«Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…»




Дата канвертавання11.04.2017
Памер48.17 Kb.
«Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…»

У пошуках сваёй спадчыны, яе вытокаў вучнi 4ых класаў нашай школы 8 кастрычнiка 2016года адправiлiся ў падарожжа ў самы старажытны горад нашай роднай Беларусi – Полацк. Там яны мелi магчымасць дакрануцца да матэрыяльных i духоўных скарбаў беларускага народа.




Знаёмства з Полацкам пачалося з Сафійскага Сабора.



Сафійскі Сабор з'яўляецца старажытным помнікам архітэктуры. У Полацку гэта самы высокi будынак, таму відаць яго практычна з любой кропкі горада. Велічны храм размясціўся на маляўнічым беразе ракі Заходняя Дзвіна.

Сафійскі Сабор сімвалізаваў сілу, магутнасьць і незалежнасць Полацкага княства.

На сённяшні дзень Сафійскі Сабор выклікае павышаную цікавасць у шматлікіх турыстаў.



Побач з Саборам ёсць помнiкi, якiя ўтварыла сама прырода. Прыкладам апошняга з'яўляецца адзін з валуноў, які па здагадцы гісторыкаў быў пакінуты на тэрыторыі Беларусi ў час сыходжання леднікоў. Сёння ён носіць назву Барысаў камень.



У даўнім мінулым такiя камянi служылі для выканання святых рытуалаў.

Нават на самiм камянi прысутнічае надпіс, якi сведчыць аб прашэнні божай дапамогі. I ў наш час людзi, дакранаясь да гэтага камня, просяць аб нечым сваiм.
Далей шлях прывёў нашых падарожнiкаў у

музей беларускага кнігадрукавання, якi праносіць наведвальнікаў скрозь развіццё пісьменства. Колькасць выставачных экспанатаў перавышае 2500. Тут жа размяшчаецца музей-бібліятэка Сімяона Полацкага. Можна паглядзець і на скруткі старажытнасці і на сучасныя ўзоры кнігадрукавання.
Вось дзе адчулi нашы вучнi гонар i павагу да сваёй роднай мовы!
Далей дзецi апынулiся ў Музеi сярэднявяковага рыцарства, дзе даведалiся, што рыцары былi i на нашай зямлi, пазнаёмiлiся з жыццём і побытам рыцараў.
Асаблівую цікавасць выклікала зала, дзе прадстаўлены разнастайныя вiды ўзбраенняў рацараў. А тое, што ўсё гэта можна было прымерыць, вызвала захапленне.
Яшчэ адна цікавая асаблівасць Полацкага музея заключаецца ў тым, што ўсе экспазіцыі складалі не прафесійныя археолагі і гісторыкі, а нашчадак княскага роду Рурыкавічаў. Як добра, што сярод нашых продкаў былi сапраўдныя рыцары!
Гiсторыю нашай краiны ў Полацку можна вывучаць па самiх вулiцах. Вось мы i прайшлi па праспекту Францiшка Скарыны. Там мы зрабiлi прыпынкi:


Помнік Сімяону Полацкаму
У гонар пісьменства ў Беларусі ў 2003 годзе ў Полацку адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Сімяону Полацкаму.

Сімвалічна, што адкрыццё адбылося менавіта ў значны для ўсёй Рэспублікі дзень - Дзень Пiсьменства.




Помнік літары ў

Помнік унікальны і арыгінальны, аналагаў яму няма нідзе. Тлумачэнне гэтаму вельмі простае, бо літара «ў» існуе толькі ў адной мове сярод усіх існуючых – у беларускай. «Ў» часта называюць унікальным сімвалам беларускай мовы.




Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года
Полацк – адзін з ключавых гарадоў Айчыннай вайны 1812 года.
Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года лічыцца гонарам горада і вядомым турыстычным аб'ектам.
Помнік героям Вялiкай Айчыннай вайны 1941-1945г.г.

Нiхто не забыты, нiшто не забыта жыхарамi Полацка.



Помнік студэнту
Полацк з'яўляецца першым горадам Беларусі, у якім з'явілася вышэйшая навучальная ўстанова.
Помнікам ідэальна перадаецца асоба сярэднявечнага студэнта, які трымае ў руках кнігу, скрутак і пяро.

Як адрознiваюцца сучасныя вучнi ад гэтага студэнта!

На канцы свайго падарожжа мы пабывалi ў духоўным цэнтры нашай краiны - Спаса-Ефрасiннеўскiм манастыры. Гэта адзiн з найстарэйшых жаночых манастыроў, які быў пабудаваны яшчэ ў 1125 годзе. Яго заснавальніцай з'яўляецца князёўна Полацкая, якой у той час было ўсяго 20 гадоў.
Дзецi на свае вочы пабачылi будынкi манастыра, зайшлi ў Спаса-Ефрасiннеўскую царкву, ўбачылi работу рэстаўратараў. Мелi магчымасць убачыць наяву святыню беларускага народа – крыж Ефрасiннi Полацкай.


На гэтым падарожжа было закончана. Па дарозе дамой кожны з захапленнем выказваў свае ўражаннi. Гэта падарожжа заставiла па iншаму паглядзець на нашу гiсторыю, на нашу мову; падумаць, што кожны можа даць сваёй Радзiме.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка