Ад грамадзкага аб’яднаньня




Дата канвертавання06.06.2018
Памер125.3 Kb.

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 4 (366)

( 28 студзеня 2010 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:



Памяці Тадэвуша Касьцюшкі 2

Новы нумар “Адукатара” зьявіўся ў сеціве 3

Новая справа супраць Анжалікі Борыс 3

Зімовае кальцаваньне лебедзяў у ваколіцах Гародні 4

Спабор мікрагрантаў для беларускіх арганізацый 4

Трэнінгі па эўрапейскім грамадзянстве 5

Стыпендыі на навучаньне ў міжнародных каледжах 6

Летняя школа па правах чалавека 7

Міжнародны сэмінарар па гендэрнай роўнасьці 7

Тэлефанаваньне на карысьць сьмяротна хворых дзяцей 7

Летнік для журналістаў у Чэхіі 8




Падзеі:

 уверх

Памяці Тадэвуша Касьцюшкі


4 лютага ў сядзібе-музэі Тадэвуша Касьцюшкі пройдуць урачыстасьці з нагоды 264-ых угодкаў нараджэньня нашага славутага земляка, змагара за свабоду, вядомага ня толькі ў Беларусі.

Мерапрыемства адбудзецца ва ўрочышчы Марачоўшчына каля Косава, Івацэвіцкі раён. Традыцыйна ў мерапрыемствах прымаюць удзел дыпламаты амбасадаў краін, якія таксама ўшаноўваюць памяць Тадэвуша Касьцюшкі. Будуць удзельнічаць ва ўрачыстасьцях жыхары Берасьцейшчыны, прадстаўнікі ўладаў, грамадзкіх арганізацыяў і палітычных партый.

Акрамя таго, у пачатку лютага адзначаюцца чарговыя ўгодкі пачатку паўстаньня 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

У Косаве на каталіцкіх могілках ёсьць помнік паўстанцам, усталяваны ў 1928 годзе.

Да гэтых падзеяў рэдакцыя гісторыка-краязнаўчага бюлетэню “Рэха Берасьцейшчыны” выдала два памятныя буклеты, якія можна скачаць у фармаце pdf на вэб-пляцоўцы “Газеты для вас”  – штогадовага інфармацыйнага партнэра мерапрыемстваў у Марачоўшчыне.

Паводле інфармацыі "Газеты для вас"

 уверх



Праграма Ўсходняга партнэрства - круглы стол у Менску
29 студзеня ў Менску ладзіцца круглы стол “Форум грамадзянскай супольнасьці: актуальныя працэсы, бліжэйшыя задачы, механізмы грамадзянскага кантролю”.

Круглы стол працягвае серыю мерапрыемстваў па пытаньнях удзелу беларускай грамадзянскай супольнасьці ў праграме Усходняга партнэрства, ініцыяваных міжнародным кансорцыўмам “ЭўраБеларусь” у 2008-2009 гадах. Суарганізатарамі падзеі выступілі “Офіс за дэмакратычную Беларусь” і “Асамблея НГА”

Нагодай для абмеркаваньня стала прайшоўшае 21-23 студзеня ў Брусэлі паседжаньне Каардынацыйнага камітэту (Steering Committee) Форума ГС, дзе падымаліся актуальныя пытаньні ўзаемадзеяньня грамадзянскай супольнасьці са структурамі Усходняга партнэрства.

У праграме круглага стала 29 студзеня - даклад старшыні міжнароднага кансорцыўма “ЭўраБеларусь” Улада Вялічкі пра вынікі паседжаньня і перспектывы далейшай працы Каардынацыйнага камітэту, а таксама прэзэнтацыя стратэгічных прапановаў па накірунках працы і формах узаемадзеяньня беларускай грамадзянскай супольнасьці і Форума ГС, якія прадставяць эксперты Агенцтва гуманітарных тэхналогій і Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледваньняў (BISS).

Да ўдзелу ў абмеркаваньні запрошаны дэлегаты Форума, экспэрты ў галіне палітыкі і міжнародных адносін, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці, зацікаўленыя прадстаўнікі дзяржаўных устаноў і дзяржаўных грамадзкіх аб’яднаньняў, а таксама прадстаўнікі эўрапейскіх структур.

Мерапрыемства пачнецца а 10 гадзіне ў залі Princess II гатэля Crowne Plaza па адрасе: Менск, вул. Кірава, 13.

Кантактная інфармацыя для акрэдытацыі журналістаў:

e-mail: julia.hurska@gmail.com, маб. (029) 7422040 (Юлія Галіноўская)

Каардынатар круглага стала - Яніна Картэль: тэл./факс (017) 2454118; маб. (029) 3789617 , e-mail: kartelya@gmail.com
уверх

Новы нумар “Адукатара” зьявіўся ў сеціве


Выйшаў  чарговы нумар часопіса "Адукатар" (№1(16), 2009). Тэма гэтага нумара –  “Нефармальная адукацыя ў Беларусі – да паляпшэньня якасьці жыцьця”. 

Значная частка матэрыялаў нумара прысьвечана Тыдню нефармальнай адукацыі, што адбыўся ў верасьні 2009 года.

 У артыкуле Яніны Зінчанка робіцца агляд усёй падзеі.

У артыкулах, зьмешчаных у рубрыках “Тэматычная пляцоўка” і “Майстар-клас” разглядаюцца канкрэтныя мерапрыемствы, што адбыліся пад час тыдня.

Асобнае месца займаюць матэрыялы круглага стала “Нефармальная адукацыя ў паляпшэньні якасьці жыцьця: праблемы і перспектывы”.  Як і планавалі арганізатары, менавіта гэта дзеяньне стала ключавым з пункту гледжаньня зьместу.  

На круглым стале была агучана тэма стварэньня ў Беларусі незалежнага ўнівэрсытэту. Ва ўмовах, калі ў нашай краіне сістэма адукацыі ўсё больш цэнтралізуецца і фармалізуецца, калі вышэйшыя ўстановы не адпавядаюць фундаментальным прынцыпам існаваньня і дзейнасьці ўнівэрсытэтаў (інстытуцыянальная аўтаномія і акадэмічная свабода), незалежнае грамадзтва не можа не рэагаваць на гэта. У артыкулах Уладзіміра Дунаева і Сьвятланы Мацкевіч аналізуюцца перадумовы стварэньня ўнівэрсытэту новага тыпу і выказваюцца прапановы па бліжэйшых кроках у гэтым накірунку. 

 Шэраг артыкулаў нумара ня мае непасрэднага дачыненьня да Тыдня нефармальнай адукацыі, але ў іх закранаюцца пытаньні, зьвязаныя з некаторымі асьпектамі нефармальнай адукацыі ў кантэксьце павышэньня якасьці жыцьця.

Так, Мікалай Запрудскі адзначае ролю нефармальнай адукацыі ў павышэньні якасьці дадатковай адукацыі педагогаў. Аўтар зьвяртае ўвагу на тэндэнцыі “пранікненьня” ў сістэму паслядыпломнай адукацыі настаўнікаў, метадыстаў і кіраўнікоў школ элементаў нефармальнай адукыцыі і прапаноўвае розныя іншыя магчымасьці гэтага.

Канстанцін Мішчанка аналізуе дастаткова актуальны і вельмі перспектыўны накірунак разьвіцьця форм і падыходаў навучаньня, а менавіта, стварэньне і дзейнасьць віртуальных адукацыйных пляцовак.

Сяргей Лабода на прыкладзе канкрэтнай праграмы маладзёжнага міжнароднага абмену, што існуе ўжо больш за дзесяць год, паказвае перавагі і магчымасьці такога спосаба міжкультурнага навучаньня.

Электронны варыянт нумара знаходзіцца на вэб-пляцоўцы АГА: http://adukatar.net/?page_id=602

 Наступны нумар будзе прысьвечаны розным асьпектам разьвіцьця адукацыі ў ЭЗ і сьвеце (фінансаваньне сфэры адукацыі дарослых, Сусьветная канфэрэнцыя па адукацыі дарослых у Бразіліі, Адукацыйная палітыка ЭЗ і г.д.). Яшчэ ёсьць магчымасьць прапанаваць матэрыялы і артыкулы (іх трэба прадставіць да сярэдзіны лютага).  

 

 

уверх


Новая справа супраць Анжалікі Борыс


Гарадзенская абласная падаткавая інспекцыя па выніку праверак выявіла шматлікія парушэньні ў дзейнасьці фірмы “Палоніка”, якую ўзначальвае старшыня непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі Анджаліка Борыс.

Інспекцыя перадала справу ў Гаспадарчы суд.

Прэс-сакратар Саюза палякаў Ігар Банцар патлумачыў сутнасьць абвінавачваньняў:

- Па-першае, нібы наша дамова з суполкай «Вспульнота польска» у Варшаве не тычыцца бізнесу, а зьяўляецца гуманітарнай дапамогай. Значыць, мы з парушэньнем указа прэзідэнта легалізуем гуманітарную дапамогу. Гэта асноўнае абвінавачваньне, і відаць, на гэтым будзе будавацца справа.

 Канкрэтна справа тычыцца трыццаці тысяч даляраў, атрыманых з Польшчы на патрэбы фірмы “Палоніка”. Хаця, па словах Ігара Банцара, гэтыя грошы атрыманыя ў адпаведнасьці з дамовай, і з іх заплочаны падатак.

- Тым ня меньш, зараз нам інкрымінуюць тое, што грошы мусяць быць аформленыя як гуманітарная дапамога, а не як грошы, атрыманыя па бізнэс-кантракце ад нерэзідэнта РБ, якім зьяўляецца «Вспульнота польска», - тлумачыць Ігар Банцар.

 уверх

Зімовае кальцаваньне лебедзяў у ваколіцах Гародні


У суботу-нядзелю сябры грамадзкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” кальцавалі лебедзяў-шыпуноў на сажалках ля вёскі Беражаны. Кольцы ад гарадзенскіх арнітолагаў атрымалі 16 птушак.

Кальцаваньне – традыцыйная методыка. З яе дапамогай навукоўцы прасочваюць шляхі міграцыі птушак на зімоўку і гнездаваньне.

Што да лебедзяў, на Гарадзеншчыну часьцей завітваюць птушкі з суседніх краінаў: Польшчы, Літвы, Латвіі.

Гэтым разам злавілі птушку, акальцаваную ў Венгрыі.

Сябра АПБ, студэнт біяфаку Яўген Сьліж:

“Кальцаваньне птушак на Гарадзеншчыне - лебедзяў, драпежных птушак, кулікоў і г.д. - ладзіцца ўжо год дзесяць.

Гэтым разам мы кальцавалі лебедзяў, выкарыстаўшы нагоду: у Гародню прыехаў асьпірант Акадэміі Навук Іван Багдановіч, які займаецца менавіта гэтай птушкай. Ён і кальцаваў, і нас вучыў, як гэта робіцца.

Да таго ж зімой кальцаваць лебедзяў прасьцей. Птушкі зьбіраюцца ў групы, таму іх можна злавіць адразу шмат.”


 уверх




Абвесткі:


уверх

Спабор мікрагрантаў для беларускіх арганізацый


Чэская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” абвяшчае спабор праектаў на мікрагранты па праграме “Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў рэгіёнах Беларусі” фінансаванай Міністэрствам замежных справаў Чэскай Рэспублікі i праграмaй NED.

Мікрагранты (сярэдняя сума да 2500 эўра) выдзяляюцца на праекты разьвіцьця і падтрымкі грамадзянскай супольнасьці ды інфармаванасьці аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі.

Мэтамі праграмы зьяўляюцца: актывізацыя грамадзкай дзейнасьці ў рэгіёнах, далучэньне новых людзей да грамадзкай дзейнасьці, прапагандаваньне каштоўнасьцяў, зьвязаных з правамі чалавека. Асаблівая ўвага будзе надавацца арыгінальнасьці і навізьне праектаў.

Да ўдзелу запрашаюцца няўрадавыя арганізацыі, ініцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднаньні.

Заявы на мікрагранты павінны адпавядаць наступным патрабаваньням:

- Утрымліваць дакладную мэту і мэтавую групу, а таксама даказваць здольнасьць арганізацыі дасягнуць мэтаў, названых у праекце.

- Утрымліваць прагназаваньне ўстойлівасьці дзейнасьці пасьля сканчэньня фінансаваньня па гэтай праграме.

- Заяву можа падаць арганізацыя ці некалькі арганізацыяў, якія супрацоўнічаюць

- Заява мусіць утрымліваць інфармацыю пра рэалізаваныя праекты і іх спонсараў

- Рэалізацыя і справаздачнасьць праектаў – да 15 кастрычніка.

- Заявы прымаюцца на беларускай, расейскай і ангельскай мовах.

Апошні тэрмін падачы заяваў – 1 сакавіка.

Заяўку накіроўвайце на эл. адрас mikrapraekty@gmail.com .

У заяўцы мусіць утрымлівацца:

Апісаньне праекту (ня болей за 2 старонкі):

I. Агульная інфармацыя



1. Назва праекту

2. Назва арганізацыі

3. Кіраўнік праекту

4. Кантактныя зьвесткі

- Адрас

- Электронная пошта

- Тэлефон

- Skype

5. Рэгіён

6. Сума гранту

7. Раней рэалізаваныя праекты і іх спонсары

8. Тэрмін рэалізацыі праекту

II. Апісаньне праекту (ня болей за 2 нармаваных старонак A4)

III. Мэта

IV. Мэтавая група

V. Плян дзеяньняў

VI. Праектная група

VII. Чаканыя вынікі і ўстойлівасьць праекту пасьля сканчэньня фінансаваньня (ня болей за старонку A4)

VIII. Часавы графік

IX. Каштарыс (паводле магчымасьці ў Excel : зарплаты, абсталяваньне, матэрыял, рэалізацыя праекту, арэнда памяшканьняў, тэлефонная і інтэрнэт-камунікацыя і інш.)

уверх

Трэнінгі па эўрапейскім грамадзянстве


Трэнінгі ладзяцца дзеля разьвіцьця крытычнага дэмакратычнага эўрапейскага грамадзянства і рэалізацыі праграмы “Моладзь у дзеяньні”.

Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя лідэры, кіраўнікі і супрацоўнікі моладзевых арганізацый.

Мэта трэнінгаў – падтрымка прафэсыйнага разьвіцьця супрацоўнікаў і лідэраў праз разьвіцьцё крытычнага разуменьня эўрапейскага грамадзянства і інтэргацыі эўрапейскага грамадзянства ў працы з моладзю.

Трэнінг ладзіцца ў Францыі 12-18 красавіка.

Апошні тэрмін падачы заявак – 2 лютага.

Аналагічны трэнінг у Вялікабрытаніі ладзіцца 14-16 чэрвеня.

Апошні тэрмін падачы заявак – 4 красавіка.

Працоўная мова – ангельская.

Больш падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы http://www.european-citizenship.org/courses/, e-mail: eeca@salto-youth.net


.
уверх

Стыпендыі на навучаньне ў міжнародных каледжах


Каледжы аб'яднанага сьвету, КАС (United World Colleges, UWC) ладзяць спабор на атрыманьне стыпендый для навучаньня з 2010/11 н. г. ў наступных каледжах:

Міжнародны Адрыятычны каледж ў Італіі (UWC of the Adriatic),

Міжнародны Атлантычны каледж у Вялікабрытаніі (UWC of the Atlantic),

Міжнародны каледж у Маастрыхце, Нідэрланды (UWC Maastricht),

Міжнародны каледж "Махіндра" ў Індыі (Mahindra UWC of India),

Міжнародны каледж у Мостары, Боснія і Герцагавіна (UWC in Mostar),

Заходнеамерыканскі міжнародны каледж імя А. Хаммэра, ЗША (UWC-USA).

Навучанне ў КАС вядзецца на ангельскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB).

Тэрмін навучання – 2 гады. Па заканчэньні каледжу выпускнікам выдаецца дыплом, які дае магчымасьць працягнуць навучаньне ва ўнівэрсытэтах большасьці краін сьвету.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца прэтэндэнты ва ўзросьце 16 – 17 год на 1 верасьня 2010 г.

Спабор ладзіцца ў 2 туры. На І-ы тур удзельнікам спабору неабходна даслаць на электронны адрас uwcblr@gmail.com дакументы і эсэ.

Апошні тэрмін - да 1 сакавіка.

 Кандыдаты, якія прайшлі ў ІІ тур, атрымаюць запрашэньні. Ён адбудзецца 3 красавіка 2010 г.

Падрабязная абвестка і дадатковая інфармацыя – на вэб-пляцоўцы http://svetlahorsk.belarda.org



уверх




Не спазьніся!

уверх

Летняя школа па правах чалавека


Хельсынскі Фонд па Правах Чалавека абвяшчае спабор на ўдзел у Міжнароднай летняй школе па правах чалавека “Правы чалавека і медыцына”, якая ладзіцца ў Варшаве-Мядзешыне з 19 па 26 чэрвеня.

Анкету можна атрымаць, напісаўшы каардынатару Школы Адаму Пырэку па эл.

адрасе: 19summer@hfhrpol.waw.pl .

Апошні тэрмін падачы заявак – 28 лютага.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.sousnko.ru/page/id/589/

уверх

Міжнародны сэмінарар па гендэрнай роўнасьці


Сэмінар «Палавая роўнасьць – эўрапейская  роўнасьць?» адбудзецца ў сталіцы Славакіі 21-27 сакавіка.

Для ўдзелу у гэтым семінары неабходна адправіць запоўненую анкету (http://www.jef.eu) па эл. адрасу seminar@jef.eu.


Апошні тэрмін - да 31 студзеня.

Больш падрабязная інфармацыя: эл. пошта seminar@jef.eu, вэб-пляцоўка  www.jef.eu.



уверх

Тэлефанаваньне на карысьць сьмяротна хворых дзяцей


З 15 студзеня да 15 лютага ладзіцца збор сродкаў для дапамогі хворым дзецям, якія знаходзяцца пад апекай грамадзкай дабрачыннай арганізацыі “Беларускі дзіцячы хоспіс”.

Для ўдзелу ў акцыі дастаткова набраць тэлефонны нумар 8-902-101-3333 і такім чынам ахвяраваць на карысьць арганізацыі 4700 беларускіх рублёў (сума будзе ўключана ў рахунак аплаты вашага гарадзкога тэлефона).



Паводле рассылкі Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў

уверх


Летнік для журналістаў у Чэхіі


Галоўная мэта летняй школы, якая адбудзецца 15-22 ліпеня - падрыхтаваць маладых людзей да працы ў журналісцкай сфэры.  

Апошні тэрмін падачы заявак – да 30 траўня.



Падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы http://centrumvysocina.cz/.
Паводле http://adukacyja.info
уверх


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка