцца стомленыя ад гарачыні
каровы.

За Растовым краявід ніколькі не зьмяняецца. Усё той-жа бяс-


концы, плоскі стэп. Назовы казацкіх станіц—Ціхарэцкая, Каўкаская
міжволі выклікаюць успаміны, зьвязаныя з эпічным творам Сэрафімо-
віча, які так па-мастацку, яскрава здолеў адлюстраваць у сваім „Жалез-
ным патоку" самыя характэрныя і сваеасаблівыя моманты граладзян-
скай вайны ў гэтай мясцовасьці.

Толькі праз ноч, раніцаю, краявід значна зьмяніўся. Зьніклі нязь-


мерныя прасторы. Глеба страціла свой раўнінны выгляд. Пачалі зьяў-
ляцца невялічкія пакуль што ўзгоркі. На даляглядзе, з правага боку
можна ўжо бачыць цьмяпыя абрысы гор, сьнежныя вяршыні якіх
губляюцца ў воблаках. Турыстыя пачынаюць хвалявацца і спрытна
ўзбройваюцца біноклямі і праводнікамі, стараючыся распазнаць сярод
паасобных вярхоў горы Эльбрус і Бэштау.

За ст. Мінэральныя воды, на тэрыторыі Кабарды і Осэтыі, наш


вагон пачынае патроху запаўняцца тубыльнымі пасажырамі. Сярод іх
шмат осэтынак. Гэта жанчыны, па большасьці высокага росту, апра-
нутыя ў чорную, доўгаполую вопратку з моцнага матар'ялу. Ня гле-
дзячы на гарачыню, яны захутаны ў чорныя, з чырвоным шлякам па
бакох, хусткі саматужнага вырабу.

Каля шостай гадзіны мінаем ст. Беслан. Адсюль пачынаецца ўжо


Чэчня. Краявід набывае характар плоскаўзвышша. На даляглядзе ўзвы-
шаюцца блакітна-шэрыя ланцугі гор. У маляўніча раскіданых селіш-
чах пераважаюць цагляныя будынкі. Па схонах гор пасьвяцца статкі
авечак і кароў. Каля хат сядзяць сівабародыя, патрыярхальнага выгля-
ду старыя ў шэрых і цьшамонавых чаркесках, з вялізнымі кінджаламі
на паясох. Асаблівасьці нацыянальнага быту, у тым ліку і трады-
цыйны гарнітур вопраткі, амаль што цалкам захавалі тут аблічча
свайго былога, дарэволюцыйнага пахаджэньня. Чэчня, з усіх краін
паўночнага Каўказу, зьяўляецца бадай найбольш характэрнай і свае-
асаблівай.

Гадзін каля 8 у цемнаце перад намі (тут вельмі хутка цямнее)


зазьзялі на невялічкім узгорку тысячы бліскучых аганькоў, быццам
нязьлічаная колькасьць сьветлякоў, раскіданых на зямлі.

Н О В Ы У С X О Д

79

Гэта—Грозны, адзін з буйнейшых прамысловых цэнтраў паўноч-
нага Каўказу. Яшчэ зусім нядаўна Грозны быў толькі невялічкім
заштатным мястэчкам. Узрос ён вакол цытадэлі, якая была заснавана
гут ген. Ермолавым ў часе заваяваньня Каўказу ў якасьці апорнага
пункту расійскай колёнізацыйнай політыкі. Цяпер ён даўно ўжо стра-
ціў якое-б там ні было стратэгічнае значэньне і зьяўляецца ў суча-
сны момант сталіцай Чачэнскай аўтаномнай вобласьці і ў той-жа час
аднэй з буйнейшых (на другім месцы пасьля Баку) нафтавых крыніц
для СССР. У горадзе шмат фабрык і заводаў. Уся заводзкая прамы-
словасьць аб'яднана тут адзіным дзяржаўным прадпрыемствам—„Гроз-
нафтаю". Каля 70 проц. усяе здабычы ёсыдь фонтанная нафта. Нафто-
выя прабоіны і перагонныя заводы, на якіх пераганяюць з нафты
бэнзіну, абсталяваны па апошняму слову амэрыканскай тэхнікі. Перад
гьтым горадам і раёнам стаіць бліскучая і багатая будучына.

Увесь час, пакуль мы едзем па Чэчні, трымаецца цудоўнае на


двор'е. Ноч вельмі цёмная, але ў той-жа час і цёплая. Паветра чы-
стае, сьвежае і пахкае. Дзьме пяшчотны, цёплы вецер. За ноч мы
праехалі Хасаў-Юрт і Махач-Калу, сталіцу Дагестану.

3 левага боку цягнецца ўвесь час, зьліваючыся з даляглядам


бірузовая паласа Касьпійскага мора. Празрыстым раньнем вырастае
перад намі заліты сонцам Дэрбент. Заснован ён у VI стаг. і зьяў-
ляецца, такім чынам, адным з самых старадаўніх гарадоў Прыкась-
пійскага Каўказу. Аж да 1806 г. (дата далучэньня яго да Расіі) Дэр-
бент належаў пэрсам. На вяршыні гары, ля падножжа якой раскідаўся
горад, відаць рэшты старой цытадэлі Па бакох гораду захаваліся
руіны цытадэльных муроў, якія апушчаюцца да самага мора. Бераг
утварае тут прыродны порт, які з даўніх год нямала спрыяў разь-
віцьцю ў Дэрбенце рыбных промыслаў і таваразвароту з Пэрсіяй
і Астраханьню. Адміністрацыйна Дэрбент уваходзіць у склад Даге-
станскай АССР і па прамысловаму значэньню займае другое месца
пасьля Махач-Калы.

За Дэрбентам мы шпарка мінаем Каягент, Берыкой, Мамед-


Калу, Дагагні, Дэшлагар. За ст. Беліджы пачынаецца ўжо АзССР.

Азарбайджан

Спачатку мясцовасьць пакідае прыемнае ўражаньне. Сустрака-


ецца шмат невялікіх густалісьцяных дрэў. Час ад часу трапляюцца
групы пірамідальных тапалёў, нават маленькія гаі, але пераважае
усё-ж такі густы хмызьняк. Пасьвяцца буйвалы. Удалячыні відаць
лясы. Сіняе неба бясхмарна. Але, чым больш мы прасоўваемся на
поўдзень, тым больш зьмяняецца краявід.

Глеба робіцца сухой, камяністай і лыльнай. Поле ўкрываецца


жорсткай, нізкай і рэдкай травой з сухім і жоўтым бадыльлём.

80

ВІТ. ВОЛЬСКІ

Паасобныя нівы з буйнымі каласамі пшаніцы і ячменю зусім састу-
паюць месца голай, бурай пустэчы, цалкам пазбаўленай расьліннасьці.
Сухое, распаленае без найменшага ветрыку, паветра прымушае
хавацца ўсё жывое. Жыхарства зусім ня відаць. Вёскі сустракаюцца
рэдка, дый тыя робяць сумнае ўражаньне. Нізкія (толькі крышку
вышэй за чалавечы рост), брудна-шэрыя, складзеныя з пясчаніку і
гліны, убогія халупкі з пляскатымі дахамі сумна туляцца па пескавых
камяністых берагох плыткіх і каламутных, з шпаркаю плыньню і
напалову высахлым рэчышчам, горных рэчак. Вакон і дзьвярэй няма—
замест іх нейкія цёмныя дзіркі.

Пазбаўленыя якіх-небудзь садоў ці гародаў, без адзінага дрэўца,


раскіданыя сіратлівымі групкамі сярод бясконца сухой і выпаленай
сонцам раўніны, быццам прыціснутыя да зямлі, ад якой яны не адрозь-
ніваюцца афарбоўкай, гэтыя селішчы нагадваюць хутчэй нейкія вымер-
лыя, спаленыя бязьлітаснаю сьпёкаю, руіны, чым асёласьць жывых
людзей. Недалёка ад халупак часта можна бачыць паходныя кібіткі-
летняе жытло азарбайджанскіх цюркаў.

Нізкія месцы вакол вёсак укрыты дасэнямі каменных градак—


хітрамудрых прыстасаваньняў, якія павінны затрымліваць ваду і
адыгрываць, такім чынам, ролю абвадняльных каналаў. Некаторыя з
гэтых басэйнаў захавалі яшчэ невялічкія лужыны вады. У большасьці-ж
з іх толькі высахлы, патрэсканы бруд сьведчыць аб тым, што тутака
таксама калісьці была вада.

Зьлева ізноў паказалася бірузова-блакітная істужка Касьпію. І лан-


цугі гор і Істужка мора з абодвых бакоў значна наблізіліся. Праход
паміж імі, гэты прыродны, гістарычны шлях народаў з Азіі ў Эўропу,
якім мы едзем, у гэтым месцы, як і каля Дэрбенту, дзе горы
падступаюць да самага мора, вельмі вузкі.

На пыльных дарогах час ад часу зьяўляюцца нязграбныя і скры-


пучыя, страката размаляваныя арбы, у якія запрэжаны касматыя буй-
валы. Сустракаюцца панурыя дзядзькі верхам на аслох. У некаторых
з іх прычэплены па абодвых бакох сядла вялікія ахапкі сена.

Справа і зьлева, ад гор і да мора, пашлі саланчакі з рэдкімі


пучкамі нейкай стэпавай расьліннасьці.

Хутка дае сябе знаць блізкасьць нафтавых крыніц. Сустра-


каюцца паасобныя вышкі. На рэйках стаяць цыстэрны. Каля Бала-
джары колькасьць вышак хутка павялічваецца. лератвараючыея на
перагоне Баладжары Баку ў цэлыя лясы.

А 3-яй гадзіне дню мы ўжо на вокзале, пабудаваным з жоўта-


шэрага пясчаніку ў псэўда-маўрытанскім стылі. На пляцу перад вок-
залам гурма прыбраных экіпажаў з мядзянатварымі фурманамі ў белых
каптанох, чырвоных кутасох і бараннавых шапках. Перад намі
першая мэта нашага падарожжа—Баку.

Н О В Ы Ў С X О Д " '''" 81

Горад вятроў і сонца

На ноч мы спыняемся ў агульным памяшканьні Бакінскага раб.
унівэрсытэту. Сярод шматлікага маладога жыхарства інтэрнату
бурнае ажыўленьне. Мы расказваем аб далёкай Беларусі, адкуль мы
прыехалі. У большасьці з нашых слухачоў вельмі цьмянае ўяўленьне
аб гэтай рэспубліцы. Некаторыя нават думалі, што Менск і Віцебск—
гэта недзе... у Польшчы. Мы сьпяшаемся рассеяць гэтае непаразу-
меньне. Расказваем аб культурным і экономічным будаўніцтве ў БССР.
Уважліва слухаюць. Некаторыя, відавочна, зьдзіўлены.

Невялікая група студэнтаў, галоўным чынам, жанчын згуртава-


лася вакол піяніна. МаладымІ, мілагучнымі галасамі сьпяваюць пера-
кладзеную на музыку поэму Есеніна „Ліст да маці". Звонкія дзявочыя
галасы гучна разносяцца пустымі калідорамі агромнага будынку.
Але гэта цягнецца нядоўга. Пяшчотную лірыку поэты разанскіх ніў
зьмяняюць раптам сваесаблівыя, мінорныя ноты татарскай „хайтармы".
Студэнты-цюркі пускаюцца ў скокі. Весела і жвава ў інтэрнаце.

* * *
Гадзін каля 7 раніцы бесьперапынная сымфонія фабрычных гуд-
коў шпарка ўздымае нас на ногі. Адразу чуецца, шго мы ў буйным
індустрыяльным цэнтры. Першы дзень свайго бытаваньня ў Баку мы,
аддаём на вонкавы агляд гэтага гораду, што зьдзіўляе сваімі супярэч-
насьцямі. Уявеце сабе звычайную характэрную абстаноўку вялікага
прамысловага гораду, эўропейскага або нават амэрыканскага з вонка-
вага выгляду. Званкі шматлікіх трамваяў, гудкі і сырэны аўтомобіляў,
вулічная таўкатня і бязупыннае сьпяшаньне натоўпу. І ў той-жа час
вы бачыце, як спакойна сабе і мерна паўзе аднэй з галоўных вуліц
караван наўючаных вярблюдаў, што так патычна і вяла пазіраюць па
бакох. Шырокія, асфальтаваныя тротуары, высокія стройныя будынкі,
шматлікія магазыны з бліскучымі вітрынамі, модныя туалеты па эўро-
пейску ўбраных жанчын, бойкія камсамолкі ў рознакаляровых май-
ках, а побач—крывыя і цёмныя куткі старажытнага, усходняга гораду,
цёмныя і палахлівыя, бязшумныя цені захутаных у чорныя шалі цюр-
чанак і чырвонабародыя пэрсы, што гандлююць каляровымі дыванамі
і жоўтымі бурштынавымі маліцьвеннымі пацеркамі.

Амаль на кожным кроку даводзіцца сустракацца з цудоўнаю


памежнасьцю найвялікшага размаху тэмпаў культурнага і экономічнага
будаўніцтва з павольнай і спакойнай сабе забабоннасьцю і цемраю.
Ува ўсіх зьявах штодзённага жыцьця гораду востра чуецца сутыч-
ка новага, савецкага ўсходу, які шпарка ўбірае ў сябе лепшыя дася-
гненьні эўропейскай культуры і тэхнікі, з старажытнай, убогай і дры-
мотнай Азіяй.

Падыходзіш да падковаю загнутага порту. Перад намі сіняя


роўнядзь Касьпійскага мора. Навокал порту цудоўны бульвар. На
фоне блакітнага неба вырысоўваецца акруглены цыліндрычны сілуэт так

82 В І Т. В О Л Ь С К I

званай Дзявоцкае Вежы, яабудова якой належыць да IX стагодзьдзя.


Там-жа відаць і кумпалы старога палацу Шырван—шакаў, даўнейшых
уладароў Баку. У порце нагружаецца некалькі караблёу. 3 правага
боку, каля руін цытадэльнай сьцяны, пачынаецца старая частка гора-
ду. Прабраўшыся праз цэлы лябірынт вузкіх і брудных завулкаў, з
самымі нечаканымі паваротамІ і завілінамі, мы пападаем да групы
монумэнталых будынкаў з шэрага пясчаніку, у арабскім стылі. Гэта хан-
скі палац з „урадавымі" будынкамі. Тут і „дыван-хана" (суд) і джўма—
мячэць, у якой чыталіся малітвы аб шчасьлівым жыцьці ўладароў, і
могільніцы. Усе гэтыя будынкі належаць да XIV—XV стагодзьдзя.

У старой цытадэльнай вежы з арабскімі, пэрсыдзкімі і індускімі
надпісамі на сьценах, рззьмешчаны караван-сарай. Цыноўкі ляжаць
проста пад адкрытым небам, на гладка выбрукаванай, шырокай і круг-
лай пляцоўцы, глуха загароджанай колцам сьцен.

Адгэтуль праходзім па ўсходах, што вядуць праз цытадэльную


сьцяну ў невялікі сквэр, з помнікам цюрскаму поэту Сабіру. Побач
„Палац цюрскай культуры"—вялікі будынак у маўрытанскім, але вель-
мі ўсучасьненым стылі. Тут зьмяшчаецца шмат навуковых устаноў Азар-
байджану. Па дарозе сустракаецца шмат садкоў і сквэраў, узгадава-
ных, не зважаючы на няспрыяльныя ўмовы клімату і глебы. У вадным
з іх фонтан, у басэйне якога плаваюць лебедзі і цюлені. Тут-жа не-
вялікі зьвярынец—пачатак маладога Бакінскага зоопарку.

У цэнтры гораду цягне да сябе ўвагу пляц 26-ці. Гэта—невялікі,
але прыгожа ўплянаваны і абсаджаны кветкамі сквэрык з каменнай
сьцяною—помнікам растраляным камісарам. Да абодвых бакоў сьцяны
вядуць усходы. 3 гсожнага боку фігура рабочага і лічба „26". Перад
сьцяною басэйн з 3-ма фантанамі, навакол якога пастаўлены бюсты
Шаумяна, Джапарыдзе, Фіалетавага і Азісбекавага. Навокал кіпарысы і
лаўры. Недалёка ад помніка дзіцячая пляцоўка, а на ёй мноства дзя-
цей, якія корпаюцца ў бліскучых насыпах ракушак. Цудоўная алегорыя!

* * *
Тэмп будаўніцтва ў Баку вельмі высокі. Асабліва гэта адчуваецца
ў завакзальнай частцы. Выростаюць цэлыя кварталы новых дамоў,
што пабудованы паводле апошняга слова сучаснае тэхнікі, рабочыя
раёны зьдзіўляюць сваім ўпарадкаваньнем і ўсталяваньнем. У цэнтраль-
ных частках гораду таксама шмат выбудаваных толькі што і яшчэ
недабудаваных будынкаў.

Ня меншых посьпехаў дасягае ў Азарбайджане і культурнае бу-


даўніцтва. Лепшыя галіны эўропэізацыі пранікаюць у шырокія масы
асталага цюрскага жыхарства. Амаль уся пісьменнасьць пераведзе-
на з старога цяжкога арабскага альфабэту на новы рэформаваны
лацінскі альфабэт. Расьце і мацнее сетка рабочых клюбаў. Ідзе з пось-
пехамі змаганьне супроць чадры, за вызваленьне ад чорнай спадчын-
насьці стагодзьдзяў мусульманскай жанчыны. За час саветызацыі

НОВЫ ЎСХОД

83

Азарбайджану організаваны 3 цюрскія тэатры: опэры, драмы і рабо-
чы тэатр. Наладжана свая кінэматографія. Азарбайджан робіцца буй-
нейшым фактарам у справе далучэньня Ўсходу да соцыялістычнай
культуры. Паводле слоў наркомасьветы тав. Куліевага, Баку ёсьць
сваеасаблівая новая Мэкка і Мэдына для ўсяго мусульманскага
Ўсходу.

* * *


Дзякуючы дазволу наркомасьветы мы мелі магчымасьць азнаёміц-
ца з зачыненым ужо на летні час Дзяржаўным музэем Азарбайджану.
Музэй зьмяшчаецца ў б. палацы міліянэра Тагіевага. У сярэдзіне па-
лац вытрыманы ў усходнім стылі. Росьпіс сьцен і столі належыць
акад. Сікорскаму. Музэй мае разьдзелы: жывапісны, гісторыка-архэолё-
гічны і этнографічны.

Жывапісны разьдзел прадстаўлены галоўным чынам творамі ра-


сійскіх і заходня-эўропейскіх мастакоў. Ёсьць асобныя працы Рэпінага,
Рубо, Самакіша, Якаўлевага, Айвазоўскага, Куінджы, Сварога, Канча-
лоўскага. 3 старое жывапісі прадстаўлена флямандзкая школа і фран-
цуская (XVIII ст. ). Увесь збор мае выпадковы характар. Сучаснай
цюрскай жывапісі зусім няма, калі ня лічыць некалькіх прымітываў
народнага мастака—самавучкі Азім-Задэ. Гэта тлумачыцца тым, што
да рэволюцыі жывапісь у цюркаў зусім ня была разьвіта з прычыны
нацыянальна-бытавых умоў. Новыя-ж кадры мастакоў не пасьпелі
яшчэ стварыцца.

Непараўнана цікавей этнографічны і гісторыка-архэолёгічны


разьдзелы. Мой сладарожнік мастак Эндэ ня можа адарвацца ад сла-
вутых кубінскіх дываноў, працы сялян-саматужнікаў Кубінскага па-
вету, мяне-ж цягне да сябе колекцыя пэрсыдзкіх мініятур і мастацкі
выкананых рукапісных каранаў, якія зьдзіўляюць дзівоснай тонкасьцю,
каляровых злучэньняў і дасьціпнасьцю графікі. Сярод іх ёсьць суры,
каліграфічна выкананыя на сухой зьмяінай скуры. Цікавыя экспонаты
адзежы і хатняга начыньня і пасуды, малюнкі бытавога ўкладу, ко-
лекцыі ўзброеньняў і архэолёгічных знаходак. Да недахопаў музэю
трэба аднесьці адсутнасьць вытворча-прамысловага аддзелу з пака-
зам асноўных процэсаў саматужнае вытворчасьці, хоць-бы тых-жа са-
мых кубінскіх дываноў.

* * *

Наш прыезд у Баку якраз адбыўся адначасна з прыездам у Азар-


байджан групы армянскіх пісьменьнікаў на чале з романістым Шыр-
ван-Задэ. 3 пісьменьнікамі прыбыў у Баку і народны мастак Арме-
ніі М. Сар'ян, вядомы далёка за абшарамі свае радзімы, ня толькі
ў СССР, але і ў Зах. Эўропе і ў Амэрыцы. Гэтыя некалькі дзён прахо"
дзяць у Баку пад знакам яднаньня і братэрства працоўных абедзьвюх

84

В I Т. В О Л Ь С К І



рэспублік. Вуліцы ўбраны адпаведнымі плякатамі і прывітальнымі лё-
зунгамі, якія канчаюцца традыцыйным: „Хош гелдыніз" 1). Прыезду
армянскіх пісьменьнікаў надаюць тут вялікае палітычнае значэньне,
тым больш што адвечная варожасьць між цюркамі і армянамі, якую
як толькі мог разьдзьмухваў у свой час царскі урад, і якая
даводзіла часта да крывавай разьні І пагромаў, —яшчэ засталася ў
памяці.

У гонар дэлегацыі ладзіцца вечар культурнага яднаньня між ар-


мянамі і цюркамі ў тэатры імя Буніят-Задэ, на які атрымліваем
запрашэньне і мы. Мэта вечару—падкрэсьліць, што абсолютна няма
ніякіх прычын для варожасьці між асобнымі народамі Закаўказьзя.
І сапраўды, вялічэзныя соцыяльныя эрухі, утвораныя рэволюцыяй, зусім
разбураюць грунт пад нагамі нацыянальнай адасобненасьці і нецярпі-
масьці. АдзІнства культурных і экономічных задач дае моцную пры
чыну для самага шчыльнага нацыянальнага збліжэньня. Ува ўсіх
зыступленьнях адзначаецца, што прыезд армянскіх пісьменьнікаў
у Азарбайджан ёсьць лішні довад шчыльнага саюзу закаўкаскіх наро-
даў. Устанаўленьне няспыннага практычнага яднаньня, усё больш
шчыльнае аб'яднаньне сіл у вырашэньні агульных задач—вось вынік,
які будзе мець прыезд у АЗССР армянскіх пісьменьнікаў.

Пасьля офіцыйнай часткі вечару адбыўся концэрт, з мэтаю азна-


ямленьня гасьцей з дасягненьнямі цюрскага вокальнага і музычнага
мастацтва. Выступае шэраг опэрных артыстых, народныя сьпевакі і
студэнты Аз. Дзярж. Консэрваторыі з выкананьнем народных мэлёдый
і арый з цюрскіх опэр.

Трэба адзначыць, што мэледыка цюрскае музыкі вельмі сваеасаблі-


вая і зьдзіўляе багацьцем варыяцый. Складаныя музычныя дасэні яе зусім
нязвыклы да эўропейскага вуха і не ўкладаюцца ў рамкі эўропейскай
нотнай сыстэмы. Усё гэта стварае цяжкасьці ў справе гармонізацыі
народных мотываў. Аднак-жа ў галіне музычна-тэатральнага жыцьця
ў Азарбайджане дасягнута за апошні час вельмі шмат. Да рэволюцыі
культурнае жыцьцё краіны наагул было вельмі беднае і было пад
моцным уплывам суседзяй—пэрсаў і цюрак. Асабліва вызначаўся пэр-
сыдзкі ўплыў у музыцы і поэзіі. Пасьля-ж саветызацыі Азарбайджану
найбагацейшая музычная скарбніца народу, што была да гэтага часу
заціснутаю забыцьцем, выкарыстоўваецца для стварэньня свае нацыя-
нальнае опэры. Профэсары консэрваторыі адмыслова пасылаюцца
ў глухія куткі для запісу нацыянальных мотываў з вуснаў народных
сьпевакоў—ашугаў. Дзеля апрацоўкі гэтых запісаў для сымфонічнай
і камэрнай музыкі, запрашаецца вядомы композытар Гліэр, што стаіць
цяпер на чале цюрскае опэры. У выніку гэтых прац створана опэра

1) Рады госьцям.
  1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка