Аддзел адукацыі, спорту и турызму Дзяржынскага райвыканкама Савет аддзела адукацыі, спорту і турызму




Дата канвертавання05.12.2018
Памер23.85 Kb.

Аддзел адукацыі, спорту и турызму Дзяржынскага райвыканкама


Савет аддзела адукацыі, спорту і турызму
РАШЭННЕ

27.02.2014 г. № 3-5


Аб выніках комплекснага вывучэння

дзейнасці педагагічнага калектыву

дзяржаўнай установы адукацыі

“Путчынскі вучэбна-педагагічны

комплекс яслі-сад – пачатковая школа”

Заслухаўшы і абмеркаваўшы інфармацыю куратара ўстановы Паўхлеб Л.С. “Аб выніках комплекснага вывучэння дзейнасці педагагічнага калектыву дзяржаўнай установы адукацыі “Путчынскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – пачатковая школа” і дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Путчынскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – пачатковая школа” Мацкевіч З.В., савет аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама адзначае, што ўстановай адукацыі праводзіцца пэўная работа па забеспячэнні функцыяніравання і развіцця ўстановы згодна з дзяржаўнымі патрабаваннямі ў вобласці адукацыі.

Работа педагагічнага калектыву, адміністрацыі накіравана на рэалізацыю асноўных задач адукацыйнай палітыкі, выкананне палажэнняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, нарматыўна-прававых дакументаў Міністэрства адукацыі.

Упраўленчая дзейнасць адміністрацыі, арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўстанове ажыццяўляюцца згодна патрабаванняў нарматыўных актаў у сферы адукацыі; установа адукацыі валодае неабходным і дастатковым педагагічным патэнцыялам для ажыццяўлення навучальна-выхаваўчага працэсу; сфарміравана нарматыўна-прававая база функцыяніравання і развіцця ўстановы, якая не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь; педагагічны калектыў мае дастатковы ўзровень метадычнай падрыхтоўкі і зматываваны на засваенне новых адукацыйных тэхналогій, вызначаецца спрыяльным сацыяльна-псіхалагічным кліматам; пастаўленыя школай задачы садзейнічаюць паляпшэнню якасці навучання, сацыяльнаму і культурнаму развіццю школьнікаў; установа адукацыі працуе ў рэжыме стабільнасці, мэтанакіравана выкарыстоўваюцца розныя формы і метады ўпраўленчай дзейнасці па рэалізацыі акрэсленых мэт і задач у стварэнні спрыяльных умоў для развіцця асобы кожнага вучня.

Згодна інфармацыі па выніках комплекснага вывучэння эфектыўнасці дзейнасці ўстановы адукацыі “Путчынскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – пачатковая школа” савет аддзела адукацыі, спорту і турызму

РАШЫЎ:


1. На аснове ўсебаковага аналізу работы ўстановы адукацыі і матэрыялаў камісіі па франтальным інспектаванні прызнаць работу ўстановы адукацыі “Путчынскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – пачатковая школа” адпавядаючай патрабаванням Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншым нарматыўна-прававым актам у сферы адукацыі.

2. Рэкамендаваць пакінуць на кантролі аддзела адукацыі, спорту і турызму пытанні:

- павышэнне забяспечанасці дашкольных груп гульнявым абсталяваннем да 80%;

- выкарыстанне эфектыўных форм і метадаў творчых справаздач для абагульнення вопыту педагогаў у метадычных выданнях;

- стварэнне інфармацыйнага адукацыйнага асяроддзя;

- удасканаленне сістэмы развіцця інтэлектуальных здольнасцей навучэнцаў. 3. Кантроль за выкананнем ускласці на намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Апраніч Т.В.


Старшыня Савета аддзела адукацыі подпіс В.І. Матусевіч
Сакратар Савета аддзела адукацыі подпіс Т.І. Мойса


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка