Аўдоцця Якаўлеўна Клеўжыц



Дата канвертавання15.06.2017
Памер16.77 Kb.
#10264
Аўдоцця Якаўлеўна Клеўжыц нарадзілася 28 лістапада 1895 года ў вёсцы Сінкевічы Лунінецкага раёна. Аўдоцця Клеўжыц – самабытная народная спявачка, носьбітка беларускай фальклорнай традыцыі. У аснове яе песеннага рэпертуару – калядарная і сямейна-абрадавая творчасць: абрады, песні калядныя, шчадроўныя і веснавыя, сёмушныя, купальскія, жніўныя, вясельныя, хрэсбінныя, калыханкі, а таксама замовы, балады, жартоўныя песні. Яе голас вызначаўся пявучасцю і сілай, асабліва ёй удаваліся песні на тэму кахання і шлюбу. Яе, як выдатную знаўцу вясельных абрадаў і песень, усіх этапаў шлюбнага рытуалу,часта запрашалі на вяселлі, дзе яна спявала дзесяткі і нават сотні песень і прыпевак, якімі суправаждаліся пэўныя абрадавыя дзеянні.

Асабліваю ўвагу надавала пявуння з Сінкевіч восеньскім песням, што суправаджаюць восеньскую працу селяніна, пачынаючы з асенняга жніва (другая палавіна жніўня) і да піліпаўкі (канец лістапада). У іх паэтызуецца чалавек працы і сама праца (жніво ярыны, копка бульбы, уборка лёну, нарыхтоўка грыбоў, ягад, арэхаў і г. д.), апяваецца восеньская прырода, выяўляюцца жаночыя і дзявочыя перажыванні, звязаныя з цяперашнім ці будучым замужжам. Матыў замужжа асабліва часты ў восеньскіх песнях, паколькі восенню, пасля ўборкі ўраджаю і да каляднага посту, калісьці звычайна ладзіліся вяселлі.

Песні ў выкананні Аўдоцці Клеўжыц распавядалі пра жаночы лёс, пра складанасць людскіх узаемаадносін. Усю сваю пяшчоту і каханне Аўдоцця Клеўжыц перенесла на прыёмнага сына, якога ўзяла ва ўзросце пяці гадоў з вёскі Мокрава Лунінецкага раёна. Маці хлопчыка памерла, і Аўдоцця гадавала хлапчука, які вывучыўся ў Віцебскім тэхнікуме і атрымаў прафесію электротехніка.

Яе спеў вылучаўся глыбокай пранікнёнасцю, семантыкай тэксту, думкай, што ляжала ў яго аснове. Гэта прыцягвала да яе беларускіх фалькларыстаў. Яе песні запісывалі настаўнік Сінкевічскай сярэдняй школы У.В. Саўчук (па просьбе Я. Коласа, які быў дэпутатам ад той выбарчай акругі, яму спатрэбілася апісанне вяселля), Г. І. Цітовіч і навуковыя супрацоўнікі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР: А. С. Ліс, Л. М. Салавей, А. Фядосік, намеснік дырэктара Інстытута мастацтвазнўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі і інш. Вясновая песня “І эй, вясна-красна”, вясельная “Ой, мосце, мосце залаты”, балада “Аддала маці дочку на чужую староначку” і іншыя ўвайшлі ў тамы “Беларускай народнай творчасці”: “Дзіцячы фальклор” (1972), ”Балады” (кн.1,1977), “Веснавыя песні” (1979), “Вяселелле: Песні” (кн. 1, 1980 ).



Аўдоцця Клеўжыц памерла 31 снежня 1975 года ў в. Сінкевічы
Каталог: wp-content -> uploads -> 2017
2017 -> Скарыніяна” Анічэнка Уладзімір Васільевіч
2017 -> Вучоныя з Пружаншчыны
2017 -> Бялыніччына краязнаўчы энцыклапедычны даведнік а абалевіч Казімір
2017 -> Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі
2017 -> Мне баліць …
2017 -> Лекар, доктар, урач, медык, медсястра, фельчар
2017 -> Сінонім вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі; насмарк і кашаль любога паходжання
2017 -> План сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы дзяржаўнайустановыадукацыі “Роўбіцківучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Пружанскагараёна”
2017 -> Беларускае аканне
2017 -> Музей “Спадчына” Пра жыццё, побыт, заняткі нашых продкаў раскажа вам першая зала музея


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал