Абразцова
Ірына Аляксандраўна,
настаўніца гісторыі , выхавальнік
Станькаўскай школы-інтэрната Дзяржынскага раёна
Вусны часопiс:“БЕЛАРУСЬ – МАЯ БАЦЬКАЎШЧЫНА”
(лiтаратурны ранiшнiк для вучняў 2-3 класаў)
ЭКСПАЗIЦЫЯ: на цэнтральным месцы размешчана карта Беларусi, побач дзяржаўны герб i cцяг Рэспублiкi Беларусь. Побач выстава беларускiх ручнiкоў, а з другога боку букет лену або васiлькоў са збажыной.
Вучнi прыбраны ў беларускiя касцюмы.
-
Гучыць фанаграма песнi на словы Я.Коласа « Мой родны кут ».
-
Па роднай зямлi iдуць тры вучнi i вядуць гутарку аб Бацькаўшчыне:
-
-Што такое Бацькаўшчына, знаеш?
-
–Гэта рэчка,
сцежачка лясная,
гэта ў лузе залатая пчолка,
а ў вачах тваiх –
ВЯСЕЛКА.
-
–Бацькаўшчына-
гэта дом твой,
школа,
2,3 - Гэта песнi, што звiняць наўкола.
А.Касцецкi
-
Выконваецца песня «Бацькоўскi край», верш А.Бялевiча, музыка У.Раманчука.
-
Дзецi падыходзяць да карты
2. – Вось яна! (паказвае на карце)
Нiбы кляновы лiсток – наша Бацькаўшчына. Яна называецца Рэспублiка Беларусь.
-
(паказвае на карце)
Мяжуе з Польшчай, Украiнай, Расiяй, Латвiяй, Лiтвой.
Твой родны край, твая Айчына –
Жыцце твае i гонар твой.
I ты яе запомнi iмя,
Як неба, сонца i зару.
Твая зямля,твая Радзiма
Названа светла –
БЕ-ЛА-РУСЬ!
Ю.Свiрка
-
- Як называецца дзiўна…
Ты пра яе раскажы.
-
Белая Русь – Радзiма
Перад табой ляжыць.
Крыкнi – яна адгукнецца
Звонам гарачых кос.
Кропля з лiста сарвецца,
ускалыхнецца плес.
Даль захлынецца громам –
Белая Русь запяе.
I азарыцца Неман –
Чыстае вока яе.
Д.Бiчэль-Загнетава
-
Выконваецца песня «Белая Русь» на верш У.Карызны.
-
– Наша Рэспублiка мае свой герб i сцяг ( паказвае герб i сцяг Беларусi), якiя сiмвалiзуюць яе велiч i магутнасць.
-
Я – беларус , i хоць сягоння
Яшчэ малы, але скажу:
Я родам з племя непакорных
I прад бядой не задрыжу!
Н.Гiлевiч
-
- Наш беларускi край адметны прыгажосцю сваiх гарадоў i весак, сваiх рэк i азер, сваiх добразычлiвых людзей.
7. Мы ўсiм сваей гасцiннасцю вядомы,
Надзейныя сябры i дружбакi.
I госць, i падарожны ў нас,
Як дома.
А злым i травы колюцца ў бакi.
Гатовы ўсе аддаць –
I тым багаты,
Мы, беларусы,
Мы - народ такi.
Р.Барадулiн
-
– Мы называемся беларусамi i гэта невыпадкова. Гавораць такое iмя нам далi суседзi.
-
– Чаму так?
9. – Iснуе шмат меркаванняў. Можа таму, што носiм светлую вопратку i маем светлыя валасы. А можа таму, што засталiся вольныя, не пакарылiся мангола – татарам.
-
Я – беларус, я нарадзiўся
На гэтай казачнай зямлi,
Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх
Адвеку прашчуры жылi.
Н.Гiлевiч
-
Мая Радзiма –
Жытнi колас,
Сiнь мурагу, язмiну цвет.
Яна –
Пiлы гарачы голас,
Калес цяжкiх глыбокi след…
Мая Радзiма –
Дзе з-за бору
Узыходзiць месяц уначы,
Дзе ў братнiм ладзе, у дружным зборы
Жылi калiсьцi крывiчы…
Е.Лось
-
– Паглядзi на карту Беларусi, i ты адразу ўбачыш, як шмат тут гарадоў. Адны з iх старажытныя, вяльможныя; iншыя толькi ўзбудоўваюцца, мацнеюць.
-
Яны да спадобы мне, хай i старыя,
Не толькi ў гучаннi iх добры змест.
Як многа гавораць мне назвы такiя –
Мiнск,
Пiнск,
Брэст.
Калi паразважыш, няцяжка дазнацца,
Бо сведчаць на ўсю неабсяжную шыр,
Што продкi любiлi спакойную працу
Шклоў,
Клецк,
Мiр.
П.Броўка
-
Горад Слонiм есць на Шчары.
Ды чамусьцi не сланы
Топчуць ля яго абшары,
А ласi i кабаны.
-
Мой таварыш –
самы добры! –
Поблiз Кобрына жыве.
Там вужакi, а не кобры
Выгiнаюцца ў траве.
У.Скарынкiн
-
А якiя прыгожыя i цiкавыя назвы маюць беларускiя вескi:
Малiнаўка, Рабiнаўка, Вiшнеўка…
Завоссе, Засулле, Залужжа…
-
Як Толькi за Оршай
Направа павернеш –
Прыедзеш у веску
Пад назвай Цукерня.
Бабулi ласкавыя
Добра там лечаць
Дзяцей, што цукеркамi
Зубы калечаць.
П.Панчанка
-
Нездарма Беларусь называюць сiнявокай i гэта не толькi ад васiлькоў, якiя красуюць у жыце, але i ад шматлiкiх рэк i азер, якiя цякуць па нашай казачнай зямлi.
-
З маленства сэрцам я iрвуся
Ткаць песнi з вашых паясоў,
О рэкi, рэкi Беларусi
Сярод лугоў, сярод лясоў!
Г.Бураўкiн
-
Па Гароднi Неман льецца.
Злева сонейка смяецца.
Справа песня раздаецца
Рыбка б’ецца, сэрца б’ецца.
Д.Бiчэль-Загнетава
-
Наш край нарачанскi,
Край сiнiх азераў,
Ты сення красой
Веснавою цвiцеш,
Як наша Радзiма,
Ты сонцам азоран,
I чайкай ляцiць
Твая песня ў бязмеж.
М.Танк
-
Выконваецца беларускi народны танец.
-
Настаўнiк праводзiць вiктарыну з гасцямi па атрыманай падчас ранiшнiка iнфармацыi:
-
Як называецца наша Радзiма?
-
З якiмi краiнамi мяжуе Беларусь?
-
Чаму нас называюць беларусамi?
-
Якiя гарады Беларусi вы ведаеце?
-
Якiя рэкi Беларусi вам вядомы?
-
Якiя азеры размешчаны на тэрыторыi Беларусi?
-
Якiх беларускiх паэтаў i пiсьменнiкаў вы ведаеце? Чые вершы вы сення пачулi?
-
Як называецца ваша веска i адкуль пайшла яе назва?
-
Падводзяцца вынiкi вiктарыны.
-
Настаўнiк падыходзiць да вучня, якi цiкавiўся «Што такое Бацькаўшчына»,абдымае за плячо.
Настаўнiк: I гэты край,
дзе нарадзiўся, рос,
дзе днее, вечарэе i свiтае,
усё –
ад зор далекiх i да рос –
твая Радзiма,
родная, святая.
Р.Барадулiн
-
Гучыць фанаграма песнi на словы Я. Коласа «Мой родны кут»
|