Новік Аляксандр Аляксандравіч нарадзіўся ў вёсцы Вязавец у 1914 годзе былога Нясвіжскага павета, Гавязнянскай гміны (зараз Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць). Бязрадасным было дзяцінства і юнацтва Аляксандра. Ён служыў парабкам у розных папоў і асаднікаў: Акалота, Васілеўскага, Пашкевіча. У 1934 годзе Аляксандар быў прызваны ў рады польскай арміі, бо ў той час Заходняя Беларусь была ў складзе Польшчы. Адслужыўшы ў арміі, Аляксандр вярнуўся дамоў. Зноў нялёгкая праца на паноў. У 1939 годзе ён быў зноў прызваны ў армію, бо Германія напала на Польшчу. Аднак ваяваць яму не давялося. Добра ўзброеная нямецкая армія разбіла палякаў і пачала парушаць граніцы СССР.

17 верасня 1939 года Заходняя Беларусь далучана да БССР. Нядоўгім было мірнае жыццё: 22 чэрвеня 1941 года нямецкія войскі вераломна напалі на нашу краіну. Разам з Чырвонай Арміяй Аляксандр падняўся на абарону Радзімы. Мужна і бясстрашна змагаўся супраць фашысцкіх захопнікаў. Граміў іх ля Дняпра і Сожа, у Прыбалтыцы і Венгрыі. Аляксандр дайшоў да Берліна. I тут, калі грымелі апошнія залпы вайны, за некалькі гадзін да Перамогі, 8 мая 1945 года, Аляксандр Аляксандравіч загінуў.
(Са слоў пляменніка Тадэвуша Новіка)
Карсека Аляксандр Сяргеевіч нарадзіўся ў 1900 годзе ў в. Ахрэмавічы Гавязнянскага сельсавета Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Дзіцячыя і юнацкія гады ён правёў у вёсцы. У школу хадзіць было далёка. Аляксандр скончыў толькі два класы. Пасля працаваў дома па гаспадарцы. Вясною 1941 года Аляксандр быў прызваны ў Чырвоную Армію. У гэтым жа годзе пачалася вайна. Аляксандр служыў у польскім войску, гераічна змагаўся супраць фашыстаў. У 1944 годзе ён загінуў пад горадам Беластокам, дзе і знаходзіцца помнік
Карсеку Аляксандру Сяргеевічу.
Карсека Міхаіл Васільевіч нарадзіўся ў 1925 годзе ў вёсцы Вязавец у сям'і селяніна-бедняка. У бацькі было толькі 4,5 га зямлі. Невясёлае было дзяцінства ў Мішы, бо рана памерла маці, і ён жыў з бацькам і братам. Так як і ўсе вясковыя дзеці, ён пасвіў кароў і авечак. 3 сямі гадоў пайшоў у 1 клас польскай шасцігадовай школы ў мястэчку Гавязна. 3 вызваленнем Заходняй Беларусі ад палякаў Міхаіл атрымаў магчымасць вучыцца ў толькі што адкрытай сямігодцы ў мястэчку Гавязна.

У 1940 годзе ён скончыў 7-ы клас. Далей вучыцца Міхаілу не давялося, бо брат ажаніўся і аддзяліўся, а яму, меншаму, патрэбна было жыць і даглядаць бацьку.
У 1941 годзе на нашу Радзіму вераломна напала фашысцкая Германія. У першыя дні вайны наша мясцовасць была акупіравана. Дарослых юнакоў і мужчын пачалі браць у паліцыю і самаахову, а падлеткаў вывозіць у Нямеччыну. Міхаіл быў здаровым юнаком, а ў такіх і мелі патрэбу фашысцкія рабаўладальнікі. I каб не трапіць у Нямеччыну, ён уладкоўваецца на торфараспрацоўку непадалёку ад Падзерыч. Але і там яго знаходзяць. Міхаіл у 1943 годзе жэніцца (жанатых у Нямеччыну не бралі). 3 вызваленнем Савецкай Арміяй роднай вескі Міхаіл 26 чэрвеня 1944 быў мабілізаваны ў армію ў мінамётны полк III Беларускага фронта.
Гэта быў вельмі смелы і адважны воін. Яго міны не давалі промаху. Але 28 студзеня 1945 года, калі іх падраздзяленне на ўскрайку лесу ў акопах чакала нямецкую матарызаваную часць, Міхаіл быў паранены і хутка памёр.
Лукашэвіч Пётр Вікенцьевіч нарадзіўся ў мястэчку Гавязна ( цяпер в.Вішнявец Мінскай вобласці Стаўбцоўскага раёна) ў 1914 годзе. Такое нараджэнне асабліва не радавала бацькоў, бо нарадзілася двое блізнят -хлопцаў. Уся сям'я ўжо складалася з 10 асоб: бацька, маці, 5 сыноў і 3 дачкі.

Жыць было вельмі цяжка, бо бацька меў толькі 7 га зямлі. I таму не дзіва, што падлеткам Пятру прыходзілася наймацца за пастушка, каб дапамагчы пракарміць сям'ю.
Скончыў Пётр толькі 4 класы польскай школы, а далей зноў павінен быў ісці на службу да Карсекі, Аўсяніка і іншых.
На жаль, і гэтая праца была не заўсёды, таму бацька рашыў навучыць Пятра якому-небудзь рамяству і аддаў яго ў вёску Вязавец да Каменкі Сяргея за 15 пудоў жыта ў "навуку" за шаўца.
Скончыўшы "навуку", Пётр ідзе на свой хлеб (працуе шаўцом). У гэты час у мястэчку арганізуецца Беларуская Грамада і Пётр становіцца адным з самых актыўных яе членаў. За актыўны ўдзел польская паліцыя бярэ яго пад асобы нагляд, і ён вымушаны быў праз кожныя 2 дні ісці адзначацца ў пастарунак.
Каб адцягнуць увагу паліцэйскіх, Пётр жэніцца. Але і жаніцьба не дала асаблівай радасці, бо бацька даў яму толькі 1га зямлі.
3 вялікай радасцю Пётр сустракае 17 верасня 1939 года Чырвоную Армію, вызваліцельніцу Заходняй Беларусі і Украіны. У гэтым жа годзе Лукашэвіча Пятра Вікенцьевіча вяскоўцы выбіраюць прадстаўніком народа - дэпутатам у Сельскі Савет.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Пётр Лукашэвіч тайна дапамагаў партызанам. У 1944 годзе, пасля вызвалення Беларусі ад фашыстаў, ён быў мабілізаваны ў рады Чырвонай Арміі. Дапамагаючы польскай арміі імя Тадэвуша Касцюшкі ў вызваленні сваёй Айчыны, Пётр пад горадам Бельскам быў цяжка паранены і памёр у шпіталі.
Бельскі Канстанцін Іванавіч нарадзіўся ў 1924 годзе ў мястэчку Гавязна Гавязнянскага с/С Мінскай вобласці ў сям'і селяніна. Бацька меў 6 га зямлі. Дзіцячыя гады Канстанціна прайшлі вельмі сумна, бо ў сям'і з дзяцей ён быў адзін. На яго долю прыпала ўся "дзіцячая праца": пасьба гусей, авечак, кароў. Пасля яе - дапамога бацькам: араць, баранаваць, грэбці, а затым і касіць. 3 сямі гадоў Канстанцін пайшоў вучыцца ў Гавязнянскую польскую шасцігадовую школу. Скончыўшы 6 класаў, Канстанцін дапамагаў бацьку па гаспадарцы. 3 вызваленнем Беларусі ад палякаў Канстанцін найшоў вучыцца ў Гавязнянскую сямігодку. Не ўдалося Канстанціну яе скончыць, бо гэтаму перашкодзіла вайна.

Спачатку Канстанцін дапамагае бацьку па гаспадарцы. 3 паяўленнем партызан бацька становіцца актыўным сувязным. Калі фашысты пацярпелі першае паражэнне пад Масквой, пачалі забіраць моладзь у Германію. Але, так як Канстанцін быў адзіным сынам, яго пакінулі дома.
У 1942 годзе ў мястэчку Гавязна быў арганізаваны паліцэйскі гарнізон, камендантам якога стаў добраахвотнік Мамонька Міхаіл з вёскі Жыгалкі. У гэты час пачалася мабілізацыя немцамі ў "беларускую самаахову". Усіх мужчын забралі, моладзь вывезлі ў Нямеччыну. А Канстанцін, як адзіны сын у бацькі, быў яшчэ дома. Гэтаму пазайздросціў камендант паліцыі і дапісаў ў воласці Канстанціну адзін год. Хлопца насільна забіраюць у паліцыю. К гэтаму часу ўжо не толькі яго бацька, але і сам Канстанцін з'яўляюцца сувязнымі партызанскага атрада імя Кутузава. Застаўшыся ў паліцыі, ён дастаўляе дамоў патроны, бензін, а бацька з маці перапраўляюць іх партызанам. Не адзін раз прыходзілася маці з абкручанымі на нагах кулямётнымі лентамі з патронамі пераязджаць цераз мост на рэчцы Гавязнянцы, як бы везучы дамоў загадчыка мельніцы Кужэльнага Віктара, які прыкінуўся п’яным. Пасля разгрому гарнізона ў мястэчку Гавязна частка паліцэйскіх, якія дапамагалі партызанам, пайшла разам з партызанскім атрадам, а так як у Косці не было ніякіх заўваг, ён быў пакінуты ў паліцыі.
Гарнізон размясціўся на адлегласці 2 км ад Гавязны, на былым хутары Азаркі. Баючыся партызан, сем'і паліцэйскіх выехалі ў г. Стоўбцы або в.Новы Свержань. Бельскі Іван з сям'ёю нікуды не выязджаў. Камендант паліцыі Мамонька зацікавіўся гэтым і выклікаў яго, выказаўшы абурэнне, чаму ён не выязджае. Іван адказаў: "Фашыстам я не буду служыць". За гэтыя словы Мамонька моцна пабіў яго. Баючыся помсты ад сына Івана, камендант высылае яго ў горад Клецк. З Клецка Канстанцін ідзе ў партызанскі атрад. У гэты час неаднаразова паліцаі Нясвіжскага гарнізона робяць засады каля дома Бельскага, спадзеючыся на прыход сына.
З прыходам Чырвонай Арміі Канстанцін ідзе ў армію. Помсціць ворагу за спаленыя хаты ў мястэчку. У сваіх пісьмах да бацькоў ён абяцае, што пасля Перамогі мястэчка адбудуецца і будзе выглядаць яшчэ прыгажэйшым, чым было раней.
Аднак не прыйшлося дачакацца гэтага часу. У верасні бацькі атрымалі паведамленне наступнага зместу: “Ваш сын Красноармеец, стрелок 856 ст. пол. п/п Бельский Константин Иванович, уроженец дер. Говезна с/с Говезна р-н Столбцы, обл. Барановичи в бою за социалистическую Родину, верный воинской присяге, проявил геройство и мужество был убит 6 августа1944 года. Похоронили в могиле д. Вильки Белостокского р-на, Белостокской обл.” У 1965 годзе ў в. Вішнявец пастаўлены помнік загінуўшым воінам, куды з гонарам занесена прозвішча Бельскага Канстанціна Іванавіча.
Ясенка Іосіф Платонавіч нарадзіўся ў вёсцы Вязавец (цяпер Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць). Акрамя Іосіфа, у сям'і Платона Ясенкі было яшчэ шэсць дзяцей. Як і сем'і ўсіх беларускіх сялян, сям'я Ясенкаў жыла небагата. Бацькі Іосіфа мелі 4,5 га зямлі і займаліся сельскай гаспадаркай. 3 ранніх гадоў малы Юзік разам са старэйшымі сёстрамі Зосяй і Паўлай дапамагаў бацькам па гаспадарцы. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны Іосіф Платонавіч меў сваю сям'ю: жонку і дваіх дзяцей. На франты вайны І.П. Ясенка трапіў толькі ў 1943 годзе, калі Савецкая Армія ўжо пачынала разгром фашысцкіх захопнікаў. Аднак і пасля гэтага І.П. Ясенка паспеў паказаць сваю нянавісць да ворага, вызначыцца смеласцю ў баях супраць фашыстаў. Дайсці да Берліна Іосіфу Платонавічу не ўдалося. Ён загінуў 16 студзеня 1945 года ва Усходняй Прусіі ў баі каля вёскі Шварнэльн, што на тэрыторыі раёна Плікале. Пахаваны Іосіф Платонавіч Ясенка ля вёскі Шварнэльн.
Каменка Уладзімір Сямёнавіч нарадзіўся ў 1926 годзе ў вёсцы Зарэчча Гавязнянскага с/Савета Мінскай вобласці ў сям'і селяніна-бедняка. Бацька меў 3 га пясчанай і неўрадлівай зямлі. Сям'я складалася з 6 душ. Бацька, Сямён Лук'янавіч, укладваў усю сваю сілу ў зямлю, але яна ніякай аддачы не давала. Калісьці ён скончыў народнае вучылішча, у арміі пазнаёміўся з нотамі і навучыўся іграць на скрыпцы. Скрыпка была адзінай крыніцай заробкаў бацькі. У суботы, нядзелі і святочныя дні ён за грошы іграў для моладзі на вяселлях і хрэсьбінах. Але і гэтага заробку не хапала для жыцця. Часта ў сям'і не было ні кавалка хлеба. Часта, для таго каб супакоіць дзяцей, бацька іграў на скрыпцы, а дзеці танцавалі. Стаміўшыся, дзеці клаліся спаць, забыўшыся пра вячэру.

Валодзя з васьмі гадоў пайшоў вучыцца ў польскую шасцігадовую школу.
3 вялікай радасцю сям'я Каменкаў сустрэла прыход Чырвонай Арміі. Бацька стаў настаўнікам музыкі ў толькі што адкрытай Гавязнянскай сямігадовай школе.
У 1941 годзе Валодзя скончыў Гавязнянскую школу і рыхтаваўся паступаць у ФЗН. На жаль, мары яго не здзейсніліся, бо пачалася вайна. Бацька пайшоў са скрыпкай батрачыць, а сын, як старэйшы, пачаў працаваць на сельскай гаспадарцы. Бацька, граючы па рэстаранах, даведваўся аб колькасці фашыстаў, іх размяшчэнні і перадаваў звесткі партызанам.
3 вызваленнем Беларусі ад фашысцкай навалы Уладзімір Сямёнавіч з першых дзён ідзе ( у 1944 годзе) на фронт. У арміі ён ўступае ў камсамол. Мужна і гераічна змагаўся Уладзімір Сямёнавіч на фронце. У горадзе Шаўляй у 1944 годзе Уладзімір быў скошаны фашысцкім снайперам. Там ён і пахаваны.
У 1965 годзе ў в. Вішнявец пастаўлены помнік воінам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, дзе значыцца і прозвішча Каменкі Уладзіміра Сямёнавіча.
Баран Іван Канстанцінавіч нарадзіўся ў вёсцы Зарэчча Гавязнянскага с/савета ў сям'і селяніна-бедняка. Сям'я складалася з 10 асоб. Бацька Канстанцін Мацвеевіч, маці - Праскоўя Сцяпанаўна, 8 сыноў і 2 дачкі. Жыццё было вельмі цяжкае, бо мелі толькі 7 га пясчанай зямлі, за якую патрэбна было плаціць вялікія падаткі. Бацьку прыходзілася бандарнічаць ноччу разам з сынам Іванам, каб пракарміць сям'ю, Іван скончыў чатыры класы пачатковай школы, а далей вучыцца не мог, бо не хапала сродкаў на плату за навуку, хоць і меў вялікія здольнасці.

Па прычыне цяжкага жыцця дома Іван наняўся ў г. Нясвіж вучыцца на каваля. За навуку бацька павінен быў заплаціць 12 пудоў жыта.
Скончыўшы "навуку", Іван стаў добрым кавалём, але з-за недахопу грошай пабудаваць сваю кузню і купіць кузнечны інвентар ні бацька, ні Іван не мелі магчымасці. Таму Івану прыходзілася наймацца да другіх кавалёў на працу.
3 далучэннем Заходняй Беларусі да БССР Івана ў 1939 годзе, як сына бедняка і лепшага працаўніка, народ выбраў дэпутатам сельскага Савета. Савецкая ўлада дала магчымасць пабудаваць кузню і набыць кавальскія прылады. Але не доўга яму прыйшлося працаваць на карысць свайго народа ў сваёй кузні, бо ў 1941 годзе на нашу краіну вераломна напалі фашысты.
3 першых дзён вайны Іван Канстанцінавіч пайшоў у партызаны, каб абараняць сваю Радзіму і сваё шчасце. Іван Канстанцінавіч быў падрыўніком. На яго ліку было 3 цягнікі і 2 нямецкія машыны. Ён быў бясстрашны барацьбіт, смелы і адважны змагар за шчасце свайго народа.
I вось у снежні 1943 года, калі Іван вяртаўся з чарговага задання з чыгункі, у вёсцы Петухоўшчына натрапіў на засаду паліцэйскіх і фашыстаў. Каля дваццаці пяці добра ўзброеных нямецкіх салдат з пяццю сабакамі гналіся за ім, каб захапіць жывым, але смелы воін-партызан не захацеў здацца жывым у рукі ворага і апошнюю кулю выстраліў у сябе.
Жыхары вёскі Петухоўшчына пахавалі смелага барацьбіта Івана Канстанцінавіча ў брацкай магіле. Толькі пасля Вялікай Айчыннай вайны цела яго было перанесена ў сваю мясцовасць.
(Са слоў сястры і партызан)
Каструбай Іван Аляксандравіч нарадзіўся ў 1924 годзе ў вёсцы Зарэчча (зараз Вішнявецкі с/Савет Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці). Сям'я мела толькі 4га зямлі і жыла вельмі бедна. Непасільныя падаткі на зямлю, якая давала зусім нізкі ўраджай, не давалі магчымасці стаць на ногі. Дзяцінства Івана праходзіла сумна. Навука ў школе на незразумелай польскай мове, фізічныя пакаранні настаўнікаў (лапы, куток, на калені) наводзілі страх на юнака і распальвалі нянавісць ў сэрцы да тагачаснай улады і яе парадкаў.

3 гэтай прычыны Іван скончыў толькі 6“а” клас у Гавязнянскай шасцігадовай школе, а ў 6“б” клас не пайшоў, ведаючы, што ён праваслаўнаму беларусу нічога не прынясе. Затым ён, як і яго сёстры Алеся і Маня, працуе ў сельскай гаспадарцы, батрачыць у мясцовых багацеяў.
3 вялікай радасцю сустрэў Чырвоную Армію 17 верасня 1939 года. 3 адкрыццём сямігодкі ў мястэчку Гавязна ён паступае ў яе і паспяхова заканчвае сёмы клас.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Іван Аляксандравіч таемна дапамагаў партызанам у барацьбе з нямецкімі акупантамі. У 1944 годзе Іван Аляксанадравіч ідзе ў Савецкую Армію, каб хутчэй разбіць ненавіснага ворага ўсяго чалавецтва - фашызм. Служыў Іван Аляксандравіч у мінна-падрыўной групе. 14 студзеня 1945 года ён загінуў пад Варшавай, размінірваючы дарогу для праходу Чырвонай Арміі.
Мацкевіч Сяргей Мікалаевіч разам са сваёй сям'ёй (бацькам, маці і старэйшым братам Сенем) прыехалі ў Гавязну ў 30-я гады.
Сяргей таксама, як і брат Сеня, вучыўся ў польскай школе. Школу хлопцы скончылі да ўз'яднання Заходняй Беларусі з Усходняй у адзіную савецкую дзяржаву. Далей паступіць вучыцца ў іх не было магчымасці, нягледзячы на тое што іх бацька служыў дзякам у царкве.
У Сяргея з ранніх гадоў праявіўся талент жывапісца. Будучы вучнем, ён часта пасвіў кароў. У гэты час мог алоўкам на паперы намаляваць карову, якая была зусім падобна ў натуры. У хаце, дзе ён жыў, можна было бачыць на дзвярах і на сценах малюнкі краявідаў.
У 1940 годзе Сяргею было ўжо 20 гадоў. Ён маляваў партрэты людзей. I можна з гонарам за яго талент сказаць, што яны дакладна перадавалі знешні воблік таго ці іншага чалавека. Некаторыя яго работы захоўваюцца ў Бурновіча Івана Антонавіча.
Маладому самародку-жывапісцу не ўдалося далей развіваць сваю здольнасць да малявання. У пачатку 1941 года Сяргей Мацкевіч быў прызваны ў армію. У Чырвонай Арміі ён працягваў маляваць і рыхтаваўся да паступлення, але гэтаму перашкодзіла вайна. У час Вялікай Айчыннай вайны ён загінуў, абараняючы Радзіму ад ворага.
Фурсевіч Сямён Ануфравіч нарадзіўся ў 1922 годзе ў вёсцы Вязавец Гавязнянскай гміны Нясвіжскага павету Баранавіцкага ваяводства, зараз вёска Вязавец Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, у сям'і селяніна. 3 7 год ён навучаўся ў Гавязнянскай школе, дзе змог скончыць толькі 6 класаў, бо пры Польшчы беднякам, ды яшчэ беларусам, скончыць хоць сямігодку было вельмі цяжка. Для гэтага польскі капіталістычны ўрад стараўся не адкрываць 7-га класа, а прыдумоўваў 6А, 6Б класы, пасля заканчэння якіх нікуды не прымалі. Таму Сямён, скончыўшы школу, так як і ўсе яго аднавяскоўцы працаваў у сельскай гаспадарцы.

Падчас вызвалення Заходняй Беларусі Сямёну было ўжо 17 гадоў і пайсці вучыцца ў школу было ўжо позна, а вячэрняй школы тады ў Гавязне не было.
Восенню 1940 года Сямён Ануфравіч быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У арміі Сямён пачаў вучыцца ваеннаму майстэрству,
але яго вучобе перашкодзіла вайна з Фінляндыяй.
Мужна змагаўся Сямён Ануфравіч. Пры ўзяцці лініі
Манаргейма гераічна загінуў. На помніку, пастаўленым
у в. Вішнявец загінуўшым воінам, занесена і
прозвішча Фурсевіча Сямёна Ануфравіча.
Івашка Сяргей Сцяпанавіч нарадзіўся ў 1916 годзе ў вёсцы Вязавец Гавязнянскай гміны Нясвіжскага павета Баранавіцкага ваяводства, зараз Вішнявецкага с/Савета Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Жыццё юнака было вельмі цяжкім, бо бацька меў толькі 3га зямлі, а сям'я складалася з 8 асоб: бацькі, 3 сыны і 3 дачкі. У вёсцы Вязавец школы не было, і Сяргей скончыў толькі 3 класы польскай школы ў мястэчку Гавязна, а затым, не меўшы больш магчымасці вучыць, бацька паслаў яго ў "заработкі". 3 малых год ён пасвіў авечак у жыхароў вёскі Вязавец, а як крыху падрос, яму даверылі пасвіць гавяду.

Аднаго разу ў 1938 годзе ён пачуў па радыё, што было ў мясцовага жыхара Дзявойны М., перадачу з Мінска. 3 вясёлым выглядам твару і ўсмешкай на вуснах ён прыйшоў дамоў, таму што даведаўся, што яго землякі за "кардонам" (так палякі называлі граніцу) маюць зямлю і ўсё багацце належыць народу.
3 вялікай радасцю ён сустрэў вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Але не прыйшлося Сяргею дачакацца таго часу, калі б зямля і ўсё багацце належала народу, бо 22 жніўня 1941 года Гітлер аб'явіў вайну СССР.
3 першых дзён Сяргей быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію ў Стаўбцоўскі райваенкамат.
Пасля мабілізацыі ніякіх звестак не было; затым была прыслана даведка, што прапаў без вестак.
Бурновіч Аляксандр Мікалаевіч нарадзіўся ў 1916 годзе ў сям'і селяніна-бедняка ў мястэчку Гавязна Гавязнянскай гміны Нясвіжскага павета Баранавіцкага ваяводства, сёння вёска Вішнявец Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

Дзіцячыя і юнацкія гады не вызначаліся радаснымі момантамі. Першая сусветная вайна, а затым грамадзянская вайна прайшлі па дзяцінству юнака.
Аляксандр, як і некаторыя юнакі з Гавязны, прымае ўдзел у дзейнасці падпольнай камсамольскай арганізацыі. 3 вялікай радасцю ён сустракае вызваленне Заходняй Беларусі ад палякаў 17 верасня 1939 г. . У мястэчку адкрываецца сямігодка на базе польскай школы-шасцігодкі. Народ атрымаў поўную свабоду. Але 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія напала на нашу Радзіму. Аляксандр Мікалаевіч пайшоў на фронт. Гераічна змагаўся, многа перанёс няўзгод і атрымаў раненняў. Не прыйшлося яму пабачыць сваіх братоў і сясцёр у мястэчку Гавязна, бо ў 1944 годзе каля вескі Яблонаўшчына варожай куляй быў скошаны.
У цэнтры вёскі Вішнявец пастаўлены помнік загінуўшым воінам-землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іншых і прозвішча Бурновіча Аляксандра Мікалаевіча.
Кужэльны Віктар Сяргеевіч нарадзіўся ў 1910 годзе ў сям'і арандатара. Дзіцячыя гады прайшлі ў вёсцы Хвоева. Віктар, таксама як і бацька, пераязджаў з месца на месца ў пошуках працы. Гэта быў вельмі працавіты юнак, і ў 1935 годзе ён са сваімі братамі прыехаў у мястэчка Гавязна, дзе пачаў арандаваць паравы млын ў Карсекі Максіма.
3 вялікай радасцю ён сустрэў Чырвоную Армію 17 верасня 1939 года. Віктар Сяргеевіч стаў загадчыкам млына.
У гады нямецкай акупацыі Віктар Сяргеевіч меў цесную сувязь з партызанамі: дапамагаў ім мукой.
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў Кужэльны Віктар быў мабілізаваны ў армію, а так як ён ведаў польскую мову, быў назначаны ў 28 полк сапёрнай часці войска імя Тадэвуша Касцюшкі.
Віктар Сяргеевіч часта пісаў дамоў сваёй жонцы Настассі, дачцэ Ларысе і сыну Віктару, іншым родным. Яны вельмі радаваліся кожнай яго вестачцы і з вялікай радасцю адказвалі.
Але аднойчы родныя Віктара Сяргеевіча атрымалі пісьмо ад камандзіра вайсковай часці, што ён загінуў 23 жніўня 1945 года пры выкананні баявога задання па размініраванні нямецкай міны РМ7.
Гэта быў бясстрашны змагар і барацьбіт за шчасце народа, поўны гарачага патрыятызму і інтэрнацыяналізму да брацкага польскага народа.
Пахаваны Кужэльны Віктар Сяргеевіч у Клецкай воласці, гміна Келецкая, вёска Гнойна на брацкіх могілках.
Паўловіч Уладзімір Антонавіч пахаваны ў горадзе Смаленску ў брацкай магіле.
Паўловіч Уладзімір Антонавіч пахаваны ў горадзе Смаленску ў брацкай магіле.
Паўловіч Уладзімір Антонавіч нарадзіўся ў 1926 годзе. Ён меў няпоўную сярэднюю адукацыю. Вучыўся добра.
У 1941 годзе пачалася Вялікая Айчынная вайна. Нямецкая армія вераломна напала на Савецкі Саюз. Усе людзі падняліся на абарону нашай Радзімы.
Маці Валодзі працавала ў Мінску. У гады вайны яна была падпольшчыцай. Немцы даведаліся пра яе сувязь з партызанамі, і ў 1943 годзе яны расстралялі яе. Валодзя любіў маці і хацеў адпомсціць. У 1944 годзе юнак пайшоў на фронт. Яму тады было васямнаццаць гадоў. Доўга ваяваць Валодзю не прыйшлося. Ён загінуў у тым жа годзе.
У цэнтры вёскі Вішнявец пастаўлены помнік воінам-землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.