а: дома, города, вина, чаго не адбылося ў беларускай мове. Таму грубай памылкай лічыцца ўжыванне формаў з –а/-я ў выніку руска-беларускай інтэрферэнцыі на месцы нашага –і /-ы




Дата канвертавання25.01.2018
Памер32.52 Kb.
Лік назоўнікаў
У сучаснай беларускай мове захавалася два лікі – адзіночны і множны, хоць гістарычна іх было болей – тры, з улікам парнага ліку. Дарэчы, сёння рэшткі парнага ліку можна знайсці ў назвах некаторых парных прадметаў: вочы – вачыма, плечы – плячыма, вушы – вушыма, дзверы – дзвярыма; прыслоўі уваччу, увушшу таксама адтуль, як і лічэбнікі на –ма: двума / дзвюма, абодвума / абедзвюма, трыма, чатырма. Сёння парны лік можна сустрэць у некаторых палескіх гаворках.
У рускай мове парны лік аказаў уплыў на формы назоўнікаў множнага ліку назоўнага склону другога скланення, адсюль маецца канчатак –а: дома, города, вина, чаго не адбылося ў беларускай мове. Таму грубай памылкай лічыцца ўжыванне формаў з –а/-я ў выніку руска-беларускай інтэрферэнцыі на месцы нашага –і /-ы: дамы, гарады, віны.
Акрамя назоўнікаў, якія маюць адзіночны і множны лік, існуюць назоўнікі толькі адзіночнага і толькі множнага ліку. Да адзіночналікавых назоўнікаў перадусім адносяць зборныя, некаторыя уласныя, рэчыўныя і абстрактныя назоўнікі (калоссе, Менск, вада, глыбіня). Тут важна звярнуць увагу на зборныя назоўнікі кшталту пере, калоссе, якія не маюць адпаведнікаў у рускай мове і ўжываюцца ў літаратурнай мове толькі ў адзіночным ліку. Формы кшталту пері, калоссі трэба пазбягаць, бо яны з’яўляюцца парушэннем нормы, хоць і сустракаюцца ў мастацкай літаратуры.
Да множналікавых адносяцца назоўнікі, што абазначаюць парныя прадметы, а таксама некаторыя тэрміны, рэчыўныя і ўласныя назоўнікі, а таксама назвы гульняў, абрадаў, адрэзкі часу (нагавіцы, цытрусавыя, прысмакі, Смалявічы, хованкі, каляды, суткі).
Лік нескланяльных назоўнікаў перадаецца праз спалучэнне з адпаведнымі формамі прыметнікаў, займеннікаў, дзеепрыметнікаў і дзеясловаў: дарагое манто і дарагія манто, вісіць паліто і вісяць паліто.
У нашай мове існуюць словы з першай часткай –паў: паўгоддзе, паўмесяц, паўкола і паўгода, паўмесяца, паўрубля. Першая група словаў мае катэгорыю ліку (два паўмесяцы, паўколы). Словы другой групы звычайна ўжываюцца ў адзіночным ліку: мінула паўгода, засталося паўмесяца, на стале ляжала паўяблыка. Аднак пры наяўнасці пры гэтых словах азначэнняў-характарыстык, дзеясловы і самі азначэнні набываюць множны лік: мінулі цяжкія паўгода, засталіся апошнія паўмесяца, гэтыя паўяблыка.
Некаторыя назоўнікі з тым самым коранем у беларускай і рускай мовах не супадаюць у ліку (бел. грудзі – рус. грудь, бел. народзіны – рус. рождение). Такое несупадзенне прыводзіць да шматлікіх памылак. Сярод іншага, трэба звярнуць таксама ўвагу на назвы ягад у нашай мове. Яны маюць значэнне зборнасці і часцей за ўсё ўжываюцца ў множным ліку: клубніцы (трускаўкі), чарніцы. Аднак ёсць і тыя, што маюць толькі адзіночны лік: шыпшына, рабіна (дарэчы, у народнай мове апошняе таксама часта ўжываецца ў множным ліку – арабіны). А вось назва адной ягадзінкі мае як адзіночны, так і множны лік: клубнічына - клубнічыны, чарнічына – чарнічыны.
Заданне

Перакладзіце на беларускую мову:

Бобы – боб

Двойня – двайняты

Крупа – крупы

Кочки – купіны, куп’ё

Яровые – ярына́

Конопля – каноплі

Ежевика – ажыны

Дрожь – дрыжыкі

Сумерки – змярканне

Голубика – дурніцы, буякі

Пригоршня – прыгаршчы

Монисто – маністы

Поленья – палены, паленне

Хлопоты – клопат

Ветви – галіны, голле

Облепиха - абляпіха

Отруби – вотруб’е

Кружево – карункі

Брусья – брусы, бруссе

Крыжовник – агрэст

Смородина – парэчкі

Бревна – бярвёны, бярвенне
Пастаўце ў правільнай форме (ужывіце прошлы час дзеяслова):

Паўтыдня (прайсці) – прайшло паўтыдня

Паўгода (апошні, прамінуць) – прамінулі апошнія паўгода

Паўкіламетра (першы) – першыя паўкіламетра

Паўгоддзе (другі) – другое паўгоддзе

Паўбутэлькі (застацца) – засталося паўбутэлькі



Паўлімона (гэты, ляжаць на сподачку) – гэтыя паўлімона ляжалі на сподачку

 


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка