Абсталяванне




Дата канвертавання03.01.2018
Памер23.24 Kb.
Праграмныя задачы 1: прадаўжаць фарміраваць прадстаўленні аб прафесіі повара; развіваць станоўчыя адносіны да здаровага харчавання; развіваць уменне прымяняць знаёмыя прыёмы лепкі: скатванне, сплюшчванне; выхоўваць цікавасць да лепкі

Праграмныя задачы 2: сістэматызаваць веды дзяцей аб прафесіі повара, карысных прадуктах; развіваць уменне адрозніваць крупы: рыс, грэчка, манная крупа, утвараць прыметнікі; развіваць уменне відазмяняць знаёмую форму, дэкарыраваць выраб; выхоўваць станоўчыя адносіны да здаровага харчавання

Абсталяванне: каструля; малюнкі малочных прадуктаў; розныя віды круп; пластылін; сурвэткі; касцюм повара
Ход

І. Дзеці сабраліся на дыване ў круг. Прыходзіць выхавацель у касцюме повара з каструляй. Прывітанне.

- Ці здагадаліся вы, хто я? (Адказы дзяцей)

- Сёння я прыйшоў да вас, каб расказаць пра карысныя прадукты. Я кожны дзень гатую вам ежу, і вельмі хочу, каб яна заўсёды была карыснай, каб вы раслі дужымі і здаровымі. А можа вы самі назавяце карысныя прадукты? (Адказы дзяцей)

- Я прынёс з сабой некаторыя прадукты ў каструлі, але, каб дазнацца якія, трэба адгадаць загадкі.

ІІ. Загадкі:

Мокрае, а не вада,

Белае, а не снег. (Малако)

ІІІ. Гутарка пра карысць малака.

У малацэ ўтрымліваецца кальцый і бялок. Дзякуючы яму ў нас белыя зубкі, моцныя косці, прыгожы колер твару. І, наогул, хто есць малочныя прадукты ніколі не пакутуюць на хваробы страўніка і не хварэюць. А якія вы ведаеце малочныя прадукты? (Адказы дзяцей)

ІV. Загадкі:

-Ёсць у ім кальцый і бялок,

Ешце вы часцей ... (тварог).

-Ён жоўтым і салёным выйшаў,

Яго так моцна любяць мышы,

У ім бывае многа дзір.

Скажыце, што гэта? Канечне, …(сыр)


  • Бутэрбродаў без яго

Проста не бывае.

У кашы розныя яго

Часта дабаўляюць.

Мажацца лёгка яно

І, канечне, ясна,

Імя ёсць яму адно,

Гэта імя: (масла)

V. Гутарка “Што можна зварыць з малака?” Я вельмі люблю варыць кашы. (Повар дастае з каструлі шклянкі з крупамі) Я ведаю, што кашы таксама вельмі карысныя. Ці ведаеце вы, якія кашы атрымаюцца з гэтых круп?

Дыдактычная гульня “Назаві кашу”

Каша з рысу – рысавая, суп – рысавы.

Каша з грэчкі -- …

Каша з маннай крупы -- …

VІ. Фізмінутка “Каша” (рухі адносна тэкста)

На пліце ў каструлі каша пыхцела, (злучыць рукі перад сабой)

Усіх дзяцей пачаставаць хацела.

Манная, манная

Каша жаданая. (пагладзіць жывот правай рукой)

Смачная, нежная (пагладзіць жывот левай рукой)

Вельмі карысная. (падняць уверх указальны палец)

VІ. Я вам сёння гатаваў кашу, а вы накармілі сваіх лялек карыснай ежай? А ці ёсць у іх талеркі для супа, для кашы? Прапаную зляпіць талеркі для лялек (глыбокую для супа, плыткую для кашы).

Дзеці 1-ай падгрупы лепяць талерку па жаданню, і нясуць лялькам. Выкарыстоўваецца мастацкае слова:

Гэта каша для Любашы,

Пар ідзе над нашай кашай.

Дзе каша? Няма кашы. (Насыпаць крупы)

Дзеці 2-ой падгрупы лепяць дзве талеркі, дэкарыруюць іх. Затым усе разам нясём іх лялькам.

Арганізоўваецца гульня “Пачастуем лялек кашай”. Выкарыстоўваем мастацкае слова:

Вось талерка для Валеркі –

Жоўтыя кружочкі:

Для катлеты, для пюрэ

Для бліноў, для грэчкі.

- Малайцы, дзеці. Цяпер не толькі вы, але і вашы лялькі будуць заўсёды здаровымі.

Выкарыстаная літаратура:



Астапюк, О.В. Прыкладнае тэматычнае планаванне спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці дзяцей /склад. О.В. Астапюк.—Мінск: Зорны Верасок, 2016


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка