Адкрытым дыстанцыйным культурна-інфармацыйным марафоне «Культ-пра-Свет»




Дата канвертавання05.05.2017
Памер39.78 Kb.
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у адкрытым дыстанцыйным культурна-інфармацыйным марафоне «Культ-пра-Свет».

Адкрыты дыстанцыйны марафон дае магчымасць усім зацікаўленым і неабыякавым людзям прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала (http://adu.by/) гісторыка-культурную спадчыную свайго роднага кутка, мясцовасці, рэгіёна як унікальны феномен «жывой гісторыі».

У ліку асноўных задач правядзення мерапрыемства – знаёмства ўсіх зацікаўленых з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі, падтрымка творчых ініцыятыў, спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў конкурсу.

Марафон праходзіць у тры этапы:

І этап – «Культурная прастора» – прэзентацыя art-аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна (помнікаў архітэктуры, гістарычных аб’ектаў, адметных мясцін і г. д.).

ІІ этап – «Хранограф» – прадстаўленне культурных падзей, фактаў, дат, звязаных з рэгіёнам.

ІІІ этап – «КультурныЯ гісторыі» – знаёмства з самабытнай асобай (творчым калектывам).

На любым этапе марафону праекты (творчыя работы) прадстаўляюцца ў кожнай ці ў адной (дзвюх) з трох намінацый (на выбар):

1. «КультСлоў» (нарысы, замалёўкі, эсэ, апавяданні, іншыя літаратурна-мастацкія, публіцыстычныя тэксты).

2. «КультВобраз» (творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры, дызайну і г. д.).

3. «КультІмгненне» (мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, відэаматэрыялы і інш.).

Марафон з’яўляецца адкрытым па складзе ўдзельнікаў: работы могуць дасылаць як асобныя ўдзельнікі, так і аўтарскія калектывы.

Тэрміны правядзення мерапрыемства:

І этап – 8 лютага – 30 красавіка 2016 года.

ІІ этап – 1 мая – 31 ліпеня 2016 года.

ІІІ этап – 1 жніўня – 31 кастрычніка 2016 года.

Усе ўдзельнікі марафону атрымаюць электронныя сертыфікаты.

Вынікі марафону будуць падводзіцца пасля кожнага этапа. Пераможцаў чакаюць урачыстае ўзнагароджанне і прызы! Пра час і месца ўручэння ўзнагарод будзе паведамлена дадаткова.

Для ўдзелу ў марафоне неабходна ў тэрмін правядзення любога этапа падаць заяўку па ўсталяванай форме (гл. Дадатак) і накіраваць разам з ёй творчую работу на электронны адрас olimp.unibel@gmail.com (з абавязковай паметкай у тэме пісьма «Марафон „Культ-пра-Свет“. Нумар этапа»). Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства работы і згоду з умовамі правядзення марафону. Заяўкі, аформленыя не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланыя несвоечасова, разглядацца не будуць.

Падрабязная інфармацыя аб марафоне і ходзе яго правядзення будзе размяшчацца на інтэрнет-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.unibel.by, нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by/, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».

Падрабязней з умовамі правядзення марафону і патрабаваннямі да ўдзельнікаў можна пазнаёміцца ў Палажэнні аб правядзенні адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет».

Кантакты аргкамітэта:

220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16, к. 325, 236;

тэлефоны: +375 17 229 19 67 Юсцінская Гюльнара Мансураўна;

Радзецкая Таццяна Віктараўна;

+375 17 229 19 71 Пінголь Інга Аляксееўна;

Ільюценка Вера Мікалаеўна;

e-mail: olimp.unibel@gmail.com
Дадатак

Заяўка


на ўдзел у адкрытым дыстанцыйным культурна-інфармацыйным марафоне «Культ-пра-Свет»


ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ЎДЗЕЛЬНІКА

Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам)





Дата нараджэння





Населены пункт (з указаннем пры неабходнасці вобласці і раёна)




Кантактны тэлефон





Электронная пошта





ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ЎСТАНОВУ АДУКАЦЫІ, ЯКУЮ ПРАДСТАЎЛЯЕ ЎДЗЕЛЬНІК

Поўная назва ўстановы адукацыі





Клас, у якім вучыцца ўдзельнік / пасада, на якой працуе ўдзельнік




ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ТВОРЧУЮ РАБОТУ

Назва работы. Яе жанр (пажадана)





Назва намінацыі





Назва этапа марафону






Заўвагі:

  1. Калі творчая работа выканана аўтарскім калектывам, у заяўцы ўказваюцца звесткі пра кожнага ўдзельніка.

  2. Усе пазіцыі ў заяўцы павінны быць запоўнены.

  3. Заяўка, аформленая не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланая несвоечасова, разглядацца не будзе.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка