Адкрыты ліст прадстаўнікоў трэцяга сектару Беларусі –удзельнікаў Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства з нагоды раптоўнай гібелі журналіста, заснавальніка сайта charter97. Org алега Бябеніна




Дата канвертавання18.11.2017
Памер12.97 Kb.


Адкрыты ліст прадстаўнікоў трэцяга сектару Беларусі –удзельнікаў Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства з нагоды раптоўнай гібелі журналіста, заснавальніка сайта CHARTER97.ORG Алега Бябеніна

Мы, прадстаўнікі грамадскага сектару Беларусі, удзельнікі працэсаў Усходняга партнёрства, з вялікім жалем і болем даведаліся аб раптоўнай гібелі нашага калегі Алега Бябеніна - вядомага грамадскага актывіста, журналіста, заснавальніка і кіраўніка аднаго з найважнейшых беларускіх незалежных інфармацыйных сайтаў CHARTER97.ORG.

Мы выражаем шчырыя спачуванні сям’і Алега, яго родзічам і знаёмым, якія нечакана, у адзін дзень згубілі самага блізкага для іх чалавека.

Смерць Алега Бябеніна – таксама вялікая страта для ўсіх незалежных арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі і журналісцкай супольнасці Беларусі.

Абставіны гэтага трагічнага здарэння, якія былі апублікаваны ў сродках масавай інфармацыі, з’яўляюцца вельмі заблытанымі і няпоўнымі, а версія аб самазабойстве Алега Бябеніна выклікае сур’ёзныя сумневы.

Сам факт гібелі Алега сведчыць аб выключна неспрыяльных умовах існавання і працы незалежных журналістаў і грамадскіх актывістаў у Беларусі, што ставіць пад вялікі сумнеў здольнасці беларускай дзяржавы развівацца ў адпаведнасці з еўрапейскімі нормамі і каштоўнасцямі.



У сувязі з гэтым мы звяртаемся да ўладаў Беларусі, адказных за расследванне гэтай трагедыі, з патрабаваннем як мага хутчэй правесці аб’ектыўныя следчыя мерапрыемствы, высветліць сапраўдныя абставіны гібелі Алега Бябеніна і праінфармаваць аб іх грамадзян Беларусі .

Ад імя беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці-удзельнікаў Форума грамадзянскай супольнасці

Сяргей Мацкевіч, Спікер Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

Улад Вялічка, Нацыянальны каардынатар ФГС УП па Беларусі


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка