Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі




Дата канвертавання03.12.2018
Памер40.52 Kb.
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 снежня 2011 г. № 283

Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі

Изменения и дополнения:

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 4 февраля 2014 г. № 9 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/28415 от 11.03.2014 г.) ;

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 10 апреля 2014 г. № 38 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/28641 от 06.05.2014 г.)

 

ГЛАВА 7
ПРЫЁМ АСОБ ДЛЯ АТРЫМАННЯ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

78. Прыём асоб ва ўстанову адукацыі для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, патрабаваннямі да напаўняльнасці класаў, устаноўленымі пунктам 13 артыкула 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў.

79. Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яе заявы пры прад’яўленні ёю пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя, калі іншае не прадугледжана артыкулам 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і дадзеным Палажэннем. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком.

80. Пасведчаннем аб агульнай базавай адукацыі пацвярджаецца атрыманне асобай агульнай базавай адукацыі, якая дае права на працяг адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў Х класе.

Дапускаецца пры прыёме ў Х вячэрні клас устаноў адукацыі, названых у пункце 45 дадзенага Палажэння, або ў Х клас вячэрняй школы асобы, якая асвойвае ва ўстанове адукацыі змест адукацыйнай праграмы прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, што забяспечвае атрыманне кваліфікацыі рабочага (служачага) без атрымання агульнай сярэдняй адукацыі), пацвярджаць копіяй пасведчання аб агульнай базавай адукацыі атрыманне гэтай асобай агульнай базавай адукацыі. Пры гэтым факт атрымання прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі ва ўстанове адукацыі пацвярджаецца даведкай аб тым, што грамадзянін з’яўляецца навучэнцам установы адукацыі з указаннем адукацыйнай праграмы прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, змест якой ён асвойвае.

81. Ведамасцю гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі пацвярджаецца атрыманне асобай пачатковай адукацыі, якая дае права на працяг адукацыі на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры прыёме ў V клас.

82. Даведкай аб навучанні пацвярджаецца частковае засваенне асобай зместу адукацыйнай праграмы:

пачатковай адукацыі пры прыёме ў II–IV класы;

базавай адукацыі пры прыёме ў VI–IХ класы;

сярэдняй адукацыі пры прыёме ў ХI (ХII) клас;

спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі пры прыёме ў II–IХ (Х) і ХІ (ХII) класы, а таксама пры прыёме ў ХІ і ХІІ (ХІІ і ХІІІ) класы вячэрняй школы і вячэрнія класы.

83. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, даведка аб навучанні прад’яўляюцца асобай, а ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі перадаецца ўстановай адукацыі, у якой гэта асоба атрымала пачатковую адукацыю, па запыце ўстановы адукацыі, у якую асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) падала заяву пры прыёме ў V клас. Ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі можа прад’яўляцца асобай.

84. Асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы), якая выказала жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаце, гімназіі – каледжы мастацтваў, ліцэі, ва ўстанове вышэйшай адукацыі, акрамя дакументаў, пералічаных у пункце 79 дадзенага Палажэння, падае ў прыёмную камісію адпаведнай установы адукацыі пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (пры прыёме ў Х клас для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаце, гімназіі – каледжы мастацтваў, ліцэі, ва установе вышэйшай адукацыі), ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання з выведзеным сярэднім балам (акругленым да дзясятых доляў ліку) за подпісам кіраўніка ўстановы адукацыі (пры прыёме ў V–ІХ класы для атрымання базавай адукацыі ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаце, гімназіі – каледжы мастацтваў, пры прыёме ў ХІ клас для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаце, гімназіі – каледжы мастацтваў, ліцэі, ва ўстанове вышэйшай адукацыі), іншыя дакументы, што пацвярджаюць права асобы на льготы пры прыёме для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіі-інтэрнаце, ліцэі, ва ўстанове вышэйшай адукацыі (пры наяўнасці права на льготы).

Сярэдні бал (акруглены да дзясятых доляў ліку) пасведчання аб агульнай базавай адукацыі выводзіцца сакратаром прыёмнай камісіі адпаведнай установы адукацыі.

85. Прыём асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і ў парадку, устаноўленым для прыёму асоб ва ўстановы адукацыі для засваення зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

86. Прыём асоб для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Асобы, якія маюць льготы пры прыёме ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаты, гімназіі – каледжы мастацтваў, залічваюцца для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў у адпаведнасці з заканадаўствам.

87. Прыём асоб для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі ажыццяўляецца па конкурсе на падставе ўступных іспытаў.



Без уступных іспытаў пры паступленні ў ліцэі, установы вышэйшай адукацыі для атрымання сярэдняй адукацыі залічваюцца пераможцы (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені) рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце, праведзенай Міністэрствам


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка