Ацэнка сацыальнай адказнасцi бiзнесу: амерыканскi I еурапейскi вопыт




Дата канвертавання18.11.2017
Памер25.86 Kb.
АЦЭНКА САЦЫАЛЬНАЙ АДКАЗНАСЦI БIЗНЕСУ: АМЕРЫКАНСКI I ЕУРАПЕЙСКI ВОПЫТ

Д-р Сяргей Лукiн, Iнстытут бiзнесу i менеджменту тэхналогiй БДУ lukin.s@bsu.by

Сацальную адказнасць у ЗША разумеюць як «Дасягненне камерцыйнага поспеху шляхамi, якiя заснаваны на этычных нормах і павазе да людзей, суполак, навакольнага асяроддзя (арганiзацыя «Бiзнэс за сацыальную адказнасць” (ЗША).

У Еуропе: «Карпаратыуная сацыяльная адказнасць (КСА) азначае вядзенне бiзнесу, якое знаходзiцца у адпаведнасцi з этычнымi заканадаучымi нормамi i грамадскiмi чаканнямi цi нават пераузыходяць iх» (Еурапейская камiсiя)

Грамадства ў ЗША i ў Еўропе даўно переканалася, што паспяховы бiзнэс і ўстойлiвае развiццё немагчымы без сацыяльнай адказнасцi. Па словах славутага амерыканскага прадпрымальнiка канца XIX – пачатку XX ст. Эндру Карнегi: ‘No man can become rich without himself enriching others.” У той жа час сцыяльна адказны бiзнес вельмi карысны для грамадства i спрыяе яго устойлiваму развiццю.

Амерыканскiя кампанii або iхнiя дачкi, што дзейнічаюць у Беларусi прыносяць да нас свой досвiд Саццялна адказнага бiнесу (САБ). Іх досвід вельмі багаты і разнастайны. Як адзначаецца ў адным з дакументаў кампаніі Ernst@Young: “Кожная кампанія мае сваю трактоўку ўстойлівага развіцця і па-рознаму бачыць сваю сацыальную адказнасць, что абумоўлена як розныцай у залежнасці ад галіны вытворчасці, так і індывідуальнымі асаблівасцямі і гісторыяй арганізацыі”

На жаль, такiх кампанiй у Беларусi вельмi мала. У Беларусi мы таксама можам знайсцi прыклады САБ (Свабоднага, не прымусовага), але ён большай часткай закранае толькi асобныя яго накiрункi (дабрачыннасць). Да таго ж ён яшчэ недастаткова вядомы грамадству i дзяржаве i недастаткова падтрымлiваецца апошняй. У гэтай сувязi, справе развiцця САБ у Беларусi, на наш погляд, паспрыяла б рэйтынгавая ацэнка фiрм (айчынных, сумесных i замежных) у аспекце САБ.

Існуе мiравы iндекс DJSI (Dow Jones Sustainability-index). У ЗША ён iснуе з 8 верасня 1999 г. Ён разлiчвацца па вялiкай колькасцi паказчыкаў (каля 50) шляхам запаўнення кампанiямi спецыяльных штогадовых лiстоў апытання. Разлiчанныя i праверанныя паказчыкi групуюцца па трох напрамках: эканомiка кампанii, экалагiчнасць i сацыяльная дзейнасць (60% паказчыкаў аднолькавыя для усiх фiрм, а 40% адрознiваюцца у залежнасцi ад сектара вытворчасцi) (http://www.sustainability-index.com/07_htmle/indexes/djsiworld_supersectorleaders_08.html).

Да эканамiчных паказчыкаў адносяцца карпаратыўнае кiраванне (вага 6%), рыск-менеджмэнт (6%) згода цi барацьба з карупцыяй (6%), а таксама спецыфiка галiны вытворчасцi;

да экалагiчных – экалагiчная справаздача кампанiй (3%) i спецыфiка галiны; да сацыяльных – развiццё чалавечага капiталу (5,5%), прыцягненне i утрыманне талентаў (5,5%), практыка працоўных стасункау (5,0%), дабрачынная дзейнасць (3,0%), сацыяльная справаздача (3%), а таксама спецыфiка галiны.



З 15 кастрычніка 2001 разлічваецца і эўрапейскі індэкс DJSI па метаду міравога для 600 эўрапейскіх кампаній. Трэба адзначыць, что Эўрапейскія кампаніі з’яўляюцца лідэрамі ў свеце па 11 з 18 асноўных сектараў эканомікі.

Увядзенне падобнага iндексу ў нашай краіне спрыяла б, на наш погляд, развiццю розных накiрункау сацыяльнай адказнсцi бiзнесу ў Беларусi.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка