Ад вуліцы Новай Пралегла алея




Дата канвертавання31.12.2017
Памер198.36 Kb.
РОДНЫ ДОМ
Ад вуліцы Новай

Пралегла алея.

Дом двухпавярховы

Між дроў чырванее.


Ля вокан галіны

Схілілі каштаны.

Тут горад пераліўны

Дзяцей будзіць рана.


Ідуць яны ў школу,

Са школы дадому –

Заўсёды наўкола

Разносіцца гоман.


Рабятам жывецца,

І домам дзіцячым

Дом гэты завецца.
ЮНЫ ЛЕНІНЕЦ
Хлопчык са збора шчаслівы ідзе,

Свеціцца радасць на твары ягоным:

Ён сёння на зборы ўрачыста адзеў

Юнага ленінца гальштук чырвоны.


Думкі у хлопчыка кружацца роем.

Хоча дастойным ён ленінцам 6ыць,

Каб у шарэнгах пад сцягам

чырвоным


Па-ленінску вечна змагацца і жыць.
Першым ён будзе за школьнаю партай.

Будэе выдатка пасля працаааць,

Бо кляўся: заўсёды цвёрда, упарта

За камунізма справу стаяць.


Н А ШЫ ЛЯСЫ

Каб шумелі шчасліва

Пад зыркім праменнем

Палі неабсяжнай савецкай краіны,

Мы сабралі ў лясах беларускіх насенне

І паслалі любімым сябрам з Украіны.


А сябры там дубровы густыя пасеюць

У стэпе шырокім, дзе спее пшаніца,

Прымусяць яны ўсіх вятроў-сухавеяў

Прад вартаю дужых дубоў прыпыніцца.

Да нашых сяброў яны прыходзяць у госці

Аб тым, як Радзімы багацце мы росцім.

ПЕРШЫ СНЕГ
Зіма настала. Каля школы

На ўзгорку радасць, шум і смех:

Пушыстай коўдраю наўкола

Усё заслаў бялюткі снег.


Яго даўно-даўно чакалі

Рабяты нашага звяна.

Ляжаць заснежаныя далі,

Пад сонцам зімнім аж звіняць!


Усё гатова: ранцы, лыжы –

Дарэмна шчыплеш ты, мароз!

Мы да суседняй школы бліжняй

Сягоння робім першы крос!


РАШЫЛА ЗВЯНО
Сягоння ўсе дзеці

Пайшлі ў кіно.

Глядзіць на іх Пеця,

Глядзіць праз акно.


I крыўдна самому

Сядзець тут да слёз:

Са школы дадому

Ён двойку прынёс.


I Пецю на зборы

Сказала звяно,

Што з двойкаю сорам

Ісці ў кіно.


Ды Пеця не гэткі:

Цяпер прамаўчыць,

Але ж арыфметыку

Будзе вучыць.


Парадуе лепшай

Адзнакай звяно

І ў рад сядзе першы,

Як пойдзе ў кіно.


КЛЁНІК
Мы вясной у лес пайшлі,

Тонкі клёнік там знайшлі.

Пасадзілі пад акном,

Хай трасе сабе чубком.


Захацеў той клёнік знаць,

Што за плоцікам відаць.

Стаў расці і за вясну

Цераз плоцік зазірнуў.


Толькі там – адзін пясок,

Што на сонейку прасох.

Клёнік стаў расці хутчэй,

Каб зірнуць яшчэ вышэй.


Так за лета, за адно

Зазірнуў ён у акно.

Дзецям лісцямі трасе:


  • Ну, а што там на страсе?

АРКЕСТР
Прыехалі шэфы – матросы з Нявы,

Прывезлі дзетдому аркестр духавы.

Са школы выкладчык спявання прыйшоў

І вучыці па нотах іграць малышоў.
Ды выпадак здарыўся раптам такі:

Iгрань захацелі ўсе хлапчукі.

А труб толькі даесаць — не менш і не больш.

Каго ж у аркестр запісаць тут? Каго ж?

Сабраліся ўрэшце рабяты ўсе

I цвёрда рашылі — іграць па чарзе.

Рыгор і Алсська, Xвядос і Панас

На ўсіх атрымалі вялізарны бас,

А потым Mi кола, Піліп і Мірон

На трох ятрымалі адзім саксафон.

А Жорык і Кім не нахваляцца ўсім

Бліскучым і звонкім кларнетам сваім.

Калі раадзялілі ўсе дзесяць труб,

Рабяты іх тут жа прыклалі да губ.

Пакрыўдаіўся толькі маленькі Іван —

Турэцкі дастаўся яму барабан.

Як селі ж у клубе іграць малышы,

Дык ён барабанам усіх заглушыў.

ПАХОДНАЯ БЫЛЬ
Быў з рабятамі ў паходзе

Пяцікласнік наш – Валодзя.

Над ракою на прывале

Неяк мы заначавалі.

Налавілі рыбы, ракаў,

Павячэралі са смакам.

Даў адбой гарніст, і ўсе мы

Спаць паклаліся на сене.

Добра спаць пад шорах лісця!

Ды Валодзю штось не спіцца.

Baсі скардзіцца ён гучна:

— Без падушкі спаць нязручна!

Вася моргав вачыма:


  • Ну, які з цябе мужчына?

Вунь вазьмі мяшок у Вані,

Падлажы і спі да рання.—

Так і леглі хлопцы ў згодзе.

На мяшку заснуў Валодзя.

Але раптам апаўночы

Ён ад страху аж падскочыў:

- Каравул! Пад галавою

У падушцы штось жывое!—

Хто прачнуўся — ўсе на ногі,

Да Валодзі на падмогу.

Хто за дзягу, хто за палку;

Запалілі тут запалку

I глядзім у хваляванні.

Шамаціць мяшочак Ваняў!

Мы да Вані. Ён спакойна

Развязаў мяшок рукою,

Засмяяўся і без страху!

Адтуль выняў... чарапаху:

— Я знайшоў яе учора

Ля ракі тут, у пячоры,

I хацеў аднесці ў школу...

Ох, і ранак быў вясёлы!


ВАЛЕРКА

3-пад крыса ў Валеркі

Выпала талерка.

I ляжаць пад лаўкай

Дробныя кавалкі.

— Ты куды, Валерка,

3 кухні нёс талерку? —

А Валерка ў слёзы:

— Я назад прынёс бы.

Ад абеду каша

Засталася наша.

На дварэ марозна,

На дварэ халодна,

А сабачка ў будцы

Наш сядзіць галодны.—

Усміхнуўся кухар,

Як Валерку слухаў:


  • Што разбіў — дарую,

Не разбі другую.

ЮЗІК І ГУЗІКІ


Кожны дзень у Юзіка

Прападалі гузікі.

Мы прышылі Юзіку

Пару лішніх гузікаў.

Чэша ён патыліцу:


  • Як жа мне зашпільвацца ?

ГРЫБЫ
Ігліцу ў лесе дождж прыбіў,

Наўкол туман, як вата.

Пайсці рашылі па грыбы

На досвітку рабяты.

Алёшу будзяць: — Ты хутчэй,

Даўно усе у зборы.—

Ды, не расплюшчыўшы вачэй,

Алёша ім гаворыць:


  • Пакіньце! З вам! не пайду,

Пасплю яшчэ з гадзіну.

Дарогу ў лес я сам знайду,

Пайду ў грыбы адзін я.

Набрал! хлопцы пшат грыбоў.

А што знайшоў Алёша?

Вярнуўся з лесу і дамоў

Прынёс парожні кошык.

Ідзе пануры да сяброў:



  • Спяшаліся дарэмна!

Няма яшчэ зусім грыбоў—

Адно толькі карэнне!

СТО БРАТОЎ І СЯСЦЁР
Хто расклаў там на ўзлессі

Свій паходны касцёр?



  • Мы спяваем тут песні –

Сто братоў і сясцёр.

Хто высаджваў ля бруку

Сотні дрэўцаў густых?

— Мы, Мічурына ўнукі,

Тут вырошчавем іх.

Хто палеткам калгасным

3 краю ходзіць у край?

— Мы з дарослымі разам

Множым туг ураджай.

Хто на лыжах пястомна

Мерыць снежны прастор?


Сто братоў і сясцёр.

Хто вясною па хвалях

Свой пусціў карабель?

— Мы яго эмайстрааалі,

Гэга — наша мадэль.

Хторпад сцягам крылатым

Крочыдь міма азёр?


  • Мы з дзетдома рабяты –

Сто братоў і сясцёр!
САКАЛЁНАК
Паэма

Сягоняя ў дзетдоме

Па важнай прычыне

Сабраўся савет

Піянерскай дружыны:

Сябры, што лісты

3 Сталінграда прыслалі,

Прыехаць у госці

Рабят запрашалі.

Таму у сваім

Піянерскім пакоі

Савет вырашае

Пытанне такое:

Каго з выхаванцаў,

3 якога атрада

Паслаць на экскурсію

У Сталінград нам?

Туды, дзе Дон з Волгаю

Людзі з'ядналі,

Дзе міру будоўлі

Вялікія ўсталі.

— Каго ж нам паслаць?

— Сака ленка, вядома!

Звяно яго лепшае

У нашым дзетдоме.

Усё ў Сакалёнка

Заўсёды ў парадку.

Ён першым уранку

Бяжыць на зарадку,

Бо вырасці хоча

I мужным і дужым.

Рабятам усюды

Ен прыкладам служыць.

Звяно яго вучыцца

Толькі выдатна,

Бо робіць усё так,

Як робіць важаты.

Вось зараз ля градак

Звяно ў агародзе,

Дзяўчынкі і хлопчыкі

3 вёдрамі ходзяць,

Суніцы збіраюць,

Збіраюць маліну.

Бяжыць Сакалёнак

3 добрай навінай.

У шэрых вачах яго

Свеціцца радасць:

— Усіх пасылаюць

У Сталінград нас!

Калышацца лісце

У садзе зялёным.

Звяно у дарогу

Сабраў Сакалёнак.

Для запісаў — сшыткі,

Алоўкі у ранцах...

Зайздросцяць звяну яго

Усе выхаванцы.

А сам Сакалёнак

Чамусьці стаў сумны,

Удаль пазірае

I думае думу

Аб мужных героях

Зямлі сталінградскай.

Ля сэрца трымае

Той ліст ён пра бацьку,

Што з Волгі прыйшоў

На Па лессе да сына:

“...За шчасце Радзімы

Твой бацька загінуў...»

Зноў хлопчык у думках

Жывым бачыць бацьку.

Даўно на зямлі той

Хацеў пабываць ён.

I вось надышоў

Дзень ад'езду чаканы,

Звяно Сакалёнак

Вядзе ўсхваляваны.

Ідзе ён дубровай

Палескаю рана,

Дзе колісь з баямі

Прайшлі партызаны.

Дубкі маладыя

Стаяць над травою.

Дамоў іх прынеслі

Рабяты з сабою.

Старанна у скрынкі

Іх зноў пасадзілі,

Вадой палілі

I ад спёкі прыкрылі.

Бывайце, дубровы,

Палесся разлогі!

3 рабятамі едуць

Дубкі у дарогу.

Над Волгай блакітнаю

У Сталінградзе

Дубкі у знак дружбы

Рабяты пасадзяць.

Імчыцца цягнік

У прасторы зялёным,

Глядзяць з хваляваннем

Рабяты з вагонаў.

Правёў семафор іх

Рукою узнятай:


  • Шчаслівай дарогі

Шчаслівым рабятам! —

Ім шэпчуць палі

Залацістым калоссем:


  • У радасны час

Вам расці давялося.—

Па рэйках сталёвых

Адстукваюць колы,

А сонца іскрыцца

На рэках вясёлых,

На нівах калгасных,

На травах зялёных.

Б'е вецер сустрэчны

У твар Сакалёнку.

Якая Радзіма!

Без меж і без краю,

Якая прыгожая

I дарагая!

За хваляю хваля

Бяжыць неўгамонна,

Уперад ідзе

Параход Волга-Донам.

Ідзе ён адтуль,

Дзе у сінім прасторы

Зліваецца з небам

Цымлянскае мора.

Мацней б'ецца сэрца

У грудзях звеннявога...

Раскрыліся шлюзы,

I вось яна — Волга!

Рабятам здаецца:

Вакол парахода

Не хвалі, а неба

Калышацца ў водах.

I лётаюць чайкі

Вясёлай сям'ёю,

Нібы па-над Прыпяццю

Летняй парою.

А з берагу воклічы

Хвалі прынеслі:


  • Дзень добры!

Гранітам адзеты

Пясчаністы бераг.

Аб слаўнай сустрэчы

Пяюць піянеры.

Хоць доўгім быў шлях,

Ды ніякае стомы!

Сябры-піянеры

Усе ўжо знаёмы.

I з хлопчыкам Васем,

3 дзяўчынкаю Надзяй

Дубкі Сакалёнак

На беразе садзіць.

Кранае рукамі

Зялёнае лісце:



  • Як нашая дружба,

Дубкі тут расціце,

Дзе нашы бацькі

У суровыя годы

Змагаліся мужна

За мір і свабоду.

Расціце ж, дубкі

Маладыя, расціце

I з волжскаю хваляй

Размову вядзіце.

Рабятам усё

Трэба ведаць і бачыць,

Каб дома дружыне

Зрабіць справаздачу,

3 важатым яны

Па мясцінах праходзяць,

Дзе ГЭС Сталінградскую

Людзі узводзяць.

Жалезныя бэлькі

Рупліва, старанна

Падносяць рабочим

Высокія краны.

Махае даўжэзнай

Стралой экскаватар,

Ім цэлыя горы

Зямлі тут узняты.

Цяжары падвозіць,

Як во лат нястомны,

Наш « МАЗ» — грузавік

Дваццаціпяцітонны.

I кажуць рабочыя

Радасным дзецям:


  • Святлом сваім

Свету ўсяму мы засвецім!

Па вуліцах, плошчах

Ідуць піянеры.

Гасцінна музей

Расчыняе ім дзверы.

Стаіць цішыня,

I падоўгу рабяты

Разглядваюць розных

Часоў экспанаты:

Фашысцкія сцягі,

Варожую зброю,

Што знішчана мужнасцю

Нашых герояў.

Герояў, што ў песнях,

Легендах апеты.

Застыў Сакалёнак

Ля іхніх партрэтаў.

На стэнд ля акна

Ён звяртае ўвагу.

Пад шклом на сукне —

Заржавелая фляга,

3 якое калісь

Пасля жорсткага бою

Ўтаймоўвалі смагу

Салдаты-героі.

Над флягай пажоўклы

Лісточак паперы...

Схілілі галовы

Над ім піянеры.

«...Насмерць мы стаялі

У бітве суровай...»,—

Чытаў Сакалёнак

Салдацкія словы.

Ніжэй ледзь —

Адважных героя ў імёны.

Чытаюць рабяты:

«Рыгор Сакалёнак».

Скаціліся слёзы

На гальштукічырвоны,

За плечы важаты

Абняў Сакалёнка.

А вокал сябры-

Піянеры стаялі,

Маўкліва прысягу

Радзіме давалі.

Тут Сакалёнак

Адчуў той парою:

Зямля сталінградская —

Маці герояў.

Гарыць развітальны

Касцёр перад школай,

I гальштукаў чырвань

Ірдзее наўкола.

Палескім сябрам

Час да дому збірацца.

Ім сумна, што трэба

Ужо расставацца

I з горадам слаўным,

І з волгай шырокай…

А вечар над степам

Ідзе ціхім крокам,

А горад іскрыцца

Мільёнамі зорак,

I песня ляціць

Ад кастра ў прасторы.

Рабяты сябрам

Сталінградскім

гавораць:

— Чакаем мы нас

На Палескіх прасторах,

Там нашы будоўлі

Мы з вамі агледзім.-

І чутна ў адказ:

— Мы прыедзем!

Прыедзем!
***

Над Ланню у Пінскім лесе

Ёсць такая мірная вёска,

Дзе партызан замест песень

Сніць кулямётны лёскат.
Мінула гадоў нямала,

А помніцца... Ў кожнай хаце

Для ўсіх партызанаў бывалых

Знайшлася сястра і маці.


Гасцей сваіх доўгачаканых

Чым маглі, яны частавалі.

Толькі пайшлі партызаны

Туды, дзе баі іх чакалі.


Прыйшлі яны ў лагер проста

Між соснаў, між кронаў дубовых,

І там на карце з бяросты

Спланавалі свой бой чарговы.


Чарговы... Ён быў, як першы,

Як соценны бой са смерцю...

Яго не апішаш вершам,

Яго, нібы ран, не сцерці.


Таму, калі ў госці кліча

Мяне партызан з-пад Пінска,

Я ведаю: пералічваць

Будзе ён зноў абеліскі —

Як герояў, з якіх быў кожны

У першым баі і апошнім.


Я помню ўсё...

Я стаў дарослым рана —

У дваццаць год на скронях сівізна.

Зноў у грудзях занылі моцна раны,

I праклінаю я цябе, вайна!

Я помню ўсё...

Магілы на узгорку,

Дзе плача вечна ссохлая сасна

I лезе ў вочы дым пажараў горкі:

Праклён табе, пачварная вайна!

Я помню ўсё...

Стаяў я побач з тымі,

Хто на змаганне родны край узняў.

Гудзе няўмольна перазвон Хатыні:

Праклён табе, праклён табе, вайна!

Я помню ўсё…

Я чую голас маці,

Якую перад смерцю не абняў.

Ты нас навек прымусіла расстацца —

Праклён табе, праклён табе, вайна!

Я помню ўсё...

Як вывадак звярыны

Жывых дзяцей у яму заганяў,

Я помню крыж фашысцкі на машыне...

Праклён табе, праклён табе, вайна!

Я помню ўсё...

I як гарэлі людзі...

Ліпучы снег, што кроўю набрыняў.

Мне крык памершых раздзірае грудзі:

Праклён, фашызм! Праклён табе, вайна!
Уладзіслаў Нядзведскі

Размова з адсутнымі

Зноў спакою ўсю ноч

Няма,

Зноў надзея на сон



Малая.

Зноў, нібы чараўнік

Ці маг,

Я з адсутнымі



Размаўляю.

Размаўляю,

І ўласны

Крок


Прападае між слоў

Нячутных.

Размаўляю,

Нібы на ўрок

Зноў сабраў я

Усіх адсутных.

Размаўляю

Ў начной цішы

З сябрукамі сваімі

Былымі,


Нібы тут — перад імі —

Рашыў


Зноўку стаць

Хлапчуком малым я.

Размаўляю,

Нібыта пішу

Успамін пра той час

Суровы.


Размаўляю,

Нібыта грашу,

Ім сказаўшы

Такія словы.

Размаўляю з матуляй,

Што нас


Чацвярых гадавала

У хаце


І якую у грозны час

Ад навалы

Не змог ўратаваць я.

І з настаўніцай тою,

З якой

Мы буквар перачытвалі



Разам

І якая маёю рукой

Над тым першым

Вадзіла сказам.

Размаўляю

З дзяўчынаю той,

Што ля школы

Мяне цалавала,

Што мой першы

Забрала спакой

І апошні мой сон

Забрала.


Размаўляю

З суседам, што — як гульне —

Мне паказваў

Старую стрэльбу,

І з фашыстам,

Што кулю мне

Нёс здалёку —

З-пад самай Эльбы.

Ноччу сэрца туга грызе,

Ноччу грудзі

Мне боль сціскае.

Я адсутных усіх

Па чарзе

Для размовы к сабе

Выклікаю.

Суцяшаюць яны мяне.

І знікае след дум

Пакутных,

І знікае

Мой цень на сцяне,

Нібы сам я —

Таксама адсутны.



Уладзіслаў Нядзведскі

На партызанскім аэрадроме
Навокал цішыня.

Толькі чутна, як зрэдку

Каласы зашумяць

На шырокім палетку.

Зашумяць і паклон

Хіляць бору старому,

Дзе прапелер відзён

Па-над аэрадромам.

Ён, як кветка, стаіць

На высокім кургане.

Мужны лётчык там спіць

З маладым партызанам.

І калі у бары

Восень вытча узоры,

Зноў палаюць кастры,

Зноў грукочуць маторы.

Трактарыст малады,

Меншы брат партызана,

З дружбакамі тады

Тут стаіць ля кургана.

Ён кранае рукой

Лопасць кветкі магутнай,

І над пушчай лясной

Гул прапелераў чутны.


Уладзіслаў Нядзведскі

Дружба

Калышуцца Прыпяці хвалі,

Цалуюць пясок залацісты,

Плывуць у зялёныя далі

Ля ног у байца-сувязіста.
З узнятай наперад рукою

Ён стаў на гранітныя пліты,

Застыў над шырокай ракою,

З бліскучае бронзы адліты.


І ў дзень і вячэрняй парою

З паста баявога не сходзіць.

…Пра подзвіг высокі героя

Паданне жыве у народзе:


Хацелі на беразе гэтым

Фашысты схапіць сувязіста,

Што крочыў з сакрэтным пакетам

На ўсход па сцяжынцы імшыстай.


Ды з голубам, сябрам заветным,

Паслаў ён сакрэтныя словы.

А сам жа на беразе гэтым

Загінуў у схватцы суровай.


Сябры, што загад атрымалі,

Магутнаю рушылі сілай,

І Прыпяці бурныя хвалі

Для ворагаў сталі магілай.


І кажуць: ледзь ранак расісты

Абудзіць дубровы Палесся,

Да сябра свайго, сувязіста,

Той голуб ляціць з паднябесся.


Раскінуўшы белыя крылы,

На міг прынікае да бронзы,

К плячу, на якім адпачыла

Не раз, узыходзячы, сонца.


Калышуцца Прыпяці воды,

Іскрацца пад ранняй зарою.



І весткі аб міры заўсёды

Той голуб прыносіць герою.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка