Ацэнка камунікатыўных уменняў і навыкаў вучняў Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі творчых работ вучняў



Дата канвертавання03.02.2018
Памер50.07 Kb.
#17735


Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»

Ацэнка камунікатыўных уменняў і навыкаў вучняў

Крытэрыі і паказчыкі ацэнкі творчых работ вучняў

Бал

Змест

Маўленчае афармленне

Пісьменнасць

1

1. Работа не адпавядае тэме або тэма не раскрыта.

2. Парушаны сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі.

3. Дапускаецца больш за 8 недахопаў у змесце.


1. Работа характарызуецца беднасцю слоўнікавага запасу, кароткімі аднатыпнымі канструкцыямі.

2. Дапускаецца больш за 8 маўленчых недахопаў: парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства.



Больш чым на 2 балы

2

1. Работа не адпавядае тэме.

2. Сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі часта парушаюцца.

3. Дапускаецца не больш за 8 недахопаў у змесце.


1. Работа характарызуецца беднасцю слоўнікавага запасу, аднатыпнасцю канструкцый.

2. Дапускаецца не больш за 8 маўленчых недахопаў, у тым ліку парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства.



Ад 7/2 да 10/1

і 10 граматычных памылак



3

1. Работа часткова раскрывае тэму і асноўную думку.

2. Сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі ў некаторых выпадках парушаюцца.

3. Дапускаецца не больш за 7 недахопаў у змесце.


1. Работа вызначаецца беднасцю слоўнікавага запасу, аднатыпнасцю канструкцый.

2. Дапускаецца не больш за 7 маўленчых недахопаў, у тым ліку парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства.



0/8, 1/7, 2/6, 3/5, 4/4, 5/3, 6/2, 7/1 і 7

граматычных памылак



4

1. Работа часткова раскрывае тэму і асноўную думку, ёсць адхіленні ад тэмы.

2. Сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі ў адзінкавых выпадках парушаюцца.

3. Дапускаецца не больш за 6 недахопаў у змесце.


1. Работа вызначаецца пэўнай беднасцю слоўнікавага запасу і аднатыпнасцю сінтаксічных канструкцый.

2. Дапускаецца не больш за 6 маўленчых недахопаў, у тым ліку парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства.



0/7, 1/6, 2/5, 3/4, 4/3, 5/2, 6/0, 6/1

і 6 граматычных памылак



5

1. Работа ў цэлым раскрывае тэму і асноўную думку, ёсць адхіленні ад тэмы.

2. Вытрымліваецца агульная сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі ў цэлым захоўваюцца.

3. Дапускаецца не больш за 5 недахопаў у змесце.


1. У рабоце ёсць адзінкавыя выпадкі выкарыстання выяўленчых сродкаў мовы.

2. Дапускаецца не больш за 5 маўленчых недахопаў, у тым ліку парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства.



0/6, 1/5, 3/3, 4/2, 5/0, 5/1 і 5 граматычных памылак

6

1. Работа ў цэлым раскрывае тэму і асноўную думку, ёсць адхіленні ад тэмы.

2. Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца агульная сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў.

3. Дапускаюцца не больш за 4 недахопы ў змесце.


1. Работа ў цэлым вызначаецца разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю словаўжывання, выразнасцю.

2. Дапускаецца не больш за 4 маўленчыя недахопы, у тым ліку парушэнні логікі выкладу матэрыялу і стылявога адзінства.



0/5, 1/4, 2/3, 3/2, 4/0, 4/1

і 4 граматычныя памылкі



7

1. Работа раскрывае тэму і асноўную думку.

2. Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца агульная сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў.

3. Дапускаецца не больш за 3 недахопы ў змесце.


1. Работа вызначаецца разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю словаўжывання, выразнасцю.

2. Дапускаецца не больш за 3 маўленчыя недахопы, у тым ліку парушэнні логікі выкладу матэрыялу або стылявога адзінства тэксту.



0/4, 1/3, 2/1, 2/2, 3/0, 3/1

і 3 граматычныя памылкі



8

1. Работа раскрывае тэму і асноўную думку.

2. Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў.

3. Дапускаецца не больш за 2 недахопы ў змесце.


1. Работа характарызуецца багаццем слоўніка, разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю словаўжывання, агульнай лагічнасцю, выразнасцю, стыль работы ў цэлым характарызуецца адзінствам выкарыстання моўных сродкаў.

2. Дапускаецца не больш за 2 маўленчыя недахопы — парушэнні логікі выкладу матэрыялу або стылявога адзінства тэксту.



2/0, 1/1, 1/2, 0/2, 0/3

і 2 граматычныя памылкі або 3 выпраўленні на месцы арфаграм (пунктаграм)



9

1. Работа цалкам раскрывае тэму і асноўную думку (наяўнасць тэматычнага адзінства).

2. Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў.

3. Дапускаецца не больш за 1 недахоп у змесце.


1. Работа характарызуецца багаццем слоўніка і разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, лагічнасцю, дакладнасцю словаўжывання, выразнасцю, вызначаецца адзінствам выкарыстання моўных сродкаў.

2. Дапускаецца не больш за 1 маўленчы недахоп.



1/0, 0/1

і 1 граматычная памылка або 1-2 выпраўленні на месцы арфаграм (пунктаграм)



10

1. Работа поўнасцю раскрывае тэму і асноўную думку (наяўнасць тэматычнага адзінства).

2. Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў.

3. Недахопаў у змесце не дапускаецца.


1. Работа характарызуецца багаццем слоўніка і разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю, лагічнасцю, дарэчнасцю, выразнасцю.

2. Маўленчыя недахопы адсутнічаюць.



0/0, 1/0 (нягрубая),

0/1 (нягрубая), 1 – 2 выпраўленні не на месцы арфаграм (пунктаграм)



Каталог: Vip
Vip -> Субота, 15. 06. 2013 Школа, якая была і застанецца домам
Vip -> Закон рэспублікi беларусь аб Правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 чэрвеня 2008 года Адобраны Саветам Рэспублікі 28 чэрвеня 2008 года
Vip -> Нашы медалісты-наш гонар
Vip -> Выпускнікамі славіцца гімназія, выпускнікі прыносяць славу ёй
Vip -> Твая прафесія-настаўнік, табой трымаецца Зямля…
Vip -> Змены ў новай рэдакцыі ”Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“
Vip -> 4 урок Кунік Марына Віктараўна
Vip -> Пастанова міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь 25 ліпеня 2011 г. №130
Vip -> Курс, спец-ць Пачатак заняткаў у другім семестры


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал