8 клас Калі ўзяць 23-і, 30-ы, 25-ы, 32-і, 43-і, 60-ы гукі з радкоў верша




Дата канвертавання06.01.2017
Памер318.54 Kb.
АЛІМПІЯДА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

8 клас


  1. Калі ўзяць 23-і, 30-ы, 25-ы, 32-і, 43-і, 60-ы гукі з радкоў вершаВосень, восень залатая / Сее радасць на зямлі, / Хмарка ў сінім небе тае, / Мкнуць у вырай жураўлі. / Ніткай срэбнай павуцінне / Ў косах сонейка блішчыць. / Што за цуднае зіхценне! (C.Новікаў-Пяюн).


атрымаецца слова:_____________________________________________________


  1. Запішыце словы па-беларуску ў алфавітным парадку.

Смазывать, представительство, ежевика, скамья, созвездие, езженный, неосмотрительный, клюква, бездельник, ромашка, кучер.


  1. З прапанаваных слоў выпішыце толькі тыя, у якіх дапушчаны памылкі. Побач запішыце правільны варыянт.

Адрыналін, бесцселер, біліцёр, бугалтэрыя, вакуум-камера, дыскамфорт, лінолеўм, кераміка, почарк, інтэлігенцыя, пясчаны, блісчасты, салдатчына, ушчуваць.

  1. Запішыце беларускія словы-адпаведнікі адной лексемай.

Чашка весов

предвечернее время

падающая звезда

парное молоко

семечко тыквы

завершение уборки картофеля

ветряная мельница

моховое болото



Запішыце, якіх людзей характарызуюць фразеалагізмы.

Жаба на языку не спячэцца – ______________________________________________.

З ветру вяроўкі ўе – ______________________________________________________.

З мухамі ў носе –_________________________________________________________.

Вецер гуляе ў галаве –_____________________________________________________.

Ні села, ні пала, захацела баба сала –

6. Укажыце, якім членам сказа з'яўляюцца выдзеленыя словы і якой часцінай мовы яны выражаны.

Ляцела ўпартае "алё" па правадах паштовых(М. Калачынскі).

Паміж 981 і 983 гадамі тураўскі князь Тур быў пазбаўлены ўлады ў адным з найбольш буйных палітычных цэнтраў тагачаснай Русі (А.Рогалеў).

У ягоперахапіла дыханне (У. Караткевіч).

Дзеда ўсюды носяць ногі, і к нам прыйдзе на хвілінку адпачыць крыху з дарогі



(Я. Колас).

Пешы коннаму не таварыш(Прыказка).

На сцюдзёнай азёрнай вадзе, пад завеяй сярдзітай пургі, засталася сям'я лебядзей(М. Хведаровіч).
7. Знайдзіце сказы з памылковым ужываннем слоў або іх граматычных форм. Запішыце гэтыя сказы, выправіўшы памылкі.

1. Гледзячы на маладых на вяселлі, матчына сэрца радавалася і адначасна трымцела.

2. Былое яшчэ не раз і не два адгукнецца пякучай боллю.

3. Дзядуля хуценька выйшаў і прынёс у хату вялізны ахапак сасновых дроў.

4. Унукі шчыра павіталі дзядулю з васьмідзесяціпяцігоддзем.

5. “Гэта не качка, а дзікая гусь”, – пярэчыць Зоська.

6.І расце Кастусь няўмекай, бо адольвае яго лянота.

7. Па бязмежным прасторам зямлі беларускай мы крочылі разам з табой не аднойчы.




  1. Лагічна аб’яднайце разведзеныя ў два слупкі фрагменты прыказак. Адказ запішыце ў выглядзе літарна-лічбавага спалучэння.



Пайшоў па шэрсць



а на яду – коні



На языку мядок



а лянота з языком



Пашкадаваў воўк кабылу



а вярнуўся стрыжаны



Работа з зубамі



адна выдра ліхая



Усе бабры дабры



пакінуў хвост і грыву



На работу – цяляты



а на сэрцы лядок


9. Выпраўце выяўленыя ў грамадскіх месцах памылковыя напісанні. Запішыце правільна і патлумачце прычыны памылак.

Памылковае напісанне

Правільны варыянт

Тлумачэнне

гарбата лімонны (надпіс ва ўніверсаме)







батон асобны







лабарантская(надпіс на дзвярах)







“Воперны тэатр”(назва прыпынку ў Мінску)







коштбілета 300 рублей







часы працы з 10 да 18







канцэлярскія тавары








10. Устаўце патрэбныя літары і знакі прыпынку.
Ціха і …рачыста ў зімов…м лес… . Выс…кастволыя хвоі ў белых шапках і заснежа…ныя …ліны стаяць задуме…на і важна. Прам…ні скупога зімовага со…нца прабіваючыся праз ця…кія шэрыя хмары надаюць лесу казачны выгл…д. Мя…ка падаюць пу…кія сн…жынкі зіхоткімі пац…ркамі ас…даючы на з…млю. Ця…кая сн…гавая шапка сарваўшыся раптам з дрэва гучна тоне ў высокай гурбе. І зноў цішыня (А.Курскоў).


АЛІМПІЯДА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
7 клас
1. Выпішыце словы, у якіх літар больш, чым гукаў. Адзначце колькасны склад гукаў і літар.

Заваявальнік, завязь, двукроп’е, дваіць, гушканне, парыжскі, іранізаваць, агароджа, падземны.



2. Калі вымавіць гукі, з якіх складаюцца прыведзеныя словы, то атрымаюцца новыя словы. Запішыце іх.

код




краб




лёс




мароз




люк




тля




рог




лёд




муж




яр





3. Выпішыце ў адзін слупок словы, якія маюць матэрыяльна выражаны канчатак (абазначце яго), у другі – словы з нулявым канчаткам, у трэці – словы, якія канчатка не маюць.

Кубак, кеды, затрымацца, заклейваць, здзірванелы, трывожна, вакцынацыя, задрамаў, піяніна, пяцьсот, БелТа, паклаўшы, твайму, караван.



Словы, якія маюць матэрыяльна выражаны канчатак

Словы з нулявым канчаткам

Словы, якія канчатка

не маюць










4. Замяніце назоўнікі ўскосных склонаў прыметнікамі. Запішыце ўтвораныя словазлучэнні.

Назоўнік з прыназоўнікам

Словазлучэнне

Назоўнік з прыназоўнікам

Словазлучэнне

вушы свінні




суд таварышаў




вуліцы Брэста




дах з саломы




бераг Волгі




сястра Косці




прэмія Скарыны




перапынак на абед




чалавек без імені




сукенка бабулі





5. Падбярыце беларускі эквівалент да наступных словазлучэнняў.

Вырастить деревья –

Вырастить детей –

Распахнуть окно –

Распахнуть пальто

Языковая практика –



Языковый паштет –

6 Да іншамоўных слоў запішыце беларускамоўныя сінонімы.


Іншамоўнае слова

Беларускі сінонім

аварыя




акупант




лозунг




эпізод




алегорыя




рэшта




гіпербала




інтэрвал




рэзерв




фізіяномія




7. Устанавіце адпаведнасць паміж беларускімі фразеалагізмамі і семантычна суадноснымі словамі. Адказ запішыце ў форме літарна-лічбавага спалучэння.



Строіць кпіны



Забыцца



Збіць з панталыку



Насміхацца



З галавы вылецець



Заблытаць



У сабакі вачэй пазычыўшы



Перабольшваць



Як снег на галаву



Бессаромна



Як пшаніцу прадаўшы



Недарэчнасць



Рабіць з мухі слана



Нечакана



Грушы на вярбе



Моцна (спаць)


А __ Б __ В__ Г__ Д__ Е__ Ж__ З__.
8 Выберыце з прапанаваных і дапішыце ў неабходнай форме ў сказах словы, якія больш падыходзяць па сэнсе.
Дробавы, дробны, дробязны.
1. Каб паправіць свае справы, ён за пазычаныя грошы стаў перакупшчыкам ____________________ жывёлы.

2. Дробы і змешаныя лікі называюцца ___________________________ лікамі, у адрозненне ад цэлых лікаў, складзеных з цэлых адзінак.

3. Нарады ў канторы выпісваліся на ______________________ работы, на якіх і спіны не наломіш, але і зарабіць не заробіш.

4. Церушыць _____________________цёплы дожджык.


9. Прааналізуйце прыведзеныя сказы па мэце выказвання і адзначце сярод іх «пяты лішні». Выбар абгрунтуйце.
1. Людзі, ды паглядзіце вы на чалавека! (Л. Галубовіч).

2. Цалуйце рукі любыя матуль, прапахлыя калоссямі і сонцам (М. Пазнякоў).

3. Гэй, пара запаліць каганец! (У. Жылка).

4. Хай бы дзеці пагулялі (А. Жук).

5. – Гаварыце так, як думаеце... (Г. Далідовіч).

10. Пастаўце ў сказах прапушчаныя знакі прыпынку. Выпішыце нумары сказаў з дзеепрыслоўнымі зваротамі.

1.Прабуюць моц сваіх крылляў імкліва носячыся ў небе прыгожыя ластаўкі.

2.Лебядзіным крылом замахала падляцеўшы да вокан мяцель.

3.З надыходам вясны ажываюць шмат якія насякомыя заснуўшыя было на зіму.

4.Асудзіць патрабуюць яны чалавека без веры ўцякаўшага ад вайны да вышэйшай меры.

Сказы з дзеепрыслоўнымі зваротамі_______________________



Алімпіядныя заданні па беларускай мове (9 клас)

1. Перакладзіце , запішыце ў транскрыпцыі , адзначце адметныя фанетычныя рысы беларускай мовы.

….по кожным чтении нового нечто научишися…(Францыск Скарына)



2. У прадмове Ф.Скарыны да кнігі “Другі закон” знайдзіце бібілейскае афарыстычнае выслоўе і прывядзіце да яго беларускія фразеалагічныя адпаведнікі , якія рэгулююць адносіны паміж людзьмі.

Закон прироженый в том найболей бываеть : то чинити иным всем , что самому любо ест от иных , и того не чинити иным , чего сам не хощеши от ины имети.



3. Устаўце неабходныя арфаграмы , раскрыйце дужкі , пастаўце , дзе трэба, знакі прыпынку.

Скарына асветнік эпохі (А,а)драджэння . Адной з галоўных задач сваёй пад...віжніцкай дзейнасці ён лічыў далучэнне з дапамогай (Б,б)ібліі “простага і паспалітага чалавека “ да ас...веты ведаў да “с...мі вольных навук” граматыкі логікі рыторыкі музыкі ар...фметыкі г...метрыі астраноміі. (Не, ня)мен...й важнае значэнне Скарына надава... выхаванню чалавека пры дапамо...е “д...брачыннай філасофіі” а ў гэтай справе на яго думку (Б,б)іблія на роднай мове павінна была ад...граць вельмі істотную ролю. Ва ўя...ленні Скарыны (Б,б)іблія з...яўлялася таксама дзейс...ным сродкам эстэтычнага выхавання чалавека.

Біблія для Скарыны (не,ня)столькі рэлігійны колькі (інтэлектуальна)заахвочвальны (маральна)павучальны і (грамадзянска)выхаваўчы твор. Скарына з дапамогай кам...нтарыяў імкнуўся рас...тавіць у ім адпаведныя акцэнты ўносячы ў (Б,б)іблейскія апавяданні пры...чы ал...горыі новы сэнс ён за...астраў увагу на тых грама...скіх (маральна)філасо...скіх праблемах якія ігнараваліся альбо пакідаліся без увагі.

Скарыны вялікі патры...т і ад...аны сын свайго народ... . (Ня,не)гледзячы на тое што асоба Скарыны фарміравалася ва ўмовах (заходне)еўрапейскай культуры ён (не)”латынізаваўся” як гэта (не,ня) рэдка здаралася з яго суайчыннікамі (не)парваў сувязяў з радзімай (не)страціў сваю нацы...нальную св...еасаблівасць а ўсе сілы і веды ўсю сваю эн...ргію ад...аў служэнню “людзям паспалітым “ свайму народу. Таму (не,ня)дзіўна што патры...тызм ён узняў на ўзровень вышэйшых (грамадзянска)этычных д...брачыннасцяў.



4. Вызначце стыль і тып тэксту.

5. Растлумачце значэнне падкрэсленых у тэксце слоў і словазлучэнняў .

6. Зрабіце сінтаксічны разбор другога сказа ў першым абзацы тэксту :графічна разбярыце па членах сказа , пазначце марфалагічны спосаб іх выражэння , дайце агульную характарыстыку сказа , складзіце яго схему.

Алімпіядныя заданні па беларускай мове (8 клас)

1. Які беларускі гук перш , чым з ‘явіцца ў пачатку слова ,глядзіць , якім гукам заканчваецца папярэдняе слова?

2. Зрабіце марфемны і словаўтваральны аналіз слоў

па-людску , разгублены , хараство , узбярэжжа , сінь.



3. Вызначыць від сувязі слоў у словазлучэнні , вызначыць галоўнае слова:

прыгожы з твару , наша Бацькаўшчына , далёка ад дома, кожны з нас, пяты з краю,старэйшы за брата , вельмі ціха , падарунак ад душы, падзякаваць матулі , пад ‘еўшы кашы ,засланы абрусам .



4. Перакласці на беларускую мову :

слышать своими ушами , жениться на соседке , читай про себя , рассказывал сквозь слёзы, похож на отца , в трёх верстах от деревни , везти зерно на мельницу.



5. Разабраць па членах сказа і часцінах мовы.

Сустрэўшыся ў лесе з партызанамі дзеда Талаша , ён заявіў аб сваім жаданні далічыцца да партызанскага руху і шырока разгарнуць работу.



6. Раскрыйце значэнне міжмоўных амонімаў у мінімальным катэксце без падрабязнага тлумачэння .

Нядзеля –неделя , лік-лик , бяспечны – беспечный , мех – мех , карысны – карыстный.



Алімпіядныя заданні па беларускай мове (10 клас)

1. Запісаць у транскрыпцыі верш.

Як жар нягасны ў прыску

Наша мова:

Нягода-


Ціха ў попеле маўчыць,

А свежы вецер

Зноў дыхне вяснова-

Прахопіцца.

Заззяе,

Зазырчыць.



2.Да слоў падбярыце беларускія адпаведнікі.

Абсурд (лац.) ,ядваб (пол.) , ваяж (фр.) , фартуна (фр.) , азарт (фр.) , апатыя (гр.) , скепсіс (гр.).



3.Перадайце лічэбнікі словамі , дапасуйце да іх назоўнікі.

У 1895 (год) ; 3,4 (мільён рублёў) ; 1,9 (тысяча рабочых) , у 1913 (год) , у пачатку 20 (стагоддзе) ; 1,5-2 (рубель) ; 11,5 (мільён рублёў) , 70 (рубель) , да 120 (вучань) , не болей 1,5 (тона).



4.Вызначце , ад якіх слоў і як утвораны словы і запішыце спосаб іх утварэння.

Чырвань воданасычаны

Касьба шырока

Па-беларуску ВНУ

Вынаходства умельства

5.Спалучыце папарна толькі тыя словы , якія ўтвараюць словазлучэнні з граматычным значэннем дзеяння і яго прыметы.

Складанне удвая

Збяру сяброў

Выглядаў па-свойму

Паменшу лікаў

Разумець рэчы

Разумны хораша

6.Да якіх часцін мовы адносяцца выдзеленыя словы?

1)Едзьце проста , потым звернеце крута-крута направа.

2)Я проста знаёмая доктара.

3)Насустрач першай зорцы змрок краўся нацянькі.

4)Лабановіч шпарка пайшоў насустрач , незвычайна рады нечаканаму спатканню.

7.Растаўце знакі прыпынку , зрабіце поўны сінтаксічны разбор сказа.(Графічна разабраць па членах сказа , даць агульную характарыстыку ўсяму сказу ; калі сказ складаны , ахарактарызаваць кожную з частак ; скласці схему сказа.

Калі ехалі са Сцяпанам назад пад порсткі ляскат драбінак Яўхім уявіў як прыедзе зжонкай маладой багатай якую ён прывядзе аднекуль можа з саміх Юравіч бо ў Куранях пад пару яму вядома нікога няма як павядзе яе на свой ганак пад зайздросныя позіркі куранёўскіх нявест.



Алімпіядныя заданні па беларускай мове (11 клас)

1. Вызначыць , якія словы складаюцца з наступных гукаў.

а) (к) (й) (з) (а) (ы)

б) (й) (э) (н’) (а) (й) (ч) (а)

в)(ц’) (к) (дз’) (а) (а)

г) (д) (ч) (о)(ш)

2. Да слоў іншамоўнага паходжання падабраць беларускія адпаведнікі-сінонімы.

Абстрактны, аварыя , афарызм , грацыёзны , карэкцыя , іспалін , аморфны , пранонс , рэанімацыя , рэзерв , рэзюме , фартуна , фізіяномія , фундамент , фіяска , эталон.



3. Улічваючы фанетычныя асаблівасці беларускай мовы , аб’яднаць словы па адпаведных правілах і назваць іх.

Аржаны , восень . галлё , грыбы , вугал .дзень . звер , іржа ,дзясна , зялёны , калоссе , лясок , паўза , песня ,увага, ураджай , слаўны , дрожджы , цемень , цётка , чапля , яшчарка.



4. Растлумачыць лексічнае значэнне слоў.

Алібі , амфібрахій, амограф , антракт , апафеоз , аселіца ,аташэ, абарыген , абітурыент , баталіст , гмах , дэпеша , згадка , кульмінацыя , настальгія , прэм’ера , талісман , эрудыт .



5. Да рускіх фразіялагізмаў падабраць па сэнсе беларускія адпаведнікі.

а) олух царя небесного

б) в кои-то веки

в) ни шатко ни валко

г) два сапога пара

д) как кур во щи

е) попасть впросак

ж) отмочить штуку

з) без задних ног

6. Вызначыць , да якіх часцін мовы адносяцца наступныя словы.

Абодва , двое , удвая , двойка , другі , удвух , падвоіць , двойчы , падвоены , па-другое , падваенне , падвоіўшы , дваякі , двойня , двайны , дзве , двоечнік , двайнік , двухтысячны , дзвесце.



7. Паставіць назоўнікі ў форме творнага склону адзіночнага ліку.

Беларусь , Нарач , Свіцязь , Друць , Свір , Об , Сібір , Кем , глыб , верф , госць , гусь , медзь , веліч , радасць ,кіпень ,завязь , шыр , ветразь , боль , квецень , шынель , шампур , цытадэль.



8. Запісаць правільна , раскрываючы дужкі.

(Абы)хто , (абы)які , (абы)якавы , (ні)хто , ні(з)кім , з(не)кім , (хто(небудзь) , (усё)такі , дзе(ж)небудзь , (хто)сьці , аб(не)чым , ні(аб)чым , (усё)роўна , як(ні)як , дзе(ні)дзе , (паў)лімона , (паў)аркуша , (паў)Мінска , а(ні)які , а(ні)хто , рыба(уюн) , не(хто)іншы , як



9. Спісаць , расставіць знакі прыпынку , назваць тып сказа , пабудаваць схему.

Успамінаць пра далёкае і перажытае абавязкова трэба каб ведалі пра яго не толькі мае аднагодкі на Беларусі але і дзеці тых хто прынёс на нашу зямлю вялікае гора каб ведалі пра гэта і дзеці гэтых дзяцей каб ніколі не хадзілі заваёўнікі на чужыя землі каб не хмяліў іх пах чалавечай крыві і пораху каб жылі яны людскім жыццём а не звярыным.



Разабраць па членах сказа

Зоры бліскучыя ціха гараць над зямлёй. Гуляла , іскрылася сонца над возерам . На лёгкім ветры плыло над рунню павуцінне .



Злучнік

Пастаўце , дзе трэба коскі . Падкрэсліце злучнікі , вызначце па спосабу ўжывання і па складу ..

Адыходзіў кастрычнік а дні стаялі пагодлівыя , ціхія . Кожны дзень заўжды майструю – то габлюю то пілую . Лес наш хоць і не дужа вялікі але прыгожы . Бліскавіца то пагасне то зноў загарыцца . Як толькі развіднела і ўзышло сонца пачалі збірацца вучні . Маўчаць асеннія лясы і луг і поле .



Пастаўце , дзе трэба коскі . Злучнікі , што звязваюць аднародныя члены , вазьміце ў кружок , а злучнікі , якія звязваюць часткі складанага сказа ,- ў авал .Вызначце від злучнікаў па значэнню .

Белы снежань мяккім пухам апрануў зямлю і луг . Прачнуўшыся раніцай , я ўбачыў што бура сціхла . Была тая пара дня калі сонца яркае ласкавае . дзень быў сонечны але халодны . Гармонік то зайграе то зноў сціхне . Быў бы вечны холад калі б не сонца .Цягнула свежасцю блізкага ручая ці крыніцы .



Дзеяслоў

Выпісаць дзеясловы , зрабіць аднаго дзеяслова марфалагічны разбор

Ляціць без крыл , бяжыць без ног , плыве без ветразя .

Два браты ў ваду глядзяцца , а разам не сыходзяцца .

Стукае , грукае , а нідзе яго не відаць .



Выпісаць дзеясловы , зрабіць аднаго дзеяслова марфалагічны разбор

Ляціць , а не птушка , вые , а не звярушка .

Хоць побач ідзе , а рукамі не возьмеш .

Хто расказвае моўчкі ?

Тоўсты тонкага паб’е , тонкі што - небудзь прыб’е .

Паўзе чарапаха – сталёвая рубаха .



Размеркаваць па трываннях

Закончанае Незакончанае

праверыць бачыць

падаіць даць

змыць жаць

перастаць сячы

скруціць вазіць



Выпраўце памылкі

Расплятает , пабойвалісь , носяць , нестукаюць , рассказваюць , падыйсці ,

выйсці , дадзіце , набралаб , кіньце

Выпраўце памылкі

Глянце , прыйшло б , ядзіце , булькает , разысціся , гуляліб , патпрыгнуць,

нездаровіцца , разыгрываць

Выкрасліце лішняе

1) сядзіць . глядзець ,бурчэць , думаць

2) узнімалі , берагу , вазьму , выходжу

3) несціся , стрыгчыся , дабіваць , вітацца

4) намяло , надзеў , грукаў , заняў

Выкрасліце лішняе

1) прынесла , развіў , адолела , прылегла

2) здаў бы , узяў бы , вылечыў бы , прыбегла

3) курылі , страляе , мыць , брые

4) страчваюць , купляюць , грузяць , спяваюць

Выкрасліце лішняе

1) дзівіцца , брыць , бачыцца , кідацца

2) кінь , пі , лі . прынясе

3)шые , брые , спім , малюе

4) даглядзеў , накідае , дастаў , знялі

Альтэрнатыўны тэст

1. Дзеяслоў – часціна мовы , якая абазначае прымету і адказвае на пытанне што рабіць ?

2. У сказе дзеяслоў бывае выказнікам .

3. Дзеяслоў з “не” пішацца асобна .

4. Пачатковая форма деяслова – неазначальная форма .

5. Дзеясловы незакончанага трывання адказваюць на пытанне што зрабіць ?

6. Дзеяслоў ісці адносіцца да рознаспрагальных .

7. Дзеясловы прошлага часу змяняюцца па родах .

8. Дзеяслоў мае тры лады : абвесны , умоўны , загадны .

9. Безасабовыя дзеясловы змяняюцца па асобах .

10. -Ся з’яўляецца постфіксам дзеяслова .

Белыя плямы”

1. Дзеясловы ўтвараюцца прыставачным , суфіксальным , ...................... ..спосабамі .

2. Дзеясловы ўмоўнага ладу змяняюцца па ліках і ........................................

3. Будучы час дзеясловаў бывае просты і .......................................

4. Да рознаспрагальных дзеясловаў адносяцца бегчы , ............................................

5. Дзеясловы 1 спражэння ў 3 асобе множнага ліку маюць канчатак ......................

6. Дзеясловы .........................................трывання адказваюць на пытанне што рабіць ?

7.Ні з дзеясловамі пішацца .............................

8. Да ....................................адносяцца дзеясловы , якія паказваюць , хто ўтварае дзеянне .

9. Дзеясловы закончанага трывання не маюць формы ..................................часу .

10. Калі ў цяперашнім часе дзеяслоў канчаецца на -ую , то ў неазначальнай форме і ў прошлым часе пішацца суфікс .....................



Устаўце прапушчаныя літары і знакі прыпынку.

Беларуская вёска

Беларуская вёска не  такая, як на Украіне  або на Доне. Там не  дзіва вёскі ў дзвесце – тысячу двароў. У нас дваццаць-трыццаць хат- гэта ўжо вёска. А на захадзе  Беларусі яшчэ і дагэтуль многа хутароў, хаця людзі паступова і кідаюць іх.

Вось хутар на Гродзеншчыне. Да бліжэйшай станцыі некалькі кіламетраў лесам, палямі, пералескамі. Паўсюль раскіданы грады ўзгоркаў,  на іх- сіні зубчасты лес. Між градаў- палі канюшыны, залатыя лапікі лубіну. Праз густыя зарасці чорнай вольхі бяжыць вясёлая і чысцюткая рачулка Лоша, на беразе яе прыткнуліся адна да адной некалькі спраўных хат са студнямі, адрынамі. Адрына- гэта вялікая халодная будыніна для захоўвання сена. Крыху далей у звіліне Лошы- векавыя дрэвы былога фальварка.



Назоўнік

Уставіць прапушчаныя літары . Вызначыць род , лік , скланенне назоўнікаў .

Я вых...джу рана-рана

Слухаць лесу г...ласы .

Ветрам ён раскалыханы ,

Звоніць кроплямі р...сы .

Тут з...зюля закувала

У з...лёным гушчар... ,

Недзе птушка засп...вала

Песню ран...шняй зар... .

А за ёю – і другая ,

За другою - цэлы хор .

Дрэва кожнае сп...вае ,

Не змаўкае цёмны бор.

Колькі песен..., шум..., свіст...!

Птушкі тут гаспадары ,

Тут яны і ц...мбалісты ,

Тут яны і п...сняры !

Зрабіць марфалагічны разбор назоўніка .

У небе засвяціліся першыя зоры .



Падкрэсліце назоўнікі .Вызначце іх склон.

Сіняваты струменьчык дыму спакойна плыў угару . Кветкі дзікай ружы чырванеюць між дробных зялёных лістоў . Добры дзень , маладая вясна . прывітанне табе , маладосць !



Вызначыць скланенне

Радасць , краіна , жніво , дзень , печ , ураджай , снеданне , полымя , клей , соль , сціпласць.



Паставіць у месны склон

Страха , сцяна , вуліца , груша , каліна , рука , надзея.



Дапасаваць назоўнікіРасказваць аб (сын , таварыш , Цімох , каваль); сядзець на (бераг , камень , пень , сонца); падысці да (дзед Талаш , дом , сусед).

Прыназоўнік

Адказаць на пытанні

1.Пералічыць службовыя часціны мовы.

2.Прыназоўнік – гэта...

3.Сінтаксічная роля прыназоўніка.

4.Пералічыць значэнні прыназоўнікаў.

5.Што абазначаюць азначальныя прыназоўнікі?



Вызначыць разрад паводле значэння

Чытаць па складах , працаваць да вечара , спазніцца з-за галалёду , шляпка з фетру , стукацца ў дзверы , прыбірацца на свята , вяртацца са школы



Выпісаць словазлучэнні з прыназоўнікамі

Адлятаюць ад нас жураўлі з лістападам. Са звонам з гор сцякалі раўчукі . Мы доўга гутарылі пра жыццё і кнігі.



Тэст

А1. Вызначце, якой часцінай мовы з 'яўляецца выдзеленае слова.

Не аслабяцца рукі на полі, калі поўна надзеяй душа.



А2. Запішыце прыназоўнікі правільна: (з) смехам, па(за) садамі, (у) усіх, (у) пачатку вясны

АЗ. Запішыце часціцы правільна: дзе_сьці, калі_небудзь, зноў_такі, усё_ж_такі

А4. Выберыце патрэбную часціцу.

Што б (ні, не) здарылася наперадзе за доўгі летні дзень, але раніца такая, што дзіця: прыносіць усмешку і радасць.



А5. Адзначце словазлучэнніз вытворнымі прыназоўнікамі:

  1. побач чыгункі; 2) сядзелі абапал; 3) пасля вячэры; 4) зірнула вакол; 5) на працягу тыдня.

А6. Адзначце словазлучэнні, у якіх часціца не пішацца разам: 1) (не)астылы пыл; 2) (не)у заранае бацькам поле; 3) (не)сцерпная спякота; 4) (не)вялікі, а малы; 5) вельмі (не)прыгожы ўчынак.
А1. Вызначце, якой часцінай мовы з 'яўляецца выдзеленае слова.

Вакол ляжала маўклівае пустое поле.



А2. Запішыце прыназоўнікі правільна: (з) мною, (у) універсаме, (к) мне, (з) за пляча.

АЗ.Запішыце часціцы правільна: усё_такі, усё_ж, як_колечы, такісказаў

А4. Выберыце патрэбную часціцу. Вецер жа ўсё (не, ні) сціхаў - трэс долу дробныя кроплі з вецця.

А5. Адзначце словазлучэнніз вытворнымі прыназоўнікамі: 1) нягледзячы на водбліск полы-лымя; 2) глянуць уніз; 3) пры дапамозе таварышаў; 4) прыйду пасля; 5) не гледзячы яму ў твар.

А6. Адзначце словазлучэнні, у якіх часціца не пішацца асобна: 1) (не)астылы пыл; 2) (не)уза-ранае бацькам поле; 3) (не)сцерпная спякота; 4) (не)вялікі, а малы; 5) надта (не)прыемна.

Складаны сказ

1) Запісаць сказы, расставіць знакі прыпынку, пабудаваць схемы сказаў.

 

             Адгрымела вайна-навальніца,



             А старой па начах усё не спіцца,

             Бо сыноў не хапае ў хаце,

             Воч не зводзіць з партрэтаў іх маці.

     Мне ўсё здаецца: ты пайшла шукаць

     Пад Ельняй, на Смаленшчыне мясціны,

     Дзе курганы з часоў вайны стаяць,

     Дзе след твайго загінуўшага сына.

 

 



2) Вызначце, які сказ адпавядае схемам:

 

     1. [     ], ( што … ), [     ], ( што …).



   

     2. [     ], ды [     ], ( покуль … ).

   

     а) Веру я, што ў маці ёсць крылы,



         Яна птушкай можа лятаць,

         Ды не той легкадумнай зязюляй,

          Што сваіх разгубіла дзяцей…

                                       С.Блатун

 

       б) Такі закон прыроды, маці,



            І ў ім ёсць сэнсу глыбіня:

            Раней, чым першы смех дзіцяці,

            Ты доўга чуеш плач штодня.

                                        Н.Гілевіч

 

       в) Ты рос, як цёплы каласок,



            Пры месяцы і зорах,

            Пачуеш мілае “сынок”,

            Хоць будзе і за сорак.

                                        Э.Агняцвет

 

       г) Час прыйшоў незваротнае траціць,



           Сустракаць за бядою бяду,

           Ды не знікне адвечная маці,

           Покуль следам за ёй не пайду.

                                         С.Грахоўскі

 

       д) Перад сэрцам матуліным, перад марай матулі



           Спарахнелі варожыя бомбы і кулі,

           Нібы ветрам развеяла лютую зграю,

           Тую сілу варожую, што гразілася краю.

                                           К.Кірэенка

 

3) Успомніць прыказкі і прымаўкі пра маці. Запісаць тыя, якія найбольш спадабаліся. З адной з іх саставіць сказ камбінаванай будовы.

 

 



          Без роднай мамачкі заклююць галачкі.

          Матка крэпка замахне, а памаленечку стукне.

          Дзіця да маці, як краска да сонца.

          Няма тае крамы, каб прадавалі мамы.

          У каго ёсць матка, у таго галоўка гладка.

          Пры сонейку цёпла, пры мамцы добра.

          Якая мая мама, такая я і сама.

 

4) Скласці сказы па схемах:

 

       а) [     ], і [     ], ( бо …).



       б) [     ], і [     ], ( якая …).

       в) [     ] : [     ], і [     ].

 
Адзначце з прапанаваных сказаў складаны сказ з рознымі відамі сувязі:


  1. Надзея ратавала нас, і мы яшчэ мацней любілі сваю зямлю ў той грозны час, калі трывогу пратрубілі. (С.Грахоўскі)

  2. Там, дзе сосны гурбою заглядаюцца ў высі, дзе чароты сцяною над вадой узняліся і дзе арэшнік развесіў гронкі вочак-арэхаў, заблудзілася ў лесе зялёнае рэха.

  3. Асабліва падабаўся дзесяты клас: дарослыя хлопцы і дзяўчаты разважалі і трымаліся па-даросламу, і Аляксей гаварыў з імі проста і шчыра пра ўсё, што іх хвалявала. (С. Грахоўскі)

  4. І вырастае радасць, і Млечны Шлях сплывае ў вечнасць, і ляцяць сваёй млечнай дарогай над цёмнай вясновай зямлёю журавы...(М.Стральцоў)

Запішыце сказ, расстаўляючы знакі прыпынку.

Узыходзім на ўзгорак і бачым нам насустрач ідзе з поўным кошыкам у руках бабулька якую мы сустрэлі зранку.



Вызначце сэнсава-граматычныя часткі ў запісаным сказе і пабудуйце яго схему (намалюйце схему на дошцы).

Адзначце з прапанаваных сказаў складаныя сказы з рознымі відамі сувязі:

  1. Туман рассеяўся, але сонца яшчэ не прабівалася да зямлі, і хмары любаваліся прыгажосцю летняй раніцы.

  2. Сонца тым часам схавалася за вяршаліны лесу, але неба над полем яшчэ поўнілася ягоным нізкім святлом, у якім вольна плылі кудысь пульхныя аблокі. (В. Быкаў)

  3. Пасажыраў у вагоне было мала, і Лабановіч пераходзіў ад аднаго акна да другога, каб разгледзець гэтую мясцовасць і хоць прыблізна адгадаць, дзе яго новая школа. (Я. Колас)

  4. У журавіны з вёскі хадзілі ў Зашыек у познюю восень, калі павыбіралі бульбу і калі ціснулі першыя маразы. (І. Пташнікаў)

Запішыце сказ, расстаўляючы знакі прыпынку.

Дзед Талаш пазбыў свой цяжкі клопат і яго бацькава гора абярнулася ў радасць ён знайшоў сына і даручыў яго надзейным людзям.



Вызначце сэнсава-граматычныя часткі ў запісаным сказе і пабудуйце яго схему (намалюйце схему на дошцы).

Адзначце з прапанаваных сказаў складаныя сказы з рознымі відамі сувязі:

  1. Чутно, як пазвоньваюць косы і недзе за за суседнім дваром пераклікаюцца галасы.

  2. Лёгкая плынь ветру зноў заціхне, і дзень зноў зіхаціць сонцам, але ўжо застаецца пячатка летняга адцвітання.

  3. Засмуцілася старая гара, пацямнелі яе прыгожыя схілы, бо вечар павольна апускаўся на зямлю і за далёкімі пагоркамі хавалася сонца.

  4. Ранішняе сонца, што чырвоніла хвойнік угары, яшчэ не магло прабіцца да зямлі, і на рэдкай траве мутна трымалася раса, а на пяску значыліся вільготныя цемнаватыя плямы.

Запішыце сказ, расстаўляючы знакі прыпынку.

Вядома што мясцовыя легенды вельмі паэтычныя і калі іх надрукуюць яны будуць карыстацца вялікай папулярнасцю.



Адзначце з прапанаваных сказаў складаныя сказы з рознымі відамі сувязі:

  1. Калі цягнік крануўся з вакзала, Міша доўга і заўзята махаў рукой услед, і яму шкада было, што гэтая светлавалосая дзяўчынка ў жоўтым кажушку паехала кудысьці далёка.

  2. Коні ідуць паволі, часам натапырваюць вушы, калі ў змрочным гушчары трэсне замарожаная галінка ці мякка ўпадзе снежны камяк з абцяжаранай яліны.

  3. Апалі познія ажыны, і неба гутарыць услых, перад адлётам на чужыны танцуюць белыя буслы.

  4. Прыемна шархацела пад нагамі хвойная ігліца, ды дзесьці стукаў дзяцел, а стук той разносіўся па ўсім лесе.

Запішыце сказ, расстаўляючы знакі прыпынку.

Алена будзе здаваць экзамены ў інстытут але калі не паступіць то яна пойдзе на курсы тураператараў.



Вызначце сэнсава-граматычныя часткі ў запісаным сказе і пабудуйце яго схему(намалюйце схему на дошцы).

Адзначце з прапанаваных сказаў складаныя сказы з рознымі відамі сувязі:

  1. І я падумаў: калі б шчодра гэтак адзін другому людзі ўсяго свету цяпло сваёй душы дарыць маглі, – растаў бы снег і ледзяныя горы і не было б ніколі на Зямлі самоты, крыўды, зайздрасці і гора.

  2. Васіль адчуваў цяпер, што ўвесь свет яму родны і блізкі і што ён гаспадар у гэтым свеце, у новым жыцці.

  3. Харытончыку ўспомнілася, што ў маці быў такі ж стомлены твар, калі яна ўсю ноч прала.

Адзначце, якія віды сінтаксічнай сувязі спалучаюцца ў сказе:

Сонца было не відаць, але адчувалася, што яшчэ недзе лазіць яно па верхавінах дрэў і будынкаў, мажа іх сваёй пазалотай.

  1. Бяззлучнікавая і злучальная.

  2. Злучальная і падпарадкавальная.

  3. Злучальная, падпарадкавальная і бяззлучнікавая.

  4. Бяззлучнікавая і падпарадкавальная.

  5. Адзначце колькасць прэдыкатыўных частак у сказе:

Упоцемку лес нібы гусцейшы зрабіўся, бо на кожным кроку натыкаліся то на куст, то на дрэва, а часм дык проста здавалася, што гэта наўмысля дрэвы становяцца нам на дарозе, каб не даць папасці на поезд.

  1. 4;

  2. 5;

  3. 6;

  4. 7.

Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку на месцы пропускаў у сказе:

Лясныя сцежкі зараслі травой _ старыя і маладыя дрэвы спляліся ўгары пышным веццем_ сонечнае праменне _ што дасягае зямлі _ быццам прапушчана праз густое сіта.

  1. Працяжнік, коска, коска, коска.

  2. Двукроп’е, коска, коска, коска.

  3. Коска, коска, коска, коска.

  4. Коска, кропка з коскай, коска, коска.

Адзначце схему, якая адпавядае наступнаму сказу:

Калі ўважліва прыгледзецца, то ў самых старажытных збудаваннях можна заўважыць штосьці ад прыроды: калоны старажытнагрэчаскіх пабудоў нагадваюць дрэвы, а скляпенні многіх усходніх храмаў падобныя да панцыра чарапахі.

1. (Калі...), то [ ]: [ ], а [ ].

2. Калі [...], (то ): [ ], а [ ].

3. (Калі...), (то ): [ ], а [ ].

4. (Калі...), то [ ]: ( ), а ( ).

Адзначце з прапанаваных сказаў складаны сказ з рознымі відамі сувязі:

  1. Настаўніку так хацелася бачыць, як у дзіцячых вачах свецяцца іскрынкі радасці і як на ўроку нараджаецца атмасфера сумеснай творчасці.

  2. Не загіне ні слова, ні справа, калі здолеў хоць нехта сказаць: нашай сілы і нашае славы не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

  3. Ні сцюжа не палохае, ні спёка, не гнуся ад нялёгкае хады, хоць і адсталі ад мяне далёка трывожныя юнацкія гады.

Адзначце, якія віды сінтаксічнай сувязі спалучаюцца ў сказе:

Дзяўчына слухала ўважліва, у вачах яе відаць было спачуванне, і Яўмену было ад гэтага радасна на душы.

  1. Бяззлучнікавая і злучальная.

  2. Злучальная і падпарадкавальная.

  3. Злучальная, падпарадкавальная і бяззлучнікавая.

  4. Бяззлучнікавая і падпарадкавальная.

Адзначце колькасць прэдыкатыўных частак у сказе:

Там многія спрадвечныя дубы былі спілены, але засталіся іх пні, вакол якіх багата расло зайцавай капусты, рос вялікі, густы арэшнік, што сваімі верхавінамі змыкаўся над ляснымі сцежкамі.

  1. 4;

  2. 5;

  3. 6;

  4. 7.

Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку на месцы пропускаў у сказе:

Яшчэ хвіліна _ і тралейбус ужо прабіраўся ў суцэльнай сцяне дажджу_ і ўжо нічога не было чуваць_апрача роўнага шуму залевы_ што нагадваў шум цягніка.

  1. Працяжнік, коска, коска, коска.

  2. Двукроп’е, коска, коска, коска.

  3. Коска, коска, коска, коска.

  4. Коска, кропка з коскай, коска, коска.

Адзначце схему, якая адпавядае наступнаму сказу:

Палац Тызенгаўза не нейкія там руіны, якія мы часта сустракаем на месцы былых замкаў і палацаў: будынак у досыць добрым стане, там размяшчаецца музей, які распавядае менавіта пра Тызенгаўзаў.

  1. [ ], якія [ ]: [ ], [ ], (які... ).

  2. [ ], (якія... ): ( ), ( ), (які...).

  3. [ ], якія ( ): [ ], [ ], які ( ).

  4. [ ], ( якія... ): [ ], [ ], ( які... ).

Адзначце з прапанаваных сказаў складаны сказ з рознымі відамі сувязі:

  1. Вясна прыносіць шмат прыгожых і вясёлых дзён, аднак чалавеку найбольш запамінаецца той дзень, калі яго ўпершыню шчодра абагрэла сонца, калі можна было зняць нарэшце шапку і падставіць галаву ласкаваму ветру.

  2. І здавалася тады, што гэта не вагон, а родная хата і дзед Васіль стары расказвае мне казку.

  3. Паблізу рос гонкі алешнік, і на адным з дрэў ляжала нават прылада для іхняга гнязда, але буслы аблюбавалі чамусьці руіны.

Адзначце, якія віды сінтаксічнай сувязі спалучаюцца ў сказе:

І бацька моўкне і чакае, што скажа дзядзька або маці, і ціха стала ўраз у хаце: чутно, як муха пралятае.

  1. Бяззлучнікавая і злучальная.

  2. Злучальная і падпарадкавальная.

  3. Злучальная, падпарадкавальная і бяззлучнікавая.

  4. Бяззлучнікавая і падпарадкавальная.

Адзначце колькасць прэдыкатыўных частак у сказе:

Усё навокал памаладзела: пагорак пакрыўся маладой рунню, канава на імшары зелянела ад асакі, а вярба за ноч пажаўцела, бо пупышкі патрэскаліся і з іх здзіўлена пазіралі жоўтыя коцікі.

  1. 4;

  2. 5;

  3. 6;

  4. 7.

Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку на месцы пропускаў у сказе:

Баравікі бяруцца з тым прыемным прамежкам у часе_ калі ты ўзяў аднаго_ хваляванне тваё трохі ўляглося _ і вось ужо бачыш _ глядзіць на цябе шапкай другі!

  1. Коска, коска, коска, коска.

  2. Коска, коска, коска, працяжнік.

  3. Коска, коска, коска, двукроп’е.

  4. Коска, коска, коска, кропка з коскай.

Адзначце схему, якая адпавядае наступнаму сказу:

Не раз было: з далёкай далі к сваёй вярталіся зямлі яны, каго ўжо не чакалі, па кім і слёзы пралілі.

1. [ ]: [ ], [ ], [ ].

2. [ ]: ( ), (каго...), (па кім...).

3. [ ]: [ ], (каго...), (па кім...).

4. [ ]: ( ), [каго...], (па кім...)

Адзначце з прапанаваных сказаў складаны сказ з рознымі відамі сувязі:


  1. Бурыя хмары сплылі на Мсціжы, і неба стала шэрае, нізкае, ды з яго пасыпаўся дробны дождж.

  2. Часам чалавек прыпыняўся там, дзе дрэвы разыходзіліся ад дарогі і было відаць зорнае неба.

  3. Падпалкоўнік ведаў, што барацьба за той бераг будзе цяжкай: немцы зробяць усё, каб затрымаць наша наступленне.

Адзначце, якія віды сінтаксічнай сувязі спалучаюцца ў сказе:

Я глядзеў у неба і бачыў, як над лесам адзінока кружыў коршак, і толькі яго крык даносіўся да зямлі і абуджаў гэты лясны спакой.

  1. Бяззлучнікавая і злучальная.

  2. Злучальная і падпарадкавальная.

  3. Злучальная, падпарадкавальная і бяззлучнікавая.

  4. Бяззлучнікавая і падпарадкавальная.

Адзначце колькасць прэдыкатыўных частак у сказе:

Юрка любіў паляжаць-памарыць на сонейку, паглядзець у ваду, дзе заўсёды вірыць таямнічае жыццё: заклапочана снуюць жукі-плывунцы, павольна ўзбіраюцца па чароцінах ракавінкі-слімакі, у пяску варушацца ручэйнікі.

  1. 4;

  2. 5;

  3. 6;

  4. 7.

Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку на месцы пропускаў у сказе:

Жыццё ў Будзе мала-памалу смялела_ у людзей крэпла надзея_ усё будзе_ як было дагэтуль_ і немцы не пойдуць сюды.

  1. Коска, працяжнік, коска, коска.

  2. Коска, коска, коска,працяжнік..

  3. Коска, коска, коска, коска.

  4. Коска, двукроп’е, коска, коска.

Адзначце схему, якая адпавядае наступнаму сказу:

Усё ў зямлі жыве, усё за яе трымаецца, і лішні ты, чалавек, калі не маеш свайго ўласнага месца на ёй.

1. [ ],[ ], і [ ], калі ( ).

2. [ ],[ ], і ( ), калі ( ).

3. [ ],[ ], і ( ), (калі...).

4. [ ],[ ], і [ ], (калі…)

Адзначце з прапанаваных сказаў складаны сказ з рознымі відамі сувязі:


  1. Той дзень, лічы, завянуў пустацветам, калі ты пяць хвілін пашкадаваў, каб дзецям паказаць куточак свету.

  2. Безліч выпадкаў, прыгод і жывых успамінаў хваляй нахлынуць – і здаецца: зноў ты вярнуўся ў той край, дзе пачатак сэнсу жыцця і пачуцця святога – радзіма.

  3. Я люблю часіну навальніцы, калі б’е пярун па ўсіх ладах і злуюцца ў хмарах бліскавіцы, кроплі асыпаючы на дах.

Адзначце, якія віды сінтаксічнай сувязі спалучаюцца ў сказе:

Яна з сынком заўсёды разам, тут ім вядомы ўсе куткі, а лепшы тут пад жоўтым вязам, дзе рэчка робіць завіткі.

  1. Бяззлучнікавая і злучальная.

  2. Злучальная і падпарадкавальная.

  3. Злучальная, падпарадкавальная і бяззлучнікавая.

  4. Бяззлучнікавая і падпарадкавальная.

  5. Адзначце колькасць сэнсава-граматычных частак у сказе:

Сонцаў неяк расказваў, што, калі ён ішоў у армію, Юлька, сястрычка, была яшчэ дзіцем; перад тым яна часта прыбягала на поле, узбіралася на трактар, прасіла патрымацца за руль.

  1. 3;

  2. 4;

  3. 5;

  4. 6.

Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку на месцы пропускаў у сказе:

Дзеці акружаюць сваю настаўніцу_ тут жа наперабой яны расказваюць пра школьныя навіны_ сёння пачынецца інтэлектуальны марафон _ а заўтра адбудзецца канцэрт.

  1. Коска, коска, двукроп’е, коска.

  2. Коска, коска, коска, коска.

  3. Коска, коска, працяжнік, коска.

  4. Коска, коска, кропка з коскай, коска.

Адзначце схему, якая адпавядае наступнаму сказу:

Толькі што адзудзелі камары, супакоіўся пад аерным берагам бабёр, а ўжо пад альховым кустам, за якім я сяджу прытаіўшыся, загаманіла звонка пчолка.

1. [ ], [ ], а (...×, (за якім...),...).

2. [ ], [ ], а [...×, (за якім...),...].

3. [ ], [ ], а [...×], ( за якім...).



4. [ ], [ ], а (...×), ( за якім...).


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка