Аб Спiсе работ, на якiх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў




старонка1/15
Дата канвертавання08.11.2017
Памер1.59 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15


ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА ПРАЦЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 лютага 1995 г. № 13



Аб Спiсе работ, на якiх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў

У адпаведнасцi з артыкулам 175 Кодэкса законаў аб працы Рэспублiкi Беларусь i ў мэтах выканання распараджэння Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 1995 г. № 16р Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць па ўзгадненню з Мiнiстэрствам аховы здароўя, Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам адукацыi i навукi, Мiнiстэрствам прамысловасцi i iншымi зацiкаўленымi з удзелам аб’яднанняў прафесiянальных саюзаў Беларусi Спiс работ, на якiх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў (прыкладаецца).

2. Устанавiць, што:

прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў на работах, якiя прадугледжаны ў Спiсе, забараняецца ўсiм наймальнiкам незалежна ад форм уласнасцi i вiдаў дзейнасцi;

мiнiстэрствам, дзяржаўным камiтэтам i iншым цэнтральным органам кiравання, якiя маюць вучэбныя ўстановы, спынiць набор навучэнцаў з 1996–1997 навучальнага года па вiдах работ, пералiчаных у Спiсе, калi iм на момант заканчэння вучобы не споўнiцца васемнаццаць гадоў;

пры праходжаннi вытворчай практыкi (вытворчага навучання) асобы маладзей васемнаццацi гадоў, якiя навучаюцца ў агульнаадукацыйных, прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных установах, могуць знаходзiцца на работах, якiя ўключаны ў Спiс, не больш 4 гадзiн у дзень;

выпускнiкi прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, якiя закончылi прафесiйную падрыхтоўку з тэрмiнам навучання не менш 3 гадоў па прафесiях, якiя ўключаны ў Спiс, i не дасягнулi васемнаццацi гадоў, дапускаюцца да работы па гэтых прафесiях пад кiраўнiцтвам вопытных работнiкаў;

мiнiстэрствы, дзяржаўныя камiтэты i iншыя цэнтральныя органы кiравання, наймальнiкi ў выпадках лiквiдавання шкоднасцей на работах, якiя ўключаны ў Спiс, могуць па ўзгадненню з Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi Беларусь, з улiкам заключэння органаў аховы здароўя, прымаць на гэтыя работы асоб маладзей васемнаццацi гадоў.

3. Даручыць Упраўленню аховы працы па ўзгадненню з Мiнiстэрствам аховы здароўя даваць пры неабходнасцi тлумачэннi аб парадку прымянення Спiса.

4. Увесцi ў дзеянне Спiс работ, на якiх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў, з 1 студзеня 1996 г.

 


Мiнiстр

А.Сасноў

 

 

Дадатак

да пастановы


Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь

02.02.1995 № 13



СПIС
работ, на якiх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў


Вiды работ

Назва прафесiй

Код прафесii па АК i КС

1

2

3

I. Горныя работы, будаўніцтва метрапалiтэнаў, тунэляў i другiх падзямельных збудаванняў

1. Адкрытыя горныя работы:

 

 

бурэнне шпураў ручнымi i калонкавымi перфаратарамi, электрасвердламi, пойнтамi, ручнымi бурамi

Бурыльшчык шпураў

11295

напаўненне i адкочванне ваганетак. Прычэпка i адчэпка гружаных i парожнiх ваганетак з падкочваннем iх да паветрана-канатнай дарогi

Ваганетчык паветрана-канатнай дарогi

11307

выкананне ўзрыўных работ пры вядзеннi адкрытых i геафiзiчных работ

Падрыўнiк

11429

уборка штучных сценавых камянёў за каменярэзнай машынай

Выбаршчык

11513

прыём гружаных аўтасамасвалаў, чыгуначных саставаў на адвалах, рэгуляванне iх руху. Выгрузка пароды, шлаку i iншых адходаў вытворчасцi з транспартных сродкаў

Выгрузчык на адвалах

11543

кiраванне гiдраманiторам i патокам пульпы пры тушэннi пажару

Горнарабочы па папярэджваннi i тушэннi пажараў

11719

пагрузка ў вагоны, ваганеткi i другiя транспартныя сродкi крапёжных, будаўнiчых, змазачных матэрыялаў, дастаўка iх да ствалоў шахт, вусця штольнi або да iншых аб’ектаў; пагрузка i выгрузка матэрыялаў уручную, з дапамогай блокаў, лябёдак

Дастаўшчык крапёжных матэрыялаў у шахту

11891

умацаванне i рамонт горных вырабатак усiмi вiдамi мацавання

Крапiльшчык

13193

выраб, армiраванне, устаўлянне і тэрмаапрацоўка (гартаванне) бураў

Каваль-буразапраўшчык

13221

пагрузка з люкаў горнай масы ў ваганеткi, на транспарцёрную стужку i аўтамашыны на пагрузачным пункце. Падкатка i адкатка гружаных i парожнiх ваганетак

Люкавы

13432

кiраванне лябёдкай паветрана-канатнай дарогi пры транспартаваннi гружаных i парожнiх ваганетак

Машынiст паветрана-канатнай дарогi

13633

абслугоўванне землясосных станцый, установак (агрэгатаў) пры прымяненнi iх у гiдрамеханiзацыi на адкрытых горных работах

Машынiст землясоснай устаноўкi

13737

кiраванне пагрузачнай машынай

Машынiст пагрузачнай машыны

14002

кiраванне канвеерамi, элеватарамi, шнэкамi, перагрузачнымi цялежкамi, прывадной станцыяй канвеера

Машынiст канвеера

13777

кiраванне адвалаўтваральнiкам

Машынiст адвалаўтваральнiка

13941

вядзенне працэсу экскавацыi горнай масы на адвальным мосце. Кiраванне механiзмамi адвальнага моста

Машынiст адвальнага моста

13943

кiраванне механiзмамi прычапнога адвальнага плуга (струга, скрэпера)

Машынiст адвальнага плуга

13944

кiраванне пад’ёмнымi машынамi з электрычным або пнеўматычным прывадам

Машынiст пад’ёмнай машыны

14021

кiраванне механiзмамi пуцеперамяшчальнiка пры перамяшчэннi i перасоўваннi чыгуначнага шляху

Машынiст пуцеперамяшчальнiка

14089

кiраванне скрэпернымi лябёдкамi

Машынiст скрэпернай лябёдкi

14187

кiраванне буравой устаноўкай

Машынiст устаноўкi па бурэнню ствалоў шахт поўным сячэннем

14295

ручная падкатка i адкатка ваганетак

Перакульвальшчык

16249

праходка горных выпрацовак з прымяненнем адбойных малаткоў, пнеўмаломаў; узрыўным i гiдраўлiчным спосабамi i ўручную

Праходчык

17491

выкананне праходчых работ пры будаўнiцтве адкрытым спосабам тунэляў станцый метрапалiтэнаў i будынкаў спецыяльнага назначэння

Праходчык на паверхневых работах

17495

атрыманне выбуховых матэрыялаў i сродкаў падрывання, пагрузка iх i суправаджэнне да месца назначэння

Раздатчык выбуховых матэрыялаў

17608

2. Абагачэнне, агламерацыя, брыкетаванне:

 

 

падрыхтоўка брыкетнай сумесi

Апаратчык па падрыхтаванню сумесей i раствораў

10373

кiраванне працэсам асвятлення, згушчэння i прамыўкi пульпы, шламу ў згушчальнiках, гiдрацыклонах

Апаратчык згушчальнiкаў

10931

ачыстка цыклонаў, жолабаў, труб, пылевых камер, рукаўных фiльтраў ад пылу

Выгрузчык пылу

11545

мокрае i сухое грохачэнне (рассеў) матэрыялу на грохатах (сiтах)

Грохатаўшчык

11765

грохачэнне на грохатах. Завалка руды на грохаты рудаабпальных пячэй уручную

Грохатчык-шуроўшчык

11766

кiраванне дазiровачнымi ўстройствамi

Даводчык

11847

абслугоўванне сiлкавальнiкаў рэагентаправадоў

Дазiроўшчык рэагентаў

11876

драбленне буйнай, сярэдняй, дробнай сыравiны, матэрыялаў

Драбiльшчык

11908

загрузка матэрыялаў уручную ў прыёмныя варонкi

Загрузчык

12080

кантроль за выкананнем устаноўленай тэхналогii пры здабычы i перапрацоўцы гатовых прадуктаў абагачэння

Кантралёр прадукцыi абагачэння

13040

уборка сыпучых матэрыялаў на пляцоўках галерэй i пад стужкамi транспарцёраў

Стужкавы ўборшчык

13368

прэсаванне матэрыялаў i сыравiны для брыкетавання на прэсах

Машынiст брыкетнага прэса

13579

драбленне, класiфiкацыя, сепарацыя i прасеў руды

Машынiст млыноў

13872

змешванне шыхты ў змяшальных барабанах

Машынiст змяшальных барабанаў

14198

кiраванне механiзмамi, устаноўкамi пры сартаваннi сыравiны i матэрыялаў

Машынiст сарцiроўкi

14208

кiраванне працэсам сушкi на сушыльных устаноўках

Машынiст сушыльнай устаноўкi

14224

рамонт i абслугоўванне пылагазаўлоўных установак

Аператар па абслугоўванню пылагазаўлоўных установак

15860

падрыхтоўка раствораў рэагентаў для флатацыi

Растваральшчык рэагентаў

17796

кiраванне сепарацыяй на электрамагнiтных, электрастатычных, вiнтавых сепаратарах

Сепаратаршчык

18386

загрузка матэрыялу, вырабаў паўфабрыкатаў у сушыльныя печы. Кiраванне працэсам сушкi

Сушыльшчык

18916

кiраванне i абслугоўванне фiльтравальных апаратаў у працэсе абагачэння вуглю

Фiльтравальшчык

19356

загрузка транспартных сродкаў шламам

Шламаўшчык

19625

абслугоўванне i праверка стану шламабасейнаў

Шламаўшчык басейнаў

19627

3. Здабыча, абагачэнне будаўнiчых матэрыялаў:

 

 

выманне карыснага выкапня з дапамогай адбойных малаткоў, перфаратараў i iншага абсталявання i iнструмента

Забойшчык

11961

выколванне плiт або блокаў па зададзеных памерах з дапамогай молата, пракладак i пунчэтаў

Кольшчык плiт i блокаў

12831

кiраванне глiнарэзнымi машынамi розных тыпаў, што прымяняюцца пры здабычы глiны

Машынiст глiнарэзнай машыны

13671

кiраванне каменярэзнымi аперацыйнымi (распаласовачнымi) машынамi

Машынiст каменярэзнай машыны

13749

адбойка пустой пароды i драбленне руды ўручную адбойным малатком, кувалдай, ломам або кайлом для аддзялення руды ад пароды

Навалаадбойшчык

14829

падрыхтоўка рэактыўнай вады ў вытворчасцi каалiну. Запраўка вады каўстычнай содай, вадкiм шклом, выпнавым малаком i iншымi дабаўкамi

Падрыхтоўшчык рэактыўнай вады

17215

сарцiроўка матэрыялаў

Рассявальшчык

17794

абслугоўванне рэактарных установак

Рэактаршчык

17830

апрацоўка камянёў

Рэзчык па камнi

17940

выкананне папярэчных i падоўжных прапiлаў у горным масiве электрапiлой або ўручную

Рэзчык траншэй

17966

4. Вытворчасць горнага воску (азакерыту):

 

 

ачыстка рэчываў ад прымясей

Апаратчык перагонкi

10501

вядзенне тэхналагiчнага працэсу вытворчасцi вуглешчалачных рэагентаў i iх мадыфiкацый

Апаратчык вытворчасцi рэагентаў

10836

экстрагаванне буравугальнай сушонкi

Апаратчык экстрагавання

11102

5. Вытворчасць вугальнай i графiтаванай прадукцыi:

 

 

кiраванне дазiровачнымi ўстройствамi (устаноўкамi). Дазiроўка кампанентаў шыхты, масы

Дазiроўшчык

11858

вядзенне працэсу драблення, класiфiкацыi, сепарацыi i прасявання матэрыялаў

Машынiст млыноў

13872

вядзенне працэсу абпальвання руды, сыравiны, канцэнтратаў i iншых матэрыялаў

Абпальшчык

15157

гартаванне, кальцынацыя розных матэрыялаў

Загартоўшчык

17359

насычэнне вырабаў i матэрыялаў серай, маслам, парафiнам

Насычальшчык

17424

змешванне шыхты i звязваючых матэрыялаў

Змешвальшчык

18604

II. Геолагаразведачныя i тапографа-геафiзiчныя работы

Выкананне работ па каратажу свiдравiн. Спуск у свiдравiну, пад’ём i перазлучэнне свiдравiнных апаратаў пры каратыраваннi свiдравiн

Каратажнiк

12714

Кiраванне пад’ёмнiкам каратажнай i перфаратарнай станцый

Машынiст пад’ёмнiка

14016

Кiраванне шурфапраходчым агрэгатам пры праходцы шурфа свiдравiн

Машынiст шурфапраходчага агрэгата

14382

Прамыўка i даводка масавых шлiхавых проб у латках, каўшах, на прамывачных i даводачных прыборах

Прамывальшчык геалагiчных проб

17391

III. Металургiчныя вытворчасцi

1. Агульныя прафесii чорнай металургii:

 

 

загрузка i выгрузка тэрмiчных печаў ручным спосабам

Загрузчык тэрмiчных печаў

12132

работа з гарачым металам

Кантаўшчык-укладчык

12698

клеймаванне i маркiроўка гарачых злiткаў i загатовак

Клеймавальшчык гарачага металу

12780

падрыхтоўка сталеразлiвачных каўшоў i прамежкавых каўшоў да прыняцця плавак

Каўшавы

12815

кантроль проб вадкага чыгуну i сталi, вуглю, шыхты i iншай сыравiны i паўфабрыкатаў

Кантралёр у вытворчасцi чорных металаў

12942

пайка з прымяненнем свiнцовых прыпояў

Меднiк

14420

абслугоўванне ўсiх машын i механiзмаў, якiя працуюць у гарачых пралётах, на гарачых участках, на транспарцiроўцы металу, труб, агламерату i коксу ў гарачым стане

Машынiсты па ўсiх прафесiях

 

удзел у працэсе нагрэву металу

Награвальшчык металу

14852

выдаленне заганаў металу

Наждачнiк

14862

абмазванне паверхнi лiстоў маслам уручную

Абмазчык лiстоў i труб

15230

кiраванне з пульта штурхачамi металу з награвальных установак

Аператар паста кiравання

15880

цэнтроўка тарцоў злiткаў i загатовак на абдзiральных станках пры выдаленнi паверхневых заганаў на злiтках, трубным i сартавым вырабах

Аператар абдзiральных станкоў

15760

аб’ёмная загартоўка рэек

Аператар паста кiравання агрэгатамi аб’ёмнай загартоўкi рэек

15884

адпал прэцызiйнай сталi i сплаваў (катанкi, стужкi, дроту) у каўпаковых, шахтных i працяжных многанiтачных пячах

Адпальшчык

16356

падача i пасадка металу ў награвальныя ўстройствы, пракатных i трубапракатных станаў i трубапрофiльных прэсаў пры дапамозе кранаў, штурхачоў, ральгангаў, шлеппераў, загрузачных механiзмаў i ўручную

Пасадчык металу

16913

выпраўленне рэйкавых накладак на прэсе ў гарачым стане пасля iх прамывання

Правiльшчык пракату i труб

16938

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка