А раніцы не было




Дата канвертавання18.03.2017
Памер186.36 Kb.

  1. А раніцы не было

Раніцай, раніцай...

Рана-раненька, ледзь сонца ўзыдзе...

Я чакаў, што мама прыйдзе па мяне,

Нечым цёплым, цёплым-цёплым ахіне,

Бо так холадна, аж зубы ляскацяць,

За дратамі за калючымі стаяць,

Тут, куды прыгналі нас, адных дзяцей,

Пад дажджом наскрозь прамоклых да касцей...

Мама прыйдзе, мама ўпросіць вартавых

Адпусціць мяне дадому, да сваіх,

Мама возьме моцна-моцна за руку,

Павядзе мяне па мосце за раку —

Да бабулі, а бабулечка з гляка

Поўны кубак мне налье малака!

Ды на печ пасадзіць — ножкі пагрэць.

Кот-вуркот са мной захоча дурэць...

Але раніцы не было.

Але сонца ў той дзень для мяне не ўзышло.

Уначы, калі гуртам

мы плакалі ціха за дротам, —

Засвяцілі пражэктары раптам,

наўсцяж адчынілі вароты

I спусцілі на нас

зграю страшных аўчарак вялізных:

Мы не зналі, што іх

доўгі час не кармілі наўмысна...

Пакрамсаны, паклычаны ікламі

ледзьве жывы,

Я ляжаў і стагнаў на дарозе,

пакуль не дабіў вартавы...
Ніл Гілевіч


  1. Герой




Конец формы

Злосна сказаў: «Уставай, пяхота!


Мы не на пляжы, а на вайне».
І лёг на змяіныя скруткі дроту.
І дзвесце салдацкіх запыленых ботаў
Прайшлі па яго спіне.

Не ён, а другія ішлі ў атаку,


Гранаты кідалі ў бліндажы,
Калолі фрыцаў, палілі танкі
І сцяг перамогі ўзнімалі ранкам
На заваёваным рубяжы.

А ён свае косці з іржавых калючак


Сваімі рукамі без стогну аддзёр,
Зваліўся на травы, і стала балюча
І травам, і росам, і ветрам гаючым,
Што прыляцелі з валдайскіх азёр.

Пімен Панчанка






  1. Помнік

Магiлы без крыжоў, акопы,
Ланцуг траншэй уздоўж лясоў,
Не ўсе, прайшоўшы паў-Еўропы,
Вярнулiсь цэлымi дамоў.

Спяць невядомыя салдаты,


Дана найбольшая цана,
Каб не стралялi больш гарматы,
Хутчэй каб скончылась вайна.

Гады маленства ў сорак пятым


Цяпер у памяцi ўсплылi,
Бо памяць – помнiк тым салдатам,
Што да Берлiна не дайшлi.

Анатоль Балуценка





  1. Рыгор Барадулін “Бацьку”



  1. Не трэба вайны


Мы дзеці вялікай і мужнай зямлі,
Мы з думай аб міры і шчасці ўзраслі,
Мы хочам зямлю даглядаць, засяваць,
Мы хочам свае гарады будаваць,

Мы хочам, каб кожны ў радасці жыў,


Каб кожны дзяцей гадаваў і вучыў,
Мы клічам на свеце з’яднацца сяброў,
Каб полымя бойкі не ўспыхнула зноў.

Таварыш! Сягоння ў нас думы адны:


Мір нам патрэбен,
Не трэба вайны!

Пятрусь Броўка


  1. Палата мінёраў


Руку аднагодак працягвае мне,

Пацісну я куксу ў шрамах, бы ў разорах,

I порахам ды марганцоўкай дыхне

З раённай бальніцы

«палата мінёраў».
Далёка на захад адкочваўся гром.

Гулялі ў вайну мы — у нашых і немцаў,

Вайна ж, пазалёгшы за кожным кустом,

Глядзела навокала позіркам немым.


Мы рана сталелі ў зямлянках сырых,

Але забываліся цацкі няскора.

I рваліся «цацкі»...

I ўрач гаварыў:

— Яшчэ папаўненне ў палату мінёраў...
Здавалася, ў цішы рыпела зямля

На восі, — нібы на пратэзе, — у зморы.

Пасля перавязкі

(ой, раны смыляць!)

Спявала «Арлёнка» палата мінёраў.
Вятрыска лісты нам на шыбіну клаў,

Рабіны рукамі здаровымі гойдаў.

I доўга не мог нас даклікацца ў клас

Той верасень сорак чацвёртага года...


З пустым рукавом сын вярнуўся дамоў,

А маці, як яблыня, белая з гора...

Хай порахам толькі запахне ізноў,

Вы ўчуеце, хлопцы з палаты мінёраў.


Ты помніш:

асколак абвугліла кроў,

Ты ведаеш міны здрадлівы нораў...

Белабілетная ў дваццаць гадоў, —

Ты ў першым запасе,

палата мінёраў!

Рыгор Барадулін


  1. Крэпасць над Бугам


Ёсць крэпасці з муру, з гранітў, са скалаў,
Іх сцены-байніцы абводнены кругам,
А колькі іх знікла — было ж іх нямала.
Мацней я не знаю, як крэпасць над Бугам.

Яе штурмавалі сурова, бясконца,


Часамі крышыліся сцены глухія.
Але не знікалі яе абаронцы,
Мацней ад граніту іх грудзі людскія.

I крэпасць над Бугам ратунку не просіць,


Героям няма адыходу дарогі.
Іх з бойкі смяротнай няшмат засталося.
Што першымі клалі шляхі перамогі.

Скажу я заўсёды таварышу-другу —


Ніколі, ніколі табе не памерці,
Калі ты душою, як крэпасць над Бугам,
Калі хоць маленькую — носіш у сэрцы.

Пятрусь Броўка





  1. Два полі




Было ў салдата два полі,
поле, дзе кветкі ірваў,
бегаў з сябрамі на волі,
і поле, дзе ён ваяваў.

Ціха было і чыста


ў полі яго дзяцінства,
былі агонь і дым
на полі ратным тым.

Два полі было ў салдата.


Адно зелянела травой,
другое было ўзарата
вайной і паліта крывёй.

Было ў салдата два полі,


поле, дзе кветкі збіраў,
бегаў з сябрамі на волі,
і поле, дзе ён паміраў.

Анатоль Вярцінскі








  1. Каля помніка ветэранам…ці Вечны агонь.

Начало формы

Каля помніка ветэранам


Палымнее агеньчык вечны,
Крываточыцца болем ранаў,
Сагравае цяплом сардэчным.
Запытала дзяўчынка ў дзеда:
"Чаму ён пад дажджом не тухне
І чаму тут так многа кветак,
Сярод восеньскіх лісцяў жухлых?
Уздыхнуўшы, стары заплакаў
І сумотна нахмурыў бровы...
- Гэты помнік - палёгшых якар,
За Радзіму ў час суровы…
- Растлумач, што за якар, дзеду?
Караблёў тут няма і мора…
- Гэта - памяць, яе не зведаць,
Незабыўная сведка гора…
Яна ў суме гранітных плітаў,
У вянках, у агні і ў кветках...
І ў надпісах "Не забыты…"
Падрасцеш, тады поймеш, дзетка.
Паглядзі на агеньчык вечны,
Яна ім запаветы піша,
Не знікае ні ўдзень, ні ўвечар,
Супраць бедаў вайны афіша…
Па праспекту, насустрач веку,
Ідуць за руку дзяўчо і воін,
Што шукаюць ад войнаў лекі,
У незгасальным агні героям…
Мінск.08.11.2014г. Людміла Воранава

  1. Рэквіем па кожным чацвёртым


У часе мінулай вайны загінуў

кожны чацвёрты беларус.

З дакумента
Ой, хацела мяне маці

За чацвёртага аддаці...

3 народнай песні

Уступ
Вы бачылі лес,

дзе прагал скразны?

Скажыце, вы бачылі бор той,

дзе кожнай другой няма сасны

ці сама меней — чацвёртай?

Тое ж было і з народам маім.

Сякера ваеннай навалы

прайшлася бязлітасна па ім,

і — прагалы, прагалы.

Яны і сёння не зараслі,

свіцяцца прасторай мёртвай...

Вы бачылі лес,

дзе прагал скразны?

Скажыце, вы бачылі бор той?
Частка Першая

Зямля мая бой прымала

ад стара і да мала,

ад стогадовага Талаша

да Казея — малыша.

I падаў, распасцёрты,

кожны чацвёрты.
Часта згаралі знічкі тады.

Быў небасхіл чорны.

А на зямлі стылі сляды —

кожны чацвёрты.

Мір асвятліў нас сваім святлом.

Грымелі ўрачыста акорды.

Толькі не быў за святочным сталом

кожны чацвёрты.

Доўга не трацілі ўдовы надзей,

доўга чакалі маці дзяцей.

Не верылі ўсё, што мёртвы

кожны чацвёрты.

Помнім мы болі і страты свае,

памяць шуміць, як чароты.

0, як нам вас не стае, —

кожны чацвёрты!


Частка Другая

Кожны чацвёрты быў мёртвы

Мір і спакой ім вечны!

Кожны трэці быў змораны,

скалечаны і знявечаны.

Кожны другі на целе

меў раны, апёкі ці шрамы.

I ўсе мы, усе мы мелі

на душы сваёй раны.
Зеўралі ямы, траншэі,

зеўралі печы ў друзе —

ранай адной страшэннай

на целе маёй Беларусі.


Частка Трэцяя

Лічым: чацвёрты кожны.

А можа, кожны трэці?

Голадам падкошаныя,

паміралі дзеці.

Яшчэ мы не ўлічылі

тых, што лячылі раны,

раны не залячылі,

рана паміралі.

Колькі прапала без вестак,

без пахаванняў, памінак!

А колькі потым дзетак

узарвалася на мінах!

Лічым: кожны чацвёрты.

А той рахунак прыблізны,

а той рахунак няцвёрды,

а ўрок яшчэ больш вялізны.
Эпілог

Урок спражэння

Не забываецца той урок,

не зарастаюць прагалы...

«Дзеці,


вы вывучылі урок?

Дзеці,


вы праспрагалі?

Я іду,


ты ідзеш,

а ён не ідзе —

ён мёртвы.

Я пяю,


ты пяеш,

маўчыць кожны чацвёрты.

Мы ідзём,

ідзяце вы,

грунт пад нагамі цвёрды.

Яны не ходзяць —

не жывы

кожны чацвёрты.

Любім мы,

любіце вы.

Колькі дзятвы,

травы,


сінявы! —

Хоць сэрца насцеж разгортвай.

А каб яшчэ ды быў жывы

кожны чацвёрты!


Анатоль Вярцінскі

  1. Трэба мужнымі быць у жыцці...


Трэба мужнымі быць у жыцці,
Памятаць кожны дзень і гадзіну:
Жыць на свеце – не поле прайсці,
Мы ў адказе за мір, за Радзіму.

Нашы продкі, бацькі і дзяды,


Родны край бераглі, шанавалі,
Білі ворагаў лютых заўжды
І за волю жыццё аддавалі.

І сягоння, у ліпеньскі дзень,


У цудоўнейшы дзень вызвалення,
Гэта мужнасць, як сонца прамень
Асвятляе шляхі пакаленняў.

Ты красуй, Беларусь, у вяках!


Дай нам, Божа, шчаслівай дарогі.
Будзем моцна трымаць у руках
Сцяг бацькоў нашых – сцяг Перамогі.

Прывітанне, Радзімы сыны.


Хай жыве ў вашых сэрцах надзея,
І здзяйсняюцца мары і сны,
Хай у працы наш край маладзее.
Надзея Ермак

  1. Бусел над Хатынню





Пакружыўся над Хатынню бусел
сонечна-пагодлівай вясною:
каміны стаяць. І людзі ў скрусе.
А нідзе хаціны ні адной.

Заміраюць галасы людскія,


гукі абуджальнае вясны,
і плывуць трывожныя такія,
тонкія жалобныя званы.

Пакружыўся над Хатынню бусел


і паплыў у светлую смугу.
Ён не ведаў болю Беларусі,
пэўна ж, ён адчуў яе тугу.

Пакружыўся бусел над Хатынню


і ў смузе пад воблакамі знік.
Папялішча ўсё яшчэ не стыне,
і ў грудзях не замірае крык.
Васіль Жуковіч





  1. Хатынь

Начало формы

Конец формы

Дваццаць шэсць каміноў,

Дваццаць шэсць каміноў,

Дваццаць шэсць

і далёкіх,

і блізкіх мне сноў.

Ды плывуць і крычаць

нада мной груганы,

Што не сны — каміны.

О, не сны — каміны!

На халодным граніце

ляжыць цішыня,

Толькі крык груганоў

аніяк не суняць.

I ў вачах загараюцца раптам кастры,

А з кастроў — невыносныя стогны і крык.

Дваццаць шэсць тых кастроў,

Дваццаць шэсць тых кастроў,

А ў кастрах мы,

жывыя,

заместа дроў.



Па-над Белаю Руссю

палаюць кастры,

Над усёю зялёнай планетай —

кастры.


Нада мною — кастры,

Пада мною — кастры, —

Я не бачыў такое злавеснай

зары...


Дым і попел.

He ўгледзіш нідзе сінявы.

Вы, хатынцы, згарэлі,

Я — хатынец жывы!

Нашу памяць жалобныя будзяць званы.

Цішыню мне пачуць дапамогуць яны.

Сэрца,

слухай званы,



помні ўсё,

не астынь,

Як дагэтуль не стыне

На лясной лугавіне

Мая рана, мой боль,

Мая памяць — Хатынь. Сяргей Законнікаў



  1. Калі ў свеце ідзе вайна...

Начало формы

Конец формы

Калі ў свеце ідзе вайна,
Вынішчае зямлю і неба,
Спапяляе ўсё яна
Сваім подыхам азвярэлым.
Хіба хто з нас вайны хацеў?
Не чакалі яе і не звалі.
Забірае вайна людзей,
Забірае ў нябесныя далі.
Людзі добрыя, супраць вайны
Мы павінны стаяць гарою.
Памажыце маёй зямлі,
Каб не стрэцца з такой бядою.

Вольга Казун


Каменныя слоўнікі





На школьным зялёным пляцы

Статуя безыменная:

На руках

у каменнай маці

Дзіця каменнае.
Цяпер ім агонь не страшны,

Не страшна пекла ім...

Звалі малое –

Ванем? Наташай?

Маці –

Марыляй? Тэкляю?


Радок у радок на плітах

Імёны роўненька –

Навечна

выбітыя з граніту



Ў крывавых прожылках слоўнікі:
Куліна,

Мікола,


Марыся,

Васіль,


Цімафей,

Алёна...
Імёны перабяры ўсе –

І кожнае ў спапялёных.
Генадзь Кляўко



  1. Жальба дзяцей спаленай вёскі


— Чаму не паліцца ў печы?
Прастыла — як лёд, чарэнь.
Накрыйце нам коўдрай плечы —
Агонь нас зусім не сагрэў...

— Гуляе вецер па хаце,


Цярусіцца дождж праз столь.
Дзе ўрач у белым халаце?
Агонь не суцішыў наш боль...

— Няма ані сцен, ні вокан,


Па хаце пасвіцца конь...
А цёмна чаму навокал,
Хоць гэтак шугае агонь?..

...Чытаю імёны, даты.


Па колечкі ж ім гадоў!..
Здалося, іх вачаняты
Выглядваюць з-за каміноў.
Генадзь Кляўко


  1. Сярод усіх імёнаў на зямлі

Начало формы

Конец формы

Сярод усіх імёнаў на зямлі
У нашых сэрцах назаўсёды застануцца
Імёны тых, што не вярнуліся з вайны,
Герояў, што салдатамі завуцца.

Хвіліна памяці застыла ў цішыні,


І кожны з нас за гэтае імгненне
Успомніць тых, што некалі былі,
Хто ёсць, хто будзе цераз пакаленне.

Салдат, нібыта журавель,


Увесь час імкнецца да нябёсаў.
Нязгаснай зоркаю жыве
У нашых сэрцах, нашых лёсах.

Алена Лянок




  1. Апошняя куля


Калі застанецца апошняя куля ў маім парабелуме

I ворагі крыкнуць:

«Здавайся, адрэзалі ўсе мы шляхі!» —

Я сцісну мацней рукаятку рукой агрубелаю

I ўспомню, як клёны дрыжаць ад рыданняў глухіх.

I буду я думаць у тую хвіліну смяротную

Не пра вузкія сцежкі, якімі ільга уцячы,

А пра тое, што недзе пад Брэстам

сястру маю родную

Клююць крумкачы.


Буду думаць, як друга на перакладзіне

З ціхім рыпам гайдалі вятры усю ноч напралёт,

I пра тое, што гадам разбіта,

I пра тое, што гадам украдзена,

I пра енкі дзіцяці, якога спускалі пад лёд.

I апошняю куляй,

што да ўласнага сэрца прымерана,
Я фашыста яшчэ аднаго у зямлю заганю

I, стрымаўшы салдацкую клятву на вернасць,

Сваё цела аддам і пятлі, і свінцу, і агню.
Пімен Панчанка


  1. Горкая гордасць

Каралеўскімі замкамі
Ганарацца,
Саборамі.
Мы — зямлёй партызанскаю,
Перамогай над ворагам.

Нехта хваліцца рознымі


Трыумфальнымі аркамі.
Мы — аршанскімі соснамі,
Магілёўскімі хмаркамі.

Хай наўкол электроніка


I машын табуны, —
Плача тоненькі, тоненькі
У сэрцы голас вайны.

Жыта шчодрае косім,


Славім шчасця гады,
А гасцей усё возім
У Хатынь, у Хатынь.

На зямлі нашай светлай


Добра жыць і любіць.
Аб чацвёртым, чацвёртым
Мы не можам забыць.

Наша горкая гордасць


Прасвятлее ў вяках.
Не скрышылі нас орды,
Не адолеў нас страх,

Ні трапічная парнасць,


Ні мароз невыносны...
Каралеўскія пальмы,
Партызанскія сосны.
Пімен Панчанка

19. А хіба ёсць, што забываюць?

Ляжыць салдат ля пераправы,


Каля маленькае ракі.
Ляжыць салдат
Вялікай славы,
Крывёй здабытай на вякі.

Шуміць пад ім гушчар зялёны,


Плывуць аблокаў караблі.
Ён паў,
Пазбавіўшы палону
Вось гэты кут сваёй зямлі:

I лес ва ўзорах журавінных,


I луг з расянаю травой,
I тыя светлыя хаціны,
Што сталі дружна над вадой.
I сад, шумлівы напра двесні,
I піянерскія кастры…

Ляжыць салдат


I чуе песні,
Што не сціхаюць да зары

Ляжыць і сніць ён аб народзе,


Якому шчасце — вольна жыць!
I рады ён, калі прыходзяць
Хоць зрэдку з ім пагаварыць,

Калі сцяжыначка малая


Не зарастае да яго…

А хіба ёсць, што забываюць


Выратавальніка свайго?

Пятрусь Броўка





  1. Балад аб чатырох заложніках

Іх вядуць па жытняй сцяжынцы.

Чатырох.


Пад канвоем.

З дому.


Чатырнаццаць - старэйшай дзяўчынцы,

Тры гады хлапчуку малому.

Разам з імі ў падвал халодны

Гоняць цётку - сястру Міная,

А Мінай - гэта бацька іх родны,

Бацька родны,

Мсціўца народны.

Піша вораг аб ім у газетах,

Аб чырвонай

Брыгадзе ягонай,

Па усіх

Былых сельсаветах



Клеюць новы

Загад суровы.

Са слупоў, са сцен, аканіцаў

Пагражаюць Мінаю загадам:

Ён павінен скарыцца,

З'явіцца,

Здацца ў рукі фашысцкім уладам.

І вісіць той загад друкаваны

На Мінаевай хаце і клеці;

А не з'явіцца - расстраляны

Будуць заўтра заложнікі -

Дзеці...


У чаканні смяротнага часу

У падвале дзеці Міная.

З імі цётка іх родная разам,

Ёй таксама расстрэл пагражае.

- А чаму нас вартуюць салдаты? -

Знаць маленькаму хлопчыку трэба. -

А чаму не пускаюць з-за кратаў,

За якімі і сонца, і неба?

А ці скора нас вызваліць татка?

- Скора, - цётка гаворыць малому, -

Татка прыйдзе і ўсім нам, дзіцятка,

Волю дасць, і мы пойдзем дадому...

- А чаму не прыходзіць ён?

Сыну


Цяжка ўсё растлумачыць адразу.

- Спі, засні, - суцяшае жанчына

У чаканні смяротнага часу.

Цётка дзецям, уклаўшы малога,

Кажа праўду пра лёс іх суровы.

Не павінен ведаць нічога

Толькі меншы - сын трохгадовы.

- Вы нічога яму не кажыце, -

Навучае

Дзяцей Міная.



Сын у сне гаворыць аб жыце,

Па якому


Пойдзе дадому.

У астрожнай

Трывожнай

Цішы


Сняцца краты меншаму сыну:

- Тут і мокрыя сцены,

І мышы...

Татка, татка... забыў нас... пакінуў.

- Спі, засні, - суцяшае кабета, -

Спі, сынок, не твая гэта справа.

Спі, наш татка не прыйдзе,

На гэта


Ён не мае бацькоўскага права.

Ноч праходзіць,

Сонца ўзыходзіць,

Заспявалі жаўранкі ў полі.

Іх выводзяць салдаты

За краты.

Хлопчык рад і сонцу, і волі.

Іх салдат

Да сцяны прыстаўляе.

Цэліць кат

У льняныя галовы,

Пачынае


З сына Міная.

Стрэл.


Упаў хлапчук трохгадовы...

Кат ізноў пісталет узнімае...

На сцяне - заложнікаў цені...

 

Вось і ўсё.



Перад бацькам Мінаем

Станьце, ўсе бацькі, на калені!

 

Чэрвень 1942 г.

Аркадзь Куляшоў





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка