Аднасастаўныя сказы




Дата канвертавання12.01.2018
Памер57.12 Kb.

Апорны канспект па тэме “Аднасастаўныя сказы”



Аднасастаўны сказ гэта просты сказ, у якім граматычная аснова складаецца з аднаго галоўнага члена (дзейніка або выказніка): З лесу выходжу на дарогу.



Віды аднасастаўных сказаў


Від аднасаст. сказа


Прыметы


Прыклады

1. Пэўна-асабовы

Дзеючая асоба мысліцца канкрэтна: на месцы дзейніка падразумяваюцца займеннікі

я, мы, ты, вы.

Выказнік выражаецца дзеясловам 1-й ці 2-й асобы адз. л. цяп. і буд. часу або дзеясловам загаднага ладу.



Працуй, жыві і радуйся за наш вялікі дом.

Не гаруйце, хлопцы, што нарадзіліся позна.

З усмешкаю жыццю глядзім у вочы.

2. Няпэўна-асабовы

Дзеючая асобы мысліцца неканкрэтна. Галоўны член выражаецца дзеясловам у форме

3-й асобы мн. л. цяп. і буд. часу

ці дзеясловам у форме прошлага часу мн. л.


Андрэя паклалі ў чацвёртай палаце на першым паверсе.

3.Абагульнена-асабовы

Дзеючая асоба мысліцца не канкрэтна, а абагульнена. Галоўны член звычайна выражаецца дзеясловам другой або трэцяй асобы. Абазначанае ім дзеянне адносіцца да любой асобы.

Не за сваю справу не бярыся.

Не чын паважаюць, а чалавека па яго працы.

4. Безасабовы

У такіх сказах дзеючай асобы няма і немагчыма яе ўстанавіць.

У безасабовых сказах звычайна гаворыцца пра з’явы прыроды, фізічны або псіхічны стан жывых істот.



Аднекуль дыхнула халодным ветрам.

Стала неспакойна на душы.

Нешта не спіцца.

5. Назыўны

Указваецца на наяўнасць асоб, прадметаў, з’яў. Выказніка (і членаў сказа, якія залежаць ад выказніка) няма, дзейнік выражаецца назоўнікам у форме Н. с.

Вось і фронт. Лясок. Лагчына. У бой рыхтуецца атрад.

Комплекс трэніровачных заданняў па тэме “Аднасастаўныя сказы”


В1. Вызначце тып аднасастаўнага сказа.

Пад узмахі касы нават і пра непрыемнае думалася лёгка.
В2. Знайдзіце сярод прыведзеных сказаў аднасастаўны і вызначце яго тып.

1) Дзядзьку Грышу Міхайловіча з горада Полацка я ніколі не бачыў.

2) Колькі перадумаў тут, на гэтай дарозе, колькі мар выспеліў, колькі радкоў знайшоў.

3) Без навукі і кошыка ніхто не спляце.


В3. Вызначце тып аднасастаўнага сказа.

За багацце розуму не купіш.
В4. Вызначце тып аднасастаўнага сказа.

У гэты вечар сцямнела раней, чым звычайна.
В5. Вызначце тып аднасастаўнага сказа.

Скажу на развітанне, дзядзька Якаў, шчырыя словы ўдзячнасці.
В6. Выпішыце граматычную аснову з абагульнена-асабовага сказа.

1) Такая нідзе не прападзе.

2) Сябра за грошы не купіш.

3) Па расе, ад сонца яркай, напрацаваўшыся, вяртаюцца дамоў.

4) Шлю падзяку вёскам і сябрам, жытнім копам на шырокім полі.

5) Дайце разгону, прастору дрэмлючым песням і сілам!


В7. Выпішыце граматычную аснову з няпэўна-асабовага сказа.

1) Калі робіш у купе, не баліць у пупе.

2) Васіля, напэўна, бачылі з леснічоўкі.

3) Нехта панура маўчыць, а нехта зусім спіць.

4) Душы свае лечым ад мноства быдот і згрызот самым простым і самым вечным.

5) Няма ў мяне часу пераліваць з пустога ў парожняе.


В8. Выпішыце граматычную аснову з пэўна-асабовага сказа.

1) У газеце пісалася аб надвор’і ў наступны месяц.

2) Няпраўдай свет пройдзеш, ды назад не вернешся.

3) Назаўтра ўвесь дзень са свірна выдавалі пад канчатковы разлік збожжа.

4) Жытні колас і васілёк на кашулі бацькавай помню.

5) Ноччу збіраліся каля вогнішча, вадзілі карагоды.


В9. Выпішыце граматычную аснову з пэўна-асабовага сказа.

1) Аднекуль нагнала цяжкіх хмараў.

2) Мяне сёння вельмі рана разбудзілі.

3) Ад дабра дабра не шукаюць.

4) Пі пах лугоў, красой гаёў любуйся.

5) Ураз усё робіцца толькі ў казках.


В10. Выпішыце граматычную аснову з абагульнена-асабовага сказа.

1) Над лесам пачынала днець.

2) Табе складаю гэты гімн, мой Мінск!

3) Па-над вёскамі і сёламі свеціць сонейка вясёлае.

4) Рачной мятай, мядовым водарам мурагоў настоена паветра. Хоць бяры ды чай заварвай з гэтага пахучага настою.

5) Зноў хочацца зірнуць на крынічку, з прыемнасцю зачэрпнуць кубкам вады.

В11. Устанавіце адпаведнасць паміж аднасастаўнымі сказамі і іх тыпамі. Адказ запішыце.

А. Пад вечар пацягнула халадком. 1. Абагульнена-асабовы

Б. Раніцай у Алешніках асвячалі храм. 2. Назыўны

В. Люблю лугі квяцістыя, за полем 3. Пэўна-асабовы

шумны гай, палеткі залацістыя, цябе, 4. Безасабовы

мой родны край. 5. Няпэўна-асабовы

Г. Вышэй паднімешся – мацней

паб’ешся, як скінешся.


В12. Устанавіце адпаведнасць паміж аднасастаўнымі сказамі і іх тыпамі. Адказ запішыце.

А. Раніцай яе не хацелі пускаць 1. Няпэўна-асабовы

у школу. 2. Безасабовы



Б. Ад снегу бялела 3. Назыўны

ў вачах. 4. Абагульнена-асабовы



В. Вось і бярозы, шлях. 5. Пэўна-асабовы

Г. Не спазніся, Ганна!
В13. Устанавіце адпаведнасць паміж аднасастаўнымі сказамі і іх тыпамі. Адказ запішыце.

А. Сустракаюць чалавека па адзенні, 1. Няпэўна-асабовы

а праводзяць па розуме. 2. Безасабовы



Б. Шыковіча і дзвюх дзяўчат кідала 3. Назыўны

ў кузаве грузавой машыны, як тыя кавуны. 4. Абагульнена-асабовы



В. Вось апошні паварот. 5. Пэўна-асабовы

Г. Звезлі з поля залатое жыта.
В14. Знайдзіце аднасастаўны сказ і выпішыце з яго граматычную аснову.

1) Надвор’е на возеры няўстойлівае.

2) Імшыстыя, сухадольныя саснякі.

3) Быў ціхі сонечны дзянёк.

4) Беларусь, мая маці! Ты будзеш, адзіная, жыць!
В15. Перабудуйце двухсастаўны сказ у сінанімічны безасабовы. Запішыце граматычную аснову безасабовага сказа.

Я так хачу пагрэцца сёння каля тваёй цёплай душы.
В16. Перабудуйце двухсастаўны сказ у сінанімічны безасабовы. Запішыце граматычную аснову безасабовага сказа.

У гэты пагодлівы, мяккі вечар я думала пра першую сустрэчу з Іванам Навуменкам.
В17. Перабудуйце двухсастаўны сказ у сінанімічны безасабовы. Запішыце граматычную аснову безасабовага сказа.

Кожны з нас каля ружова-залатога вогнішча думае пра сваё.
В18. Знайдзіце аднасастаўны сказ і выпішыце з яго граматычную аснову.

1) Не злічыш дароў тваіх, верасень, сёлета!

2) Хмары нізкія, шэрыя.

3) Следам за ім выйшаў паляўнічы.

4) Наш Мінск стаў святочным.

5) Дзецям патрэбна ласка.


Адказы да заданняў па тэме “Віды аднасастаўных сказаў”

  1. безасабовы

  2. пэўна-асабовы

  3. абагульнена-асабовы

  4. безасабовы

  5. пэўна-асабовы

  6. некупіш

  7. бачылі

  8. помню

  9. пілюбуйся

  10. бярыдызаварвай

  11. А4Б5В3Г1

  12. А1Б2В3Г5

  13. А4Б2В3Г1

  14. саснякі

  15. хочаццапагрэцца

  16. думалася

  17. думаецца

  18. незлічыш


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка