Адказы да заданняў кантрольнай работы №3 па беларускай літаратуры




Дата канвертавання17.06.2018
Памер42.71 Kb.
Адказы да заданняў кантрольнай работы №3

па беларускай літаратуры


1 узровень

Да кожнага задання 1 узроўню дадзена 4 адказы,

з якіх правільным з’яўляецца толькі адзін.

(Кожны правільны адказ - 2 балы. Максімальная колькасць балаў за блок – 8)

1

Вызначце храналагічныя межы жыцця Змітрака Бядулі

3. 23 красавіка 1886 – 3 лістапада 1941


2

Якога “музыкальнага” зборніка не існавала ў беларускай літаратуры?

4. “Бубен беларускі”

3

Назавіце аўтара адной з песенных візітак Беларусі “Жураўлі на Палессе ляцяць”

3. Алесь Ставер

4

Назавіце твор Леаніда Дайнекі


3. “Меч князя Вячкі”


2 узровень

Да кожнага задання 2 узроўню дадзена 4 адказы,

з якіх правільным з’яўляецца толькі адзін

(Кожны правільны адказ - 3 балы. Максімальная колькасць балаў за блок – 12)

5

Да якога жанру/віду лірыкі адносіцца верш Пятруся Броўкі “Калі ласка”

2. грамадзянскай

6

Якая галоўная тэма верша Рыгора Барадуліна “Бацьку”

1. вайна і яе ахвяры


7

Які творца беларускай літаратуры 1-й паловы 20 ст. актыўна займаўся напісаннем класічных паэтычных формаў на роднай мове

2. Максім Багдановіч


8

Назавіце галоўную “феміністку” і грамадскую дзяячку беларускай літаратуры пач. 20 ст.

1. Алаіза Пашкевіч (Цётка)

3 узровень

Разборліва запішыце кароткі адказ

(Кожны правільны адказ - 4 балы. Максімальная колькасць балаў за блок – 20)

9

Акцэнтна-складовы верш, танічнае вершаскладанне

10

Элегія

11

Назавіце творы сусветнай і айчыннай літаратуры, з якімі звязана паэма “Энеіда навыварат”

Генетычна з “Энеідай” Вяргілія, а таксама украінскай і расійскай пародыямі на дадзены класічны твор. У мастацка-выяўленчым плане – з “Тараса на Парнасе” К. Вераніцына і інш. творамі айчыннай парадыйна-сатырычнай літаратуры



12

Устанавіце адпаведнасць твора аўтару. Адказ запішыце ў выглядзе злучэння лічбаў і літар.

1. Анатоль Вярцінскі

В. “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць”

2. Уладзімір Караткевіч

Б. “Беларуская песня”

3. Янка Купала

Д. “Магіла льва”

4. Максім Багдановіч

Г. “Раманс”

5. Рыгор Барадулін

А. “Трэба дома бываць часцей

13

Рамантычны, рамантызм

4 узровень

Дайце пісьмовы адказ на пытанне (6-10 сказаў).

Кожны правільны адказ - 5 балаў. Максімальная колькасць балаў за блок – 10

14

У літаратуры Беларусь часта паказана як ”сінявокая” краіна, як “край блакітных азёр”. Таму не выклікае здзіўлення шырокі зварот да згаданага вобраза айчынных майстраў слова. Шмат вершаваных радкоў прысвяцілі беларускія рамантыкі (А. Міцкевіч, Т. Зан і інш.) возеру Свіцязь. Містычнае і таямнічае возера Нешчарда Яна Баршчэўскага. Многімі паэтамі, перадусім М. Танкам, апета загадкавасць возера Нарач. Гэты рад можна працягваць бясконца, бо ў кожным рэгіёне ёсць сваё таямнічае возера і кагорта звязаных з ім легендаў і паданняў.

15

Апорныя моманты аналізу:

Тэма: гістарычнага мінулага

Ідэя: Гісторыя Беларусі надзвычай старажытная, яна гаворыць з намі на працягу стагоддзяў праз мясціны-артэфакты, такія, як Сафійскі Сабор у Полацку. Мінулае і сучаснае непарыўна звязаныя. Полацак – духоўнае сэрца Беларусі. Ефрасінія Полацкая – знакамітая асветніца і ахоўніца Беларусі.

Жанр: грамадска-патрыятычная лірыка.

Эмацыянальная афарбоўка, інтанацыя: узнёсла-урачыстая, задуменная, чаму садзейнічае танічная арганізацыя верша.

Апавядальны характар падачы інфармацыі ў вершы.



Рыфма: чаргаванне мужской і жаночай рыфмаў, перакрыжаваная рыфмоўка.

Сістэма вобразаў: Сафія (Сафійскі сабор) і Ефрасінія Полацкая (якія часта зліваюцца ў адзіны жаночы вобраз заступніцы, ахоўніцы), Усяслаў Чарадзей, ананімны летапісец, згублены Полацкі летапіс.

Вобразна-выяўленчыя сродкі:

Метафары: “дух зламалі страты”, “ачышчае сэрцы ад праклёнаў”, “захінае душы ад вятроў”, “Аберагае дух сваіх майстроў”, “тайнаў нам адкрыла слова”; (адухаўленне) “ўладарыць даўніна”, “гавораць, дыхаюць вякі”, “мур <…> аберагае <…>, ачышчае <…>, захінае <…>”, “Сафія свой зазнала зорны час” і інш.

Гіпербала: “Да неба вежы белыя ўзняты” захапленне архітэктурнымі і эстэтычнымі маштабамі Сафійскага сабора

Рэфрэн: “Ля Полацкай Сафіі прыпынюся” (пачынае і завяршае твор), “Полацкай Сафіі”.

Градацыя: “недарод, князёў, паходы, войны” + супрацьпастаўленне: “слаўных дзён і дзён благіх”: на старонках Полацкага летапісу, на думку аўтаркі, было месца і праблемам простага чалавека, і падзеям глабальнага значэння.

Рытарычны вокліч: “О, колькі б тайнаў нам адкрыла слова,

Калі б знайшоўся летапіс такі!– згублены Полацкі летапіс і яго значэнне для гісторыі Беларусі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка