Адзін … Адзін … Адзінокі…



Дата канвертавання01.05.2017
Памер445 b.
#8794



Адзін - …

  • Адзін - …

  • Адзінокі…















Адзін- прыметнік, без іншых, асобна, у адзіноце

  • Адзін- прыметнік, без іншых, асобна, у адзіноце

  • Адзінокі – прыметнік, які не мае сям’і , блізкіх



Быць адзінокім і адным – гэта адно і тое ж?

  • Быць адзінокім і адным – гэта адно і тое ж?

  • Калі не, то каму лепш: адзінокаму ці аднаму?



Васіль. І чаму ты так пра смерць любіш пагаварыць, не раўнуючы як я пра свой раўмацізм?.. Дык у мяне хвароба, яна, праклятая, косці ломіць, хочаш не хочаш, а будзеш і памятаць і гаварыць... А пра смерць... На які д'ябал языком мянціць, прымервацца да яе? Не спужаеш і не ўцячэш!

  • Васіль. І чаму ты так пра смерць любіш пагаварыць, не раўнуючы як я пра свой раўмацізм?.. Дык у мяне хвароба, яна, праклятая, косці ломіць, хочаш не хочаш, а будзеш і памятаць і гаварыць... А пра смерць... На які д'ябал языком мянціць, прымервацца да яе? Не спужаеш і не ўцячэш!

  • Мікіта.Не разумею! Як так можна? Усё яму добра, усё хораша! Што за народ?! Б'юць іх - добра, апошняе адбіраюць - хай, дзеці забыліся - так трэба, смерць у вочы глядзіць - заходзь, любая, чарку дам! Лапух!

  • Васіль. Не хадзіў бы ты да майго калодзежа... Га,Мікіта?.

  • Мікіта Хадзіў і буду. Не забароніш.

  • Васіль. Забараніць не магу... Гэта калодзеж... Самая смачная, самая чыстая вада...

  • МікітаУ цябе? Самая смачная? Цьфу!

  • Васіль. Што ты робіш, вырадак?! На святы калодзеж пляваць! Гэта вада душу мякчэйшай робіць і галаву яснай...

  • Мікіта (папрасіў). Васіль, растлумач ты мне... Хоць забі - не разумею...

  • Васіль. Што растлумачыць?

  • МікітаТы проста прыдурак ці толькі прыкідваешся? Сонцу, як людаед, моліцца, вада ў яго ну не проста вада, а жывая... Нябожчыку на пятку капні - у скокі пойдзе... Здзяцініўся пад старасць!



Мульцік…

  • Мульцік…

  • Гастрыт…

  • Дабро, смерць, справядлівасць, жыццё, праца, заслужаны адпачынак, сям’я

  • Як бы вы назвалі характары герояў п’есы?

  • Як вы думаеце, у каго з герояў магла быць сям’я? Чаму?



Васіль (пазіраючы за сад). Уставай, уставай ужо. Плюнь на ўсё і прачынайся... І сёння трэба жыць. З табой, з зямлёю і з людзьмі... Людзі добрыя ўсе, мо толькі забыліся пра гэта… (Падыходзіць да калодзежа, пачынае даставаць ваду, дастаў вядро, пераліў у сваё, аднёс у бок ад калодзежа, выліў на зямлю.) Гэта на тваю хату, Сёмка... (Вяртаецца, зноў пачынае даставаць ваду.)А гэта на тваю хату, Іван… Думаеш, глупствам займаюся? Няма каму ваду з калодзежа браць... Раз'ехаліся ўсе... А калодзеж жывы павінен быць... З яго чэрпаць трэба, каб і вада жывой была... Во я і выбіраю яе штодня... Ах, дзеткі, дзеткі... Такія вы ў нас грамацеі выраслі!. Усё могуць. Толькі сваіх дзяцей не хочуць на свет пускаць... Ці то баяцца, ці то лянуюцца, ці то хочуць, каб ніхто жыць не замінаў... Дык ты сам жывеш, дык і другому дай... Ненароджаныя дзеткі - гэта ж усё адно як памерлыя... Я во падумаю-падумаю, а што, калі б мае бацька-маці ўзялі дый не нарадзілі мяне?! Га? Ды я б ім гэтага ніколі не дараваў! Хаця нясоладка было: тры вайны адпляскаў... мнагавата. Ды і без вайны жыццё мёдам не было... І ад чужых, і ад сваіх нацярпеўся... Сын пісем не піша. Слухаеш? Слухай, слухай... І прачынайся... Прачынайся...

  • Васіль (пазіраючы за сад). Уставай, уставай ужо. Плюнь на ўсё і прачынайся... І сёння трэба жыць. З табой, з зямлёю і з людзьмі... Людзі добрыя ўсе, мо толькі забыліся пра гэта… (Падыходзіць да калодзежа, пачынае даставаць ваду, дастаў вядро, пераліў у сваё, аднёс у бок ад калодзежа, выліў на зямлю.) Гэта на тваю хату, Сёмка... (Вяртаецца, зноў пачынае даставаць ваду.)А гэта на тваю хату, Іван… Думаеш, глупствам займаюся? Няма каму ваду з калодзежа браць... Раз'ехаліся ўсе... А калодзеж жывы павінен быць... З яго чэрпаць трэба, каб і вада жывой была... Во я і выбіраю яе штодня... Ах, дзеткі, дзеткі... Такія вы ў нас грамацеі выраслі!. Усё могуць. Толькі сваіх дзяцей не хочуць на свет пускаць... Ці то баяцца, ці то лянуюцца, ці то хочуць, каб ніхто жыць не замінаў... Дык ты сам жывеш, дык і другому дай... Ненароджаныя дзеткі - гэта ж усё адно як памерлыя... Я во падумаю-падумаю, а што, калі б мае бацька-маці ўзялі дый не нарадзілі мяне?! Га? Ды я б ім гэтага ніколі не дараваў! Хаця нясоладка было: тры вайны адпляскаў... мнагавата. Ды і без вайны жыццё мёдам не было... І ад чужых, і ад сваіх нацярпеўся... Сын пісем не піша. Слухаеш? Слухай, слухай... І прачынайся... Прачынайся...

  •  



Чаму адміраюць культурныя традыцыі нашага народа?

  • Чаму адміраюць культурныя традыцыі нашага народа?

  • “Людзі, якія былі ў Чарнобыле, на вайне, казалі мне, што культура – гэта тонкі слой. На вайне злятае за 2 дні. Вось тэма, якая мяне заўжды хвалюе: як дапамагчы чалавеку ўпільнаваць у сабе чалавека. Мне здаецца, што гэта вечная праца.”

  • Святлана Алексіевіч



Гастрыт (весела). Жывеш?

  • Гастрыт (весела). Жывеш?

  • Васіль. Жыву...

  • Гастрыт. А чаго гэта ты рагочаш?

  • Васіль. Хачу і рагачу...

  • Гастрыт. Атрымаў пісьмо, я бачу?

  • Васіль. Ну, атрымаў, а табе што?

  • Гастрыт. Давай пачытаю...

  • Васіль. Ідзі, Мікіта, не чапляйся...

  • Гастрыт. Грошай, канечне, просіць. Прапіўся да ніткі, во і бацьку ўспомніў.

  • Васіль (стомлена і не злосна). Каб ты здох! Ну, што ты за чалавек? Гастрыт, адно слова - Гастрыт... Чаго ты такі злы?

  • Гастрыт. Я не злы! Я чэсны...



Голас дыктара. Паважаная Ганна Восіпаўна! Ад усяго сэрца мы жадаем вам моцнага здароўя і доўгіх год жыцця і па просьбе вашага сына Віктара перадаём для вас вашу любімую песню «Ой, ляцелі гусі з броду».

  • Голас дыктара. Паважаная Ганна Восіпаўна! Ад усяго сэрца мы жадаем вам моцнага здароўя і доўгіх год жыцця і па просьбе вашага сына Віктара перадаём для вас вашу любімую песню «Ой, ляцелі гусі з броду».

  • Ганна (выціраючы вочы). Дачакалася, дзякуй Богу... Успомніў... Спакойна памру...

  •  Гучыць песня па радыё. Старыя слухаюць. Ціха так слухаюць.

  •  Васіль (бубніць паблажліва). А толькі ныла ўсё: няўдачліва я яго радзіла, няўдачны ён атрымаўся... А ён цябе на ўсю краіну... Увесь народ цяпер ведае, што на зямлі жыве... Ганна з Вежак... І што сын у яе ёсць...

  • Гастрыт. Оё-ё-ёй! Зірніце вы на іх! Загарэліся! Засвяціліся! Аж блішчаць!

  • Васіль. Мікіта, ты... ідзі адсюль... Я цябе прашу.

  • Гастрыт. Не пайду! Нечага тут... (Да Ганны.) Ганна, я цябе паважаю, але я чэсны... я справядлівы... Не крыўдуй... Не пра цябе гэта ўсё. Не ён гэта.



Адзін- прыметнік, без іншых, асобна, у адзіноце

  • Адзін- прыметнік, без іншых, асобна, у адзіноце

  • Як пазбавіцца ад адзіноты?

  • 1.

  • 2.



Гастрыт. Піначэта не бачыла?

  • Гастрыт. Піначэта не бачыла?

  • Ганна. Каго-о?

  • Гастрыт. Ката майго... Рыжага...

  • Ганна. Не...

  • Гастрыт. Збег некуды, воўчае мяса... А я праз яго цэлую ноч не спаў...

  • Ганна. Праз ката?

  • Гастрыт. Праз ката гэта ўсё! Збрадлівы, зараза, быў, ганяў я яго, біў, а ён, аказваецца, спакой мой сцярог па начах.

  • Ганна. Чым жа гэта?

  • Гастрыт. Дыхаў... Падпнецца мне пад бок, клубочкам скруціцца, вурчыць... і дыхае... Куды збег?



Ганна. Ну, чаго ты мылішся, як дзеўка перад свахай?

  • Ганна. Ну, чаго ты мылішся, як дзеўка перад свахай?

  • Гастрыт (не адразу). Ганна, давай я на табе як-небудзь паджанюся...

  • Ганна. Што-што-што?!

  • Гастрыт. Ну чаго ты штокаеш? Ты адна, і я адзін... Разам як-небудзь ужо... на гэтым свеце...

  • Ганна. Во спасібачкі! Во ўважыў! Гэта ты мяне заместа ката свайго рыжага да сябе завеш... Каб дыхала...

  • Гастрыт. Дык і я ж табе дыхаць буду!

  • Ганна. А мышэй мне лавіць у тваёй хаце не трэба будзе?

  • Гастрыт. Ай, ладна табе! Не хочаш да мяне, я да цябе перайсці магу... Шкода глядзець на цябе... Ледзь ногі валочыш, а ўсё: каза, агарод, соткі... Давай перабярэмся ў Займішча? Там асфальт, магазін, сталоўка, людзі... Пуцёўку мо якую возьмем на курорт... А што? Мы ж з табой за свой век напрацаваліся... Хопіць ужо! Мне нічога не трэба... Ды і табе... Адпачні ты... Га, Ганна? Хоць цяпер парадуйся жыццю, уздыхні на поўныя грудзі... Ты ж зарабіла сабе гэта... Ці праўда?



Гастрыт. Расстроіў толькі бабу з-за глупства...

  • Гастрыт. Расстроіў толькі бабу з-за глупства...

  • Васіль (выцягвае са штаноў дзягу). Здымай штаны!

  • Гастрыт. Што-о-о-о?!

  • Васіль. Здымай штаны, я цябе вучыць буду!

  • Гастрыт. Ну-ну-ну!

  • Васіль (наступае на яго). Асталоп! Пень! Гастрыт! Бульдозер пракляты! Што ў цябе пад сарочкай?!

  • Гастрыт (таксама завёўся). Рэбры ў мяне пад сарочкай! І пуп!

  • Васіль. А сэрца?! Дзе тваё сэрца?! Радасць у чалавека была!!! Яна ж без яе ўсё жыццё сваё!!! Адна ўсё жыццё... Гаротніца, а ты...

  • Гастрыт. Пра што гэта?

  • Васіль. Навошта мы, людзі, з таго свету на гэту зямлю прыходзім? Навошта жывём...

  • Гастрыт. Няўжо ведаеш?

  • Васіль. Ведаю... Даў нам Бог жыццё, каб мы ўсё гэта сагрэлі... Душамі сваімі сагрэлі! Дык грэй жа, грэй! Хаця чым табе грэць? Халодны ты...

  • Гастрыт. У мяне трыццаць шэсць і шэсць... Як ва ўсіх...

  • Васіль. Не свеціць на цябе Сонца... (Пайшоў.)

  • Гастрыт (услед). Сам ты!.. (Не прыдумаў, што сказаць, і змоўк.)

  •  



Васіль. Бяры сваю казу за рогі і перавядзі ў мой хлеў... Няма сілы - па палавінцы насіць будзем... Ты палавінку, і я палавінку... Разам...

  • Васіль. Бяры сваю казу за рогі і перавядзі ў мой хлеў... Няма сілы - па палавінцы насіць будзем... Ты палавінку, і я палавінку... Разам...

  • Гастрыт (уражана). Ну і гад ты, Васіль, ну і гад! Я сасватаў, а ён жэніцца! Чаго ж ты яе раней не прасіў?!

  • Васіль. Саромеўся...

  • Гастрыт. На восьмым дзесятку! (Да Ганны.) Пайшлі, не слухай яго. Самому не пад сілу варочаць, дык батрачку сабе захацеў узяць пад старасць.

  • Васіль. Хадзі, баба, да мяне! Жыць будзем, як жылі... Памагаць адно аднаму... Адпачываць па святах... І рабіць на зямлі! Трэба так, Ганна, трэба...

  • Гастрыт. Не слухай яго!

  • Ганна. Ціха, мужчыны... Не сварыцеся... А можа, мы пад адным дахам, у адной хаце ўсе разам сыдземся дый будзем жыць... Я вам бялізну буду мыць, а вы...

  • Гастрыт. Цьфу! Я ёй руку і сэрца, а яна мне - абшчажыція! Дом прыстарэлых!

  • Ганна. Тады пайду ў свайго Піліпа спытаюся... Калі дазволіць - перайду...



Адзін- прыметнік, без іншых, асобна, у адзіноце

  • Адзін- прыметнік, без іншых, асобна, у адзіноце

  • Хто не можа пазбавіцца ад адзіноты?



Быць адзінокім і адным – гэта адно і тое ж?

  • Быць адзінокім і адным – гэта адно і тое ж?

  • Калі не, то каму лепш: адзінокаму ці аднаму?



Беларуская палічка

  • Беларуская палічка

  • Драматургія

  • Дудараў

  • Вечар

  • Інтэрв’ю

  • Чаму ў герояў п’есы адна бяда: дзеці не едуць да бацькоў? Якімі могуць быць наступствы ў гэтай праблемы?





Каталог: sites -> default -> files -> page -> files
files -> Робім здоровы выбар мэта: фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця праз пазбаўленне ад шкодных звычак. Задачы
files -> Класіфікацыя звычак: Шкодная звычка – якая наносіць урон здароўю, культуры. Небяспечная
files -> Ці патрэбныя прапісныя ісціны? Мыць рукі перад ежай
files -> Сэнсава-стылістычная роля складаназалежных сказаў у
files -> Птушка 2015 года – вушастая сава тамара Цішкевіч, дуа сярэдняя школа №3 г. Хойнікі Мэта
files -> Пазакласнае мерапрымства для вучняў 9 класа “Што трэба ведаць пра вітаміны, каб зберагчы здароўе” Вольга Жыткая, дуа «Ушацкая сш»
files -> 30 год пасля Чарнобыльскай катастрофы” Класная гадзіна
files -> Асноўныя накірункі клуба
files -> Урока Жаўняк Н. В. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія №10 г. Гомеля"


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал