Ад грамадзкага аб’яднаньня



Дата канвертавання11.01.2018
Памер77.2 Kb.
#16497


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 12 (331)

( 26 сакавіка 2009 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:



Беларуская дыктоўка ў Гародні і Мастах 2

Тыдзень у “Тваім стылі” 2

Велікодныя паштоўкі ў Гародні 2

“Камень Міндоўга” ад Сяргея Чыгрына 3

Дні адчыненых дзьвярэй у ЭГУ 3

Міжнародны сэмінар па відэа-журналістыцы 4

Стажыроўкі ў Чэхіі 4

Школа абароны правоў чалавека 5

 Спабор дзіцячых малюнкаў 5





Падзеі:

уверх

Беларуская дыктоўка ў Гародні і Мастах


Сёлетняя агульнанацыянальная дыктоўка праводзілася пад лозунгам “Будзьма з мовай!” і сабрала больш за 200 гарадзенцаў.

У адрозненьні ад мінулага года, калі дыктоўку пісалі ў тры заходы, гэтым разам было вырашана сабраць усіх разам.

- Дыктоўка праводзіцца выключна з мэтай салідарнасьці з мовай. У параўнаньні з мінулым годам мне здаецца, што прыйшло значна больш людзей. І я ўсьцешана тым, што сёлета пішам дыктоўку супольна, усе адначасова, - падзялілася ўражаньнямі Тацьцяна Канопкіна, старшыня гарадзенскага аддзяленьня Таварыства беларускай школы.

Дыктоўку чытала легендарная тэлевядучая Зінаіда Бандарэнка. У якасьці тэксту быў абраны ўрывак з твора Р. Барадуліна “У хаце на куце жыў Бог”.

25 сакавіка агульнанацыянальную дыктоўку пісалі жыхары Мастоў.

Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт задаволіў заяву сябра Рады грамадзкага аб’яднаньня “Рух “За Свабоду” Алеся Зарэмбюка на правядзеньне дыктоўкі і прызначыў для яе месца: памяшканьне актавай залы Мастоўскага раённага цэнтра выхаваўчай работы.

На дыктоўку ў знак салідарнасьці з мовай сабраліся 16 чалавек.

Тэкст “Старая казка Палесься” Юрыя Лабынцава чытала настаўніца вышэйшай катэгорыі Любоў Альшэўская.

Алесь Зарэмбюк разьлічваў на ўдзел у дыктоўцы школьнікаў, аднак у школах дзецям ісьці на дыктоўку не раілі. Напрыклад, у СШ №3 на гэты час прызначылі кіналекторый, прысутнічаць на якім абавязалі ўсіх, і забаранілі вучням старэйшых клясаў наведваць нават гурткі ў доме пазашкольнай работы, дзе адбывалася дыктоўка.

Загадчык раённага аддзела адукацыі Валянцін Стэфановіч, які сам прысутнічаў на дыктоўцы, паведаміў, што загада не пускаць школьнікаў на дыктоўку не даваў.



уверх

Тыдзень у “Тваім стылі”


На інтэрнэт-радыё “Твой стыль” зьявіўся чарговы агляд гарадзенскіх падзей “Тыдзень у “Тваім стылі”.

У Гародні паказвалі нямецкае эксперыментальнае кіно, у "Зорачцы" пасля рэканструкцыі з'явіліся афіцыянты, а кіно абяцаюць круціць нават уначы. Гарадзенскія студэнткі паказалі калекцыю адзення на рэспубліканскім конкурсе "Млын моды", а ў Гародні прэзентавалі другую частку "Начной чытанкі".

Слухайце чарговы выпуск "Тыдзень у "Тваім Стылі" тут! (10:31 хв., 3, 61 МБ)

Наступны выпуск гарадзенскіх навінаў чакайце ў аўторак.



уверх

Велікодныя паштоўкі ў Гародні


6 красавіка ў памяшканьні Таварыства беларускай школы адкрыецца выстава Велікодных паштовак.

На выставе будуць прадстаўленыя некалькі дзесяткаў віншавальных паштовак 20-30 гадоў мінулага стагоддзя. На працягу апошніх 10 гадоў іх зьбіраў гарадзенскі краязнаўца Сяргей Лушчык.

У яго калекцыі - паштовыя карткі з Вільні і Коўна, Кракава і Львова ды іншых гарадоў.

Паштоўкі Сяргея ўжо выстаўляліся ў Гродне ў снежні - тады ў памяшканні ТБШ працавала выстава Калядных картак.



Паводле http://t-styl.info

уверх

“Камень Міндоўга” ад Сяргея Чыгрына


Вядомы слонімскі журналіст і літаратар выдаў кнігу пра беларусаў Беласточчыны і чакае выхаду зборніка ўласных вершаў "Камень Міндоўга".

Выданьне, якое складаецца з вершаў пра Радзіму, мову і культуру роднага краю мае ўбачыць сьвет ужо гэтай вясной.

Гэта будзе ўжо другая сёлетняя кніга слонімскага аўтара. У студзені ў Беластоку быў надрукаваны зборнік "З Беластоцкай зямлі", які зьмяшчае 52 нарысы пра выбітных беларусаў, якія паходзяць з Беласточчыны.

Як паведаміў “Твайму стылю” сп. Чыгрын, зараз ён працуе адразу над некалькімі новымі літаратурна-краязнаўчымі выданьнямі: кнігай пра вядомага слонімскага мастака Антона Карміцкага (памёр у 1944 г. у 32-х гадовым узросьце), а таксама дасьледаваньнем беларускага руху ў Варшаве ў пачатку ХХ-га стагоддзя.

Выдавецтва “Літаратура і Мастацтва” прапанавала надрукаваць кнігу “Ад Слоніма да Беластока” у якую ўвайшлі б лепшыя артыкулы Сяргея Чыгрына пра знакамітых беларусаў Беласточчыны і Слонімшчыны (у тым ліку рэпрэсаваных).

У планах аўтара таксама апісаньне гісторыі ўніяцкай місіі ў Альберціне ў 20-30 г. мінулага стагоддзя.



Паводле http://t-styl.info

Начало формы

Конец формы



Абвесткі:


уверх

Дні адчыненых дзьвярэй у ЭГУ


Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт запрашае абітурыентаў і іх бацькоў на Дні адчыненых дзьвярэй.

25 красавіка і 23 траўня абітурыенты змогуць даведацца ўсё пра навучаньне ў ЭГУ, паразмаўляць з кіраўніцтвам ВНУ і выкладчыкамі.

Дні адчыненых дзьвярэй ладзяцца ў навучальным корпусе ЭГУ па адрасе: Вільня, вул.Валакупю, 5. пачатак сустрэчы ў 14 гадзін.

Для ўдзелу ў Дне адчыненых дзьвярэй 23 траўня, беларускія абітурыенты, якія ня маюць літоўскай візы, могуць скарыстацца дапамогай ўнівэрсытэта ў яе атрыманьні па-за чаргой у Амбасадзе Літвы. Дзеля гэтага неабходна заявіць пра свой удзел у мерапрыемстве як найраней і прадставіць свае пашпартныя дадзеныя да 3 красавіка.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы ЭГУ па адрасе: http://www.ehu.lt/news/notice/0012278/

уверх

Міжнародны сэмінар па відэа-журналістыцы


Міжнародны сэмінар па відэа-рэпартажах для рускамоўных падлеткаў ладзіць Дзіцячы фонд ААН у Кіеве.

Сэмінар ладзіцца з 13 да 17 траўня.

Да ўдзелу запрашаюцца падлеткі з Азэрбайджана, Беларусі, Арменіі, Грузіі, Казахстану, Малдовы, Расіі, Таджыкістану, Туркменістану, Узбекістану, Украіны.

Удзельнікі сэмінару атрымаюць навыкі здымкі рэпартажаў, мантаваньня відэа-матэрыялаў для таго, каб удзельнічаць у стварэньні міжнароднай моладзевай праграмы.

Па сканчэньні сэмінару ўдзельнікі працягнуць працаваць у сваіх краінах, вырабляючы да разьмяшчаючы свае сюжэты на Інтэрнэт-партале ЮНІСЭФ.

Мова сэмінару – руская і ангельская.

Удзельнікі будуць рабіць відэа сюжэты па-руску з ангельскімі субтытрамі.

ЮНІСЭФ пакрывае ўсе выдаткі ўдзельнікаў.

Для падачы заяўкі кандыдат мае быць ва ўзросьце ад 13 да 19 год, жыць у адной з вышэй пералічаных краінаў і свабодна карыстацца рускай мовай. Досьвед правядзення здымак ёсьць пажаданай, але не абавязковай умовай удзелу. Больш важна, каб было багата цікавых ідэй і гісторый, якімі вы б хацелі падзяліцца з іншымі. Калі кандыдат на ўдзел ёсьць валянтэрам грамадзкай альбо студэнцкай арганізацыі, гэта неабходна адзначыць у лісьце.

Для ўдзелу неабходна даслаць рэзюмэ на ангельскай альбо рускай мове і кароткі ліст да арганізатараў з якога мусіць быць зразумела, чаму Вы найлепшы кандыдат для ўдзелу ў праекце. Электронны адрас для заявак: cschuepp@unicef.org .

Апошні тэрмін падачы заявак – да 31 сакавіка.

Адбор удзельнікаў ладзіцца па выніках разгляду заявак.



Паводле рассылкі ГУРТ

уверх

Стажыроўкі ў Чэхіі


Асацыяцыя па міжнародных патыньнях (www.amo.cz) абвяшчае праграму “Стажыроўка імя Паўла Тыгрыда” для моладзі ва ўзросьце 25-35 год, якая займаецца актыўнай грамадзкай дзейнасьцю на Беларусі.

Галоўная мэта праекта – даць магчымасьць удзельнікам пазнаёміцца з працэсамі трансфармацыі ў Чэхіі, дзейнасьцю дзяржаўнага і недзяржаўнага сэктараў, а таксама магчымасьць стажаў у чэскіх няўрадавых арганізацыях. Акрамя таго, удзельнікі атрымаюць магчымасць знаёмства з чэскімі палітыкамі, дысыдэнтамі, журналістамі, палітолягамі, эканамістамі.

Арганізатары забяспечваюць усе выдаткі ўдзельнікаў і прадастаўляюць ім стыпендыі

Прешая частка праграмы ладзіцца з 3 па 29 траўня. Яна разьлічана на 6 чалавек, якія возьмуць удзел у лекцыях, сустрэчах, дыскусыях.

Другая частка праграмы запланаваная на перыяд з 29 траўня да 28 чэрвеня. Яна разьлічана на 3 удзельнікаў, якія будуць стажыравацца ў чэскіх НГА. Абавязковая ўмова ўдзелу ў гэтай частцы праграмы – веданьне ангельскай мовы.

Зацікаўленым ва ўдзеле неабходна даслаць арганізатарам ліст на эл.адрас spt@amo.cz і атрымаць анкету для запаўненьня.

Апошні тэрмін падачы запоўненых анкет – да 15 красавіка.

уверх





Не спазьніся!

уверх

Школа абароны правоў чалавека


Навучаньне на тэму “Грамадзкія кампаніі і судовая абарона правоў чалавека” для прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасьці ладзіцца з 9 да12 красавіка ў Чарнігаве.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 31 сакавіка.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца на эл. адрас office@belhelcom.org. Рэкамендацыйныя лісты вітаюцца.

уверх

 Спабор дзіцячых малюнкаў


Эўразьвяз запрашае дзяцей Беларусі да ўдзелу ў спаборы дзіцячага малюнка на тэму гендэрнай роўнасьці пад патранатам Бельгійскай прынцэсы Матыльды.

Апошні тэрмін падачы малюнкаў – да 15 траўня.

Больш падрабязная інфармацыя пра спабор – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.delblr.ec.europa.eu/picture_contest_2009/index.html .

З пытаньнямі зьвяртайцеся па тэлефоне ў Кіеве (380 44) 279-85-75 альбо па эл.пошце t.veysov@fgl-energy.com, кантактная асоба – Цімур Вейсаў.



уверх



Каталог: files
files -> Побач са смерцю з ycпaмiнaў У. П. Шчуцкага, былога члена Расонскага падполля
files -> Сідаровіч Анжэліка Алегаўна, настаўнік пачатковых класаў дуа «Карцэвіцкая сярэдняя школа»
files -> Робім здоровы выбар мэта: фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця праз пазбаўленне ад шкодных звычак. Задачы
files -> Класіфікацыя звычак: Шкодная звычка – якая наносіць урон здароўю, культуры. Небяспечная
files -> Ці патрэбныя прапісныя ісціны? Мыць рукі перад ежай
files -> Адкуль з'явілася жыта
files -> Название специализированного модуля по выбору студента
files -> Гульнёвая дзейнасць выкарыстоўваецца ў наступных выпадках


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал