Аб заснаванні спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М. Лынькова



Дата канвертавання01.02.2018
Памер25.68 Kb.
#17558


РАШЭННЕ БАБРУЙСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

19 студзеня 2011 г. № 3-24



Аб заснаванні спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М.Лынькова

Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Заснаваць спецыяльную прэмію Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М.Лынькова.

2. Зацвердзіць даданую Інструкцыю аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М.Лынькова.

3. Сапраўднае рашэнне ўступае ў сілу з моманту яго афіцыйнага апублікавання.

 


Першы намеснік старшыні

А.В.Ковель

 

 

Кіраўнік спраў

Л.С.Пагуда

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне
Бабруйскага гарадскога


выканаўчага камітэта

19.01.2011 № 3-24



ІНСТРУКЦЫЯ
аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М.Лынькова

1. Інструкцыя аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М.Лынькова вызначае парадак прысуджэння спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта імя М.Лынькова (далей – спецыяльная прэмія) дзеячам культуры, мастацтва, літаратуры, адукацыі, прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі, якія маюць значныя дасягненні ў папулярызацыі беларускай мовы.

2. Спецыяльная прэмія прысуджаецца рашэннем Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта (далей – гарвыканкам) аднаразова грамадзянам Рэспублікі Беларусь, пражываючым на тэрыторыі горада Бабруйска.

3. Хадайніцтва ў гарвыканкам для разгляду пытання аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі да 1 снежня падаюць мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання, установы культуры і адукацыі, сродкі масавай інфармацыі, грамадскія арганізацыі, а таксама працоўныя калектывы, размешчаныя на тэрыторыі горада Бабруйска.

4. На кожнага суіскальніка спецыяльнай прэміі падаюцца хадайніцтва, характарыстыка, даведка з месца працы і пратакол сходу працоўнага калектыву, копіі водзываў у сродках масавай інфармацыі, іншых дакументаў, якія сведчаць аб шырокім грамадскім прызнанні заслуг суіскальніка, выданні, публікацыі, фатаграфіі, рэпрадукцыі, аўдыя- і відэазапісы работ, якія павінны змяшчаць інфармацыю аб дзейнасці і творчых дасягненнях суіскальніка спецыяльнай прэміі, аб’ектыўную і ўсебаковую ацэнку яго асабістых заслуг у адпаведнай вобласці.

5. Для разгляду дакументаў ствараецца гарадская камісія ў наступным складзе: намеснік старшыні гарвыканкама (старшыня камісіі), начальнік аддзела ідэалагічнай работы, начальнік аддзела культуры, начальнік аддзела адукацыі, начальнік аддзела па справах моладзі, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы гарвыканкама, галоўны рэдактар газеты «Бабруйскае жыццё».

6. Дакументы для прысуджэння спецыяльнай прэміі рыхтуе для разгляду на пасяджэнні гарвыканкама аддзел ідэалагічнай работы гарвыканкама.

7. Асобе, якой прысуджана спецыяльная прэмія, ва ўрачыстых абставінах уручаецца аднаразовае грашовае ўзнагароджанне ў памеры дзесяці базавых велічынь, устаноўленых на момант прыняцця рашэння.

8. Прынятае рашэнне аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі асвятляецца ў мясцовых сродках масавай інфармацыі.

9. Фінансаванне расходаў, звязаных з прысуджэннем спецыяльнай прэміі, праводзіцца са сродкаў гарадскога бюджэту. Гэтыя сродкі прадугледжваюцца каштарысам расходаў на правядзенне мерапрыемстваў гарвыканкама.



ИПС "ЭТАЛОН" 6.1 07.07.2011

Каталог: data
data -> Алімпіяда па беларускай мове і літаратурнаму чытанню, 3 клас
data -> Змаганне полацкай І іншых зямель за незалежнаст
data -> Каб любіць Беларусь нашу мілую
data -> Г. Гродна 2016г. Абласная вучэбна-практычная канферэнцыя вучэбна-практычнай канферэнцыі
data -> Урок ведаў "Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны." 1 верасня Нам дырэктара па вр
data -> Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
data -> Анатоль бензярук касцюшкі сяхновіцкія гісторыя старадаўняга роду
data -> “ Пісьменнік Рыгор Няхай – ураджэнец вёскі Сяліба” Клімовіч Анастасія Сяргееўна, вучаніца VIII класа
data -> Тэма: Правапіс у, ў Мэты і задачы ўрока


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал