Аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Навагрудскім раёне з 21 па 27 жніўня 2017 года дук “Навагрудская раённая бібліятэка”



Дата канвертавання24.11.2017
Памер27.64 Kb.
#13938
Аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Навагрудскім раёне

з 21 па 27 жніўня 2017 года
ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”
24 жніўня 2017 года Навагрудская раённая бібліятэка распачынае выставу эксклюзіўных выданняў “Книжные сокровища Беларуси”. Выстава дасць магчымасць пазнаёміцца з рэдкімі выданнямі, якія складаюць залаты фонд. Імі падчас раённай акцыі “Старая кніга” падзяліліся жыхары горада і раёна са сваіх хатніх бібліятэк.

Тэлефон для даведак: 8 (01597) 22458
Дзіцячы аддзел Навагрудскай раённай бібліятэкі запрашае прыняць удзел у спартыўнай мазаіцы “Формула здароўя і прыгажосці”, якая адбуддзецца 24 жніўня 2017 года ў 11.00. У праграме кніжная выстава. Яна будзе экспанаваць кнігі па фізічнаму самавыхаванню, якія навучаць, як стаць прыгожым, зграбным, а значыць здаровым, як правільна падыходзіць да пытання харчавання, выбару ежы, захавання рэжыму харчавання. Кнігі пра ўздзеянне наркаманіі прымусяць падлеткаў задумацца над тым, на колькі шкодныя і небяспечныя наркотыкі.

Тэлефон для даведак: 8 (01597) 20505
25 жніўня 2017 года ў 11.00 Валеўская сельская бібліятэка запрашае на ролевую гульню "Азбука вуліц, праспектаў, дарог", якая пазнаёміць з правіламі дарожнага руху, навучыць разумець сігналы светлафора, жэсты рэгуліроўшчыка, дарожныя знакі, карацей, распавядзе, як паводзіць сябе на вуліцы.

Тэлефон для даведак: 8 (01597) 76954


ДУК «НАВАГРУДСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТУРЫ

І НАРОДНАГА ТВОРЧАСЦІ »
26.08 у 15.00 у гарадскім парку пройдзе Фестываль фарбаў «ColorFest»

Фестываль фарбаў ColorFest – гэта ўнікальны фармат гарадскога адпачынку ў фармаце open-air для школьнікаў, студэнтаў, цэлых сем'яў і нават пенсіянераў.

27. 08 у 12.00 Ладзеніцкі СДК запрашае на свята «На птушыным падворку». У праграме свята: тэатралізаванае адкрыццё «Хітрыкі лісы Алісы ў церамка» «Залатога пеўніка»; выстава хатняй птушкі; канцэртная праграма, конкурсы, гульні, дэгустацыя страў і шмат цікавага.

     27.08 у 19:00 установы культуры запрашаюць усіх, хто жыве і працуе на зямлі, усіх, чыім пакліканнем стаў гэтая высакародная і нялёгкая праца на святочныя канцэрты. Канцэрт «Вам, працаўнікі нівы залаты» пройдзе ў Брольніцкім СДК, канцэрт «Слава табе, чалавек працы» ў Пятрэвіцкім СДК.


Аддзел адукацыі, спорту і турызму Навагрудскага райвыканкама
22 жніўня Навагрудскі раённы эколага-біялагічны цэнтр запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак прыняць удзел у рабоце інтэрактыўных станцый «Тату-салон», «Малюем птушку года». Пачатак у 11.00.
22 жніўня ў 12.00 Навагрудскі раённы цэнтр тэхнічнай творчасці вучняў запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у майстар-класе «Анімацыя - гэта проста». Вы даведаецеся пра гісторыю ўзнікнення анімацыі, паўдзельнічаеце ў стварэнні кароткаметражнага мультфільма з казачным сюжэтам.

Творчая студыя "Вучымся разам" запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак у 14.00 прыняць удзел у майстар-класе па вырабу чарапахі ў тэхніцы арыгамі.


23 жніўня ў 14.30 Навагрудскі цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства запрашае дзяцей на майстар-клас «Збудаванне турысцкіх вогнішчаў». Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёмяцца з рознымі тыпамі вогнішчаў, іх прызначэннем, са спосабамі іх збудавання, навучацца будаваць такія вогнішчы як «будан», «зорка», «калодзеж» і др.

24 жніўня ў 11.00 Навагрудскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у гульні-падарожжы «Фантазія і творчасць». Прыходзьце, будзе весела!

З 21 жніўня цэнтр творчасці дзяцей і моладзі пачынае набор дзяцей і падлеткаў у аб’яднанні па інтарэсах па накірунках: мастацкая і тэхнічная творчасць, турызм і краязнаўства, эколага-біялагічная дзейнасць.


26 жніўня ў 11.00 дзіцяча-юнацкая спартыўная школа № 2 запрашае дзяцей цікава і з карысцю правесці суботу ў гарадскім парку і прыняць удзел у спартыўных мерапрыемствах.
Каталог: uploads -> files
files -> Побач са смерцю з ycпaмiнaў У. П. Шчуцкага, былога члена Расонскага падполля
files -> Эстэтычныя пошукі ў сучаснай беларускай лiтаратуры Неаавангардныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай лiтаратуры
files -> Паведамленне па курсу "Гісторыя Беларусі" На тэму: Каменны век на Беларусі
files -> Реферат на тэму Кросскультурные перспектывы шматжонства і эвалюцыі чалавека
files -> Віталь Вольскі (Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі-Зэйдэль) (1901 – 1988)
files -> Рэферат на тэму: Я. Колас заснавальнік юнацкай аповесці
files -> Реферат па беларускай літаратуры на тэму: «Фельетоны, публіцыстыка, апавяданні Кузьмы Чорнага ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.»
files -> Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай
files -> Аналіз выкарыстання камп'ютэрў у біяінфарматыцы асноўныя прымяненні інфармацыйных тэхналогій
files -> 1. Крыж культурных даследаванняў і жаночых палавых мутацый


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал