Аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная установа адукацыі “Яварская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”




старонка1/4
Дата канвертавання09.10.2017
Памер0.5 Mb.
  1   2   3   4
Аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама
Дзяржаўная установа адукацыі

Яварская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”



С.А.Буйко
Роля дыдактычных гульняў

у навучанні і выхаванні дзяцей

Дзятлава

2008

Рэцензент

намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

ДУА “Яварская САШ” С.С.Гульнік


Аўтар-складальнік

настаўніца пачатковых класаў ДУА “Яварская САШ” С.А.Буйко
Роля дыдактычных гульняў у навучанні і выхаванні дзяцей/аўт.-скл. С.А.Буйко. – Дзятлава, 2008.- 42с.

У брашуры прадстаўлены вопыт работы настаўніцы пачатковых класаў С.А. Буйко па арганізацыі дыдактычных гульняў у працэсе навучання і выхавання дзяцей шасцігадовага узросту.


Адрасуецца настаўнікам пачатковых класаў.

Буйко С.А., настаўніца пачатковых класаў ДУА “Яварская САШ”, в.Явар, 36522




Уводзіны
У любой дзейнасці ёсць пачатковы перыяд, калі чалавек унутрана рыхтуецца да здзяйснення вучэбнай дзейнасці. Тут шмат кампанентаў, арганізуючых псіхіку чалавека на поўную ўключнасць у дзейнасць. Дзіця, якое нармальна развівалася, імкнецца ў школу, і гэта- вынік сацыяльнай устаноўкі акружаючых малыша дарослых. Аднак, у шасцігадовых дзяцей яшчэ няма ўстойлівай мэтанакіраванасці да навучання. Тут і прыходзіць на дапамогу справе любімая гульня. Гульня параўноўваецца з задавальненнем, з свабодай выбару дзеянняў, зместу, фантазіі, свабодай гульнёвых дзеянняў. Дзеці, гуляючы ,вучацца.

Дзякуючы гульні лягчэй праходзіць уваходжанне ў вучэбную дзейнасць. У ходзе гульні праходзіць настрой усіх псіхафізіялагічных функцый, якія забяспечваюць паспяховае выкананне гэтай дзейнасці. Гульня патрабуе ад дзіцяці ўвагі, запамінання, эмацыянальнай стрыманасці. Сам уваход у гульнёвую сітуацыю забяспечвае гатоўнасць быць уважлівым, падпарадкоўваць сваю волю гульнёвым задачам.

Навучанне, якое дапускае гульню, патрабуе і другіх умоў. Часта гэта цяжкія ўмовы, выключаючыя гульнёвыя матывы.

Самае складанае - паказаць дзіцяці, што навучанне - гэта асобая дзейнасць, якая напраўлена на змяненне асабістых пазнавальных здольнасцей. Тут неабходна дапамагчы дзіцяці зразумець неабходнасць навучыць сябе вучыць.

3

РОЛЯ ДЫДАКТЫЧНЫХ ГУЛЬНЯЎ

У НАВУЧАННІ І ВЫХАВАННІ ДЗЯЦЕЙ ШАСЦІ ГАДОЎ
Гульнёвая дзейнасць з’яўляецца вядучай для дзяцей шасцігадовага ўзросту. Разам з тым сістэматычнае засваенне ведаў на ўроках закладвае аснову авалодання элементамі вучэбнай дзейнасці, якая паступова выцясняе гульнёвую. Змякчыць пераход ад адной вядучай дзейнасці да другой дапамагаюць дыдактычныя гульні. Яны даюць магчымасць педагогу ажыццяўляць навучанне, развіццё разумовых здольнасцей, фарміраванне каштоўных рыс асобы і станоўчых узаемаадносін дзяцей у даступнай і прывабнай для іх гульнёвай форме.

Дыдактычная гульня мае сваю ўстойлівую структуру: дыдактычную задачу,змест,правілы і гульнёвыя дзеянні.

Асноўным элементам гульні з’яўляецца дыдактычная задача. Усе астатнія элементы падпарадкаваны гэтай задачы і забяспечваюць яе выкананне. Дыдактычная задачы могуць быць самымі разнастайнымі: азнаямленне з наваколлем, развіццё маўлення і мыслення, замацаванне матэматычных уяўленняў, выхаванне увагі, хуткасці мыслення, кемлівасці і г.д.

Зместам дыдактычнай гульні з’яўляеццца навакольная рэчаіснасць (прырода,людзі,іх узаемаадносіны,падзеі грамадскага жыцця, мова, музыка, жывапіс і інш.).

У сваёй рабоце пры правядзенні гульні важную ролю адводжу правілам, якія вызначаюць, што і як, у якой паслядоўнасці павінна рабіць у гульні кожнае дзіця, рэгулюе ўзаемаадносіны дзяцей: выхоўваю ў іх уменне стрымлівацца, кіраваць сваімі паводзінамі, гаварыць па чарзе, не перабіваючы адзін аднаго, не гаманіць і г.д. Неабходнасць прытрымлівацца правілаў ва ўмовах калектыўнай гульні прымушае кожнае дзіця суадносіць свае дзеянні з дзейнасцю таварышаў, садзейнічае ўзнікненню агульных інтарэсаў, а таму з’яўляецца важнай умовай фарміравання станоўчых рыс паводзін.

Лічу, што галоўнай асаблівасцю дыдактычнай гульні з’яўляецца

наяўнасць гульнёвага дзеяння. Менавіта яно перш за ўсё цікавіць і

прываблівае дзяцей.

Што ўяўляе сабой гульнёвае дзеянне? Гэта, напрыклад, дзеянне з цацкамі або прадметамі, малюнкамі, складванне і раскладванне лістоў. Так, у гульні “Ліст” дзеці спачатку складваюць з асобных частак малюнак, а потым расказваюць па ім. Гульнёвымі з’яўляюцца дзеянні адшуквання і знаходжання. Напрыклад, у гульні “Маўчанка” вядучы шукае ў пакоі прадметы з пэўнымі якасцямі. Прывабліваюць дзяцей у гульні элементы загадвання і адгадвання, чакання і нечаканасці. Хто- небудзь з дзяцей выходзіць з пакая, а ў гэты час астатнія загадваюць які-небудзь прадмет або мяняюць размяшчэнне цацак на стале. Вярнуўшыся, дзіця адгадвае па апісанню прадмет або імя таварыша, вызначае, як перастаўлены цацкі на стале. Гульнёвымі могуць быць інтэлектуальныя дзеянні параўнання, супастаўлення, апісання і г. д. Да гульнёвых адносяцца і асаблівыя рухі: плясканне ў далоні, кіданне мячыка, заплюшчванне вачэй, пастукванне па стале і г.д. Вялікая група гульняў у якасці гульнёвага дзеяння ўключае спаборніцтва паміж асобнымі дзецьмі або групамі дзяцей. Чым цікавей гульнёвае дзеянне, тым больш паспяхова дзеці вырашаюць дыдактычную задачу.

Усе структурныя элементы гульні ўзаемазвязаны, адсутнасць аднаго з іх разбурае гульню. Але пры апісанні гульні правілы і гульнёвыя дзеянні не заўсёды вылучаюцца. Яны падаюцца пасля дыдактычнай задачы ў агульным змесце (ходзе) гульні.

У рабоце з дзецьмі шасцігадовага ўзросту выкарыстоўваю розныя віды дыдактычных гульняў: гульні з дыдактычнымі цацкамі і прыродным матэрыялам, настольныя (друкаваныя) і слоўныя гульні.

У гульнях з цацкамі, прыродным матэрыялам дзеці непасрэдна ўспрымаюць прадметы. Гэтыя гульні пабудаваны з улікам прынцыпу нагляднасці і ў адпаведнасці з імкненнем шасцігодак гуляць з канкрэтнымі прадметамі. У час гульні яе ўдзельнікі пазнаюць разнастайныя ўласцівасці прадметаў, параўноўваюць, супастаўляюць іх. Да настольных адносяцца гульні, у якіх выкарыстоўваюцца карткі з сюжэтнымі і прадметнымі малюнкамі, лічбамі, геаметрычнымі фігурамі і да т. п. Гэта часцей за ўсё гульні тыпу “лато”.

Слоўныя гульні не патрабуюць нагляднага матэрыялу. Яны пабудаваны на дзеяннях і словах і парводзяцца пасля таго, як у дзяцей сфарміраваны пэўныя веды аб рэальных прадметах або з’явах. Гэта такія гульні, як “Зычны – галосны “ , “ Скажы наадварот “ , “ Чые галасы? “, а таксама гульні загадкі.

Да кожнай гульні парводжу вялікую падрыхтоўчую работу : прадумваю яе арганізацыю і методыку правядзення, спосабы яе тлумачэння дзецям, а таксама вызначаю ў ёй сваё месца.

Да гульні неабходна падрыхтаваць і дзяцей, аднавіць або даць ім пэўныя веды. У такім выпадку гульня замацоўвае веды, якія дзеці засвоілі на занятках і ў штодзённым жыцці.

Імкнуся ўмела пачаць гульню, адразу арганізоўваю дзяцей, коратка і зразумела растлумачваю ім, у якую гульню і як яны будуць гуляць. Вялікае значэнне пры гэтым маюць зацікаўленасць і эмацыянальнасць самога настаўніка, яго здольнасць заахвоціць да гульні ўсіх выхаванцаў, вобразнасць і зразумеласць яго мовы, выразнасць жэстаў, паважлівыя адносіны да ўсіх удзельнікаў, жаданне іх аб’яднаць.

У працэсе гульні звяртаю ўвагу на яе тэмп. Павольны тэмп стамляе, расхалоджвая дзяцей. Ім даводзіцца падоўгу чакаць сваей чаргі. Але і празмерна хуткі тэмп узбуджае дзяцей, прыводзіць да мітусні. Часам выклікае спрэчкі паміж удзельнікамі гульні.

У ходзе гульні настаўніку лепш выступаць у ролі яе удзельніка, часцей за ўсе вядучага, але не варта забывацца пра функцыі педагога: накіроўваць гульню рэплікамі, пытаннямі, непрыкметна падтрымліваць асобных дзяцей, ствараць умовы для праяўлення ініцыятывы. Даваць ацэнку няправільным адказам або прадухіляць іх. Напрыклад, у гульні “Магазін” настаўнік можа ўзяць на сябе ролю загадчыка магазіна і сачыць за тым, каб дзеці правільна апісвалі прадметы, якія хочуць купіць.

Сур’ёзную ўвагу трэба звярнуць і на тое, як вучні ставяцца да правіл гульні. Ад захавання правіл залежыць выхаваўчая каштоўнасць гульні – усведамленне дзецьмі норм паводзін у калектыўнай дзейнасці, станаўленне патрабавальных і справядлівых адносін да равеснікаў, уменне звяртаць увагу на думку таварышаў, узгадняць з імі свае жаданні.

Такім чынам, дыдактычныя гульні можна выкарыстоўваць і як спосаб навучання, разумовага, фізічнага развіцця дзяцей, і як спосаб іх маральнага выхавання.


Развіццё цікавасці да матэматыкі ў вучняў пачатковых класаў
У апошні час надаецца вялікая ўвага праблемам фарміравання ў дзяцей малодшага школьнага ўзросту трывалых матэматычных уяўленняў, падрыхтоўкі іх да далейшага вывучэнння матэматыкі, якую” ўжо таму вывучаць належыць, што яна розум да парадку прыводзіць”(М.В.Ламаносаў). Але,перад тым як пасадзіць дзяцей за парты для сур’ёзнага вывучэння гэтага прадмета, варта “пагуляць” з імі ў матэматыку. Гульня прыносіць дзецям радасць, таму навучанне праз гульню больш эфектыўнае. У гэтай кнізе знайшлі адлюстраванне розныя віды пазакласнай работы па матэматыцы- гульні, займальныя задачы, лагічныя практыкаванні, алімпіяды, пастаноўкі п’ес-казак, матэматычныя святы і г.д.Дапаможнік дае метадычныя рэкамендацыі па іх выкарыстанню.

Пазакласныя заняткі садзейнічаюць удасканальванню лагічнага мыслення, развіццю памяці,увагі,мовы, дапамагаюць фарміраванню творчых здольнастей вучняў. Гэтую работу трэба будаваць на добраахвотных пачатках, але прыцягваць да пазакласных заняткаў можна ўсіх вучняў незалежна ад іх схільнасцей і здольнасцей да матэматыкі. Добрае развіццё лагічнага мыслення павінна атрымаць кожнае дзіця.

Задача настаўніка, які працуе з малодшымі школьнікамі, заключаецца ў тым, каб прывесці ў старшыя класы дзяцей, апанаваных імкненнем да ведаў, якія могуць працаваць творча,свабодна.

Неабавязкова, каб потым кожны вучань стаў матэматыкам. Галоўнае – даць адчуць дзіцяці ўсё хараство гэтай навукі, дабіцца ўзнікнення ў яго дапытлівасці, цікаўнасці, глыбокага пазнавальнага інтарэсу.

Цікавасць да матэматыкі ў вучняў малодшых класаў падтрымліваецца займальнасцю задач, пытанняў, заданняў. Займальнасць характарызуецца наяўнасцю лёгкага і даступнага разумення вучняў гумару ў змесце матэматычных заданняў, у іх афармленні, у раптоўнасці развязкі пры выкананні гэтых заданняў.

Займальная матэматыка – гэта і гульні, і задачы ў вершах, і загадкі, і крыжаванкі, і рэбусы, і галаваломкі, і ўсё тое, што выклікае ў вучня імкненне разважаць, шукаць шляхі рашэння той ці іншай праблемы і ў той жа час служыць сродкам карыснага адпачынку.

У пазакласнай рабоце па матэматыцы ў пачатковай школе вялікае месца займаюць гульні.

Пры падрыхтоўцы да гульні з матэматычным зместам неабходна прадумаць некаторыя пытанні методыкі: мэту гульні, якія ўменні і навыкі ў галіне матэматыкі дзеці павінны засвоіць у час гульні.

У вольныя хвілінкі дзеці з задавальненнем прымаюць удзел у матэматычных гульнях. Першакласнікі, напрыклад, гуляюць у “Арыфметычнага квача”. З вучнямі II класа можна праводзіць гульню “Ведай табліцу множання”. Вучням III класа матэматычная гульня прапаноўвае паляцець на Месяц. Гульня называецца “На якой ракеце ты паляціш?”. Вучні III і IV класаў гуляюць у “матэматычны футбол”.

Распрацоўваць методыку гульнявых заняткаў трэба так, каб дзейнасць вучняў была ў гульнявой па форме (гэта значыць, каб яна выклікала эмоцыі, уражанні) і ў той жа час садзейнічала ўзмацненню іх пазнавальных інтарэсаў.

Цікавасць да займальных гульняў становіцца ўстойлівай, калі вучань бачыць свае поспехі. Кіраўніцтва з боку настаўніка нацэлена на паступовае развіццё дзіцячай самастойнасці, ініцыятывы, творчасці. Яно ўключае ў сябе:

А) тлумачэнне правіл гульні;

Б) сумесную гульню настаўніка з вучнем, з групай вучняў;

В) стварэнне элементарных праблемна-пошукавых абставін у сумеснай гульнявой дзейнасці.

Педагог “гуляе”, стварае сілуэт, адгадвае загадку, хады і ў той жа час заахвочвае вучня да аналізу сваіх дзеянняў, просіць яго падказаць наступны ход.

Вучань займае актыўную пазіцыю ў арганізаванай такім чынам гульні, авалодвае ўменнем разважаць, тлумачыць ход пошукаў.



Русский язык (устный курс)

Главными задачами обучения русскому языку (устный курс) в I классе школ с белорусским языком обучения являются: формирование у детей умения различать на слух русскую и белорусскую речь, обагощение их словарного запаса лексикой русского языка, формирование первоначальных навыков литературного произношения специфических звуков русского языка [ч’], [щ’], [p’], [д’], [ т’],[г’], [г], выработка умений строить элементарные высказывания на русском языке.

Для достижения поставленных задач у первоклассников прежде всего должна быть сформирована мотивация к овладению русским языком. При этом ученик должен выступать активным участником процесса обучения и общения. А это сделать совсем не просто, хотя близкородственный характер русского и белорусского языков способствует тому, что дети еще до обучения русскому языку в школе в основном понимают русскую речь, воспринимают общий смысл высказывания, даже когда отдельные слова им неизвестны.

Добиться высокой степени мотивации (важнейшей составляющей структуры учебной деятельности и залога успешности обучения) можно, если строить обучение шестилетних первоклассников второму близкородственному языку как процесс удовлетворения их познавательных, игровых, личностных потребностей в общении на русском языке. В качестве важнейшего способа, средства обучения русскому языку в устном курсе выступает игровая деятельность (сюжетно-ролевая игра, драматизация, отгадывание загадок, ребусов, заучивание считалок, скороговорок и др.), в которой ребенок как непосредственный участник реализовывает свои игровые действия в словесной форме. Этому способствует и ситуативно-тематическая подача материала в учебном пособии «Журавлик» М.Б. Антиповой и Е.С. Грабчиковой, по которому ведется обучение русскому языку белорусско-язычных первоклассников.

Учебный материал «Журавлика» в сочетании с игровой деятельностью позволяет уже с первых уроков включать школьников в речевое общение на русском языке и тем самым реально осуществлять коммуникативную направленность обучения близкородственному языку.

Поурочное планирование и методика организации работы учителя по учебному пособию «Журавлик» изложены в учебно-методическом пособии М.Б. Антиповой и Е.С. Грабчиковой «Русский язык в 1 классе».

В дополнении к указанному пособию расшифруем и уточним на примере каждой конкретной учебной темы «Журавлика» методику проведения разного вида дидактических игр.

Отобранные игры, не теряя своей привлекательности как игрового процесса, одновременно «работают» на образовательные задачи урока, на формирование учебной деятельности учащихся в целом. Напомним учителю, что в связи с весьма ограниченным объемом русской лексики, которым овладели к этому времени первоклассники, в их русской речи при конструировании собственных высказываний в процессе учебно-игровой деятельности, безусловно, будут присутствовать белорусизмы. Очень важно, чтобы учитель поощрял правильные по смысловому решению ответы учащихся и тактично, чтобы не погасить желание ребенка общаться на русском языке с одноклассниками и педагогом, исправлял ошибки, демонстрируя при этом собственную образцовую русскую речь.


ОБУЧЕНИЕ ГРАМОТЕ
Обучение грамоте является многоаспектным предметом, предусматривающим как решение чисто практических задач обучения детей чтению и письму, так и общее речевое развитие учащихся, формирование у них нового отношения к языковой действительности.

Осуществлению обучения грамоте шестилетних детей помогают игровые приемы, дидактические игры, занимательный материал, в том числе и словесный. Дидактическая задача, представленная в игровой форме, решается ребенком более успешно, так как его внимание направлено прежде всего на развертывание игрового действия и выполнение правил игры. Незаметно для себя, без особого напряжения, играя, он проводит звуковой анализ, читает слоги, складывает из слогов слова и т.д. С помощью таких игр у детей развивается связная речь, активизируется словарь, совершенствуется звуковая культура речи; первоклассник овладевает способами словоизменения и словообразования, построения предложений разных типов.

Дидактические игры включаются в урок с учетом постепенного усложнения содержания обучения грамоте. Их необходимо строго регламенировать, чтобы сохранить все структурные элементы ( обучающая задача, игровое действие, правила игры ). Очень важно, чтобы игра не только методически правильно проводилась, но и не потеряла свойственный развлекательный и эмоциональный характер.

Последовательность предлагаемых игровых упражнений, дидактических игр, занимательного материала по развитию речи и мышления, обучению грамоте детей шестилетнего возраста в основном соответствует содержанию курса обучения грамоте по букварям А. К. Клышко для школ с русским и белорусским языками обучения. Дается как русско-язычный, так и белорусско-язычный словесный материал по развитию разных сторон речи учащихся, ознакомлению их с языковыми явлениями. Хотя уроки обучения грамоте проводятся на русском или на белорусском языке (в зависимости от речевого режима школы), учитель может предлагать словесный материал и на близкородственном языке, помогать сравнивать явления обоих языков, подводить ребят к пониманию того, что и русский, и белорусский языки имеют одни и те же закономерности. Это будет способствовать более глубокой лингвистической подготовке детей к дальнейшему изучению языков в школе.

Игры, как правило, включаются в уроки, но могут проводиться и в группе продленного дня.
Урок беларускай мовы
Тэма: Правапіс парных звонкіх і глухіх зычных у словах

Мэты:


  1. Стварыць умовы для паглыблення ведаў па тэме “ Правапіс парных звонкіх і глухіх зычных у словах”, вучыць вызначаць колькасць гукаў і літар у словах;

  2. Садзейнічаць развіццю мовы дзяцей, увагі , памяці, мыслення;

  3. Стварыць умовы для выхавання навыкаў калектыўнай працы


Ход урока


  1. Арганізацыйны момант. Аб’яўленне тэмы ўрока.

Дэвіз урока “ Жыві ў вяках , беларуская мова!”

Гульня “ Я буду шчаслівы, калі...”

Вучні працягваюць выказванне ( у дапамогу сігнальныя карткі)

... змагу дапамагаць настаўніку;

... даведацца аб чымсьці новым;

... усё будзе зразумелым;

... будзе цікава і г. д.

Падзяка настаўніка.




  1. Пастаноўка вучэбных задач.

Настаўнік аб’яўляе, чым будуць займацца на ўроку.

    • Сёння мы будзем з вамі працаваць над правапісам парных звонкіх і глухіх зычных у словах.




  1. Практыкаванне на рэлаксацыю.

Пад музычнае суправаджэнне ствараецца станоўчы псіхалагічны настрой на ўрок.


  1. Работа па тэме ўрока.

1.Як правільна пісаць парную звонкую і глухую зычную літару ў слабай пазіцыі?

( адказ дзяцей)

2. Гульня “ Не памыліся”.

На партах у кожнага вучня- фішкі з літарамі, якія абазначаюць парныя звонкія і глухія зычныя. На адным яе баку- звонкая літара, на другім- глухая.

3. Настаўнік чытае словы:

пірог, вёска, стог, колас, просьба, сцежка, вышка.

Вучні паказваюць фішку, гавораць праверачныя словы.

4. Адгадванне загадак.

Спяшаецца, як на пажар,

Стараецца- нясе цяжар.

Не скардзіцца, што цяжка,

Маленькая .... ( мурашка).
Кажуць, што я іду.

Не іду, а падаю,

Па вясне ўпаду-

Восенню ўзрадую. ( дождж)
Ён без фарбаў, без алоўка

На акне малюе лоўка

Лапкі елак, пальмаў вецце.

Як жа той мастак завецца? ( мароз)


  1. Творчы дыктант.

Настаўнік вывешвае карціну “ Позняя восень”. Пад ціхую музыку музыку вучні адказваюць на пытанні.

    • Што вы бачыце на карціне?

    • Якая пара года намалявана?

    • Якія дрэвы стаяць без лісцяў?

    • На якім дрэве вісяць ягадкі?

    • Якое дрэва стаіць жоўтае і маўклівае?

    • Якія хмары плывуць над зямлёй?

г. д.

Работа ў групах.

Словы: бярозкі, ягадкі, дуб, нізкія, бераг, хутка.

( Дзеці выконваюць заданне).



Праверка!

    • Знайдзіце словы з парнымі звонкім і растлумачце іх правапіс.

( Вучні адказваюць)
ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА

1.Гучыць ціхая музыка, дзеці слухаюць, закрыўшы вочы.

2. Танцавальныя практыкаванні пад музыку.


  1. Работа з дэфармаваным тэкстам.

На дошцы –малюнак дрэва, а пад ім- напісаны на картках-лістках словы. Вучань чытае словы ўслых і складае сказ. Дзеці пішуць гэты сказ у сшытках.

Напрыклад:



Мядзведзь кладзецца на зіму спаць у бярлог.

( Узаемаправерка ў парах)

  1. Работа па падручніку з улікам асаблівасцей развіцця класа.

Практ.( нумар)

Вучні кожнай групы прыдумваюць сказ з любым словам, запісваюць яго самастойна ў сшытак.



Праверка!

8. Пісьмо па памяці

Шапацяць наўкол лісты,

І туман паўзе густы,

Голы лес і голы сад-

Наступае лістапад.

    • Растлумачце сэнс першага радка.

    • Растлумачце правапіс парных звонкіх і глухіх у слабай пазіцыі.

    • Да слова шапацяць падбярыце словы, блізкія па значэнню.



  1. Пісьмо сказа з каменціраваннем:

Раніцай на лужынах блішчыць лёд”.

    • Растлумачце правапіс арфаграм.

    • Назавіце колькасць зычных і галосных у слове блішчаць

9.Абагульненне.

Выстаўленне адзнак.
10 Дамашняе заданне
11. Эмацыянальная ацэнка работы.
УРОК МАТЭМАТЫКІ ў 1 класе
Тэма: Рашэнне задач,

прыкладаў,няроўнасцей. (слайд №1)
Мэта ўрока: Стварыць ўмовы для паспяховага засваення

ўменняў і навыкаў пры рабоце з двухзначнымі

лікамі. Стварыць на ўроку сітуацыю поспеху,

якая дазволіць развіваць матэматычныя здольнасці

дзяцей.
Задачы ўрока: 1. Стварыць умовы для замацавання ведаў пра

двухзначныя лікі ў межах 20:разрадны састаў лікаў,

параўнанне лікаў у межах 20, рашэнне простых задач.

Фарміраваць элементарныя навыкі работы з

камп’ютэрам.

2. Садзейнічаць развіццю ўменняў прымяняць

матэматычныя веды пры рабоце з мнагазначнымі

лікамі ў межах 20, развіццю лагічнага мыслення,

вуснай мовы, памяці.

3.Садзейнічаць выхаванню адказнасці, стараннасці,

самастойнасці.

Абсталяванне: наглядны матэрыял, камп’ютэры, сігнальныя

карткі, рознаўзроўневыя карткі, музычнае

суправаджэнне фізкультхвілінак.
Формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці.
Індывідуальная, парная, франтальная.
Тып урока. Замацаванне вывучанага матэрыялу.

Ход урока.

1. Арганізацыйны момант (слайд №2)

Празвінеў званок і зноў

усіх пазваў на свой урок.

Будзем дружна працаваць,

будзем веды набываць.

2. Псіхалагічны момант

(выбар карткі , на якой адлюстраваны малюнак, які адпавядае настрою вучняў)

Вучні. “ У мяне сёння ... настрой, таму я хачу на ўроку навучыцца ...

( варыянты адказаў дзяцей: рашаць задачы, рашаць прыклады

і г.д.)

Наст.-Жаданне кожнага з вас сёння абавязкова збудзецца, таму што

сёння ў нас з вамі незвычайны ўрок – урок-гульня, на якім мы

будзем замацоўваць уменні рашаць прыклады і задачы з

лікамі ў межах 20.

3.Тэма ўрока.

Наст.-Для таго, каб вызначыць мэты ўрока, мы звернемся за

дапамогай да камп’ютэра.

( пры дапамозе умоўных абазначэнняў вучні называюць

асноўныя віды дзейнасці, якімі будуць займацца на ўроку)

Я буду вучыцца: 12=10+...



....+3=15

17>11



= ? “ (слайд№3)


Наст.-Хто ўжо здагадаўся, што неабходна вучню, каб заданні

выконваліся правільна і акуратна.
Вучні-Стараннасць, акуратнасць і г.д.
Наст.-Вось мы з вамі і вызначылі мэты нашага ўрока.

Наст.-А зараз падумайце і адкажыце, дзе нам могуць спатрэбіцца

веды, атрыманыя на ўроку матэматыкі.

Дзеці: (Адказы вучняў).

Наст. - Вось у гэтым і заключаецца важнасць нашай працы, ад якой

залежыць многае ў вашай вучнёўскай дзейнасці..

- Сённяшні ўрок нам дапамогуць правесці тры

памочнікі:хлопчык Рашай-ка, хлопчык Вылічай-ка, хлопчык

Параўнай-ка.(Знаёмства з героямі ўрока. На дошцы

вывешваюцца малюнкі.)

-Як вы думаеце, чаму іх так назвалі? (Адказы дзяцей).

-Хто гатовы да працы, падніміце сігнальную картку зялёнага

колеру, хто не – чырвоную.
4.Вусны лік.

Наст. -Нашы героі ўрока хочуць праверыць, ці змогуць вучні

  1. класа справіцца з тымі заданнямі, якія яны

прапануюць. Таму перш за ўсё яны правядуць з вамі гульню-размінку.

(слайд №4,5,6,7)

-Сядзьце зручна каля камп’ютэраў і выканайце тыя заданні, якія з’явяцца на вашых экранах.

(індывідуальная работа)

Заданне 1. Назавіце лікі ў парадку ўзрастання: 7,14,9,18,15,8,11,12
Заданне 2. Назаві разрадныя складаемыя лікаў :

12=10+..... 14=.....+4

16=....+6 19=....+...

Заданне3. Параўнай лікі

17 .....19 20.....10

16.....14 15.....18

Заданне 4. Складзі задачу і рашы яе:




*Заданне 5. Састаўце задачы, адваротныя дадзенай.

Падвядзенне выніку этапа ўрока.

-Самаацэнка сваёй дзейнасці

Вучні: “У мяне не выклікалі цяжкасці.......”
Фізкультхвілінка ( гульня на рэлаксацыю).
5. Работа па тэме ўрока.

Наст.-Я адкрыю вам невялі сакрэт. Нашы героі-хлопчыкі хочуць

запрасіць вас на чароўную паляну кветак. Чым гэта паляна

чароўная? Ды тым, што кветачкі там зацвітаюць толькі тады,

калі матэматычныя заданні выконваюцца безпамылкова.

(Завочная прагулка на паляну. На дошцы размешчана нагляднасць, сярод якой закрытыя кветачкі. Дзеці раскрываюць кветачку і выконваюць заданні. Па меры выканання задання адкрываюць другія кветачкі.
Заданне кветачкі Рамонкі .

Выберы заданне, выкананне якога ў цябе не выклікае цяжкасцей і ўпішы лікі, якіх не хапае.



13 = 10+... 14 =10+... 15 =10 +...

13 = 3 +... 14 = 4+ ... 15 = 5 + ...

13 =13+... 14 =10+... 15 =15 + ...

14 = 9+... 15 = 7 + ...

15 = ...+ ...

(індывідуальная работа)
Праверка. Ацэнка дзейнасці: тыя вучні, якія справіліся з заданнем

правільна, вывешваюць свае кветачкі-рамонкі на дошцы.
Наст.-Для чаго неабходна ўмець правільна вызначаць разрадны

састаў двухзначных лікаў?

(адказы вучняў, дапамога наст.)
Заданне кветачкі Валошкі.

З дапамогай камп’ютэра правільна рашы прыклады з пустымі акенцамі



......+6=9 ......-5=11 9+.....=14

......+6=19 ......-9=3 17-....=12

(работа ў парах) (слайд№8)
Праверка. Ацэнка дзейнасці: вывешванне кветачак-валошак, калі ўсё

выканана правільна.

Заданне кветачкі Цюльпана.

1. Рашы простую задачу з падручніка ( Матэматыка,3).

У Олі было 14 цукерак. Яна дала Тані 3 цукеркі. Колькі цукерак засталося ў Олі?
*2. Разгледзь малюнак і складзі задачу да яго. Рашы задачу.



**3.Складзі задачу па запісу і састаў адваротныя.

16-9=7
Праверка. Самаацэнка выкананай работы. Вывешванне кветачак- цюльпанаў, калі заданні былі выкананы правільна.


Фізкультхвілінка ( музычная)

Танец кветачак”



Наст. – Я думаю, што нашы героі ўрока з пачуццём задавальнення

сочаць за вашай працай на ўроку. Хлопчыку Параўнай-ка

вельмі спадабалася ваша праца на камп’ютэры. Наступнае

заданне мы выканаем усе разам . А дапаможа нам у гэтым яго

Вялікасць Камп’ютэр.

(франтальная работа з класам)

Заданне:

Назаві лікі ў межах 20, каб няроўнасці былі правільныя.

... > 14 …>19-8 14+ …>15-3

<17 …<16+3 19-6 < …+6 (слайд№9)


Вынік работы над заданнем.
Наст. – Якія няроўнасці выклікалі ў вас больш цяжкасцей?

( адказы дзяцей)

Наст.- Давайце разам паспрабуем знайсці выйсце з гэтага

становішча.

(варыянты адказаў вучняў: больш увагі ўдзяляць

рашэнню такіх няроўнасцей)

Наст. – Чаму , на вашу думку, вучань павінен імкнуцца адпрацоўваць

уменні і навыкі рашэння прыкладаў, задач , няроўнасцей?

( адказы дзяцей)

6. Падвядзенне выніку. Рэфлексія.

Наст.-Каб падвесці вынік нашай працы на ўроку, я з нашымі

героямі хачу вам прапанаваць гульню “Адкрыты мікрафон”.

Кожны вучань пачне сваё выказванне са слоў:

Я хачу сказаць, што сёння ў мяне лепш за ўсё атрымлівалася...

Але мне трэба папрацаваць над ... “

Падвядзенне выніку работы класа на працягу ўрока настаўнікам.

Наст.-Ці збыліся вашы жаданні, якія вы загадалі на пачатку

ўрока? (адказы дзяцей).

-З якім настроем вы падышлі да канца ўрока?
(выбар вучнем на камп’ютэры карткі , якая адпавядае яго настрою)
НАСТ-Хто стаў больш упэўнены ў рашэнні прыкладаў, задач,

няроўнасцей, размясціце свае кветачкі на кветкавай паляне.
Наст.-Кожная праца мае сваё завяршэнне.

Камп’ютэр выказвае свае словы падзякі вучням.(слайд №10)

  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка