9–11 класаў г. Брэста і вобласці



Дата канвертавання20.01.2017
Памер46.13 Kb.
#1813
Кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі

УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна
Запрашаем прыняць удзел у завочнай алімпіядзе па беларускай мове навучэнцаў 9–11 класаў г. Брэста і вобласці.

Матэрыялы алімпіяды будуць карысны ўсім, хто цікавіцца беларускім словам, яго семантыкай і гісторыяй, а таксама выключнымі фактамі сусветнай культуры.



Адказы на прапанаваныя пытанні просім запісваць у наступную табліцу і дасылаць на электронны адрас кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі (bellingv@brsu.brest.by) ці выкладчыкаў кафедры Леванцэвіч Л.В. (lewalena@mail.ru), Кісель Т.А. (kisel-ts@mail.ru).

Вынікі алімпіяды будуць падведзены 20 лютага і размешчаны на сайце кафедры пад загалоўкам "Вынікі алімпіяды".

ЖАДАЕМ ПОСПЕХАЎ!


Прозвішча, імя,

імя па бацьку навучэнца




Клас




Школа




Прозвішча, імя,

імя па бацьку настаўніка




Нумар пытання

Ваш варыянт адказу

1.




2.




3.




4.




5.




6.




7.




8.




9.




10.




11.




12.




13.




14.




15.




16.




17.




18.




ПЫТАННІ АЛІМПІЯДЫ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

ДЛЯ НАВУЧЭНЦАЎ 9–11 КЛАСАЎ Г. БРЭСТА І ВОБЛАСЦІ
1. Якія з прапанаваных назоўнікаў з’яўляюцца назвамі адзення беларусаў?

а) кудзерка;

б) саян;

в) саета.



2. Якую рэч пры пераездзе на новае месца жыхарства, па народных прыкметах, абавязкова патрэбна забраць з сабой, каб не страціць “вязенне старой хаты?

а) нож;


б) стол;

в) венік.



3. У якім месяцы бывае арабінавая ноч?

а) ліпень;

б) жнівень;

в) верасень.



4. Якую расліну Зоська Верас у сваім “Беларуска-польска-расейска-лацінскім батанічным слоўніку” называе мацаўніком?

а) дзівасіл;

б) цыкорыя;

в) святаяннік.



5. Якая з наступных адзінак вымярэння мае найменшае значэнне?

а) локаць;

б) сажань;

в) аршын.



6. Падбярыце сінонім да слова ўлешчаны:

а) задобраны;

б) абласканы;

в) злоўлены.



7. У якім горадзе Беларусі працавала першая персіярня і што на ёй выраблялі?

а) Нясвіж, выраблялі футра;

б) Нясвіж, выраблялі паясы;

в) Полацк, выраблялі футра;

г) Слуцк, выраблялі паясы.

8. Якая з назваў тканін паходзіць ад імя ткача?

а) атлас;

б) батыст;

в) фланель.



9. Мелодыя якога твора звязана з паэтычнымі вобразамі ночы?

а) накцюрн;

б) раманс;

в) сюіта.



10. Якое са слоў паходзіць ад старажытнага кораня “чада”?

а) чадзіць;

б) нашчадак;

в) чалом.



11. З чаго вырабляўся пергамент?

а) са скуры жывёл;

б) з драўніны, кары дрэў;

в) з раслін.



12. У сучаснай мове слова прахвост мае значэнне:

а) начальнік, пастаўлены наперадзе;

б) пасада турэмнага наглядчыка;

в) нягоднік.



13. У структуры якога слова ёсць кампанент “вада”?

а) эліксір;

б) адэкалон;

в) чарніла.



14. Самая першая кніга была зроблена з:

а) цаглін;

б) дошчачак;

в) паперы.



15. Самую першую славянскую друкаваную азбуку напісаў:

а) Лаўрэнцій Зізаній;

б) Кірыла;

в) Іван Фёдараў.



16. Прозвішча Басалай у мінулым мела значэнне:

а) балагур;

б) булка хлеба;

в) жартаўнік.



17. Самае кароткае пісьмо напісаў:

а) В. Гюго;

б) У. Караткевіч;

в) Ф. Дастаеўскі.



18. Якое значэнне мае слова абаранак?

а) такое печыва, якое апускаюць у вар, перад тым, як пячы;



б) такое печыва, якое мае форму кола;

в) такое печыва, якое мае пасярэдзіне дзірку.
Каталог: sites -> default -> files -> bellingv
bellingv -> Месца Прозвішча,імя, імя па бацьку навучэнца Клас Навучальная ўстанова Прозвішча,імя, імя па бацьку настаўніка Коль-касць балаў
bellingv -> Месца Прозвішча,імя, імя па бацьку навучэнца Клас Навучальная ўстанова Прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка Коль-касць балаў
bellingv -> Месца Прозвішча,імя, імя па бацьку навучэнца Клас Навучальная ўстанова Прозвішча,імя, імя па бацьку настаўніка Коль-касць балаў
bellingv -> Віншуем пераможцаў
bellingv -> Месца Прозвішча,імя, імя па бацьку навучэнца Клас Навучальная ўстанова Прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка Коль-касць балаў
bellingv -> Месца Прозвішча,імя, імя па бацьку навучэнца Клас Навучальная ўстанова Прозвішча,імя, імя па бацьку настаўніка Коль-касць балаў
bellingv -> Дата Выкладчык
bellingv -> Яўдошына Л.І. Кафедра беларускага мовазнаўства І дыялекталогіі зацверджаны на пасяджэнні кафедры 06. 04. 2017, пр. №10. Пытанні да дзяржаўнага экзамену
bellingv -> Яўдошына Л.І. Кафедра беларускага мовазнаўства І дыялекталогіі зацверджаны на пасяджэнні кафедры 06. 04. 2017, пр. №10 пытанні да дзяржаўнага экзамену
bellingv -> Яўдошына Л.І. Кафедра беларускага мовазнаўства І дыялекталогіі зацверджаны на пасяджэнні кафедры 06. 04. 2017, пр. №10. Пытанні да дзяржаўнага экзамену па беларускай мове


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал