Адбудзецца набажэнства на беларускай мове ў касцёле Св. Духа




Дата канвертавання12.03.2017
Памер9.92 Kb.
Запрашаем на мерапрыемствы, прысвечаныя 150-м угодкам забойства Кастуся Каліноўскага
Мерапрыемствы пройдуць 22 сакавіка 2014 г.

А 13:00 адбудзецца набажэнства на беларускай мове ў касцёле Св. Духа (вул. Дамініканская, 8) і ўскладанне кветак да мемарыяльнай дошкі на касцёле.

А 14:00 пройдзе цырымонія ўскладання кветак да мемарыяльных дошак К. Каліноўскаму і З. Серакоўскаму на Лукішскай плошчы і да помніку рэпрэсаваным ля Музею таталітарызму (былы КДБ). У імпрэзе бяруць удзел былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч, літаратуразнавец Язэп Янушкевіч, в.а. старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі, паэт Сяргей Панізнік, старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька, а таксама прадстаўнік Літвы.

А 17:00 у 214 аўдыторыі навучальнага корпуса ЕГУ (вул. Валакупю, 5) абудзецца супольны канцэрт-рэквіем з удзелам прадстаўнікоў Беларусі і Літвы.



У межах мерапрыемства выступяць паэты Сяргей Панізнік і Алесь Разанаў; спевакі Уладзімір Дрындрожык, Сяргей Доўгушаў, Галіна Ярашэвіч, Таццяна і Адась Матафонавы, гурт “Тутэйшая шляхта”, трыа Ярыны Лецкі. Літоўскі аркестр і хор выканае Рэквіем В.А. Моцарта. Вядучыя імпрэзы: народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка і мастак Мікола Купава.

Ушануйма памяць К. Каліноўскага разам!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка