95 працэнтаў хворых на цукровы дыябет 2-га тыпу — гэта людзі з атлусценнем і лішняй вагой. Груба кажучы, захворванне развіваецца не таму, што вы з’елі сёння дольку шакаладкі, а таму, што вы пастаянна злоўжываеце каларыйнай ежай




Дата канвертавання03.01.2017
Памер37.69 Kb.
Захацелася салодкага? Не еш яго!

0

95 працэнтаў хворых на цукровы дыябет 2-га тыпу — гэта людзі з атлусценнем
і лішняй вагой. Груба кажучы, захворванне развіваецца не таму, што вы з’елі сёння дольку шакаладкі, а таму, што вы пастаянна злоўжываеце каларыйнай ежай (а звычайна яна салодкая, ну і яшчэ тлустая), не траціце гэтыя лішнія калорыі, словам, не ведаеце, што такое здаровы лад жыцця. Талія расце, колькасць тлушчу ў арганізме назапашваецца, і адбываюцца такія змены, якія і прыводзяць да гэтага захворвання.



8_3

«Атлусценне — не касметычны дэфект, а хранічнае захворванне з частымі рэцыдывамі пры адсутнасці лячэння. Здароўе патрабуе пэўнай работы. Харчавацца правільна — не азначае ўжываць толькі нешта нясмачнае. Можна і трэба выбіраць такую ежу, каб яна была і смачнай, і карыснай. Вельмі хочацца салодкага? Разбярыцеся чаму… Плюс фізічная актыўнасць — мінімум 30 хвілін хады ў дзень. Плюс антыстрэсавыя паводзіны. Гэты фактар (стрэс) набывае асаблівае значэнне ў развіцці захворвання, хоць навукова пакуль і не пацверджаны… Кожны чалавек пасля 50 гадоў павінен мець на ўвазе, што гэта той узрост, калі пачынае расці рызыка кардыяваскулярнай і анкалагічнай паталогіі, а таксама цукровага дыябету 2-га тыпу».



Звярніце ўвагу на:

* суадносіны росту і масы цела;

* аб’ём таліі (тлушчавая клятчатка, якая назапашваецца на жываце — «бомба з запаволеным механізмам». Аб’ём таліі ў жанчын не павінен перавышаць 80 см, у мужчын — 92 см);

* фізічную актыўнасць;

* фрукты і гародніну ў рацыёне;

* лячэнне артэрыяльнай гіпертэнзіі;

* спадчынны фактар;

* хаця б аднаразовае павышэнне цукру ў крыві.

Паводле інфармацыі Сусветнай федэрацыі дыябету, у свеце налічваецца звыш 380 млн пацыентаў з гэтай хваробай. У еўрапейскім рэгіёне да 2035 года прагназуецца рост такіх хворых на 22 працэнты, у ціхаакіянскім і афрыканскім — больш як на 100 працэнтаў. І рост гэты будзе адбывацца за кошт, вядома, цукровага дыябету 2-га тыпу. У нас зарэгістравана амаль 270 тысяч хворых на цукровы дыябет, 93 працэнты з якіх маюць цукровы дыябет 2-га тыпу.

Ранняя дыягностыка захворвання — гэта ацэнка глікеміі нашча і вызначэнне глікіраванага гемаглабіну. Цукар нашча двойчы звыш 6,1 (пасля ежы — 11,1) на фоне пералічаных фактараў рызыкі — гэта ўжо дыябет. Глікіраваны гемаглабін 6,5% (норма — не больш за 4%) двойчы на фоне ўсё тых жа фактараў рызыкі — таксама дыябет.

— Адным з прыярытэтных напрамкаў сучаснай дыябеталогіі з’яўляецца навучанне пацыентаў у «Школе дыябету».На сёння ў нас 232 такія школы, навучанне ў якіх летась прайшлі звыш 37 тысяч пацыентаў. Пацыенты з цукровым дыябетам забяспечваюцца бясплатна таблетаванымі прэпаратамі і інсулінамі. Інсуліны айчыннай вытворчасці складаюць 82 працэнты ад усіх інсулінаў у флаконах. У выпадку іх непераноснасці прадастаўляюцца інсуліны замежнай вытворчасці.

Калі ў 2000 годзе хранічныя ўскладненні назіраліся ў 75 працэнтаў хворых, то сёлета гэта ўжо 46. Калі раней у структуры ампутацый ніжніх канечнасцей пераважалі «высокія» (на ўзроўні бядра, галёнкі), то сёння 64 працэнты складаюць «нізкія» або «малыя» (ступня, пальцы ступні). Летась было праведзена 455 ампутацый.

У лячэнні трафічных язваў у такіх пацыентаў укараняюцца новыя тэхналогіі, распрацаваныя з дапамогай метадаў геннай інжынерыі. У Беларусі праводзяцца клінічныя іспыты чалавечага рэкамбінантнага эпідэрмальнага фактару росту Эберпрот-П (кубінскай вытворчасці). Папярэднія вынікі прымянення ў хворых з выражанымі трафічнымі язвамі — станоўчыя.

Цукровы дыябет з’яўляецца вядучай прычынай слепаты ў свеце. Ранняе выяўленне дыябетычнай рэцінапатыі з’яўляецца найбольш эфектыўнай стратэгіяй у папярэджванні слепаты. Летась яна была выяўлена ў 49 чалавек.



Для ранняга выяўлення дыябетычнай нефрапатыі прымяняецца вызначэнне ранняга маркера — альбумінурыі.

Удар для бацькоў

У апошнія гады расце колькасць дзяцей з цукровым дыябетам 1-га тыпу.

«Дзесяць гадоў таму пік праяў дыябету 1-га тыпу прыпадаў на падлеткавы ўзрост, а менавіта на 14 гадоў, а сёння мы кажам пра два пікі — 5-6 гадоў і ўсё тыя ж 14. Выяўляецца такі дыягназ і ў дзяцей 1-2 гадоў. Тут значэнне мае і генетычная схільнасць, і захворванні, звязаныя з характарам харчавання дзіцяці, штучнае выкормліванне, вага пры нараджэнні, а таксама частыя прастуды — у 90 працэнтаў такіх хворых назіраюцца змяненні ў імуннай сістэме…

Ёсць сярод дзяцей і хворыя на цукровы дыябет 2-га тыпу — гэта дзеці з атлусценнем, што з’яўляецца праблемай не толькі для дарослых. Наогул, дзеці з лішняй вагой і атлусценнем — гэта тыя, у каго пры захаванні такой вагі будуць выяўляцца метабалічныя і гарманальныя парушэнні, дэпрэсіі.

«Любыя новыя методыкі, якія мы сёння прымяняем для лячэння, — гэта ўсяго толькі тэхналогіі, і без навучання ім нашага пацыента разам з яго бацькамі ніякіх поспехаў у лячэнні, ніякай мінімізацыі ўскладненняў не будзе. Калі гаварыць пра харчаванне дзяцей з дыягназам, то ніякіх жорсткіх абмежаванняў там няма. Для ўсіх ёсць толькі прынцыпы здаровага харчавання! Не трэба шукаць замену цукру: фруктоза, па сутнасці, не адрозніваецца ад цукрозы, у тым ліку і па каларыйнасці. Паступова стандарты для гатовай прадукцыі, у тым ліку на фруктозе, будуць мяняцца. А пакуль — любыя рафінаваныя вугляводы трэба істотна абмяжоўваць! І здаровым, і хворым. Нашы пацыенты навучаюцца паняццю «хлебная адзінка» і харчуюцца з улікам гэтых «адзінак» у прадуктах, з разлікам дозы інсуліну. Можна з’есці дольку-дзве шакаладу, але трэба пасля памераць цукар».

ГУСЕВА І.А. --- УРАЧ-ЭНДАКРЫНОЛАГ---- № тэлефона 80156321190


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка