Ацэнка: максімальны бал 5 (0,5 бала за кожную пару)




Дата канвертавання08.03.2017
Памер27.79 Kb.
ДАВЕДКІ 11

1. Асіміляцыя — прысваенне, бутон — пупышка, клетка — каморка, гербарый — зельнік, гібрыд — мяшанец, коп’епадобны — дзідаваты, каробачка — пушачка, кручок — гаплік, паразіт — чужаед, хларафіл — лістазелень.


Ацэнка: максімальны бал — 5 (0,5 бала за кожную пару).

2. 1) Вялікая колькасць беларускіх слоў, якіх няма ў сучаснай рускай літаратурнай мове, сустракаецца ў той ці іншай форме ў паасобных рускіх гаворках. 3) Часта бывае так, што ў творы ёсць відавочныя прыкметы часу, а твор гэты ніяк не назавеш сучасным.


Каментар. Дзеясловаў адсутнічаць і прысутнічаць не было ў беларускай мове дасавецкага перыяду. У пісьмовай мове яны з’явіліся ў пачатку 20-х гадоў XX ст. і сталі сінонімамі да дзеясловаў быць і не быць, знаходзіцца і не знаходзіцца, ёсць і няма, аднак адрозніваюцца ад усіх гэтых пар тым, што адносяцца толькі да людзей. Іх ужыванне ў адносінах да жывёл, да рэчаў і прадметаў або да абстрактных паняццяў — парушэнне літаратурнай нормы.
Ацэнка: максімальны бал — 4. Адзін адрэдагаваны сказ — 1 бал + 1 бал за тлумачэнне.

3. 1) Гарэць у руках — ‘хутка і спорна рабіць што-небудзь’; 2) поўнай жменяй — ‘шчодра, не шкадуючы’; 3) гнуць спіну — ‘цяжка працаваць’; 4) узяць голымі рукамі — ‘авалодаць без цяжкасці’; 5) злажыць рукі — ‘нічога не рабіць, бяздзейнічаць’.


Ацэнка: выпісаны фразеалагізм — 0,5 бала + яшчэ 0,5 за правільна ўказанае значэнне. Усяго: 5 балаў.

4. 1) Адсутнасць абазначэння мяккасці зычных [н] — агну, агон (агню, агонь); [л] — тилко (толькі); [ц] — палиц (паліць);


2) адсутнасць асобага знака для абазна¬чэння [ы]: кожни, узевши, приходзиш і інш.;
3) адсутнасць літары ў, замест якой ужываецца літара в (узевши, слов);
4) адсутнасць літары і (гук [і] абазначаецца знакам и).
Ацэнка: адна названая асаблівасць — 1 бал.

5. Сітуацыя, у якой займеннікі ніхто і ўсе будуць з’яўляцца кантэкстуальнымі сінонімамі, магчыма толькі тады, калі гэтыя займеннікі стаяць пры выказніку з адмоўнай часціцай не: Ніхто не прыйшоў у школу і Усе не прыйшлі ў школу.


Ацэнка: максімальны бал — 4.

6. Аварскія паслы, смуглыя, са смалянымі валасамі, заплеценымі ў косы, апранутыя ў вузкае адзенне, аздобленае футрам, былі чорныя, як гракі. Галоўны пасол, каржакаваты, крываногі, з вачамі, быццам прарэзанымі асакой, жмурыўся пры святле паходні, пільна прыглядаючыся да славянскіх князёў. Дабрабыт зразумеў: пасол блізарукі (—) і міжвольна падумаў, што такі чалавек мусіць бачыць далека душою, інакш не здолее дасягнуць пастаўленай мэты.


Стыль — мастацкі.
Заўвага. У тэксце арыгінала слова мусіць не выдзяляецца коскамі. Калі ж вучні коскі паставяць, думаецца, за памылку лічыць не варта.
Ацэнка: максімальны бал — 5.

7.Назва канструкцыі Прыклады з тэксту

Адасобленыя азначэнні а) паслы, смуглыя, са смалянымі валасамі, заплеценымі ў косы, апранутыя ў вузкае адзенне, аздобленае футрам;

б) пасол, каржакаваты, крываногі, з вачамі...

Адасобленыя акалічнасці пільна прыглядаючыся да славянскіх князёў

Параўнальныя звароты чорныя, як гракі; з вачамі, быццам прарэзанымі асакой


Пабочнае слова мусіць варта разглядаць як варыянт, г. зн. балы за яго не налічваць і не здымаць.
Ацэнка: адна названая канструкцыя і ўсе прыклады — 1 бал.
8. Паходня — пераносная свяцільня ў выглядзе ліхтара на доўгай палцы або наматанага на канец палкі прасмоленага пакулля; факел (2 балы).
Князь — правадыр войска і правіцель вобласці ў феадальнай Русі (2 балы).
Ацэнка: максімальны бал — 4.
9. Паўтор слова пасол (3 разы).
Ацэнка: максімальны бал — 2.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка