Абедня – страўня, сталовая Арабэска – дачка араба Артышок




Дата канвертавання24.11.2017
Памер23.86 Kb.
Гэнтымалагічны (псеўдаэтымалагічны) слоўнічак беларускай мовы

Акурак (гандлёвае) – кураня ніжэйшай катэгорыі

Абедня – страўня, сталовая

Арабэскадачка араба

Артышок (мед.) – нервовае патрасенне ў артылерыстаў

Арыец – оперны спявак

Арытмія (літаратурн.) – верлібр

Арыфметыка (літаратурн.) - белы верш

Арэлі (множны лік) - плугі

Аэразоль – мазоль, нацёрты ў самалёце

Бабуін – аматар жанчын

Байкерапавядальнік баек, казачнік

Баранка – авечка (ад баран)

Барбос – гаспадар бара

Барсук – назва бара з дрэннай рэпутацыяй

Бархан (усходняе) – гаспадар бара

Бездар – госць без падарунка

Бронецягнік – цягнік, у якім усе месцы забранаваныя

Бульдозер – кропельніца

Буханка (жаргоннае) – алкагалічка

Бязвінны – безалкагольны

Вадзянікслесар-сантэхнік

Валідол – звяржэнне рэжыму (ад валі долу)

Валун – чалавек, якія няцвёрда стаіць на нагах (ад валіцца)

Вампір – афіцыянт (ад вам пір)

Вербаваць(састарэлае) - пароць вярбой ; параўн. завербаваць – запароць вярбой

Вестыбулярны апарат (састарэлае) - тэлефон у вестыбюлі

Відэлец – 1. бінокль; 2. бывалы чалавек

Выган – звальненне (ад выгнаць)

Выкуп – разавае мыццё дзіцяці

Вырадак – нованароджаны

Гарамыка – альпініст, тое ж самае, што і гаротнік (ад гора)

Гарбуша(ласкавае)–вярблюд (ад горб)

Гераін – муж маці-гераіні

Гусар – птушнік (гусь)

Дамавік – галоўны па доме

Дваровы – двое плаксаў

Дача – хабар (ад даваць)

Дыпладок (скарочанае) - дыпламатычны дакумент

Дыстрофік (літаратурнае) – верш з дзвюх строфаў

Дэкласаваны элемент – вучань, якога выгналі з класа

Дэфларацыявыкіданне старых кветак, праполка клумбаў

Елка (жаргоннае) – сталоўка, параўнай з літаратурным абедня

Жаргон – аспірын

Жывапіс – тату

Завочнікі – акуляры (ад вочы)

Загаловак – патыліца

Закладка – даносчыца (ад закладаць)

Заморыш (ласкавае) – іншаземец

Зямляк – чарвяк

Іранец – ранец Іры

Капішча – столь, якая моцна працякае (ад капаць)

Купюра – пасажырка купэ

Кусачкі – блохі

Лазер – альпініст (ад лазіць)

Лазня – шведская сценка (ад лазіць)

Мачанка (медыцынскае) - тое самае, што і мачалка; лабараторыя па прыёме аналізаў

Намаз -1. (лаянкавае) абстрактная карціна; 2. слой масла ў бутэрбродзе; 3. макіяж

Нітраты – зэканомленыя грошы (ад траціць)

Нудыстнудны чалавек

Пандус – самец панды

Пітон (жаргоннае) - алкаголік

Пралетарыйаэраплан

Пярун – гусь

Ранец – паранены, кантужаны чалавек

Самагон(-ка) (размоўнае) – вечны рухавік, perpetuummobile

Сарочка – невялікая сарока

Свінецсамец свінні

Свішч – аўтаінспектар

Смарчок – насоўка

Стукач – жаўна/дзяцел (ад стукаць)

Талерка (іранічнае) – талер (грашовая адзінка)

Токар – цецярук

Удача – участак на лецішчы (ад дача)

Чарка – варажбітка (ад чараваць)

Ядловец– рэстаран; параўн. з абедня

У слоўнічку, апроч іншага, выкарыстаны матэрыялы “Энтимологического словаря” Барыса Нормана


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка